Вы тут

Чаму ў метро забаранілі хадзіць басанож?


Уступілі ў сілу но­выя пра­ві­лы пе­ра­во­зак па­са­жы­раў га­рад­скім элект­ра­транс­пар­там і мет­ра­па­лі­тэ­нам.
У самых цікавых нюансах па­спра­ба­ва­ла ра­за­брац­ца «Звяз­да»

Транс­парт­ні­кі ў пра­ві­лах пе­ра­во­зак пра­пі­са­лі на­яў­насць у тра­лей­бу­сах і трам­ва­ях ва­лі­да­та­раў, вы­ка­ры­стан­не элект­рон­ных квіт­коў і не­ка­то­рыя асаб­лі­вас­ці па­во­дзін у мет­ра­па­лі­тэ­не. І ка­лі ад­ны з но­ва­ўвя­дзен­няў, вы­клі­ка­ныя рэ­аль­ны­мі зме­на­мі ў прак­ты­цы па­са­жы­ра­пе­ра­во­зак (тыя ж ва­лі­да­та­ры), амаль не пры­цяг­ну­лі ўва­гі гра­мад­скас­ці, то ін­шыя (на­прык­лад, за­ба­ро­на зна­хо­джан­ня на стан­цыі мет­ро ў на­вуш­ні­ках) ус­ка­лых­ну­лі на­род­ныя ма­сы. На фо­ру­мах за­кі­пе­ла не­за­да­во­ле­насць...

Што ж та­кое ва­лі­да­тар?

Пра­ві­лы пе­ра­во­зак па­са­жы­раў га­рад­скім элект­ра­транс­пар­там і мет­ра­па­лі­тэ­нам за­цвер­джа­ны Па­ста­но­вай Са­ве­та Мі­ніст­раў ад 22 ліс­та­па­да 2014 го­да №1088, а дня­мі яны бы­лі афі­цый­на апуб­лі­ка­ва­ны на На­цы­я­наль­ным пра­ва­вым ін­тэр­нэт-пар­та­ле. Апош­ні факт свед­чыць аб тым, што пра­ві­лы ўжо ус­ту­пі­лі ў сі­лу. Так, ця­пер па­няц­це «ва­лі­да­тар» з'я­ві­ла­ся ў га­рад­скім элект­ра­транс­пар­це і мет­ра­па­лі­тэ­не цал­кам афі­цый­на. Тлу­ма­чыц­ца, што гэ­та пры­ла­да, пры­зна­ча­ная для па­цвяр­джэн­ня па­са­жы­рам апла­ты пра­ез­ду з да­па­мо­гай элект­рон­на­га бі­ле­та. Важ­на ве­даць, што мо­жа лі­чыц­ца па­цвяр­джэн­нем апла­ты пра­ез­ду: «куп­ля бі­ле­та ру­лон­на­га ты­пу» або на­яў­насць та­ло­на з ад­зна­кай кам­по­сце­ра, або на­яў­насць элект­рон­на­га бі­ле­та з ад­зна­кай у ва­лі­да­та­ры — усё за­ле­жыць ад тэх­на­ло­гіі, якая пры­мя­ня­ец­ца.

Нех­та, уваж­лі­ва пра­чы­таў­шы пра­ві­лы, за­не­па­ко­іў­ся тым, што там ні­чо­га не ска­за­на пра на­быц­цё бі­ле­та ў тра­лей­бу­се або трам­ваі ў кі­роў­цы, не за­пі­са­на гэ­та і ў аба­вяз­ках апош­ня­га. Маў­ляў, ёсць ве­ра­год­насць, што з ча­сам з куп­ляй та­лон­чы­ка ўзнік­нуць скла­да­нас­ці. Ад­нак ні­я­кіх пад­стаў для пе­ра­жы­ван­няў ня­ма. Як па­тлу­ма­чы­лі на­ша­му ка­рэс­пан­дэн­ту ў Мінск­тран­се, про­даж бі­ле­таў кі­роў­цам — гэ­та ра­бо­чы мо­мант, які не па­ві­нен быць асоб­на пра­пі­са­ны.

Мет­ро не для ра­ман­ты­кі

Прай­сці­ся ба­са­нож па го­ра­дзе — тро­ху ху­лі­ган­скі, а для мно­гіх ра­ман­тыч­ны ўчы­нак. Час­та мож­на ўба­чыць у ста­лі­цы, пад­час моц­ных лет­ніх ліў­няў, лю­дзей, якія ідуць па лу­жы­нах без абут­ку, тры­ма­ю­чы яго ў ру­ках. Ні­чо­га тут, зда­ец­ца, не­бяс­печ­на­га ня­ма. Але толь­кі да та­го мо­ман­ту, па­куль у та­кім вы­гля­дзе ча­ла­век не за­хо­дзіць на стан­цыю мет­ро. «Там жа ўсё аздоб­ле­на мар­му­рам. А на ім вель­мі лёг­ка па­каў­знуц­ца, іду­чы ба­са­нож па мок­рай па­верх­ні. Тое са­мае час­та ад­бы­ва­ец­ца і зі­мой, ка­лі на бо­ты на­лі­пае снег», — ка­мен­туе за­ба­ро­ну на зна­хо­джан­не на стан­цыі мет­ро без абут­ку Анд­рэй Кузь­мін, прэс-сак­ра­тар Мінск­ага мет­ра­па­лі­тэ­на. Та­му та­кое ра­шэн­не пра­дык­та­ва­на вы­ключ­на кло­па­там пра бяс­пе­ку па­са­жы­раў. Тое, што вы­пад­кі «коў­зан­ня» па стан­цыі мет­ро — не вы­дум­ка, я, між ін­шым, ад­чуў на ўлас­най ску­ры. Па­пла­ціў­ся ад­ной­чы зі­мою за не­асця­рож­насць пе­ра­ло­мам на­гі.

Вель­мі ўз­ру­ша­на ўспры­ня­лі лю­дзі на­ві­ну і пра тое, што ў на­вуш­ні­ках на плат­фор­ме мет­ра­па­лі­тэ­на, ка­лі гэ­та не слы­ха­вы апа­рат, так­са­ма зна­хо­дзіц­ца нель­га. Але Анд­рэй Кузь­мін па­тлу­ма­чыў, што і гэ­ты за­хад на­кі­ра­ва­ны на бяс­пе­ку і зруч­насць для па­са­жы­раў: «Лю­дзі ў на­вуш­ні­ках не чу­юць аб'­яў і па­ве­дам­лен­няў. У вы­ні­ку яны не ве­да­юць, што цяг­нік, які пад'­яз­джае да стан­цыі, спы­няц­ца не бу­дзе, што ней­кая стан­цыя за­кры­та або што цяг­нік ідзе толь­кі да пэў­най стан­цыі, а не да кан­ца марш­ру­ту. По­тым атрым­лі­ва­ец­ца, што па­са­жы­ры за­яз­джа­юць у дэ­по ці пра­яз­джа­юць мі­ма сва­ёй стан­цыі. І ўрэш­це, гэ­тыя лю­дзі скар­дзяц­ца на мет­ра­па­лі­тэн».

На стан­цыю мо­гуць не пус­ціць

Асоб­ны пункт у пра­ві­лах пры­све­ча­ны агля­ду па­са­жы­раў. Па­ве­дам­ля­ец­ца, што ме­на­ві­та ра­бот­нік служ­бы бяс­пе­кі пе­ра­воз­чы­ка аба­вя­за­ны па­ве­дам­ляць па­са­жы­ру, яко­га хо­ча агле­дзець, і якія пра­вы пры гэ­тым мае па­са­жыр. «Асо­бе, што ад­мо­ві­ла­ся даць ра­бот­ні­кам служ­бы бяс­пе­кі пе­ра­воз­чы­ка змес­ці­ва руч­ной па­кла­жы для пра­вя­дзен­ня агляд­ных ме­ра­пры­ем­стваў, мо­жа быць ад­моў­ле­на ў пра­да­стаў­лен­ні па­слу­гі па пе­ра­воз­цы», — ска­за­на ў пра­ві­лах. Анд­рэй Кузь­мін за­явіў, што но­вы­мі гэ­тыя па­ла­жэн­ні на­зваць нель­га. Гэ­та даў­но за­цвер­джа­на ін­шы­мі да­ку­мен­та­мі. Прэс-сак­ра­тар па­цвер­дзіў, што па­са­жы­ра мо­гуць не пус­ціць на плат­фор­му мет­ро, ка­лі ён не хо­ча па­каз­ваць змес­ці­ва тор­бы. Як і ча­ла­ве­ка ў не­цвя­ро­зым ста­не.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.