Вы тут

На сваім месцы


Не пе­ра­стаю здзіў­ляц­ца лю­дзям, якія лепш за ін­шых ве­да­юць, як лепш — тым са­мым ін­шым. Як лепш зра­біць, ска­заць, па­вяр­нуц­ца. На­пэў­на, у кож­на­га з нас ёсць та­кія зна­ё­мыя, з які­мі і ста­сун­кі спы­ніць не так прос­та, і ад­біц­ца ад каш­тоў­ных ука­зан­няў амаль не­маг­чы­ма. У іх заўж­ды ёсць рэ­цэп­ты ба­дай на ўсе вы­пад­кі жыц­ця — праў­да, апра­ба­ва­ныя ў леп­шым вы­пад­ку на ку­ме стры­еч­на­га бра­та су­сед­кі па да­чы. Але не гэ­та га­лоў­нае. Га­лоў­нае, што па­ра­да бу­дзе да­дзе­на! А яшчэ яны заўж­ды га­то­вы рас­па­вес­ці, як і ў чым вы не ма­е­це ра­цыі...

Час­та за­зі­ра­ю­чы на жа­но­чыя і асоб­на «мам­скія» фо­ру­мы, з пры­крас­цю ад­зна­чаю, што най­боль­шая коль­касць та­кіх ня­про­ша­ных да­рад­цаў — ме­на­ві­та ся­род жан­чын і ма­ці. Мно­гія ча­мусь­ці ўзво­дзяць свой пры­ват­ны жыц­цё­вы до­свед у аб­са­лют і, раз­мах­ва­ю­чы ім, як сця­гам, вя­дуць вір­ту­аль­ныя вой­ны за шчас­це і спра­вяд­лі­васць, зноў жа, у сва­ім пры­ват­ным уяў­лен­ні. «Коль­кі я ве­даю шмат­дзет­ных сем'­яў, усе яны або бап­тыс­ты, або праб­лем­ныя, та­му льго­ты ім трэ­ба ўра­заць», — ся­чэ на­вод­маш ад­на «праў­да­руб­ка» ў тэ­ме, дзе аб­мяр­коў­ва­юц­ца льго­ты для шмат­дзет­ных. Так і кар­ціць з'ед­лі­ва ўдак­лад­ніць у «сет­ка­вай усё­знай­кі»: а коль­кі, улас­на ка­жу­чы, вы ве­да­е­це шмат­дзет­ных сем'­яў — 10? 20? Але ж у ад­ной толь­кі ста­лі­цы іх больш за 9 ты­сяч (а па кра­і­не — звыш 60 ты­сяч), і якое пра­ва ма­е­це вы, вір­ту­аль­ны ана­нім, зне­ва­жаць усіх ра­зам?! Спы­няе толь­кі за­ву­ча­нае да аў­та­ма­тыз­му пра­ві­ла «не кар­міць тро­ляў», каб не пад­трым­лі­ваць спрэч­ку дзе­ля спрэч­кі.

А коль­кі шу­му ўзды­ма­ец­ца заўж­ды ва­кол пы­тан­ня, што больш важ­нае для жан­чы­ны — сям'я ці кар'­е­ра! Да­хо­дзіць да ад­кры­тых зня­ваг і аб­раз: ам­бі­цый­ныя кар'­е­рыст­кі аб­зы­ва­юць жан­чын, для якіх га­лоў­ная жыц­цё­вая за­да­ча — дом і сям'я, тыя ў ад­каз з па­гар­дай «шка­ду­юць» іх і ўзгад­ва­юць пра шклян­ку ва­ды ў ста­рас­ці, а біз­нес-лэ­дзі, якія цу­дам су­мя­шча­юць абедз­ве спра­вы, раз­драж­ня­юць і пер­шых, і дру­гіх...

У нас з сяб­роў­ка­мі ня­даў­на так­са­ма зай­шла раз­мо­ва на гэ­тую тэ­му. Нех­та лі­чыў, што спа­чат­ку вар­та зай­мац­ца кар'­е­рай, а по­тым ужо бу­да­ваць сям'ю, нех­та да­во­дзіў, што мож­на па­спець усё, нех­та пры­трым­лі­ваў­ся тра­ды­цый­най ма­дэ­лі: «Га­лоў­нае ў жыц­ці — сям'я і дзе­ці». «А ты што? — ка­тур­ха­ла мя­не ад­на з дзяў­чат. — У ця­бе дзі­ця ўжо ёсць, трэ­ба ру­хац­ца ў пра­фе­сіі. Я на тва­ім бы мес­цы ўжо, на­пэў­на, га­лоў­ным рэ­дак­та­рам бы­ла!» — «Пра­бач, — ка­жу, — але гэ­та не­маг­чы­ма. Ты ве­да­еш пра «маё мес­ца» толь­кі тое, што я са­ма рас­каз­ваю, і ты б, на­пэў­на, зра­бі­ла ін­шы вы­бар — але ў тым і спра­ва, што вы­бар у кож­на­га свой, і ён не мо­жа быць пра­віль­ным ці ня­пра­віль­ным, ён прос­та ёсць». Да адзі­на­га мер­ка­ван­ня мы, зра­зу­ме­ла, так і не прый­шлі. Дый на­вош­та? За­тое да­мо­ві­лі­ся, лі­чу, пра са­мае га­лоў­нае: ні­хто не мае пра­ва вы­ра­шаць за ін­ша­га, што для яго лепш. Аса­біс­та я глы­бо­ка па­ва­жаю тых жан­чын, якія і не­каль­кіх дзя­цей вы­хоў­ва­юць, і ды­сер­та­цыі пі­шуць, аль­бо ме­да­лі за­ва­ёў­ва­юць, аль­бо прад­пры­ем­ства­мі кі­ру­юць. Але ні­ко­лі не ўпік­ну і тых, хто не ха­пае з не­ба зо­рак, а прос­та вы­хоў­вае дзя­цей, жы­ве іх бу­дзён­ны­мі кло­па­та­мі і пад­трым­лі­вае ся­мей­ны агмень... Бо ў тым і ёсць на­ша каш­тоў­насць, што ўсе мы — роз­ныя, і кож­ны ці кож­ная — на сва­ім мес­цы.

...Вы не згод­ны? Ма­е­це поў­нае пра­ва. Вы ж не на ма­ім мес­цы :)

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.