Вы тут

Навука адкрытасці


Пра­цэ­ду­ры пры­су­джэн­ня ву­чо­ных сту­пе­няў док­та­ра і кан­ды­да­та на­вук і пры­сва­ен­ня ву­чо­ных зван­няўда­цэн­та і пра­фе­са­ра ў Бе­ла­ру­сі пра­па­ну­ец­ца зра­біць мак­сі­маль­на ад­кры­ты­мі. Гэ­та і ін­шыя пра­па­но­вы параз­віц­ці на­цы­я­наль­най сіс­тэ­мы атэс­та­цыі на­ву­ко­вых ра­бот­ні­каў аб­мяр­коў­ва­лі­ся на су­стрэ­чы Прэ­зі­дэн­таБе­ла­ру­сі Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі са стар­шы­нёй Вы­шэй­шай атэс­та­цый­най ка­мі­сіі Ге­на­дзем Паль­чы­кам, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Ка­мі­сія, як бы­ло да­ло­жа­на кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы, пад­рых­та­ва­ла пра­па­но­вы па двух на­прам­ках. Адзін з іх да­ты­чыц­ца пры­су­джэн­ня ву­чо­ных сту­пе­няў док­та­ра і кан­ды­да­та на­вук і пры­сва­ен­ня ву­чо­ных зван­няў да­цэн­та і пра­фе­са­ра. Пра­па­ну­ец­ца ўсю пра­цэ­ду­ру аба­ро­ны зра­біць мак­сі­маль­на ад­кры­тай і да­ступ­най для на­ву­ко­вай гра­мад­скас­ці. Акра­мя та­го, ка­мі­сія лі­чыць не­аб­ход­ным дэ­ле­га­ваць вы­шэй­шым на­ву­чаль­ным уста­но­вам, на­ву­ко­вым ар­га­ні­за­цы­ям не­ка­то­рыя паў­на­моц­твы ў пры­сва­ен­ні ву­чо­ных зван­няў пра­фе­са­ра і да­цэн­та.

Яшчэ ад­на тэ­ма, якая за­кра­на­ла­ся на су­стрэ­чы, — праб­ле­мы сіс­тэ­мы аду­ка­цыі і шля­хі іх вы­ра­шэн­ня, якія па­він­на пра­па­на­ваць уз­на­ча­ле­ная Ге­на­дзем Паль­чы­кам ра­бо­чая гру­па.

Прэ­зі­дэн­ту так­са­ма бы­ло да­ло­жа­на аб вы­ні­ках ра­бо­ты ВАК за той час, што ка­мі­сію ўзна­чаль­вае Ге­надзь Паль­чык.

 
 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.