Вы тут

Карыстацца варта айчыннымі лекамі


А жыл­лё трэба шу­каць там, дзе ёсць пра­ца

Та­кую дум­ку вы­ка­заў пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Радзь­коў пад­час ан­лайн-кан­фе­рэн­цыі на сай­це «СБ. Бе­ла­русь се­год­ня».

12-28

12-28

 

Як ад­зна­чыў Аляк­сандр Радзь­коў, урад Бе­ла­ру­сі ары­ен­та­ва­ны на вы­ра­шэн­не жыл­лё­вых пы­тан­няў гра­ма­дзян, але бу­да­ваць, на яго дум­ку, трэ­ба так, каб раз­ві­ва­ла­ся інф­ра­струк­ту­ра ўсёй кра­і­ны, а не толь­кі Мін­ска або аб­лас­ных цэнт­раў, та­му ак­цэнт ця­пер зроб­ле­ны на ўзвя­дзен­не арэнд­на­га жыл­ля: «Яно прын­цы­по­ва вы­ра­шае праб­ле­мы за­ня­тас­ці, пра­цы і жыл­ля, але мы пры­вык­лі шу­каць пра­цу ка­ля та­го мес­ца, дзе жы­вем, а ва ўсім све­це на­ад­ва­рот. На­ту­раль­на, да гэ­тай па­зі­цыі трэ­ба псі­ха­ла­гіч­на прый­сці, мы бу­дзем больш бу­да­ваць арэнд­на­га жыл­ля і пра­па­ноў­ваць яго і ме­ды­кам, і на­стаў­ні­кам, дзе ў іх ёсць пра­ца». Пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі пад­крэс­ліў, што жыць у арэнд­ным жыл­лі знач­на тан­ней, чым зды­маць ква­тэ­ру ў пры­ват­на­га арэн­да­даў­цы.

Блі­жэй да спра­вы

Па­вод­ле слоў Аляк­санд­ра Радзь­ко­ва, ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты, якія пры­хо­дзяць на прад­пры­ем­ства, па­він­ны пра­цяг­ваць сваю пад­рых­тоў­ку. Час­та на прад­пры­ем­ствах маг­чы­мас­ці ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў за­па­тра­ба­ва­ны не ў поў­най ме­ры, у той час як стра­тэ­гіч­на важ­на гэ­та вы­ка­рыс­тоў­ваць. Пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та пры­вёў у прык­лад аме­ры­кан­скую сіс­тэ­му ба­ка­лаў­ры­я­ту, якая пра­ду­гледж­вае, што ча­ла­век на пра­ця­гу трох га­доў атрым­лі­вае ба­за­вую асно­ву па ад­па­вед­най спе­цы­яль­нас­ці, але яшчэ не з'яў­ля­ец­ца спе­цы­я­ліс­там. А по­тым атрым­лі­вае аду­ка­цыю не­па­срэд­на на фір­ме, у бан­ку, на за­вод­зе. Ка­лі га­вор­ка ідзе пра да­лей­шую аду­ка­цыю, та­ды ча­ла­век пе­ра­хо­дзіць на ма­гіс­тар­скі ўзро­вень.

Бе­ла­рус­кая ж сіс­тэ­ма, якая за­ха­ва­ла­ся з са­вец­ка­га пе­ры­я­ду, толь­кі па­ды­хо­дзіць да па­доб­най схе­мы. Ад­нак пе­ра­ход да та­кой сіс­тэ­мы ў Бе­ла­ру­сі ад­бу­дзец­ца праз не­ка­то­ры час, лі­чыць Аляк­сандр Радзь­коў.

Элект­рон­ныя рэ­цэп­ты

Пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка ад­мі­ніст­ра­цыі за­кра­нуў так­са­ма тэ­му ўзмац­нен­ня жорст­кас­ці кант­ро­лю за рэ­цэп­тур­ным вод­пус­кам: «Не ўсё ў гэ­тым пы­тан­ні ад­на­знач­на. З ад­на­го бо­ку, рап­там уза­рва­лі гра­мад­скую дум­ку, усе пай­шлі і на­гру­зі­лі ле­ка­раў вы­піс­кай рэ­цэп­таў. З ін­ша­га бо­ку, усё зроб­ле­на ў ін­та­рэ­сах хво­ра­га, каб ён не ка­рыс­таў­ся год ад­ны­мі і ты­мі ж ле­ка­мі — рап­там у яго змя­ні­ла­ся ды­на­мі­ка хва­ро­бы?» — рас­тлу­ма­чыў Аляк­сандр Радзь­коў.

Да­рэ­чы, ён лі­чыць, што пе­рад та­кі­мі дзе­ян­ня­мі не­аб­ход­на бы­ло пад­рых­та­ваць са­му сі­ту­а­цыю: ука­ра­ніць сіс­тэ­му элект­рон­ных рэ­цэп­таў, пад­рых­та­ваць да гэ­та­га ле­ка­раў і сет­кі ап­тэк, па­пя­рэд­не рас­тлу­ма­чыць гра­ма­дзя­нам, для ча­го гэ­та ро­біц­ца.

Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­не, ча­му ў ап­тэ­ках не заў­сё­ды ёсць ім­парт­ныя ле­ка­выя срод­кі, пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та ад­зна­чыў, што, на яго по­гляд, пры куп­лі ле­каў па­він­ны пра­па­ноў­вац­ца і ай­чын­ныя, і ім­парт­ныя мед­прэ­па­ра­ты. «Хоць я раю ад­да­ваць пе­ра­ва­гу бе­ла­рус­кім. Па­вер­це, яны вы­со­кай якас­ці, іх вы­твор­часць зна­хо­дзіц­ца пад на­леж­ным кант­ро­лем. А вось пра­ве­рыць вы­твор­часць ім­парт­ных ле­ка­вых срод­каў мы не мо­жам. Бы­лі вы­пад­кі, ка­лі за­во­зі­лі­ся ня­якас­ныя прэ­па­ра­ты», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Радзь­коў.

Ра­шу­ча і ар­га­ні­за­ва­на

«У ба­раць­бе з дар­ма­ед­ствам па­трэб­ны ра­шу­чыя кро­кі і ар­га­ні­за­ва­насць усіх струк­тур: ад МУС да кі­раў­ні­коў прад­пры­ем­стваў і мяс­цо­вай ула­ды», — ска­заў Аляк­сандр Радзь­коў. Ён рас­тлу­ма­чыў, што ёсць лю­дзі, якія прос­та шу­ка­юць са­бе маг­чы­масць за­ра­біць, у тым лі­ку і за мя­жой, але па­збя­га­юць вы­пла­ты па­дат­каў. «У той жа час та­кія гра­ма­дзя­не вы­ка­рыс­тоў­ва­юць нас з ва­мі і гра­мад­ства, каб мы аплач­ва­лі ім дзі­ця­чыя сад­кі, шко­лы і ін­шае. Та­ко­га ча­ла­ве­ка на­ўрад ці мож­на на­зваць дар­ма­е­дам — ён жа пра­цуе. Але і з імі трэ­ба ра­шу­ча пра­ца­ваць, каб яны ра­зу­ме­лі сваю ад­каз­насць пе­рад кра­і­най, сям'­ёй, сва­і­мі дзець­мі, пла­ці­лі па­да­ткі».

З ін­ша­га бо­ку, па­вод­ле слоў Аляк­санд­ра Радзь­ко­ва, ёсць яшчэ ад­на ка­тэ­го­рыя так зва­ных дар­ма­е­даў — гра­ма­дзя­не без пэў­на­га мес­ца жы­хар­ства і п'я­ні­цы. «Та­му Прэ­зі­дэнт даў да­ру­чэн­не: дак­лад­на ра­за­брац­ца — ад ка­го да­маг­чы­ся вы­пла­ты па­дат­каў, ка­го пры­му­сіць пра­ца­ваць для яго ж ка­рыс­ці, каб не дэ­гра­да­ваў і не па­мёр», — да­даў Аляк­сандр Радзь­коў.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі БЕЛ­ТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.