Вы тут

Яўген Перлін: «Важна быць першым... Нават у памылках»


Тэ­ле­вя­ду­чы лі­чыць, што і пе­ра­мо­гі, і ня­ўда­чы трэ­ба пры­маць з год­нас­цю

Ён з лі­ку тых ма­ла­дых лю­дзей, хто заў­сё­ды ве­дае, на які вы­нік раз­ліч­ваць, і не шка­дуе ні ча­су, ні сіл, каб да­маг­чы­ся жа­да­на­га. Сваю на­стой­лі­васць на шля­ху да мэ­ты Яў­ген на­ват за­ліч­вае да ўлас­ных не­да­хо­паў, але, як бы там ні бы­ло, а вы­нік ві­да­воч­ны. З 17 га­доў ён пра­цуе ў пра­мым эфі­ры: спа­чат­ку на ра­дыё «Юніс­тар», а по­тым у кад­ры, на тэ­ле­ка­на­ле «Бе­ла­русь 1». Сён­ня яго мож­на ўба­чыць у ра­ніш­ніх эфі­рах на­він, па чац­вяр­гах у пра­гра­ме «Доб­рай ра­ні­цы, Бе­ла­русь!». А пад­час пра­вя­дзен­ня пе­сен­на­га кон­кур­су «Еў­ра­ба­чан­не» яго ка­мен­та­тар Яў­ген Пер­лін ро­біц­ца ці не са­май ме­дый­най пер­со­най. Ад­нак сам тэ­ле­вя­ду­чы сла­ву­тас­цю ся­бе не лі­чыць і са­ро­ме­ец­ца, ка­лі ў яго про­сяць аў­то­граф... На ка­го ён ары­ен­ту­ец­ца ў пра­фе­сіі, што лі­чыць не­да­пу­шчаль­ным, каб не стра­ціць да­вер гле­да­чоў, і ў чым ба­чыць га­лоў­ную «фіш­ку» пе­ра­мо­гі на «Еў­ра­ба­чан­ні», мы рас­пы­та­лі пры су­стрэ­чы.

Processed with VSCOcam with f2 preset

— З та­го, што пі­шуць пра вас, га­лоў­ную вы­сно­ву мож­на зра­біць та­кую: вы ма­ла­ды, але ўжо да­сяг­ну­лі пэў­на­га по­спе­ху ў сва­ёй сфе­ры. Ці згод­ны з та­кім мер­ка­ван­нем?

— Усё ад­нос­на. Ад­чу­ваць ся­бе па­спя­хо­вым — зна­чыць быць усім за­да­во­ле­ным. А ка­лі гэ­та ад­бы­ва­ец­ца, ты спы­ня­еш­ся ў сва­ім ру­ху. Я па­куль не ад­чу­ваю, што ўсё доб­ра. Так, я зай­маю не­ка­то­рыя па­са­ды, якія для ма­ла­дых жур­на­ліс­таў свед­чаць пра па­спя­хо­васць, але, пра­цу­ю­чы на пэў­ным уз­роў­ні, ты ад­чу­ва­еш жа­дан­не да­сяг­нуць боль­ша­га. Шу­ка­еш маг­чы­мас­ці рэа­лі­зоў­ваць ся­бе. На мой по­гляд, вя­ду­чы на пер­шым ка­на­ле — гэ­та вяр­шы­ня жур­на­лісц­кай кар'­е­ры ся­род вя­ду­чых; ацэнь­ва­ю­чы ў та­кім ра­кур­се, я да­сяг­нуў пос­пе­ху. По­тым мож­на рас­ці ўжо да ад­мі­ніст­ра­цый­най па­са­ды, але офіс­ная ра­бо­та мя­не сён­ня не ці­ка­віць, і я не імк­ну­ся да гэ­та­га.

— У дзя­цін­стве ў вас бы­лі роз­ныя ма­ры ад­нос­на та­го, кім стаць. І ад­на з іх — «быць Ула­дам Лісць­е­вым»... Гэ­та быў пер­шы ку­мір у пра­фе­сіі?

— На­ват не тое, каб гэ­ты ча­ла­век быў ку­мі­рам. Прос­та я ба­чыў яго на эк­ра­не, і мне ха­це­ла­ся быць на яго мес­цы. Умець, як ён, пры­го­жа раз­маў­ляць і «рас­круч­ваць» су­раз­моў­цаў. Яго энер­ге­ты­ку, ка­лі гля­дзеў тую ж пра­гра­му «Час пік», ад­чу­ваў праз эк­ран тэ­ле­ві­за­ра. Та­кое вось бы­ло дзі­ця­чае ўяў­лен­не, пры­чым не бы­ло ма­ры «стаць доб­рым жур­на­ліс­там» аль­бо «тэ­ле­вя­ду­чым», а ха­цеў быць ме­на­ві­та ім, Ула­дам Лісць­е­вым.

— А сён­ня ёсць лю­дзі ў сфе­ры ТБ, ка­го, на ваш по­гляд, мож­на лі­чыць узо­рам пра­фе­сі­я­на­ліз­му?

— Без­умоў­на, ёсць. Я ары­ен­ту­ю­ся на су­час­ных пра­фе­сі­я­на­лаў. Для ся­бе вы­лу­чаю, на­прык­лад, Ула­дзі­мі­ра Поз­не­ра. Гэ­ты ча­ла­век мне ім­па­нуе як вя­ду­чы, які мае свае не­за­леж­ныя по­гля­ды па мно­гіх тэ­мах. Я ста­ра­юся ад­соч­ваць яго лі­ніі па­бу­до­вы ін­тэр­в'ю і на­за­па­шваю ці­ка­выя пры­ёмы для ўлас­най пра­цы.

— Ма­дэ­лі вя­дзен­ня пра­грам у сты­лі Оп­ры Уін­фры ці Ла­ры Кін­га вам не бліз­кія?

— Яны та­ле­на­ві­тыя і пра­фе­сі­я­на­лы, але па­куль я пра­цую на рус­ка­моў­ную аў­ды­то­рыю, то па­ві­нен уліч­ваць, што ў на­шых лю­дзей зу­сім ін­шы мен­та­лі­тэт. І іх пры­ёмы з на­шым на­ро­дам прос­та не спра­цу­юць. Тое ж са­мае, ка­лі ка­заць пра гу­мар. У нас Іван Ургант — гэ­та смеш­на і ве­се­ла, а ў Аме­ры­цы яго, магчыма, не да кан­ца зра­зу­ме­лі б. Та­кая роз­ні­ца ў пры­ёмах пра­цы і па­ды­хо­дах да аў­ды­то­рыі і ад­роз­ні­вае на­шы і аме­ры­кан­скія шоу.

12-9

— Вя­ду­ча­му, каб яго пра­гра­мы гля­дзе­лі, трэ­ба за­ва­я­ваць да­вер гле­да­ча. Як гэ­та­га да­сяг­нуць?

— Трэ­ба быць шчы­рым. Гэ­тае пра­ві­ла да­па­ма­гае мне як у жыц­ці, так і на пра­цы. Я не да­пус­каю пад­ма­ну гле­да­ча, якой бы ін­фар­ма­цыі гэ­та ні да­ты­чы­ла­ся. На­прык­лад, ка­лі мы ма­ем спра­ву з ліч­ба­мі, то я бу­ду да апош­ня­га мо­ман­ту пе­рад эфі­рам ад­соч­ваць, як змя­ня­юц­ца па­каз­чы­кі. І ў вы­пус­ку я па­ві­нен апош­нія ліч­бы агу­чыць, бо гля­дач мо­жа зай­сці ў ін­тэр­нэт і пра­ве­рыць маю ін­фар­ма­цыю. У ін­фар­ма­цый­ным гра­мад­стве вель­мі лёг­ка быць злоў­ле­ным на хлус­ні. У Бе­ла­ру­сі на­огул не вель­мі лю­бяць сваё і сва­іх, та­му, каб мець па­ва­гу, трэ­ба доб­ра і сум­лен­на вы­кон­ваць сваю пра­цу.

— Па­во­дзі­ны вя­ду­ча­га па-за сту­ды­яй так­са­ма ўплы­ва­юць на да­вер?

— У нас ма­лень­кая кра­і­на. І ка­лі ты зна­ё­мы і су­стра­ка­еш­ся з вя­лі­кай коль­кас­цю лю­дзей, то зна­хо­дзіш­ся ўвесь час у по­лі зро­ку. Тваё аса­біс­тае жыц­цё, у тым лі­ку і ад­люст­ра­ва­нае ў са­цы­яль­ных сет­ках, так­са­ма да­ступ­нае для ста­рон­ніх ва­чэй. Заў­сё­ды зной­дуц­ца ня­доб­ра­зыч­ліў­цы, якія бу­дуць ра­ды ска­рыс­тац­ца маг­чы­мас­цю па­кпіць з ця­бе. Мне не пры­хо­дзіц­ца ся­бе не­як кант­ра­ля­ваць, пад­строй­вац­ца ці аб­мя­жоў­ваць, та­му што я не па­вод­жу ся­бе не­пры­стой­на, каб по­тым са­ро­мец­ца. Я да­во­лі ад­кры­ты ў тых жа са­цы­яль­ных сет­ках, дзе вы­клад­ваю са­мыя яск­ра­выя па­дзеі свай­го жыц­ця. І лю­дзі, якія зна­ё­мыя са мной, ве­да­юць, што роз­ні­ца па­між мной у жыц­ці і на эк­ра­не толь­кі ў тым, што пад­час пра­цы ў мя­не больш сур'­ёз­ны воб­раз і стры­ма­ныя па­во­дзі­ны.

— У вас ёсць во­пыт вя­дзен­ня пра­мых эфі­раў на ра­дыё і на тэ­ле­ба­чан­ні. На­ву­чы­лі­ся ўжо спраў­ляц­ца з хва­ля­ван­нем?

— Пры­вы­ка­еш да пра­мых эфі­раў не­дзе праз год пра­цы. Дзе­вя­нос­та ад­сот­каў лю­дзей, якія трап­ля­юць ту­ды, ста­но­вяц­ца за­леж­ны­мі ад гэ­та­га драй­ву. І ка­лі сы­хо­дзяць на ін­шую пра­цу, то ад­чу­ван­няў пра­мых эфі­раў не ха­пае, па­чы­на­ец­ца лом­ка. А на­конт хва­ля­ван­ня ма­гу ска­заць, што са­мае га­лоў­нае — умець са­брац­ца ў па­трэб­ны мо­мант. Па­мя­таю, ка­лі быў пер­шы эфір на ра­дыё, то пад­час пра­мо­га ўклю­чэн­ня з прэс-кан­фе­рэн­цыі не хва­ля­ваў­ся, а по­тым ад­чуў, што гэ­та та­кое. Ха­це­ла­ся да­ве­дац­ца, як усё прай­шло. У пра­цу на­огул уклю­ча­еш­ся на аў­та­ма­це. Што б ні ад­бы­ва­ла­ся на­во­кал, ты за­ся­родж­ва­еш­ся на спра­ве. Ка­лі скон­чыц­ца вы­пуск, то ўжо па­чы­на­еш рэ­ага­ваць на па­дзеі і лю­дзей, якія по­бач. Я не ма­гу ска­заць, быц­цам з ча­сам прый­шоў да та­кой па­зі­цыі, бо пас­ля пер­ша­га эфі­ру зра­зу­меў: па­він­на быць так і не іна­чай.

— Час­та ана­лі­зу­е­це тое, як вы­гля­да­е­це на эк­ра­не?

— Гля­джу, ка­лі ёсць для гэ­та­га час. Асаб­лі­ва ка­лі быў у эфі­ры з но­вым галь­шту­кам аль­бо ў но­вым кас­цю­ме. Та­ды трэ­ба па­гля­дзець, як тое ж свят­ло вы­стаў­ля­юць, і пра­ана­лі­за­ваць кар­цін­ку. Што ты­чыц­ца па­да­чы на­він, то так­са­ма са­чу за тым, з якой мі­мі­кай і жэс­та­мі ўсё раб­лю ў кад­ры.

— Ця­пер вас мож­на ўба­чыць не толь­кі ў «На­ві­нах», але і ў пра­гра­ме «Доб­рай ра­ні­цы, Бе­ла­русь!». Ці но­вы гэ­та во­пыт для вас?

— Та­кая пра­ца мне не ў на­він­ку, та­му што я пра­цую ў за­баў­ляль­ным жан­ры як вя­ду­чы на роз­ных ме­ра ­пры­ем­ствах. Для ся­бе я не ба­чу ні­я­кай роз­ні­цы па­між за­баў­ляль­ным эфі­рам і вя­дзен­нем, на­прык­лад, вя­сел­ляў, кар­па­ра­ты­ваў. Ты ім­пра­ві­зу­еш, па­ды­ма­еш лю­дзям на­строй... На тэ­ле­ба­чан­ні ад­роз­нен­не хі­ба толь­кі ў тым, што трэ­ба па­мя­таць пра руб­ры­кі, раз­мо­вы з гас­ця­мі і вы­ха­ды на­він.

— Пра­цу на кар­па­ра­ты­вах не­ка­то­рыя лі­чаць га­неб­най для рэ­пу­та­цыі тэ­ле­вя­ду­ча­га, ад­нак зра­зу­ме­ла, што гэ­та дае за­ро­бак...

— Усе вя­ду­чыя роз­ныя. На­ват на за­ха­дзе яны вя­дуць кан­цэр­ты, вя­сел­лі і ін­шыя ме­ра­пры­ем­ствы. І я не ка­заў бы, што гэ­та толь­кі доб­ры за­ро­бак, та­му што мне та­кая пра­ца дае най­перш маг­чы­масць раз­ня­во­ліц­ца, па­дзя­ліц­ца эмо­цы­я­мі. І для мя­не ў гэ­тым са­мае важ­нае.

— Як вам пра­цу­ец­ца ў па­ры з Воль­гай Ры­жы­ка­вай?

— Мы з Воль­гай ву­чы­лі­ся ў ад­ной шко­ле. Ка­лі я прый­шоў на тэ­ле­ба­чан­не, то ў нас скла­лі­ся доб­рыя ад­но­сі­ны. Да­ве­даў­шы­ся пра ра­бо­ту ў па­ры, нам не да­вя­ло­ся пад­ладж­вац­ца не­як, і ў кі­раў­ніц­тва не бы­ло пы­тан­няў, ці бу­дзем мы гля­дзец­ца ў тан­дэ­ме. Мы ін­ту­і­тыў­на ра­зу­ме­ем, ка­лі трэ­ба да­па­маг­чы, пад­ха­піць і вес­ці ў па­трэб­ным кі­рун­ку.

— З ча­го па­чы­на­ец­ца ва­ша ра­ні­ца?

— З на­він і пра­гля­ду са­цы­яль­ных се­так. Так­са­ма мне ра­ні­цай па­трэ­бен ку­ба­чак ка­вы.

— Вось ужо два га­ды вы ка­мен­ту­е­це кон­курс «Еў­ра­ба­чан­не». На­пя­рэ­дад­ні фі­на­лу на­цы­я­наль­на­га ад­бо­ру ці ёсць ней­кія аса­біс­тыя пра­гно­зы, хто ж бу­дзе прад­стаў­ляць кра­і­ну ў на­ступ­ным го­дзе?

— Я пра­гно­заў не раб­лю, та­му што гля­джу і ўспры­маю ўсё з па­зі­цыі ча­ла­ве­ка, які пра­цуе ў ка­ман­дзе. І хтось­ці мо­жа ін­тэр­прэ­та­ваць мае ацэн­кі так, быц­цам я ўплы­ваю на вы­бар жу­ры та­го ці ін­ша­га ўдзель­ні­ка. Ха­ця бы­ва­лі вы­пад­кі, ка­лі ін­ту­і­тыў­на ўда­ва­ла­ся ўгад­ваць пе­ра­мож­цаў. Я цяпер праз тыя ж са­цы­яль­ныя сет­кі імк­ну­ся да­нес­ці дум­ку, што мы ро­бім з гэ­та­га кон­кур­су вель­мі знач­ную па­дзею. Трэ­ба пра­сцей на ўсё гля­дзець. У прын­цы­пе, «Еў­ра­ба­чан­не» — гэ­та кон­курс для ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў, а мы ўспры­ма­ем яго, ні­бы «Ос­кар», дзе вы­зна­ча­юць леп­ша­га ся­род пры­зна­ных...

— Але ж і са­мі вы­ка­наў­цы ча­сам ста­вяц­ца да «Еў­ра­ба­чан­ня» як да пэў­най кар'­ер­най вы­шы­ні...

— Маг­чы­ма, пэў­ная вы­шы­ня на па­чат­ко­вым эта­пе... Бо мож­на пе­ра­маг­чы на кон­кур­се, а по­тым ця­бе за­бу­дуць, ка­лі не ска­рыс­та­еш­ся мо­ман­там і не бу­дзеш раз­ві­вац­ца. У нас, маг­чы­ма, пэў­ную ро­лю яшчэ і па­тры­я­тызм ады­гры­вае, бо пры­вез­ці кон­курс у Бе­ла­русь прэ­стыж­на. І ўся «фіш­ка» для бе­ла­рус­кіх ар­тыс­таў толь­кі ў тым, ка­му ўдас­ца зра­біць гэ­та пер­шым. Яго бу­дуць па­мя­таць.

— Ці важ­на вам быць у жыц­ці пер­шым?

— Так, без­умоў­на, важ­на, і ва ўсім. На­ват у па­мыл­ках. Я не ба­ю­ся гэ­та­га. Я лёг­ка пры­маю свае па­ра­жэн­ні, та­му што ра­зу­мею, што не заў­сё­ды ўсё бы­вае глад­ка, але трэ­ба раз­ліч­ваць на пос­пех.

— У сту­дзе­ні вам спаў­ня­ец­ца 25. Якія мэ­ты ця­пер у жыц­ці?

— Ве­да­е­це, у мя­не ня­ма та­ко­га, каб мэ­ты бы­лі рас­пі­са­ны па га­дах. Ка­жуць, гэ­та не вель­мі доб­ра, але для мя­не та­кі па­ды­ход больш рэ­аль­ны, бо я ха­чу ўся­го і ад­ра­зу. Ра­зу­мею, што да здзяйс­нен­ня жа­дан­ня трэ­ба дай­сці, а між тым не ўсё ад мя­не за­ле­жыць... Ха­цеў ма­шы­ну — ад­ву­чыў­ся ў аў­та­шко­ле і за­ра­біў на аў­та­ма­біль. Так і строю пла­ны па ме­ры не­аб­ход­нас­ці. Па­куль што ад­даю ся­бе та­му, што маю.

Але­на ДРАП­КО.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.