Вы тут

Палата прадстаўнікоў Беларусі ратыфікавала пагадненне з Ізраілем аб адмене віз


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёння на пасяджэнні ратыфікавалі міжурадавае пагадненне з Ізраілем аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дакумент быў падпісаны ў Мінску ў верасні 2014 года. Ён рэгулюе пытанні, звязаныя з увядзеннем на двухбаковай аснове для грамадзян Беларусі і Ізраіля, якія з'яўляюцца ўладальнікамі сапраўдных нацыянальных пашпартоў (за выключэннем дыпламатычных і службовых), бязвізавага парадку ўезду на тэрыторыю ці выезду з тэрыторыі дзяржавы іншага боку з мэтай візіту або знаходжання, што не перавышае 90 дзён на працягу 6 месяцаў з даты першага ўезду.

Пры гэтым, як растлумачыла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына, у выпадку неабходнасці знаходжання ў краіне звыш устаноўленага перыяду - у прыватнасці, для ажыццяўлення працоўнай, камерцыйнай дзейнасці і г.д. - прадугледжана норма аб неабходнасці атрымання візы такімі грамадзянамі загадзя.

Бакі таксама дамовіліся захаваць за сабой права адмовіць ва ўездзе ў сваю дзяржаву грамадзянам, якіх лічаць непажаданымі, або скараціць тэрмін іх знаходжання на сваёй тэрыторыі.

Пагадненне заключана на 1 год, і яго дзеянне аўтаматычна прадаўжаецца на наступныя аднагадовыя перыяды да таго часу, пакуль адзін з бакоў не накіруе іншаму па дыпламатычных каналах пісьмовае паведамленне аб спыненні дзеяння дакумента. У такім выпадку ён спыняе сваё дзеянне на 90-ы дзень з даты атрымання паведамлення іншым бокам.

"Прымаючы пад увагу той факт, што Расіяй і Украінай ужо заключаны двухбаковыя адносіны аб адмене віз з Ізраілем, а Малдова і Грузія адмянілі візавы рэжым для грамадзян Ізраіля ў аднабаковым парадку, увядзенне бязвізавага рэжыму з Беларуссю будзе мець вельмі пазітыўны палітычны і іміджавы эфект, акрамя дзелавых, гандлёва-эканамічных і проста чалавечых кантактных пераваг", - лічыць Алена Купчына.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.