Вы тут

Трэба жыць і працаваць


Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ары­ен­туе ўрад на да­сяг­нен­не больш вы­со­кіх па­каз­чы­каў рос­ту эка­но­мі­кі, чым гэ­та за­пла­на­ва­на асноў­ны­мі да­ку­мен­та­мі раз­віц­ця Бе­ла­ру­сі на 2015 год. Та­кую за­да­чу ён па­ста­віў на на­ра­дзе па ак­ту­аль­ных пы­тан­нях раз­віц­ця эка­но­мі­кі, па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба Прэ­зі­дэн­та.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­га­даў, што на бу­ду­чы год сфар­мі­ра­ва­ны Асноў­ныя на­прам­кі гра­шо­ва-крэ­дыт­най па­лі­ты­кі і за­цвер­джа­ны най­важ­ней­шыя па­ра­мет­ры пра­гно­зу са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця. «Па­каз­чы­кі рос­ту не­вы­со­кія. Але ха­чу па­пя­рэ­дзіць, што гэ­та ніж­няя план­ка. Мы не па­він­ны ары­ен­та­вац­ца на паў­пра­цэн­та або пра­цэнт рос­ту. Ка­лі ў нас бу­дзе са­мая ма­лая маг­чы­масць, мы ў рос­це па­він­ны да­да­ваць», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Прэ­зі­дэнт за­па­тра­ба­ваў да­ла­жыць, як ідуць спра­вы з экс­пар­там, ад­зна­чыў­шы: «Для та­го, каб доб­ра жыць, трэ­ба пра­да­ваць». «Хоць у ця­пе­раш­няй сі­ту­а­цыі, учо­ра і прэм'­ер Ра­сіі пра гэ­та ка­заў, свет яшчэ не вый­шаў з рэ­цэ­сіі, за вы­клю­чэн­нем па­ры дзяр­жаў. Тым не менш нам ад гэ­та­га не ляг­чэй, нам трэ­ба жыць і пра­ца­ваць»,— да­даў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­кра­нуў так­са­ма кан­флікт­ную сі­ту­а­цыю з аб­ме­жа­ван­нем па­ста­вак бе­ла­рус­ка­га хар­ча­ван­ня ў Ра­сію. «Ха­чу пад­крэс­ліць, што нам аб­са­лют­на не трэ­ба вы­во­дзіць ні на якія ўзроў­ні тую ці ін­шую праб­ле­му ўза­е­ма­ад­но­сін, асаб­лі­ва з Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цы­яй. Та­му што гэ­та нам прос­та ня­вы­гад­на, нам гэ­та­га не трэ­ба. І са­мае га­лоў­нае — не мы бы­лі пры­чы­най та­ко­га кан­флік­ту», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт. «Я ха­цеў бы па­ра­іць ра­зум­ным ра­сій­скім па­лі­то­ла­гам і жур­на­ліс­там шу­каць пры­чы­ну не ў Бе­ла­ру­сі, а шу­каць яе не­дзе там, у Маск­ве. Але гэ­та іх праб­ле­ма», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, звяр­та­ю­чы­ся да ўра­да, ад­зна­чыў, што ха­цеў бы па­чуць, як вы­кон­ва­ец­ца яго рас­па­ра­джэн­не аб вы­ра­шэн­ні гэ­тай сі­ту­а­цыі, а так­са­ма на­коль­кі бы­лі аб­грун­та­ва­ны ўста­ноў­ле­ныя ра­сій­скім бо­кам аб­ме­жа­ван­ні. Акра­мя та­го, Прэ­зі­дэнт па­ці­ка­віў­ся пад­ра­бяз­нас­ця­мі па­ся­джэн­ня Са­ве­та ЕЭК, які ад­быў­ся на­пя­рэ­дад­ні, пры­ня­ты­мі на ім ра­шэн­ня­мі, іх рэа­лі­за­цы­яй. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы за­кра­нуў яшчэ ад­ну тэ­му — ра­ты­фі­ка­цыю Ар­ме­ні­яй да­га­во­ра аб да­лу­чэн­ні да ЕА­ЭС.

На на­ра­дзе ўра­дам, На­цы­я­наль­ным бан­кам і Ад­мі­ніст­ра­цы­яй Прэ­зі­дэн­та бы­лі да­дзе­ны ацэн­кі бя­гу­чай сі­ту­а­цыі, якая склад­ва­ец­ца на знеш­ніх рын­ках. Асаб­лі­вая ўва­га бы­ла на­да­дзе­на ра­сій­ска­му рын­ку, дзе скла­ла­ся ча­со­вая сі­ту­а­цыя, ка­лі курс ра­сій­ска­га руб­ля змя­ня­ец­ца хут­ка, а цэ­ны за ім не па­спя­ва­юць. Без­умоў­на, гэ­та ўплы­вае на бе­ла­рус­кіх экс­пар­цё­раў. Дзяр­жа­ва ака­жа пад­трым­ку экс­пар­цё­рам, якія ганд­лю­юць з Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цы­яй, у су­вя­зі з сі­ту­а­цы­яй, якая там ча­со­ва скла­ла­ся.

У Бе­ла­ру­сі до­ля экс­пар­ту ў Ра­сію скла­дае ўся­го 40%. Як дак­лад­вае ўрад, сі­ту­а­цыя кант­ра­лю­ец­ца, больш за тое, за 10 ме­ся­цаў гэ­та­га го­да ска­ра­ці­ла­ся дэ­бі­тор­ская за­па­зы­ча­насць і за­па­сы га­то­вай пра­дук­цыі на скла­дах. Ска­ра­чэн­не скла­ла ка­ля $1 млрд. Ча­ка­ец­ца, што, хут­чэй за ўсё, у блі­жэй­шы час у Ра­сіі мо­жа ад­быц­ца ін­фля­цый­ны ўсплёск, і гэ­та дасць маг­чы­масць част­ко­ва кам­пен­са­ваць тыя цяж­кас­ці, якія ўзнік­лі ў экс­пар­цё­раў.

Па вы­ні­ках на­ра­ды кі­раў­нік дзяр­жа­вы даў шэ­раг да­ру­чэн­няў у су­вя­зі з бя­гу­чай сі­ту­а­цы­яй. У пры­ват­нас­ці, Прэ­зі­дэнт за­па­тра­ба­ваў больш ак­тыў­на ды­вер­сі­фі­ка­ваць экс­парт. Ад­па­вед­ныя за­да­чы па­стаў­ле­ны ўра­ду, Мі­ніс­тэр­ству за­меж­ных спраў, па­соль­ствам і іх ганд­лё­ва-эка­на­міч­ным служ­бам. Ад­нак біз­нес па­чы­нае і сам ра­біць пэў­ныя кро­кі ў гэ­тым кі­рун­ку. Так, за 9 ме­ся­цаў гэ­та­га го­да тэм­пы рос­ту экс­пар­ту Бе­ла­ру­сі ў трэ­ція кра­і­ны (не Ра­сію) пе­ра­вы­ша­юць як ле­таш­нія па­каз­чы­кі, так і тэм­пы рос­ту ганд­лю ў Ра­сію. Тут ро­ля ўра­да за­клю­ча­ец­ца ў ака­зан­ні свое­ча­со­вай пад­трым­кі, каб гэ­ты рух пад­ха­піць і да­па­маг­чы пе­ра­на­кі­ра­ваць ганд­лё­выя па­то­кі ў больш вы­гад­ныя кра­і­ны.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма па­ста­віў за­да­чу па зні­жэн­ні са­бе­кош­ту на дзярж­прад­пры­ем­ствах і ў цэ­лым у дзярж­апа­ра­це.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.