Вы тут

Ратаўнікам дапамогуць персанажы казак


Як бяс­печ­на су­стрэць Но­вы год, рас­ка­жуць 23 снеж­ня ў рэ­зі­дэн­цыі Дзе­да Ма­ро­за

У снеж­ні ў Бе­ла­ру­сі Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях пра­во­дзіць ак­цыю «Бяс­печ­ны Но­вы год». Не сак­рэт, што ме­на­ві­та на гэ­тыя дні пры­па­дае больш за ўсё вы­клі­каў ра­таў­ні­коў: да ха­ла­доў да­лу­ча­юц­ца свя­точ­ныя бя­се­ды і ка­ні­ку­лы ў школь­ні­каў, не ка­жу­чы ўжо пра ма­са­вае за­хап­лен­не пі­ра­тэх­ні­кай. Сё­ле­та да пра­фі­лак­тыч­най ак­цыі пад­клю­чыц­ца і бе­ла­рус­кі Дзед Ма­роз.

— На­пры­кан­цы го­да ў гос­ці ў рэ­зі­дэн­цыю Дзе­да Ма­ро­за ў Бе­ла­веж­скай пу­шчы пры­яз­джае вель­мі шмат лю­дзей. Та­му 23 снеж­ня, як­раз на­пя­рэ­дад­ні доў­гіх зі­мо­вых ка­ні­кул, мы бу­дзем рас­каз­ваць, як жа бяс­печ­на су­стрэць і пра­вес­ці на­ва­год­нія свя­ты, — па­ве­да­мі­ла «Звяз­дзе» на­мес­нік на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла пра­па­ган­ды бяс­пе­кі жыц­ця­дзей­нас­ці Цэнт­ра да­сле­да­ван­няў у га­лі­не бяс­пе­кі жыц­ця­дзей­нас­ці і ўза­е­ма­дзе­ян­ня з гра­мад­скас­цю Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Іна Чу­гай.— Гос­ці, якія за­ві­та­юць да нас у гэ­ты дзень, уба­чаць шмат ці­ка­вых ін­тэр­ак­тыў­ных кон­кур­саў і вік­та­рын. Іх пад­рых­та­ва­лі і пра­вя­дуць су­пра­цоў­ні­кі МНС і ва­лан­цё­ры з лі­ку ра­таў­ні­коў-ак­ты­віс­таў Бе­ла­рус­кай ма­ла­дзёж­най гра­мад­скай ар­га­ні­за­цыі ра­таў­ні­коў-па­жар­ных. Паў­дзель­ні­чаць у іх змо­гуць не толь­кі дзе­ці, але і баць­кі. Апроч та­го, мы ўзя­лі на ўзбра­ен­не і адзін ці­ка­вы псі­ха­ла­гіч­ны мо­мант. Усе мы ве­да­ем, што дзе­ці ве­раць ка­зач­ным пер­са­на­жам. Та­му Сня­гур­ка, Ба­ба Кар­го­та, сам Дзед Ма­роз і ін­шыя ге­роі бе­ла­рус­кіх на­род­ных ка­зак бу­дуць ак­тыў­на да­па­ма­гаць на­шым ва­лан­цё­рам.

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.