Вы тут

«Мінімалка» падрасце


З 1 сту­дзе­ня 2015 го­да ме­сяч­ная мі­ні­маль­ная за­ра­бот­ная пла­та (МЗП) уста­ноў­ле­на ў па­ме­ры Br2 млн 100 тыс. 100. Та­кое ра­шэн­не змя­шча­ец­ца ў па­ста­но­ве Са­ве­та Мі­ніст­раў ад 9 снеж­ня 2014 г. №1151, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Мі­ні­маль­ная за­ра­бот­ная пла­та (ме­сяч­ная і га­дзін­ная) — дзяр­жаў­ны мі­ні­маль­ны са­цы­яль­ны стан­дарт у га­лі­не апла­ты пра­цы, які най­маль­нік аба­вя­за­ны ўжы­ваць у якас­ці ні­жэй­шай мя­жы апла­ты пра­цы ра­бот­ні­каў за пра­цу ў нар­маль­ных умо­вах на пра­ця­гу нар­маль­най пра­цяг­лас­ці пра­цоў­на­га ча­су пры вы­ка­нан­ні аба­вяз­каў ра­бот­ні­ка, ла­каль­ных нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў і пра­цоў­на­га да­га­во­ра.

З 4 жніў­ня 2014 го­да ўсту­пі­ла ў сі­лу но­вая рэ­дак­цыя за­ко­на «Аб уста­наў­лен­ні і па­рад­ку па­вы­шэн­ня мі­ні­маль­най за­ра­бот­най пла­ты». У ад­па­вед­нас­ці з ёй па­мер га­дзін­най мі­ні­маль­най за­ра­бот­най пла­ты вы­зна­ча­ец­ца най­маль­ні­кам шля­хам дзя­лен­ня па­ме­ру ме­сяч­най МЗП на су­ад­но­сі­ны раз­лі­ко­вай нор­мы пра­цоў­на­га ча­су ка­лян­дар­на­га го­да, уста­ля­ва­най для ад­па­вед­ных ка­тэ­го­рый ра­бот­ні­каў най­маль­ні­кам, і коль­кас­ці ме­ся­цаў ка­лян­дар­на­га го­да. Ён змя­ня­ец­ца най­маль­ні­кам пры зме­не па­ме­ру ме­сяч­най мі­ні­маль­най за­ра­бот­най пла­ты, у тым лі­ку ў су­вя­зі з ін­дэк­са­цы­яй МЗП.

Ме­сяч­ная мі­ні­маль­ная за­ра­бот­ная пла­та на пра­ця­гу го­да пад­ля­гае ін­дэк­са­цыі ў па­рад­ку, пра­ду­гле­джа­ным для ін­дэк­са­цыі да­хо­даў, атры­ма­ных з бюд­жэт­ных кры­ніц, у ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам аб ін­дэк­са­цыі да­хо­даў на­сель­ніц­тва з улі­кам ін­фля­цыі.

Ра­бот­ні­ку, у яко­га па­мер на­лі­ча­най за­ра­бот­най пла­ты апы­нуў­ся ні­жэй­шым за па­мер МЗП (ме­сяч­най і па­га­дзін­най), най­маль­нік аба­вя­за­ны зра­біць да­пла­ту да па­ме­ру МЗП.

З 1 сту­дзе­ня 2014 го­да ме­сяч­ная мі­ні­маль­ная за­ра­бот­ная пла­та бы­ла ўста­ноў­ле­на ў па­ме­ры Br1 млн 660 тыс. Па­мер МЗП пра­ін­дэк­са­ва­ны за каст­рыч­нік гэ­та­га го­да на 13%, раз­лі­ча­ных на­рас­та­ю­чым вы­ні­кам да сту­дзе­ня 2014-га, та­кім чы­нам, у каст­рыч­ні­ку гэ­та­га го­да МЗП скла­да­ла Br1 млн 841 тыс. 483.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.