Вы тут

Гандлявалі чыёйсьці адвагай...


Су­пра­цоў­ні­кі пунк­та мыт­на­га афарм­лен­ня «Мін­ская пош­та» Мін­скай рэ­гі­я­наль­най мыт­ні вы­яві­лі спро­бу пе­ра­мя­шчэн­ня праз мя­жу Мыт­на­га са­ю­за на­груд­ных зна­каў, якія ўяў­ля­юць гіс­то­ры­ка-куль­тур­ную каш­тоў­насць: ор­дэ­на і вась­мі ме­да­лёў са­вец­ка­га пе­ры­я­ду.

Яны бы­лі зной­дзе­ны ў двух між­на­род­ных паш­то­вых ад­праў­лен­нях, якія іш­лі з Укра­і­ны на ад­рас атры­маль­ні­ка, што пра­жы­вае ў Ба­ра­на­ві­чах. У дроб­ныя па­ке­ты бы­лі ўкла­дзе­ны ор­дэн Пра­цоў­на­га Чыр­во­на­га Сця­га з ор­дэн­скай кніж­кай і во­сем ме­да­лёў «За ад­ва­гу». Мыт­ныя дэк­ла­ра­цыі ад­сут­ні­ча­лі. Укла­дан­ні, згод­на з за­клю­чэн­нем экс­пер­та, з'яў­ля­юц­ца ары­гі­наль­ны­мі дзяр­жаў­ны­мі ўзна­га­ро­да­мі СССР і ўяў­ля­юць гіс­то­ры­ка-куль­тур­ную каш­тоў­насць.

— Гэ­та ўжо не пер­шы вы­па­дак спро­бы пе­ра­мя­шчэн­ня праз мя­жу Мыт­на­га са­ю­за куль­тур­ных і гіс­та­рыч­ных каш­тоў­нас­цяў праз паш­то­вую су­вязь. На­прык­лад, у каст­рыч­ні­ку мі­ну­ла­га го­да мін­скі­мі мыт­ні­ка­мі бы­ло вы­яў­ле­на 27 уз­на­га­род тых жа са­вец­кіх ча­соў, — рас­ка­за­ла га­лоў­ны ін­спек­тар ад­дзе­ла ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты Мін­скай рэ­гі­я­наль­най мыт­ні На­стас­ся Ня­на­ша­ва. — Та­ды экс­пер­ты аца­ні­лі зна­ход­ку больш чым у 25 міль­ё­наў руб­лёў. Кошт вы­яў­ле­ных ця­пер дзе­вя­ці на­груд­ных зна­каў удак­лад­ня­ец­ца, ад­нак вя­до­ма, што на ін­тэр­нэт-аў­кцы­ё­нах яна вар'­і­ру­ец­ца ад 35 да 90 до­ла­раў за шту­ку.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.