Вы тут

Сямейны капітал узаконены


З 1 сту­дзе­ня 2015 го­да ўста­наў­лі­ва­юц­ца да­дат­ко­выя ме­ры дзяр­жаў­най пад­трым­кі сем'­яў, якія вы­хоў­ва­юць дзя­цей

Ад­па­вед­ны ўказ № 572 Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі пад­пі­саў 9 снеж­ня, па­ве­да­мі­лі БЕЛ­ТА ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

У пры­ват­нас­ці, сем'­ям бу­дуць ад­на­ра­зо­ва пра­да­стаў­ляц­ца без­на­яў­ныя гра­шо­выя срод­кі ў су­ме $10 тыс. пры на­ра­джэн­ні трэ­ця­га або на­ступ­ных дзя­цей.

Пра­ва на та­кі ся­мей­ны ка­пі­тал ма­юць гра­ма­дзя­не Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пры на­ра­джэн­ні (усы­наў­лен­ні) трэ­ця­га або на­ступ­ных дзя­цей, якія на­ра­дзі­лі­ся з 1 сту­дзе­ня 2015 го­да да 31 снеж­ня 2019 го­да.

На­зна­чэн­не ся­мей­на­га ка­пі­та­лу ажыц­цяў­ля­ец­ца пры зва­ро­це ў мяс­цо­выя вы­ка­наў­чыя і рас­па­рад­чыя ор­га­ны. Пра­ва на зва­рот за на­зна­чэн­нем ся­мей­на­га ка­пі­та­лу мо­жа быць рэа­лі­за­ва­на на пра­ця­гу 6 ме­ся­цаў з дня на­ра­джэн­ня (усы­наў­лен­ня) трэ­ця­га і на­ступ­ных дзя­цей, а пра­ва на рас­па­ра­джэн­не срод­ка­мі ся­мей­на­га ка­пі­та­лу — пас­ля 18 га­доў з да­ты на­ра­джэн­ня дзі­ця­ці, у су­вя­зі з на­ра­джэн­нем, усы­наў­лен­нем (уда­ча­рэн­нем) яко­га сям'я на­бы­ла пра­ва на на­зна­чэн­не ся­мей­на­га ка­пі­та­лу.

Срод­кі ся­мей­на­га ка­пі­та­лу мо­гуць быць вы­ка­ры­ста­ны на па­ляп­шэн­не жыл­лё­вых умоў, атры­ман­не аду­ка­цыі, атры­ман­не па­слуг у сфе­ры са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня, ахо­вы зда­роўя, фар­мі­ра­ван­не на­кап­ляль­най пен­сіі ма­ці. Пры гэ­тым срод­кі ся­мей­на­га ка­пі­та­лу мо­гуць быць вы­ка­ры­ста­ны да­тэр­мі­но­ва на атры­ман­не плат­ных ме­ды­цын­скіх па­слуг, аказ­ва­е­мых ар­га­ні­за­цы­я­мі ахо­вы зда­роўя, у па­рад­ку і па пе­ра­лі­ку, вы­зна­ча­е­мым Мі­ніс­тэр­ствам ахо­вы зда­роўя.

Фі­нан­са­ван­не рас­хо­даў на вы­пла­ту ся­мей­на­га ка­пі­та­лу ажыц­цяў­ля­ец­ца ў до­ла­рах ЗША.

Срод­кі ся­мей­на­га ка­пі­та­лу, ад­нос­на якіх гра­ма­дзя­не не звяр­ну­лі­ся на пра­ця­гу 3 га­доў пас­ля 18 га­доў з да­ты на­ра­джэн­ня дзі­ця­ці, у су­вя­зі з на­ра­джэн­нем, усы­наў­лен­нем (уда­ча­рэн­нем) яко­га сям'я на­бы­ла пра­ва на на­зна­чэн­не ся­мей­на­га ка­пі­та­лу, або ня­вы­ка­ры­ста­ныя на пра­ця­гу 5 га­доў пас­ля па­да­чы за­явы аб рас­па­ра­джэн­ні імі, пад­ля­га­юць вяр­тан­ню ў рэс­пуб­лі­кан­скі бюд­жэт.

Уста­наў­лі­ва­ец­ца так­са­ма што­ме­сяч­ная да­па­мо­га на дзя­цей ва ўзрос­це ад 3 да 18 га­доў сем'­ям у пе­ры­яд вы­ха­ван­ня дзі­ця­ці ва ўзрос­це да 3 га­доў у па­ме­ры 50 пра­цэн­таў най­боль­шай ве­лі­чы­ні бюд­жэ­ту пра­жы­тач­на­га мі­ні­му­му ў ся­рэд­нім на ду­шу на­сель­ніц­тва, за­цвер­джа­на­га Мінп­ра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны, за два апош­нія квар­та­лы.

У якас­ці бя­гу­чай пад­трым­кі сем'­яў, якія вы­хоў­ва­юць дзя­цей, ука­зам пра­ду­гле­джа­на, што пра­ва на да­па­мо­гу ма­юць ма­ці або баць­ка (усы­на­ві­цель, апя­кун), якія вы­хоў­ва­юць ад­на­ча­со­ва дзя­цей ва ўзрос­це да 3 га­доў і ад 3 да 18 га­доў і ма­юць пра­ва на да­па­мо­гу па до­гля­дзе дзі­ця­ці да 3 га­доў. Пры на­зна­чэн­ні да­па­мо­гі не ўліч­ва­юц­ца дзе­ці, якія зна­хо­дзяц­ца ў дзі­ця­чай ін­тэр­на­тнай уста­но­ве, уста­но­ве аду­ка­цыі з круг­ла­су­тач­ным рэ­жы­мам зна­хо­джан­ня.

Акра­мя та­го, ука­зам уста­наў­лі­ва­ец­ца пра­цэнт­ная стаў­ка за ка­ры­стан­не льгот­ны­мі крэ­ды­та­мі на бу­даў­ніц­тва (рэ­кан­струк­цыю) або на­быц­цё жы­лых па­мяш­кан­няў ма­ла­дым сем'­ям, якія ма­юць два­іх не­паў­на­лет­ніх дзя­цей на да­ту за­цвяр­джэн­ня спі­саў на атры­ман­не льгот­ных крэ­ды­таў, у па­ме­ры 5 пра­цэн­таў га­да­вых.

Да­ку­мен­там за­цвер­джа­ны Па­ла­жэн­не аб ад­на­ра­зо­вым пра­да­стаў­лен­ні сем'­ям без­на­яў­ных гра­шо­вых срод­каў пры на­ра­джэн­ні, усы­наў­лен­ні (уда­ча­рэн­ні) трэ­ця­га або на­ступ­ных дзя­цей, а так­са­ма Па­ла­жэн­не аб па­рад­ку на­зна­чэн­ня і вы­пла­ты што­ме­сяч­най да­па­мо­гі сем'­ям на дзя­цей ва ўзрос­це ад 3 да 18 га­доў у пе­ры­яд вы­ха­ван­ня дзі­ця­ці ва ўзрос­це да 3 га­доў.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.