Вы тут

«Для мяне ніколі не існавала выбару —кар'ера ці сям'я»


Ця­пер у яе ка­ха­ны муж і лю­бі­мая спра­ва, якая, да та­го ж, пры­но­сіць гро­шы: яна — кі­раў­нік ін­тэр­нэт-пар­та­ла prazdnіk.by. А па­чы­на­ла­ся ўсё не­ка­лі з пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та і жа­дан­ня стаць дрэ­сі­роў­шчы­цай. Зрэш­ты, Але­сі­на гіс­то­рыя — зу­сім не каз­ка пра тое, як прос­тая дзяў­чын­ка з Мар'­і­най Гор­кі ў адзін цу­доў­ны дзень за­ва­я­ва­ла ста­лі­цу і ста­ла біз­нес-ву­мен. Прос­та та­му, што ў гэ­тай гіс­то­рыі вель­мі час­та паў­та­ра­ец­ца сло­ва «пра­ца­ваць», па­мно­жа­нае на ар­га­ні­за­тар­скі та­лент і не­ўтай­моў­ны ім­пэт зра­біць свет леп­шым.

11-37

— Я з дзя­цін­ства бы­ла вель­мі ак­тыў­най, — уз­гад­вае Але­ся. — Пры тым я бы­ла звы­чай­най са­вец­кай дзяў­чын­кай з нар­маль­най са­вец­кай сям'і: та­та — на­стаў­нік, ма­ма — бух­гал­тар, а я — вель­мі ак­тыў­ная, жва­вая, вы­дат­ні­ца і ўсё ас­тат­няе. У шко­ле бы­ла ка­ман­дзі­рам пі­я­нер­ска­га атра­да, стар­шы­нёй са­ве­та дру­жы­ны, двой­чы ез­дзі­ла ў «Зуб­ра­ня», адзін раз бы­ла ў «Ар­тэ­ку», пры­чым там у 13-га­до­вым уз­рос­це я ста­ла прэ­зі­дэн­там рэс­пуб­лі­кі «Ла­зур­ная»... А яшчэ за­хап­ля­ла­ся каз­ка­мі — чы­та­ла іх, на­пэў­на, да вось­ма­га кла­са, хоць баць­кі не­па­ко­і­лі­ся, што трэ­ба пе­ра­хо­дзіць на больш сур'­ёз­ную лі­та­ра­ту­ру. І мне ўсё гэ­та па­да­ба­ла­ся, як па­да­ба­ла­ся і зай­мац­ца твор­час­цю — у тан­ца­валь­ным гурт­ку, на­род­ным тэ­ат­ры, са сва­ёй тан­ца­валь­най гру­пай у мяс­цо­вым ДК, дзе мы ла­дзі­лі на ўвесь ра­ён са­праўд­ныя шоу. Ка­неш­не, усе прад­ра­ка­лі мне па­ступ­лен­не ў Ін­сты­тут куль­ту­ры ці ў тэ­ат­раль­на-мас­тац­кі. А ў мя­не бы­лі зу­сім ін­шыя жа­дан­ні: усё дзя­цін­ства ма­ры­ла быць дрэ­сі­роў­шчы­цай, пры тым, што тыг­раў вель­мі ба­я­ла­ся. А з 4 кла­са за­ха­пі­ла­ся гіс­то­ры­яй і за­меж­най мо­вай. Не ма­гу ска­заць, што цвёр­да вы­ра­шы­ла стаць на­стаў­ні­цай, хоць пра­ца­ваць з дзець­мі мне па­да­ба­ла­ся, як і ім са мной. Але ў вы­пуск­ным кла­се зра­зу­ме­ла: пе­да­га­гіч­ны ін­сты­тут да­зво­ліць зра­біць тое, што я люб­лю, — да­лей вы­ву­чаць гіс­то­рыю і анг­лій­скую мо­ву. І па­сту­пі­ла на гіс­та­рыч­ны фа­куль­тэт БДПУ імя М.Тан­ка.

Каб свя­та бы­ло заўж­ды з та­бой — стань свя­там

Але ўжо на пер­шым кур­се, па­куль уся ас­тат­няя гру­па пра­ца­ва­ла «на буль­бе», Але­ся па рэ­ка­мен­да­цыі дэ­ка­на­та прый­шла ў ін­сты­туц­кую твор­чую су­пол­ку — на­род­ны сту­дэнц­кі тэ­атр «Мы». І рап­там ад­кры­ла для ся­бе но­вы свет, у які без­агляд­на ўлю­бі­ла­ся. Праў­да, перш чым атры­маць ро­лю — не тое што га­лоў­ную, хоць эпі­за­дыч­ную, да­вя­ло­ся прай­сці ня­прос­тую шко­лу ста­сун­каў, за­ня­ткаў па ак­цёр­скім май­стэр­стве, пра­цы ў ка­ман­дзе і не ад­ну сот­ню ра­зоў вы­кон­ваць стро­гі за­гад рэ­жы­сё­ра: «На­ват ка­лі ты прос­та вы­но­сіш крэс­ла — ра­бі гэ­та без­да­кор­на!» За­тое ме­на­ві­та пуб­ліч­ныя вы­ступ­лен­ні да­па­маг­лі Але­сі пе­ра­адо­лець са­рам­лі­васць з-за та­го, што яна на­сі­ла аку­ля­ры. Праз не­каль­кі га­доў дзяў­чы­на, якая ста­ла ў тэ­ат­ры ха­рэо­гра­фам, у скла­дзе тру­пы аб'­еха­ла ўсе аб­лас­ныя га­ра­ды Бе­ла­ру­сі; вы­сту­па­лі так­са­ма на фес­ты­ва­лях у Сма­лен­ску, Кур­ску... «Па­мя­таю, у «Жа­ніць­бе Фі­га­ро» я вы­кон­ва­ла та­нец Фар­ту­ны па­між дву­ма ак­та­мі (на­пэў­на, з та­го ча­су фар­ту­на заўж­ды са мной) і бы­ла «цэнт­раль­ным кус­том» у фі­наль­най сцэ­не з гра­фам Аль­ма­ві­ва, — смя­ец­ца Але­ся. — І вы­ра­шы­ла, што бу­ду рас­ці да­лей». Да­рас­ла да зван­ня «ар­тыст на­род­на­га тэ­ат­ра» і на­ват пас­ля за­кан­чэн­ня ВНУ яшчэ 5 га­доў ува­хо­дзі­ла ў рэ­жы­сёр­скую гру­пу.

Акра­мя та­го, ме­на­ві­та тут яна су­стрэ­ла бу­ду­ча­га му­жа — «тэ­ат­раль­ны ра­ман» па­між яр­кай тан­цор­кай і акт­ры­сай Але­сяй і ста­рэй­шым на год сту­дэн­там гіст­фа­ка, гу­ка­рэ­жы­сё­рам Аляк­се­ем за­вяр­шыў­ся ў 2000 го­дзе, лі­та­раль­на пас­ля за­кан­чэн­ня ін­сты­ту­та, ства­рэн­нем сям'і.

Але гэ­та паз­ней. А з дру­го­га кур­са па­ра­лель­на з ву­чо­бай (між ін­шым, на ста­цы­я­на­ры) і рэ­пе­ты­цы­я­мі ў тэ­ат­ры дзяў­чы­на, шы­ро­кай на­ту­ры якой усё не ха­па­ла пра­сто­ры для дзей­нас­ці і «ка­ра­леў­ства бы­ло ма­ла­ва­та», вы­ра­шы­ла пра­ца­ваць. І не ў шко­ле, дзе сту­дэн­ты пра­хо­дзі­лі аба­вяз­ко­вую пе­да­га­гіч­ную пра­цу, а ў рэ­кла­ме.

— Ця­пер так ве­се­ла ўсё гэ­та ўзгад­ваць — як я бяс­кон­ца тэ­ле­фа­на­ва­ла па чар­зе маг­чы­мым клі­ен­там з біз­нес-да­вед­ні­ка, а по­тым іш­ла на пе­ра­мо­вы. З та­го ча­су, да­рэ­чы, ве­даю Мінск, пэў­на, лепш за не­ка­то­рых га­ра­джан, бо прай­шла ўвесь яго пеш­кі... Пер­шы мой за­ро­бак за ме­сяц склаў 8 до­ла­раў — але гэ­та бы­лі ўлас­ныя гро­шы. Зрэш­ты, па­сту­по­ва ці­ка­васць да гэ­тай пра­цы сыш­ла, ёй за­ха­це­ла­ся па­спра­ба­ваць ся­бе ў ін­шых сфе­рах.

—Але я ні­ко­лі не ду­ма­ла, што гэ­та бу­дзе ін­тэр­нэт, — пры­зна­ец­ца Але­ся. — Бо ў кам­п'ю­та­рах на той час на­огул ні­чо­га не ра­зу­ме­ла. Ка­лі мы па­жа­ні­лі­ся, то жар­та­ва­лі: я вый­шла за­муж за пра­піс­ку, а муж жа­ніў­ся з кам­п'ю­та­рам.

11-40

Пер­шае — зра­зу­ме­ла, ча­му, а дру­гое — мець пра­цу, звя­за­ную з кам­п'ю­та­ра­мі, бы­ло даў­няй ма­рай Аляк­сея. На­ват ад­ной з пер­шых па­ку­пак ма­ла­дой сям'і стаў не тэ­ле­ві­зар, а ме­на­ві­та кам­п'ю­тар, за які не­ад­клад­на за­сеў муж, як ка­жуць, «па са­мыя пят­кі» — на­строй­ваў, неш­та ўста­лёў­ваў, а по­тым… па­чаў гу­ляць. З‑за гэ­та­га ўжо праз ты­дзень ледзь не зда­рыў­ся пер­шы ся­мей­ны скан­дал. Праб­ле­му Аляк­сей вы­ра­шыў вель­мі прос­та: знай­шоў кам­п'ю­тар­ную гуль­ню, якая за­ха­пі­ла ма­ла­дую жон­ку. Праз ней­кі час пра­па­на­ваў ка­ха­най прай­сці кам­п'ю­тар­ныя кур­сы. А по­тым пад­кі­нуў яшчэ ад­ну ідэю: па­спра­ба­ваць зра­біць глян­ца­вы ча­со­піс, які ма­ры­ла вы­да­ваць Але­ся, у ін­тэр­нэ­це, бо, у ад­роз­нен­не ад па­пя­ро­ва­га вы­дан­ня, гэ­та па­тра­ба­ва­ла знач­на менш вы­дат­каў. Тым больш, з пра­цай па спе­цы­яль­нас­ці не за­да­ло­ся. Але­ся вель­мі хут­ка ад­чу­ла роз­ні­цу па­між ат­мас­фе­рай лет­ні­ка, дзе яна з за­да­валь­нен­нем не­каль­кі га­доў пра­ца­ва­ла ва­жа­тай, і школь­ны­мі рам­ка­мі з асаб­лі­вай іе­рар­хі­яй, сіс­тэ­май і па­ста­ян­ны­мі кан­флік­та­мі. «Ка­лі ад­ной­чы на ўро­ках у ка­ле­гі ўба­чы­ла, як не­ка­то­рыя дзе­ці ад­кры­та ха­мяць, «ка­ча­юць пра­вы», ра­го­чуць і ні ў грош не ста­вяць на­стаў­ні­ка, — зра­зу­ме­ла, што я за­над­та эма­цы­я­наль­ны ча­ла­век, каб спа­кой­на на та­кое рэ­ага­ваць, і доў­га не вы­тры­маю». Так у 2001 го­дзе на свет з'я­віў­ся пер­шы ў Бе­ла­ру­сі вя­сель­ны ін­тэр­нэт-пра­ект nevesta.by. Праў­да, да­ме­ны та­ды вы­да­ва­лі­ся толь­кі юры­дыч­ным асо­бам, та­му рэ­сурс быў за­рэ­гіст­ра­ва­ны і на­ле­жаў фір­ме, у якой Але­ся пра­ца­ва­ла, і ўжо праз год стаў па­пу­ляр­ным. А дзяў­чы­не за­ха­це­ла­ся ру­хац­ца да­лей — са­мой. Пры­чым не паў­та­раць ужо прой­дзе­нае, а ра­біць штось­ці но­вае. Гэ­тым но­вым, як вы­ра­шы­лі на ся­мей­ным са­ве­це, ста­ла свя­точ­ная тэ­ма­ты­ка — больш шы­ро­кая і ці­ка­вая для са­май роз­най аў­ды­то­рыі. І 1 ве­рас­ня 2002 го­да ў бе­ла­рус­кім сек­та­ры ін­тэр­нэту з'я­віў­ся сайт prazdnіk.by. Праў­да, ад­ра­зу ў біз­нес ён не пе­ра­тва­рыў­ся — спа­чат­ку гэ­та быў, хут­чэй, агуль­на­ся­мей­ны пра­ект для ду­шы.

Праў­да, з ча­сам Але­ся кан­чат­ко­ва ўсвя­до­мі­ла, што ся­дзець на двух крэс­лах ёй не­кам­форт­на і трэ­ба за­няц­ца чымсь­ці ад­ным. Кі­ну­ла пры­быт­ко­вую пра­цу, на­пі­са­ла са­бе біз­нес-план і за­ня­ла­ся лю­бі­май спра­вай. «Тры га­ды мы з му­жам толь­кі ўклад­ва­лі ў пра­ект: час, гро­шы, ідэі, ду­шу — але ад­да­чы не ад­чу­ва­лі. Бы­лі мо­ман­ты, ка­лі я пла­ка­ла ад стом­ле­нас­ці, ха­це­ла ўсё кі­нуць. Дзя­куй Аляк­сею, што зна­хо­дзіў па­трэб­ныя сло­вы і пад­трым­лі­ваў мя­не».

«У жыц­ці ня­ма ні­чо­га не­па­праў­на­га, акра­мя смер­ці»

На пер­шыя гро­шы, за­роб­ле­ныя ін­тэр­нэт-рэ­кла­май, быў зня­ты офіс, на­бы­та са­мая не­аб­ход­ная арг­тэх­ні­ка і на­бра­ны мі­ні­маль­ны штат су­пра­цоў­ні­каў. Ужо на дру­гі ме­сяц атры­ма­лі пры­бы­так і па­ча­лі на­бі­раць аба­ро­ты. Пер­шым улас­ным пра­ек­там ста­лі вя­сель­ныя ве­ча­рын­кі. У 2007 го­дзе ад­бы­лі­ся ся­мей­ныя гон­кі на лі­му­зі­нах, по­тым, па ўзо­ры мас­коў­скіх ка­лег, па­ча­лі­ся ві­до­вішч­ныя па­ра­ды ня­вест — кож­ны год з но­вай кан­цэп­цы­яй і аздаб­лен­нем, лет­нія «Фар­бы дзя­цін­ства» і зі­мо­выя па­хо­ды ў «Ся­дзі­бу Дзе­да Ма­ро­за ў Ба­та­ніч­ным са­дзе» з мо­рам па­да­рун­каў, ін­тэр­ак­тыў­ных пля­цо­вак і за­баў…

11-39

Але асоб­нае мес­ца ў гэ­тым шэ­ра­гу зай­ма­юць кра­наль­ныя свя­ты для бу­ду­чых мам — «Пуз-па­ра­ды». Пад­час пер­ша­га та­ко­га па­ра­ду Але­ся, якая 10 га­доў ра­зам з му­жам вель­мі ха­це­ла на­ра­дзіць дзі­ця, са­ма бы­ла ця­жар­най. «Мне ха­це­ла­ся, каб усе ве­да­лі і ба­чы­лі, якая жан­чы­на па-асаб­лі­ва­му пры­го­жая і тра­пят­кая ў гэ­ты час, якая яна шчас­лі­вая і вар­тая ўва­гі з бо­ку бліз­кіх».

Па­рад прай­шоў у Сі­лі­чах у жніў­ні, а ў каст­рыч­ні­ку, ка­лі Але­ся бы­ла на сё­мым ме­ся­цы ця­жар­нас­ці, у яе бу­ду­ча­га ма­ло­га спы­ні­ла­ся сэр­ца…

Ця­пер яна рас­па­вя­дае пра гэ­ты ад­рэ­зак жыц­ця ўжо до­сыць спа­кой­на. Але толь­кі са­ма ве­дае, ча­го каш­та­ваў гэ­ты спа­кой.

—У жыц­ці ня­ма не­вы­ра­шаль­ных пы­тан­няў і не­па­праў­ных мо­ман­таў. Адзі­ны — гэ­та смерць. У па­раў­на­нні з гэ­тым усе ня­ўда­чы ў аса­біс­тым жыц­ці, у біз­не­се, дзе за­ўгод­на — та­кая лух­та! Я не ве­даю, ці іс­нуе боль­шая тра­ге­дыя, чым стра­та ўлас­на­га дзі­ця­ці. Тым больш, ка­лі ты ля­жыш у баль­ні­цы, а па су­сед­стве зна­хо­дзяц­ца тыя, хто ўжо на­ра­дзіў, і ча­сам сва­рац­ца на ма­лых: «Што ты пла­чаш?» Ду­ма­еш: Бо­жа, я ўсё ад­да­ла б, каб толь­кі маё дзі­ця пла­ка­ла… Мя­не пад­тры­ма­лі мае бліз­кія, баць­кі, дзяў­ча­ты — але вы­веў са ста­ну не­вы­нос­нас­ці ме­на­ві­та муж. Ён пры­ехаў у баль­ні­цу. Па шчы­рас­ці, я вель­мі ба­я­ла­ся гэ­тай су­стрэ­чы, бо не ра­зу­ме­ла, як ся­бе па­во­дзіць, як мы бу­дзем жыць да­лей… Я ўба­чы­ла, што Аляк­сея му­чае та­кі са­мы боль, як і мя­не. Але ён узяў мя­не за ру­ку і ска­заў, што не па­кі­не тут ні на адзін дзень, за­бя­рэ да­до­му, дзе мя­не ча­ка­юць са­ба­ка, кош­кі, но­вае кі­но і па­ход у ба­сейн… Ён рас­па­вёў пра звы­чай­нае жыц­цё, якое нас ча­кае, — і я па­ве­ры­ла. На­пэў­на, дзя­ку­ю­чы ме­на­ві­та яго ня­спын­на­му кло­па­ту я змаг­ла ад­на­віц­ца до­ма пас­ля апе­ра­цыі, ад­пла­кац­ца, пе­ра­жыць тое, што ад­бы­ло­ся, і лі­та­раль­на за ру­ку з ім вый­сці з гэ­та­га ўся­го. Ужо праз тры тыд­ні я бы­ла на пра­цы і з га­ла­вой аку­ну­ла­ся ў яе.

Але­ся і Аляк­сей ве­раць, што ў іх бу­дуць яшчэ і дзе­ці, і ўну­кі, дзе­ля якіх не­аб­ход­на як ма­га даў­жэй за­ста­вац­ца ма­ла­ды­мі і энер­гіч­ны­мі, каб быць не ля­да­шчы­мі, а вель­мі на­ват сім­па­тыч­ны­мі ба­бу­ляй і дзя­ду­лем.

«Па­спра­буй­це ўя­віць, як вы ра­зам ста­рэ­е­це»

—Вы­бар кштал­ту «кар'­е­ра або сям'я» пе­ра­да мной ні­ко­лі не ста­яў. Бо я пе­ра­ка­на­на, што трэ­ба жыць у лю­бо­ві, пры­га­жос­ці і гар­мо­ніі. Гэ­та ня­праў­да, што ка­лі ты бу­ду­еш па­спя­хо­вы біз­нес, то не­шчас­лі­вы ў ся­мей­ным жыц­ці і па на­чах пла­чаш у па­душ­ку. Ні­хто на­са­мрэч не ве­дае, што ў мя­не ў сям'і, акра­мя мя­не і му­жа, — а мы ад­мыс­ло­ва не вы­но­сім свае аса­біс­тыя ста­сун­кі на пуб­лі­ку.

—Ня­ўжо муж на­ват ні­вод­на­га ра­зу не раў­на­ваў? Усё ж на пуб­ліч­ных ме­ра­пры­ем­ствах бы­ва­юць роз­ныя гос­ці — пры­го­жыя, ба­га­тыя, зна­ка­мі­тыя, — не ўтрым­лі­ва­ю­ся я.

—Муж? Цьфу-цьфу-цьфу, — вы­раз­на сту­кае Але­ся па сталь­ні­цы. — Я час­та ўзгад­ваю, як ад­на ма­лень­кая дзяў­чын­ка ска­за­ла: «Каб вый­сці за­муж, трэ­ба быць на­фар­ба­ва­най і вя­сё­лай». — «Ча­му?» — спы­та­лі ў яе. — «Бо не­на­фар­ба­ва­ныя і не­вя­сё­лыя ўжо за­му­жам»… Вус­на­мі не­маў­ля­ці, так бы мо­віць… Мя­не лі­та­раль­на ня­даў­на зна­ё­мыя па­він­ша­ва­лі з тым, што я па­ху­дзе­ла (год та­му Але­ся з да­па­мо­гай ды­е­то­ла­га па­зба­ві­ла­ся ад 22 кі­ла­гра­маў! — Аўт.) і «на­рэш­це вый­шла за­муж»… (Смя­ец­ца). Хоць я ні­ко­лі не зды­ма­ла за­ру­чаль­ны пярс­цё­нак.

11-38

—Да­рэ­чы, на­конт фе­на­ме­наль­на­га па­ху­дзен­ня. Я так зра­зу­ме­ла, што муж ка­хае вас уся­кай: і вя­сё­лай, і не­на­фар­ба­ва­най, і сту­дэнт­кай, і «Мі­сіс Даб­ра­чын­насць», не­за­леж­на ад кам­плек­цыі. Ён не спы­таў: Але­ся, маў­ляў, на­вош­та та­бе гэ­та трэ­ба?

—Не. Я вы­хо­дзі­ла за­муж ху­дзень­кай, 56 кі­ло. Ды на­бра­ла за 16 га­доў столь­кі ліш­ня­га — пры­чым не­як не­за­ўваж­на… Але — на­пэў­на, гэ­та і ёсць ка­хан­не — за ўсе га­ды су­мес­на­га жыц­ця муж ні­ко­лі ні сло­вам, ні по­зір­кам, ні на­мё­кам не даў ад­чуць ці зра­зу­мець, што я не­жа­да­ная, не­лю­бі­мая ці яшчэ ней­кая «не та­кая». А я, у сваю чар­гу, на­огул не збі­ра­ла­ся ху­дзець — звяр­ну­ла­ся па па­ра­ды на­конт зда­ро­ва­га хар­ча­ван­ня, каб азда­ра­віць ар­га­нізм. Бо муж­чын­скай ува­гай я і са сва­і­мі 84 кг аб­дзе­ле­на не бы­ла — на­ад­ва­рот, мне да­ры­лі квет­кі, га­ва­ры­лі кам­плі­мен­ты і ўсё та­кое. Та­му прос­та ха­це­ла­ся пры­вес­ці ся­бе ў па­ра­дак. Ця­пер вы­ні­кам за­да­во­ле­на — дзя­ку­ю­чы та­му, што з дзя­цін­ства тан­ца­ва­ла, у мя­не ня­ма ні­я­кіх рас­ця­жак і па­ху­дзець уда­ло­ся без уся­кіх апе­ра­цый, якія б чут­кі ні ха­дзі­лі ва­кол гэ­та­га. Нель­га ска­заць, што муж па­чаў мя­не ка­хаць пас­ля гэ­та­га больш або менш — ён прос­та мя­не ка­хае, а я — яго, бо мы ўжо «пра­рас­лі» ад­но ў ад­на­го. Хоць ён, па шчы­рас­ці, не лю­біць час­та пра гэ­та га­ва­рыць, у агуль­на­пры­ня­тым уяў­лен­ні Аляк­сей не ра­ман­тык. Не, ён до­рыць квет­кі, але та­ды, ка­лі сам гэ­та­га хо­ча. За­тое, на­прык­лад, ка­лі я пра­цую на кух­ні за кам­п'ю­та­рам, мо­жа прый­сці і на­дзець мне шкар­пэт­кі, каб но­гі не за­мерз­лі…

—У кож­на­га, на­пэў­на, свая фор­му­ла ся­мей­на­га шчас­ця. У ка­гось­ці — тра­ды­цый­ная ўста­ноў­ка «дом-сын-дрэ­ва», у ка­гось­ці ра­ман­тыч­ная за­дум­ка «жыць доў­га і па­мер­ці ў адзін дзень». Якая гэ­та фор­му­ла ў вас?

—Ка­лі мы толь­кі па­ча­лі су­стра­кац­ца ва ўні­вер­сі­тэ­це, у мя­не ўжо быў во­пыт роз­ных ста­сун­каў — і спа­кой­ных, і пал­кіх, і бур­лі­вых… На­пэў­на, вазь­му на ся­бе сме­ласць кож­най дзяў­чы­не па­ра­іць на­ступ­нае: су­стра­кай­це­ся з хлоп­чы­ка­мі, каб умець бу­да­ваць ста­сун­кі, каб ба­чыць, што лю­дзі бы­ва­юць зу­сім роз­ныя. Я не ка­жу пра секс — я ме­на­ві­та пра шко­лу ста­сун­каў. І вось ка­лі вы ад­чу­е­це по­бач з пэў­ным муж­чы­нам, што га­то­вы ра­зам з ім ста­рэць, — гэ­та ваш ча­ла­век. У нас з Аляк­се­ем бы­ло ме­на­ві­та так. У ней­кі мо­мант вы­раз­на ўба­чы­ла, як мы, ужо ба­бу­ля і дзя­ду­ля, ся­дзім ля ка­мі­на, я штось­ці вя­жу (хоць ра­біць гэ­та­га не ўмею), а ён чы­тае ўслых… І я зра­зу­ме­ла, на­коль­кі ўдзяч­ная лё­су, што по­бач са мной гэ­ты ча­ла­век. Пры­знац­ца, я на­ват скла­ла спіс філь­маў, якія ні­ко­лі не ба­чы­ла, каб па­гля­дзець іх з Аляк­се­ем у ста­рас­ці. І дум­ка аб тым, што мы бу­дзем гэ­та ра­біць ра­зам, мя­не грэе.

Гу­та­ры­ла Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Фо­та з аса­біс­та­га ар­хі­ва
Але­сі Ка­кош­ні­ка­вай.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.