Вы тут

Піратэхніка павінна прыносіць радасць, а не праблемы


За пер­шы ты­дзень ме­ся­ца су­пра­цоў­ні­кі мі­лі­цыі кан­фіс­ка­ва­лі з не­за­кон­на­га аба­ра­чэн­ня ка­ля 40 ты­сяч адзі­нак не­ле­галь­най пі­ра­тэх­ні­кі.

—З на­блі­жэн­нем ка­ляд­ных і на­ва­год­ніх свят тра­ды­цый­на па­вя­ліч­ва­ец­ца по­пыт на пі­ра­тэх­ніч­ныя вы­ра­бы. У су­вя­зі з гэ­тым ак­ты­ві­зу­ец­ца іх не­ле­галь­ны ўвоз у кра­і­ну і да­лей­шая рэа­лі­за­цыя. На­прык­лад, ле­тась з па­чат­ку снеж­ня і да за­кан­чэн­ня ка­ляд­ных свят бы­ло спы­не­на больш за 60 фак­таў рэа­лі­за­цыі пі­ра­тэх­ні­кі, кан­фіс­ка­ва­на ка­ля міль­ё­на ня­якас­ных пе­тар­даў, фе­ер­вер­каў і са­лю­таў. За гэ­ты час бы­ло за­рэ­гіст­ра­ва­на 28 фак­таў траў­ма­тыз­му гра­ма­дзян. Толь­кі ў Мін­ску ў на­ва­год­нюю ноч ад пі­ра­тэх­ні­кі па­цяр­пе­ла двое пад­лет­каў і пя­цё­ра да­рос­лых, — на­га­да­лі ў Мі­ніс­тэр­стве ўнут­ра­ных спраў.

Трэ­ба па­мя­таць, што сер­ты­фі­ка­ва­ныя пі­ра­тэх­ніч­ныя вы­ра­бы мож­на на­быць толь­кі ў спе­цы­я­лі­за­ва­ных кра­мах і ад­дзе­лах. Пры гэ­тым про­даж та­ко­га та­ва­ру асо­бам, якім менш за 15 га­доў, за­ба­ро­не­ны. У мэ­тах улас­най бяс­пе­кі не вар­та куп­ляць пі­ра­тэх­ні­ку з рук, ар­га­ні­зоў­ваць фе­ер­вер­кі ў хат­ніх умо­вах, а так­са­ма да­зва­ляць дзе­цям са­ма­стой­на за­баў­ляц­ца па­доб­ным чы­нам. Не­бяс­печ­на вы­ка­рыс­тоў­ваць фе­ер­вер­кі са скон­ча­ным тэр­мі­нам пры­дат­нас­ці, а так­са­ма ка­лі яны ма­юць па­шко­джан­ні кор­пу­са ці кно­та.

За не­ле­галь­ны ган­даль пі­ра­тэх­ні­кай па­гра­жае штраф да 100 ба­за­вых ве­лі­чынь (15 міль­ё­наў руб­лёў) з кан­фіс­ка­цы­яй та­ва­ру, а так­са­ма да­хо­ду, атры­ма­на­га ад яго рэа­лі­за­цыі. Вы­ка­ры­стан­не пі­ра­тэх­ні­кі ў гра­мад­скіх мес­цах мо­жа быць рас­цэ­не­на як дроб­нае ху­лі­ган­ства, за якое пра­ду­гле­джа­ны штраф да 30 ба­за­вых ве­лі­чынь (4,5 міль­ё­на руб­лёў) ці ад­мі­ніст­ра­цый­ны арышт на тэр­мін да 15 су­так. У вы­пад­ку на­ня­сен­ня знач­най шко­ды зда­роўю ці ма­ё­мас­ці на­ва­коль­ных на­сту­пае, у тым лі­ку, і кры­мі­наль­ная ад­каз­насць.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.