У адной сталічнай кватэры з розніцай у дзве гадзіны адбыліся два пажары. У абодвух выпадках прычына была аднолькавая — курэнне нападпітку сына гаспадыні жылля.
Першы раз сталічным выратавальнікам давялося выязджаць на вуліцу Чайлыткі пасля дзевяці гадзін вечара. У аднапакаёвай кватэры на чацвёртым паверсе дзевяціпавярховага дома тлела пасцельная бялізна на канапе. Яшчэ да прыбыцця работнікаў МНС жыхары самі залілі мэблю вадой. Прычынай здарэння стала непатушаная нецвярозым 49-гадовым сынам гаспадыні кватэры цыгарэта. Выратавальнікі добра залілі вадой канапу, каб пераканацца, што ачаг патушаны. А менш чым праз дзве гадзіны яны былі вымушаны вярнуцца ў тую ж кватэру. На гэты раз без сур'ёзных наступстваў ужо не абышлося. У прыватнасці, тая самая канапа выгарала цалкам. Паводле інфармацыі Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, было відавочна, што пажар пачаўся... з другога боку мяккай мэблі. Курыльшчыку было няўтульна сядзець на мокрым месцы, затушаным у першы раз, і ён перасеў на сухі бок канапы...
Выратавальнікі нагадваюць, што, паводле статыстыкі, амаль 90 працэнтаў пажараў у жыллі ўзнікае па віне нецвярозых курыльшчыкаў. І часта найперш яны самі становяцца ахвярамі агню. На гэты раз віноўніку пажараў пашчасціла. Толькі ці зробіць ён правільныя высновы?..
Сяргей РАСОЛЬКА.
Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.
Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы
Праект надзвычай важны сацыяльна, але не толькі…
На прасторах яе вялікасці кнігі.