Вы тут

Памяць часу непадуладная


«Каштоўнасць сямейных адносін пачынаеш разумець з гадамі, — разважае ў лісце чарговы ўдзельнік конкурсу Валерый ГАЎРЫШ з г.Чавусы. — На жаль, у сучасным нашым грамадстве аўтарытэт сям'і парушаны, аб чым сведчыць і колькасць разводаў, якая, паводле статыстыкі, стабільна высокая, і мноства шлюбаў без рэгістрацыі, так званага сужыцця, а з майго погляду —
звычайны блуд; і колькасць адзінокіх старых, нашых жа бацькоў, якія ў лепшым выпадку знаходзяць прытулак і спачын у дзяржаўных установах-інтэрнатах... Трэба наноў ствараць культ сям'і!»

11-6

Вырашыў зрабіць свой унёсак у гэту вялікую справу і сам Валерый Мікалаевіч — праз удзел у конкурсе і магчымае абуджэнне цікавасці ў маладзейшага пакалення да старых, архіўных фотаздымкаў з сямейных альбомаў.

«Мая маці Гаўрыш (Пятрова) Таццяна Архіпаўна ў 1943 годзе 15-гадовай дзяўчынай была прымушана акупантамі разам з іншай моладдзю капаць акопы. У 1944 годзе гэтых вязняў вызваліла наступаючая Чырвоная Армія, але дадому ўсіх не адправілі — старэйшых і здаравейшых пакінулі ў якасці вольнанаёмных пры часці, на гаспадарчых работах. Маці ўзгадвала, што працавала на кухні, пасвіла коней, мыла салдацкае абмундзіраванне... Перамогу сустрэла на тэрыторыі Германіі, дзе яе разам з сяброўкамі і аднапалчанамі і сфатаграфаваў ваенны карэспандэнт. На гэтым здымку мая маці — у цэнтры.

А на другім фота яна ўжо разам з маім бацькам, Мікалаем Васільевічам Гаўрышам. Палтаўскі хлопец з 1943 года ўдзельнічаў у разгроме фашызму, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём «За адвагу». Дзе менавіта адбылася іх сустрэчы і калі палтаўскі парубак, гвардыі радавы Мікола «паклаў вока» на беларуску Таццяну, мне невядома. Маці адразу пасля Перамогі вярнулася ў родную вёску на Магілёўшчыне, а тата яшчэ нейкі час служыў у войску, але пасля дэмабілізацыі знайшоў упадабаную дзяўчыну, і яны ўзялі шлюб, нарадзілі мяне і брата. Іх ужо няма на свеце, маіх дарагіх бацькоў, таты — 28 гадоў, маці — 4 гады; але я ў адказе перад іх памяццю. Як шмат хацеў бы ў іх распытаць і данесці гэтыя аповеды ўнукам, пляменнікам, наогул моладзі! А ўжо, як кажуць, цягнік сышоў — трэба спяшацца размаўляць са сведкамі тых вялікіх падзей, пакуль яны жывуць сярод нас.

11-5

Сёння зноў нацызм то там, то тут уздымае галаву. І зноў рвуцца снарады, гінуць людзі. Ці за такую будучыню ваявалі нашы бацькі? Няхай жа гэтыя здымкі і каментар да іх прымусяць задумацца аб галоўных каштоўнасцях нашага кароткага зямнога веку — аб міры, сям'і і дзецях, узаемаразуменні, стваральнай працы, наогул, аб самім чалавеку, незалежна ад яго нацыянальнасці, колеру скуры і веравызнання, — усіх чытачоў «Звязды».

­­­

Па­ва­жа­ныя чы­та­чы! Кон­курс «Фо­та­зды­мак з гіс­то­ры­яй» пра­цяг­ва­ец­ца. Мы па-ра­ней­ша­му ча­ка­ем ад вас ці­ка­вых фо­та з ся­мей­на­га аль­бо­ма (за вы­клю­чэн­нем ле­таш­ніх здым­каў з ку­рор­та, вя­сель­ных фо­та­се­сій і су­час­ных фо­та дзя­цей). Вам ёсць што па­ка­заць і рас­ка­заць? Да­вай­це па­гар­та­ем ся­мей­ныя аль­бо­мы ра­зам! Фо­та­здым­кі з гіс­то­ры­яй (не больш за тры) да­сы­лай­це на ад­рас: 220013,
г. Мінск, вул. Б. Хмяль­ніц­ка­га, 10а, або іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу.
Аў­тар най­леп­ша­га фо­та з гіс­то­ры­яй бу­дзе ад­зна­ча­ны пры­зам. Ары­гі­на­лы да­сла­ных фо­та­здым­каў аба­вяз­ко­ва вяр­та­юц­ца аў­та­рам.

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.