Вы тут

Новы год «як раней»: карона з ваты, цукеркі на ёлцы і іншыя спосабы зрабіць свята з нічога


Для су­час­ных дзя­цей і баць­коў пад­рых­тоў­ка да Но­ва­га го­да — гэ­та, ба­дай, вы­ключ­на пы­тан­не су­па­дзен­ня жа­дан­няў і бюд­жэ­ту. Бо, ка­лі гро­шай ха­пае, на­быць мож­на аб­са­лют­на ўсё: і раз­на­стай­ныя кар­на­валь­ныя кас­цю­мы — хоць са штуч­на­га фут­ра, хоць з ак­са­мі­ту і пар­чы, і свя­точ­на аформ­ле­ныя па­да­рун­ка­выя на­бо­ры, і ты­ся­чу ды ад­но ўпры­га­жэн­не на ёл­ку, і бан­кет з эк­за­тыч­ных страў, і Дзе­да Ма­ро­за са Сня­гур­кай — хоць на дом, хоць у са­док ці шко­лу. Усё ўжо га­то­вае, не трэ­ба ла­маць га­ла­ву і мар­на­ваць час. Але... ча­гось­ці не ха­пае. Як у той по­каз­цы пра па­вет­ра­ныя ша­ры­кі— не ра­ду­юць! Мо­жа, та­му, што ця­пер ня­ма па­трэ­бы на­пруж­ваць улас­ную фан­та­зію, а зна­чыць, менш ад­чу­ва­ец­ца той са­мы ча­роў­ны дух Ка­ляд і Но­ва­га го­да?

11-11

— Бе­ла­снеж­кі, Спай­дэр­ме­ны, Вінкс, — гар­таю я вір­ту­аль­ны ка­та­лог кар­на­валь­ных кас­цю­маў. — У Са­вец­кім Са­ю­зе ўсё бы­ло пра­сцей: ка­ро­ны з кар­до­ну і ва­ты, дзяў­чын­кі — Сня­жын­кі ў мар­ле­вых су­кен­ках, хлоп­чы­кі — Зай­чы­кі ў аб­ру­чах з вуш­ка­мі...

— Хто та­бе ска­заў та­кую лух­ту? — з абу­рэн­нем ад­гук­нуў­ся та­та. — Мо­жа, на ра­ніш­ні­ках у сад­ках і бы­лі толь­кі Сня­жын­кі і Зай­цы-Мядз­ве­дзі. А ў шко­ле ў нас ве­да­еш, якія кон­кур­сы на леп­шы кас­цюм бы­лі! Я, па­мя­таю, ад­ной­чы быў муш­ке­цё­рам: «бат­фор­ты» вы­ра­заў з кар­до­ну, шпа­гу вы­та­чыў са звы­чай­най пал­кі, па­фар­ба­ва­най у ся­рэб­ра­ны ко­лер, гар­ду зра­біў з на­крыў­кі ад бля­шан­кі. Ка­пя­люш узяў дзядзь­каў ста­ры, са­ла­мя­ны — ён вель­мі па­са­ваў да воб­ра­зу, — упры­го­жыў па­фар­ба­ва­ным гу­сі­ным пя­ром, а на муш­ке­цёр­скую на­кід­ку, зда­ец­ца, ма­ма ад­да­ла свой шаль, толь­кі мах­ры зрэ­за­ла. Ух, які знат­ны ка­ва­лер атры­маў­ся!

На­тхніў­шы­ся гэ­тым апо­ве­дам, «СГ» рас­пы­та­ла лю­дзей роз­ных уз­рос­таў, чыё дзя­цін­ства прай­шло ў Са­вец­кім Са­ю­зе, як і з ча­го на­ват у ча­сы та­таль­на­га дэ­фі­цы­ту вы­раб­ля­лі мас­ка­рад­ныя ўбо­ры, на­ва­год­нія ўпры­га­жэн­ні і па­да­рун­кі.

«На адзін з ма­іх пер­шых ра­ніш­ні­каў, які зда­рыў­ся на­пры­кан­цы 1970-х, мы з ма­май ра­бі­лі ка­ро­ну, — пры­гад­вае бух­гал­тар Ак­са­на Ва­сі­леў­ская. — Спо­саб вя­до­мы: на кар­дон­ную асно­ву на­клей­ваў­ся не над­та тоў­сты слой ва­ты, а на яго, зноў жа на клей, вы­клад­ва­лі ўзо­ры з бі­тых шкля­ных (а та­ды ін­шых і не бы­ло) ёлач­ных ца­цак, «дож­джы­ку», фоль­гі. Ней­кую ад­мыс­ло­вую су­кен­ку не ра­бі­лі, прос­та да бе­лых кал­го­таў і ма­еч­кі да­да­ва­ла­ся са­ма­роб­ная спад­ні­ца з мар­лі ў не­каль­кі сла­ёў: верх­ні ма­ма па­кі­ну­ла бе­лым і рас­шы­ла «дож­джы­кам», а ніж­нія па­фар­ба­ва­ла сінь­кай у бла­кіт­ны, сі­ні і цём­на-сі­ні ко­лер. Мне зда­ва­ла­ся, што я бы­ла са­май пры­го­жай Сня­жын­кай у ка­ра­го­дзе!».

«У вы­ра­бе май­го на­ва­год­ня­га кас­цю­ма бы­ла за­дзей­ні­ча­на ўся сям'я, — смя­ец­ца сіс­тэм­ны ад­мі­ніст­ра­тар Ігар Па­рхо­мен­ка. — Бо я, як боль­шасць хлоп­чы­каў, жа­даў быць Кас­ма­на­ўтам! Цёт­ка пры­вез­ла ад­не­куль з Гер­ма­ніі яр­ка-чыр­во­ны кам­бі­не­зон, да яко­га ма­ма сшы­ла і скле­і­ла з пад­руч­ных ма­тэ­ры­я­лаў шлем з над­пі­сам «СССР». Але са­мая скла­да­ная пра­ца вы­па­ла та­ту: ён, ін­жы­нер, на­ма­ля­ваў чар­цёж ра­ке­ты, і по­тым мы ра­зам вы­ра­за­лі і кле­і­лі яе з кар­до­ну, ка­ля­ро­вай па­пе­ры — атры­ма­ла­ся па­ме­рам амаль з мя­не! У шко­лу нес­лі асця­рож­на, каб не змяць «хвост». Але яно та­го каш­та­ва­ла: я быў са­мым пры­кмет­ным пер­са­на­жам».

«Па­мя­таю, у шко­ле ся­род ста­рэй­шых хлоп­чы­каў бы­лі вель­мі па­пу­ляр­ныя Гу­са­ры: як­раз вый­шаў на эк­ра­ны фільм «Гу­сар­ская ба­ла­да», — уз­гад­вае пен­сі­я­нер­ка На­дзея За­ха­ра­ва. — Ра­бі­лі з кар­до­ну кі­ве­ры, а ў ка­го ма­мы доб­ра шы­лі — курт­кі з фут­рам, са шну­ра­мі і бліс­ку­чы­мі гу­зі­ка­мі. А ў мя­не адзін з са­мых па­мят­ных на­ва­год­ніх воб­ра­заў — Ін­дыя­нка. Ма­ма зра­бі­ла яго лі­та­раль­на з ні­чо­га: аб­кру­ці­ла на ма­нер са­ры ва­кол мя­не ад­рэз ней­кай пры­го­жай тка­ні­ны (мо­жа, на­ват пар­чы — ка­рыч­не­вай з зо­ла­там), на пля­чы за­ма­ца­ва­ла вя­лі­кай брош­кай, на­ма­ля­ва­ла на лбе па­ма­дай чыр­во­ную кроп­ку, а на ру­кі на­дзе­ла мност­ва сва­іх бран­за­ле­таў, чэш­скія ві­тыя ка­ра­лі...»

«Мы ра­бі­лі з ма­май кас­цюм Шах­мат­най Ка­ра­ле­вы, — рас­каз­вае спе­цы­я­ліст па ла­гіс­ты­цы Воль­га Гла­са­ва. — Узя­лі ста­рую прас­ці­ну, раз­ма­ля­ва­лі яе ў чор­на-бе­лыя квад­ра­ты, з част­кі сшы­лі спад­ні­цу «сон­ца-клёш», з дру­гой — са­бра­ную на пля­чах на­кід­ку. І, ка­неш­не, ка­ро­ну — чор­ную! Я ў да­да­так вы­ву­чы­ла верш пра шах­ма­ты. На кон­кур­се кас­цю­маў, які пра­хо­дзіў пад­час ба­лю, за­ня­ла дру­гое мес­ца — і вель­мі за­сму­ці­ла­ся, што не пер­шае».

11-12

«Я быў Ка­том у бо­тах! — жы­ва ўспа­мі­нае пры­ват­ны прад­пры­маль­нік Сяр­гей Мас­лоў­скі. — Бо­ты — чыр­во­ныя, са­праўд­ныя ску­ра­ныя, на ма­лень­кіх аб­ца­сах — ах­вя­ра­ва­ла ма­ма. Плашч-на­кід­ку па вы­край­цы ў ча­со­пі­се шы­ла ба­бу­ля з ка­вал­ка па­ра­шут­на­га шоў­ку. А ка­пе­лю­ша ні ў ка­го з род­ных не знай­шло­ся — да­вя­ло­ся вы­ра­заць з кар­до­ну і аб­клей­ваць чор­най тка­ні­най та­ту. Ён жа і пры­ма­ца­ваў бліс­ку­чую спраж­ку, а ма­ма «ле­нін­град­скай» туш­шу на­ма­ля­ва­ла мне чор­ныя ву­сы, бро­вы і нос».

Як за­пэў­ні­ва­юць прак­тыч­на ўсе бы­лыя са­вец­кія дзе­ці, пад­рых­тоў­ка да Но­ва­га го­да пе­ра­тва­ра­ла­ся ў су­цэль­ны ры­ту­ал, які аб'­яд­ноў­ваў усю сям'ю. Ад­ны пры­дум­ля­лі свя­точ­ныя кас­цю­мы, дру­гія вы­ра­за­лі (а не­ка­то­рыя на­ват вя­за­лі з тон­кіх швей­ных ні­так!) сня­жын­кі на вок­ны і ёл­ку, трэ­ція май­стра­ва­лі гір­лян­ды — з па­пя­ро­вых ліх­та­ры­каў, сцяж­коў, кол­цаў... Іш­лі на роз­ныя хіт­ры­кі: каб упры­го­жыць па­кой, аб­мот­ва­лі ка­ва­лач­кі ва­ты «дож­джы­кам», а по­тым, па­жа­ваў­шы тую ват­ку, шпур­ля­лі з усёй сі­лы ў столь — і праз паў­га­дзі­ны са сто­лі зві­саў бліс­ку­чы ша­пат­кі «дож­джык».

«А мы з ба­бу­ляй вы­ра­за­лі гір­лян­ды з цу­ке­рач­ных аб­гор­так і на­ва­год­ніх паш­то­вак, — пры­зна­ец­ца кас­ме­то­лаг Ала Ве­ра­бей. — Яна пра­ца­ва­ла ў біб­лі­я­тэ­цы, і на­пя­рэ­дад­ні свя­та ім пры­хо­дзі­ла вель­мі шмат він­ша­ван­няў, як афі­цый­ных, ад роз­ных ар­га­ні­за­цый, так і з па­дзя­ка­мі ад звы­чай­ных чы­та­чоў. А якія пры­го­жыя ку­фэр­кі яна ра­бі­ла з тых жа паш­то­вак. Кож­ная са­ма па са­бе маг­ла быць па­да­рун­кам, але яна аба­вяз­ко­ва ўклад­ва­ла ўнутр які-не­будзь са­ма­роб­ны су­ве­нір ці цу­кер­кі і да­ры­ла сва­я­кам. Ба­бу­лі ўжо даў­но ня­ма, а част­ка яе ка­лек­цыі паш­то­вак за­ха­ва­ла­ся, і я ча­сам люб­лю пе­ра­гле­дзець гэ­тыя, па­жаў­це­лыя, але ўсё ад­но вель­мі кра­наль­ныя, він­ша­валь­ныя до­пі­сы».

Па­пу­ляр­ную ця­пер пі­ра­тэх­ні­ку з пос­пе­хам за­мя­ня­лі сер­пан­ты­ны, хла­пуш­кі і бен­галь­скія свеч­кі, якія вель­мі лю­бі­лі як да­рос­лыя, так і дзе­ці. На ёл­кі ж, акра­мя раз­на­стай­ных ша­ры­каў, шы­шак і са­мых муд­ра­ге­ліс­тых шкля­ных ца­цак, па тра­ды­цыі, ве­ша­лі так­са­ма хто дэ­фі­цыт­ныя ман­да­ры­ны (ста­ра­лі­ся знай­сці аб­хаз­скія — ка­жуць, яны бы­лі больш са­ка­ві­ты­мі і з пры­ем­най кіс­лін­кай), хто раз­на­стай­ныя цу­кер­кі.

«Я заўж­ды зна­хо­дзі­ла, дзе ма­ма сха­ва­ла цу­кер­кі, — пры­гад­вае спя­вач­ка Але­на Лан­ская. — Ад­ной­чы ёл­ка на­огул за­ста­ла­ся без іх, а «пад раз­да­чу» вы­пад­ко­ва тра­піў та­та, які так і не пры­знаў­ся, што гэ­та знай­шла я... На­огул, ка­лі га­ва­рыць пра Но­вы год, ад­ра­зу ўзгад­ваю, як у апош­ніх чыс­лах снеж­ня мы з та­там ез­дзі­лі ў лес сек­чы ёл­ку, а ка­лі ўвя­лі за­кон, то спа­чат­ку вы­піс­ва­лі і аплач­ва­лі яе ў ляс­га­се, а по­тым ужо сек­лі. А ў са­мо свя­та ма­ма за­пя­ка­ла па­хкую ку­ры­цу з час­на­ком, мы пяк­лі на­ва­год­ні пі­рог, а по­тым, па­коль­кі жы­лі ў «хру­шчоў­цы», усе су­се­дзі да ра­ні­цы ха­дзі­лі адзін да ад­на­го ў гос­ці...»

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

11-13

Да­рэ­чы

Зва­рот да на­ро­да «з тэ­ле­ві­за­ра» за не­каль­кі хві­лін да Но­ва­га го­да зра­біў тра­ды­цы­яй Ле­а­нід Брэж­неў у 1976 го­дзе. Праў­да, яшчэ ў 1941-м па ра­дыё са­вец­кіх лю­дзей він­ша­ваў па­доб­ным чы­нам Мі­ха­іл Ка­лі­нін, але та­ды пра­мо­ва бы­ла па-ва­ен­на­му сціс­лай і стры­ма­най. З кан­ца 1970-х він­ша­ван­ні за­чыт­ваў дык­тар Ігар Кі­ры­лаў, і толь­кі ў 1985-м Мі­ха­іл Гар­ба­чоў вяр­нуў прак­ты­ку зва­ро­ту «ад пер­шай асо­бы». А на­пры­кан­цы 1986-га і 1988-га на­ват ад­быў­ся сме­лы экс­пе­ры­мент: жы­ха­роў СССР він­ша­ваў прэ­зі­дэнт ЗША Ро­нальд Рэй­ган, а гра­ма­дзян ЗША — Гар­ба­чоў!

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.