Вы тут

Падтрымка на доўгую дыстанцыю


Даб­ра­чын­ны рух да­па­мо­гі ан­ках­во­рым дзе­цям «Клуб 5000» на­ра­дзіў­ся пяць га­доў та­му. Гэ­та быў ня­прос­ты пе­ры­яд у ма­ім жыц­ці. За­кан­чваў­ся адзін этап, а дру­гі ні­як не вы­ма­лёў­ваў­ся. Стом­ле­ная і зла­ма­ная, стра­ціў­шы над­зею і не ве­ра­чы ў заўт­ра, я ін­ту­і­тыў­на пра­кла­да­ла «сця­жын­ку даб­ра­чын­нас­ці». І пра­кла­ла яе дзя­ку­ю­чы пад­трым­цы та­ды яшчэ бу­ду­ча­га му­жа.

Без имени-10

Ён на­тык­нуў­ся на маю аб'­яву ў ін­тэр­нэ­це і ха­цеў пе­ра­даць гро­шы на да­па­мо­гу. Па­тэ­ле­фа­на­ваў, да­мо­ві­лі­ся су­стрэц­ца. Я, стом­ле­ная, еха­ла з ра­бо­ты і ду­ма­ла пра на­ступ­ную па­езд­ку ў ан­ка­цэнтр. Ка­ле­га, якую па­кі­ну­ла на паў­да­ро­гі (мы заў­сё­ды еха­лі з ра­бо­ты ра­зам), здзі­ві­ла­ся:

— Спат­кан­не?

— Ды якое там! — ад­мах­ну­ла­ся я. — Дзе­ла­вая су­стрэ­ча.

— Та­ды жа­даю, каб дзе­ла­вая су­стрэ­ча пе­ра­рас­ла ў спат­кан­не, — хіт­ра пад­мірг­ну­ла яна.

Сяр­гей пе­ры­я­дыч­на пе­ра­да­ваў гро­шы, на­бы­ваў не­аб­ход­нае для па­цы­ен­таў Цэнт­ра дзі­ця­чай ан­ка­ло­гіі, ге­ма­та­ло­гіі і іму­на­ло­гіі. Пад­час су­стрэч мы па­доў­гу раз­маў­ля­лі. І па­сту­по­ва, як і прад­ка­за­ла ка­ле­га, дзе­ла­вое пе­рай­шло ў аса­біс­тае.

Гэ­та ён пад­бі­ваў мя­не да­лу­чаць но­вых лю­дзей да даб­ра­чын­нас­ці, на­стой­ваў на ад­крыц­ці но­вых груп у са­цы­яль­ных сет­ках, да­па­ма­гаў рэ­гіст­ра­ваць элект­рон­ныя ка­шаль­кі, шу­каў маг­чы­масць эка­но­міць на бан­каў­скай ка­мі­сіі, да­маў­ляў­ся з парт­нё­ра­мі і вы­ра­шаў тэх­ніч­ныя пы­тан­ні.

На той час я збі­ра­ла ўся­го 150 ты­сяч бе­ла­рус­кіх руб­лёў у ме­сяц. І іх не ха­па­ла, каб вы­ра­шыць па­трэ­бы на­ват два­іх па­да­печ­ных, якіх мы вя­лі на той час. А ён дак­лад­ваў 200 ты­сяч і на­бы­ваў не­аб­ход­нае. Так мы па­чы­на­лі «Клуб 5000».

Я ба­я­ла­ся раз­віц­ця, ба­я­ла­ся ўся­го но­ва­га, ба­я­ла­ся, што не здо­лею. А ён ве­рыў у мя­не:

«Ідзі, ра­бі, я да­па­ма­гу».

Ка­лі я цяр­пе­ла ня­ўда­чы, ка­лі мя­не крыў­дзі­лі, ста­ві­лі пал­кі ў ко­лы, ка­лі па­мі­ра­лі па­да­печ­ныя, я ры­да­ла ў яго на пля­чы. Я пад­трым­лі­ва­ла іх, а ён — мя­не. Мы ўсё прай­шлі ра­зам. І толь­кі дзя­ку­ю­чы яму з'я­віў­ся «Клуб 5000».

Мя­не заў­сё­ды здзіў­ля­ла, як трэ­нер бя­жыць усю дыс­тан­цыю по­бач з бе­гу­ном. Пад­ба­дзёр­вае яго, пад­штур­хоў­вае, аб­га­няе, ва­дзіч­кай ад­пой­вае, а то яшчэ і мех з за­па­са­мі на ўся­ля­кі вы­па­дак ня­се. Ён ра­ду­ец­ца пос­пе­хам вуч­ня, хоць сам пе­ра­адоль­вае тую ж дыс­тан­цыю. Пад­трым­ка акры­ляе спарт­сме­на, і яна ж тво­рыць цу­ды з трэ­не­рам. Яна па­трэб­на абод­вум.

Ка­лі ця­бе пад­трым­лі­ва­юць, ты зро­біш яшчэ больш, чым здоль­ны. Ка­лі ў ця­бе не ве­раць, ты не адо­ле­еш на­ват тое, што заў­сё­ды да­ва­ла­ся лёг­ка.

Па­мя­таю, я, дзяў­чын­ка з па­сял­ко­вай шко­лы, за­яві­ла, што збі­ра­ю­ся па­сту­паць у БДУ. Школь­ная на­стаў­ні­ца за­сце­раг­ла:

— Не су­нься, та­бе ту­ды не пра­біц­ца.

Я цэ­лы дзень ­лі­ла слё­зы, за­чы­ніў­шы­ся ў ван­най. Я чу­ла, як аб сло­вы на­стаў­ні­цы раз­бі­ла­ся мая ма­ра. Але та­ды пад­тры­ма­ла ма­ці:

— У ця­бе за­ла­ты ме­даль. Хоць ты і не зай­ма­ла­ся з рэ­пе­ты­та­рам, але ж цэ­лы год са­ма­стой­на шту­дзі­ра­ва­ла ма­тэ­ры­ял. Мая ра­зум­ні­ца, усё атры­ма­ец­ца.

Вось та­ды я, бу­ду­чы жур­на­ліст, ад­чу­ла сі­лу сло­ва. І сі­лу пад­трым­кі. Я па­сту­пі­ла ў БДУ дзя­ку­ю­чы сва­ёй ма­ці.

Я па­ча­ла су­пра­цоў­ні­чаць з ра­дыё ў сту­дэнц­кія ча­сы. І ўжо та­ды ез­дзі­ла ва­лан­цё­рам у ба­раў­лян­скі ан­ка­цэнтр. За­піс­ва­ла па­цы­ен­таў і ра­бі­ла ге­ро­я­мі сва­іх пе­ра­дач. Па­мя­таю, цёт­ка Лю­да, ма­ці Дзім­кі, пра­слу­хоў­ва­ю­чы пра­гра­му, лёг­ка так схі­ля­ла га­ла­ву на бок і з го­на­рам вы­маў­ля­ла: «Гэ­та на­ша Та­ня вя­шчае». І ў свой пер­шы пра­мы эфір я пай­шла з гэ­тым «на­ша Та­ня вя­шчае». Дзім­кі та­ды ўжо не бы­ло. Я доў­га не маг­ла змі­рыц­ца са стра­тай і час­та раз­маў­ля­ла з ім у дум­ках. Та­кая раз­мо­ва да­па­маг­ла пе­ра­жыць хва­ля­ван­не пе­рад эфі­рам. Я ад­чу­ва­ла, як ён пад­трым­лі­вае мя­не з ня­бё­саў і га­на­рыц­ца. Пра­ца­ваць на ра­дыё я ста­ла дзя­ку­ю­чы Дзім­ку.

Ёсць у ма­ім жыц­ці ча­ла­век, які да­па­мог мне па­ве­рыць у сваю пры­ваб­насць і быць пры­го­жай. Ёсць ча­ла­век, які пад­тры­маў схіль­насць да за­меж­ных моў. Ёсць ча­ла­век, які рас­крыў здоль­насць доб­ра га­та­ваць. Ёсць ча­ла­век, дзя­ку­ю­чы яко­му я на­ву­чы­ла­ся пла­ваць. Гэ­та я пра пад­трым­ку. А ця­пер вяр­ну­ся да му­жа.

Сяр­гей і сён­ня ро­біць шмат спраў у «Клу­бе 5000». Я не су­ну­ся ту­ды, за што ён ад­каз­вае, і на­ват не раз­бі­ра­ю­ся ў гэ­тым. Мы збі­ра­ем па 20-30 міль­ё­наў бе­ла­рус­кіх руб­лёў на да­па­мо­гу ан­ках­во­рым дзе­цям што­ме­сяц. За гэ­ты час 45 сем'­яў ста­лі па­да­печ­ны­мі «Клу­ба 5000» на па­ста­ян­най асно­ве і яшчэ сот­ні атры­ма­лі ра­зо­вую да­па­мо­гу.

Вы­рас клуб, вы­рас­ла і сям'я: мы з Сяр­ге­ем га­ду­ем паў­та­ра­га­до­ва­га сы­на. Ця­пер утра­іх вя­дзём гра­мад­скую дзей­насць, ня­сём са­цы­яль­ную но­шу. Але яна ста­но­віц­ца ўсё ця­жэй, а мае муж­чы­ны ўсё менш пад­трым­лі­ва­юць мя­не. За пяць га­доў «Клуб 5000» і сям'я ста­лі са­пер­ні­ка­мі. Яны зма­га­юц­ца за маю ўва­гу і мес­ца пад да­хам. Клуб вы­бі­ва­ец­ца ў лі­да­ры. Ва­лан­цё­ры, па­плеч­ні­кі і ад­на­дум­цы — мы ўсе вя­лі­кая сям'я. Але яна не па­він­на за­мя­ніць са­праўд­ную сям'ю. Спра­ва, якая ка­лісь­ці аб'­яд­на­ла нас з му­жам, ця­пер ад­да­ляе.

Апіс­ва­ю­чы зна­ём­ства і на­шы пер­шыя су­стрэ­чы, я пры­га­да­ла, як Сяр­гей рас­па­вя­даў та­ды пра сваю спра­ву, сваё за­хап­лен­не.

«Баць­кі лі­чаць дрэн­най ідэ­яй, сяб­ры не ста­вяц­ца сур'­ёз­на, зна­ё­мыя ўво­гу­ле не ра­зу­ме­юць. А я ха­чу раз­ві­вац­ца ў гэ­тым кі­рун­ку. Ха­чу, каб хо­бі пе­ра­рас­ло ў асноў­ны за­ня­так. Але мне па­трэб­на пад­трым­ка».

Я та­ды па­ду­ма­ла: «Што тут скла­да­на­га, пад­ба­дзё­ры­лі б хлоп­ца. Гля­дзіш — і атры­ма­ец­ца неш­та».

Праз пяць га­доў мой муж за­ста­ец­ца вер­ным свай­му за­хап­лен­ню. Але гэ­та па-ра­ней­ша­му хо­бі, якое ні­хто не ўспры­мае сур'­ёз­на. Зда­ец­ца, на­дыш­ла мая чар­га пад­тры­маць яго.

Тац­ця­на НЕ­МЧА­НІ­НА­ВА,

па­куль яшчэ кі­раў­нік даб­ра­чын­на­га ру­ху «Клуб 5000».

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.