Вы тут

Пясочніца


Свя­точ­ная пры­кме­та

— Гля­дзі, гля­дзі! — уз­бу­джа­на цяг­не ба­бу­лю за ру­каў 3-га­до­вы Во­ва. — Ёл­ку якую пры­го­жую па­ста­ві­лі на пло­шчы і на­ель­нік на­дзе­лі!

Каб смач­на ес­ці

— Та­та, а што ты ясі? — пры­стае з пы­тан­ня­мі 4-га­до­вая Да­ша. — Бу­лач­ку? О, і я люб­лю бу­лач­ку.

— Да­ша, у ця­бе ж гла­зу­ра­ва­ны сы­рок ёсць.

— А я і сы­рок люб­лю. А яшчэ, ве­да­еш, я люб­лю вунь тыя цу­кер­кі!

— Трэ­ба ес­ці ад­на­му і ў цем­ры, — у рос­па­чы кан­ста­туе та­та, на­зі­ра­ю­чы, як ла­сун­кі адзін за ад­ным «уплы­ва­юць» да дач­кі. Ма­лая, не пе­ра­ста­ю­чы жа­ваць:

— Так сум­на ж бу­дзе!

Ну, вы мя­не зра­зу­ме­лі

У гос­ці да Ка­ці­най ма­мы прый­шла сяст­ра з сы­нам. Па­куль ма­лыя га­рэ­зяць у па­коі, жан­чы­ны спа­кой­на п'юць чай на кух­ні. Тут пры­бя­гае за­пы­ха­ная Ка­ця:

— Цё­тач­ка Лю­да, ваш Дзім­ка на мя­не ўвесь час па­дае! А ён та­кі цяж­кі, цэ­лых двац­цаць... кі­ла­мет­раў!

Ма­ця­рын­скі ін­стынкт

— Што вы сён­ня ў сад­ку ра­бі­лі?

— Гу­ля­лі з Ве­рай, Са­шай і Со­няй у доч­кі-ма­ці.

— Гэ­та як?

— Ну, Ве­ра бы­ла дач­ка, Са­ша — яе ма­ма, я — хрос­ная ма­ма, а Со­ня — за­па­сная ма­ма.

Дык вось яна якая...

Та­ня пе­ра­меш­вае пя­сок з ва­дой з лу­жы­ны і па­лі­вае гэ­тым бру­дам ла­вач­ку. Ма­ма абу­ра­на пы­та­ец­ца:

— Та­ня, чым ты зай­ма­еш­ся?

— Па­лі­ты­кай, — ад­каз­вае дзяў­чо.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.