Вы тут

Адроджаныя імёны


Кні­га Вя­ча­сла­ва Бан­да­рэн­кі «Пол­ко­вод­цы и военачальники Пер­вой мировой вой­ны — уро­жен­цы Беларуси» ста­ла двац­цаць пер­шым вы­дан­нем, якое ў гэ­тым го­дзе па­поў­ні­ла фон­ды На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­кі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь на тэ­му, звя­за­ную з су­свет­най тра­ге­ды­яй ста­га­до­вай даў­нас­ці.

11-3

Кніж­ны пра­ект стар­шы­ні праў­лен­ня даб­ра­чын­на­га куль­тур­на-гіс­та­рыч­на­га фон­ду па­мя­ці Пер­шай су­свет­най вай­ны «Кро­кі», пісь­мен­ні­ка, жур­на­ліс­та, кі­на­сцэ­на­рыс­та, лаў­рэ­а­та прэ­міі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не» Вя­ча­сла­ва Бан­да­рэн­кі ажыц­цёў­ле­ны пры да­па­мо­зе РВУ «Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да». Но­вае вы­дан­не ста­ла чар­го­вым унёс­кам у ад­ра­джэн­не гіс­та­рыч­най па­мя­ці.

Дня­мі ў га­лоў­ным кніж­ным хра­ме кра­і­ны ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя кні­гі, якая ўжо атры­ма­ла шы­ро­кі гра­мад­скі рэ­за­нанс.

Вы­хад кні­гі стаў зна­ка­вай па­дзе­яй у ад­крыц­ці но­вых ста­ро­нак вай­ны, якая пра­цяг­лы час за­ста­ва­ла­ся не­да­стат­ко­ва да­сле­да­ва­най і асэн­са­ва­най. Як сцвяр­джа­юць су­час­ныя гіс­то­ры­кі, ка­лі б стра­ты Пер­шай су­свет­най вай­ны, якія каш­та­ва­лі гі­бе­лі міль­ё­наў лю­дзей, уро­кі бес­сэн­соў­нас­ці ўдзе­лу ў кры­ва­вай бой­ні 38 дзяр­жаў све­ту бы­лі ацэ­не­ны свое­ча­со­ва і ў поў­най ме­ры, маг­чы­ма, і Дру­гую су­свет­ную вай­ну мож­на бы­ло б па­пя­рэ­дзіць.

Уні­каль­насць кні­гі Вя­ча­сла­ва Бан­да­рэн­кі за­клю­ча­ец­ца ў тым, што з яе ста­ро­нак паў­ста­юць воб­ра­зы лю­дзей, якія не прос­та ўдзель­ні­ча­лі ў ва­ен­ных дзе­ян­нях. Яны бы­лі ў лі­ку вы­со­кіх ка­ман­дзі­раў — уз­на­чаль­ва­лі фран­ты, ар­міі, кар­пу­сы, пры­ма­лі стра­тэ­гіч­на важ­ныя для рус­кай ар­міі ра­шэн­ні. Усе 25 ге­ро­яў кні­гі раз­венч­ва­юць ство­ра­ны міф, што ў цар­скай ар­міі бе­ла­ру­сам бы­ло не­маг­чы­ма да­сяг­нуць вы­со­кіх сту­пе­няў ад­роз­нен­ня. Сва­і­мі ад­мет­ны­мі ка­ман­дзір­скі­мі здоль­нас­ця­мі, вы­со­кім афі­цэр­скім го­на­рам пал­ка­вод­цы і во­е­на­чаль­ні­кі яшчэ раз па­цвер­дзі­лі дзейс­ны па­тэн­цы­ял на­шай на­цыі. Іх ім­ёны па­поў­ні­лі вя­лі­кі спіс ім­ён зна­ка­мі­тых бе­ла­ру­саў, якія пра­сла­ві­лі на­шу Ра­дзі­му за яе ме­жа­мі.

11-4

«У Са­ю­зе пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі, — ад­зна­чыў яго стар­шы­ня Мі­ка­лай Чар­гі­нец, — мы за­ня­лі па­зі­цыю ра­за­брац­ца з гіс­то­ры­яй з мэ­тай знай­сці ўра­джэн­цаў Бе­ла­ру­сі, чые ім­ёны ша­ну­юць у све­це, не­за­слу­жа­на за­моўч­ва­ю­чы іх бе­ла­рус­кае па­хо­джан­не. Плас­ты гіс­то­рыі па­тра­бу­юць вя­лі­кай да­след­чай ра­бо­ты, удум­лі­ва­га па­ды­хо­ду да су­па­стаў­лен­ня па­дзей, знач­нас­ці і ро­лі ў іх кан­крэт­ных асоб. І гэ­тая ідэя па­сту­по­ва ста­ла ажыц­цяў­ляц­ца, пры­маць фор­му рэ­аль­най ад­да­чы — рэ­абі­лі­та­цыі пе­рад гіс­то­ры­яй на­шай дзяр­жа­вы».

Кні­га Вя­ча­сла­ва Бан­да­рэн­кі — яр­кі до­каз та­му. Мі­ка­лай Іва­на­віч вы­ка­заў вя­лі­кую ўдзяч­насць аў­та­ру за тое, што ўзяў­ся за гэ­тую вель­мі ад­каз­ную тэ­му і прад­ста­віў зрэз гіс­то­рыі, па­ка­заў­шы ня­прос­тыя лё­сы вя­лі­кіх пал­ка­вод­цаў і во­е­на­чаль­ні­каў, для боль­шас­ці з якіх чар­го­вым вы­пра­ба­ван­нем ста­ла Каст­рыч­ніц­кая рэ­ва­лю­цыя і яе на­ступ­ствы.

На прэ­зен­та­цыі бы­ла пад­крэс­ле­на асаб­лі­вая важ­насць кні­гі для мо­ла­дзі. Твор між­воль­на пры­му­шае за­ду­мац­ца над тым, што ся­род лю­дзей, на чые пле­чы лёг ця­жар Пер­шай су­свет­най вай­ны, бы­лі бліз­кія на­шым су­час­ні­кам лю­дзі. А гэ­та зна­чыць, ёсць на­го­да глы­бей вы­ву­чаць гіс­то­рыю сва­ёй сям'і, свай­го ро­ду, ве­даць свае ка­ра­ні.

Але­на Стэль­мах.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.