Вы тут

Голас і хуткія ногі, якіх баяцца лісы ды зайцы


У асен­не-зі­мо­вы пе­ры­яд па­лю­юць на ла­ся, ка­зу­лю, але­ня. Але з даў­ніх ча­соў не менш тра­ды­цый­най і лю­бі­май за­ба­вай за­ста­ец­ца па­ля­ван­не з ган­ча­ка­мі на зай­цоў і лі­су. Яно, вя­до­ма ж, мае свае асаб­лі­вас­ці: са­ба­ка, узяў­шы след зве­ра, з брэ­хам го­ніць яго да па­ляў­ні­ча­га. Ган­ча­коў яшчэ на­зы­ва­юць «па­ра­ты­мі», што азна­чае «хут­ка­но­гія». Пра асаб­лі­вас­ці гэ­тых са­бак і кры­тэ­рыі іх вы­ба­ру для па­ля­ван­ня рас­па­вя­ла га­лоў­ны кі­но­лаг Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва па­ляў­ні­чых і ры­ба­ло­ваў Тац­ця­на ЧУ­МА­КІ­НА.

Ган­ча­кі бы­ва­юць роз­ныя

Па­род ган­ча­коў на­ліч­ва­ец­ца да­во­лі мно­га — ка­ля 60. Са­мым вя­до­мым і лю­бі­мым для бе­ла­рус­ка­га па­ляў­ні­ча­га стаў рус­кі ган­чак. Сім­па­тыі за­ва­я­ва­лі анг­ла-рус­кі, вы­хад­цы з пры­бал­ты­кі — эс­тон­скія, лат­вій­скія, лі­тоў­скія. Сён­ня мож­на ад­кры­та ка­заць і пра ад­ра­джэн­не бе­ла­рус­ка­га ган­ча­ка. Як жа вы­браць сваю «ма­лан­ку» на зай­цоў і ліс?

 

[caption id="attachment_64018" align="alignnone" width="600"]Эстонскі. Эстонскі.[/caption]

Кож­ная па­ро­да мае свае асаб­лі­вас­ці. На­прык­лад, са­мы буй­ны з ган­ча­коў — анг­ла-рус­кі, баць­ка­мі яко­га лі­чац­ца фокс­хаў­нды — пры­зна­ныя ў све­це лі­са­го­ны. Прод­кам «эс­тон­ца» з'яў­ля­ец­ца «анг­лі­ча­нін» бігль, у чым мож­на ўпэў­ніц­ца, зір­нуў­шы на пы­су жы­вё­лы. Не­вя­лі­кіх і не над­та хут­кіх ган­ча­коў у Эс­то­ніі ста­лі вы­во­дзіць у ся­рэ­дзі­не 30-х га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя: у той час у кра­і­не дзей­ні­чаў за­кон, па­вод­ле яко­га за­ба­ра­ня­ла­ся па­ля­ван­не з са­ба­ка­мі, чый рост у кар­ку пе­ра­вы­шаў 45 сан­ты­мет­раў. Спра­ва ў тым, што па­пу­ля­цыя ка­пыт­ных у тых мес­цах моц­на ска­ра­ча­ла­ся, а вя­лі­кія па­ляў­ні­чыя са­ба­кі час­та ра­ні­лі ка­зуль і ла­няў.

У ра­да­во­дзе лі­тоў­ска­га ган­ча­ка ёсць кроў рат­вей­ле­ра і ягд­тэр'­е­ра: се­лек­цы­я­не­ры пра­вя­лі са­праў­ды вя­лі­кую пра­цу над па­ро­дай. А ла­ты­шы ак­тыў­на «змеш­ва­лі» па­ро­ды — і ў вы­ні­ку атры­ма­лі чор­на-пад­па­лых са­бак ся­рэд­ня­га рос­ту. Ёсць вя­лі­кая гру­па ча­ты­рохногіх пі­том­цаў, якую пра­зва­лі «ган­ча­кі па кры­вя­ным сле­дзе». За­раз на­бі­ра­юць па­пу­ляр­насць ба­вар­скі гор­ны і чэш­скі га­но­вер­скі.

Бе­ла­рус­кі ган­чак — пер­шая на­цы­я­наль­ная бе­ла­рус­кая па­ро­да, яна сён­ня ўда­ла вы­пра­боў­ва­ец­ца на ка­ба­нах. У свой час та­кія са­ба­кі бы­лі вя­до­мыя як ган­ча­кі з чор­ны­мі спі­на­мі. Пас­ля Вя­лі­кай Ай­чын­най асноў­нае па­га­лоўе гэ­тай па­ро­ды бы­ло вы­ве­зе­на ў Поль­шчу. Апош­нія 10 га­доў эн­ту­зі­яс­ты па­ча­лі збі­раць са­бак з гэ­тай па­род­най гру­пы. Яны па­зі­цы­я­на­ва­лі­ся як па­ляў­ні­чыя на ка­ба­на і ка­пыт­ных жы­вёл.

[caption id="attachment_64017" align="alignnone" width="600"]Англа-рускі. Англа-рускі.[/caption]

Са­мым па­пу­ляр­ным за­ста­ец­ца рус­кі ган­чак. Ты­по­вы прад­стаў­нік гэ­тай па­ро­ды па­доб­ны па сва­ім ты­пе і скла­дзе на ваў­ка — та­кі ж цяж­ка­ва­ты по­зірк, моц­ны су­хі це­ласк­лад, ка­рот­кая, ма­гут­ная шыя, моц­ныя ла­пы-«ры­ча­гі».

Дып­лом аба­вяз­ко­вы!

Ка­лі вы хо­ча­це вы­браць ган­ча­ка спе­цы­яль­на для па­ля­ван­ня толь­кі на лі­су аль­бо толь­кі на зай­цоў, вар­та пра­ве­рыць ра­да­вод са­ба­кі. Ка­лі яго баць­ка ці ма­ці па­хо­дзіць з па­ро­ды лі­са­го­наў, аль­бо мае дып­лом «па лі­се», хут­чэй за ўсё, шча­ня бу­дзе та­кім жа. Ка­ра­цей, ка­лі ва ўгод­дзях бу­дзе вы­бар па­між зай­цам і лі­сой, та­кі са­ба­ка вы­бя­рэ ме­на­ві­та лі­су. Будзь­це піль­ны­мі, бо гэ­тая асаб­лі­васць ха­рак­тэр­на для лю­бой па­ро­ды.

— Пра­цоў­ныя якас­ці па­ляў­ні­чай са­ба­кі па­він­ны быць па­цвер­джа­ны па­ля­вым дып­ло­мам, — рас­стаў­ляе кроп­кі над «і» Тац­ця­на. — А яшчэ лепш, ка­лі гэ­та бу­дуць па­ля­выя дып­ло­мы са спа­бор­ніц­тваў, дзе па­тра­ба­ван­ні жорст­кія, а кан­ку­рэн­цыя вы­шэй­шая. Ад­на­ча­со­ва мож­на пра­ве­рыць і экс­тэр'­ер (знеш­ні вы­гляд са­ба­кі, які вы­ра­жа­ец­ца ў пра­пор­цы­ях, гар­ма­ніч­нас­ці і асаб­лі­вас­ці фор­маў це­ласк­ла­ду, улас­ці­вых па­ро­дзе, по­лу, уз­рос­ту і ты­пу кан­сты­ту­цыі жы­вё­лы і так­са­ма па­цвяр­джа­ец­ца ад­зна­кай. — Аўт.)

Тац­ця­на Чу­ма­кі­на не рэ­ка­мен­дуе браць на вы­ха­ван­не да­рос­ла­га са­ба­ку:

— Хто ве­дае, якія звыч­кі ён пе­ра­няў ад па­пя­рэд­ня­га гас­па­да­ра? А для ра­за­ва­га па­ля­ван­ня ў па­ляў­ні­чых гас­па­дар­ках мож­на за­мо­віць па­слу­гу — во­пыт­на­га еге­ра і са­ба­ку.

Як вы­зна­чыць, ці зда­ро­вае шча­ня? Ужо да ме­ся­ца яно па­він­на ста­яць на ча­ты­рох ла­пах і ўмець доб­ра пе­ра­соў­вац­ца. Зу­бы з пра­віль­ным, у фор­ме на­жніц, пры­ку­сам — па 6 раз­цоў звер­ху і зні­зу, ча­ты­ры ік­лы — нор­ма для са­ба­кі, якому ўжо ме­сяц. Шча­ню­коў лепш не ад­ры­ваць ад ма­ці, па­куль ім не споў­ніц­ца паў­та­ра ме­ся­ца. Мат­чы­на ма­ла­ко да­зва­ляе за­ха­ваць іму­ні­тэт ад ін­фек­цый­ных за­хвор­ван­няў, дае не­аб­ход­ныя ві­та­мі­ны і мік­ра­эле­мен­ты. А бяс­цэн­ны во­пыт жыц­ця і ста­са­ван­ня са све­там? Чым больш та­ко­га во­пы­ту, тым лепш для са­ба­кі.

Вы­бі­раць шча­ня мож­на ўжо на­ват з но­ва­на­ро­джа­ных: ха­рак­тар са­ба­кі мож­на пра­са­чыць і ў та­кі ран­ні пе­ры­яд. Не за­мі­не зра­біць і агуль­ныя тэс­ты: рас­паў­сю­джа­най з'яў­ля­ец­ца пра­вер­ка на ары­ен­та­цыю са­ба­кі ў пра­сто­ры. Сля­пое і глу­хое шча­ня кла­дуць на зэ­длік і гля­дзяць, як доў­га яно змо­жа ўтры­мац­ца. Аль­бо ад­но­сяць на два—тры мет­ры ад ма­ці і гля­дзяць, у які бок яно па­бя­жыць. Ка­лі яно ад­ра­зу рва­нец­ца да ма­ці — то пе­рад ва­мі зда­ро­вае шча­ня. Рэ­ак­цыю бу­ду­ча­га «па­ляў­ні­ча­га» пра­вя­ра­юць на­ступ­ным чы­нам — кі­да­юць клю­чы ці ін­шую рэч на пад­ло­гу.

Тац­ця­на ад­зна­чае, што вы­ха­ван­нем са­ба­кі трэ­ба за­няц­ца з пер­шай хві­лі­ны. Мя­нуш­ка, мес­ца, за­ба­ра­няль­ныя ка­ман­ды — гэ­та не­аб­ход­ныя эле­мен­ты агуль­най дрэ­сі­роў­кі.

Аброжак як на­ві­га­тар

Што да­ты­чыц­ца ме­на­ві­та ган­ча­коў, то іх пры­ву­чаць мож­на ў 10-12 ме­ся­цаў. Ме­та­ды дрэ­сі­роў­кі ёсць роз­ныя — мож­на ха­дзіць са шча­ню­ком, а мож­на да­даць і во­пыт­на­га са­ба­ку — ма­лы на­ву­чыц­ца праз пе­рай­ман­не ад ста­рэй­шых. Пад­час па­ля­ван­ня важ­ным эта­пам ста­но­віц­ца ад­клі­кан­не са­ба­кі на­зад. На­ву­чыць гэ­та­му пры­ёму мож­на, па­клі­каў­шы са­ба­ку па мя­нуш­цы і пра­тру­біў­шы ў ра­жок.

[caption id="attachment_64015" align="alignnone" width="600"]Беларускі. Беларускі.[/caption]

— Не заўж­ды са­ба­ку мож­на ада­зваць, і, як па­каз­вае прак­ты­ка, час­та па­ляў­ні­чыя аб гэ­тым не кла­по­цяц­ца, — тлу­ма­чыць Тац­ця­на Чу­ма­кі­на. — Для ган­ча­ка вель­мі важ­на та­кая якасць, як «вяз­касць» — са­ба­ка ні ў якім ра­зе не сы­хо­дзіць са сле­ду зве­ра, яко­га го­ніць. Доб­ра, ка­лі гэ­та за­яц-ру­сак, які хо­дзіць па ко­ле. А ка­су­ля мо­жа доў­гі час ру­хац­ца па пра­мой, і, ка­лі ган­чак на­паў на яе след, вер­нец­ца ён не над­та хут­ка.

Як пра­ві­ла, са­ба­ка заўж­ды вяр­та­ец­ца на тое мес­ца, ад­куль ён па­чаў «пра­ца­ваць». Мож­на зра­біць пра­сцей і на­дзець на ган­ча­ка аброжак з GPS-на­ві­га­та­рам. Бе­ла­рус­кія па­ляў­ні­чыя вы­ка­рыс­тоў­ва­юць іх вель­мі час­та, бо гэ­та доб­ры сро­дак ад­шу­каць свай­го са­ба­ку і пе­ра­ха­піць яго на мес­цы. Праў­да, та­кі дэ­вайс абы­хо­дзіц­ца ў ка­пе­еч­ку — у ся­рэд­нім аб­ро­жак каш­туе пры­клад­на 500 до­ла­раў.

Вы­дат­ны для па­ля­ван­ня ган­чак — гэ­та са­ма­стой­ны са­ба­ка, з доб­рым чуц­цём, па­ра­ты і з «му­зыч­ным» го­ла­сам — гэ­та так­са­ма мае зна­чэн­не.

А ў за­клю­чэн­не на­га­даю: зі­ма — са­мы час для па­ля­ван­ня! Доб­рых вам тра­фе­яў!

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.