Вы тут

Адамавы рэбры


Тэ­о­рыя эва­лю­цыі ў бяз­дзе­ян­ні

Су­се­дзі звер­ху зноў зла­дзі­лі па­ся­род но­чы «баль». А па­ло­ве чац­вёр­тай над га­ла­вой моц­на грук­ну­ла і пра­ніз­лі­ва за­кры­ча­ла жан­чы­на. Муж­чын­скі го­лас неш­та глу­ха і ко­рат­ка пра­буб­неў ёй у ад­каз, і па­чуў­ся гук уда­ру. «Зноў ён яе б'е», — пры­выч­на-ля­ні­ва па­ду­ма­ла­ся скрозь сон. Сон, праў­да, хут­ка прай­шоў, па­ча­ла піль­на пры­слу­хоў­вац­ца, ці не раз­да­дуц­ца ся­род ад­чай­на­га жа­но­ча­га ля­ман­ту кры­кі аб да­па­мо­зе. Не. Яна на пра­ця­гу га­дзі­ны лё­та­ла па ква­тэ­ры і га­ла­сі­ла. Ён яе да­га­няў то ў пры­хо­жай, то на кух­ні, то ў па­коі, ко­рат­ка неш­та га­ва­рыў і лу­піў. Мяр­ку­ю­чы па гу­ках, і на­га­мі, і га­ла­вой аб сця­ну. А па­ло­ве пя­тай усё сціх­ла гэ­так­са­ма рап­тоў­на, як і па­ча­ло­ся. Мож­на бы­ло спа­кой­на за­снуць яшчэ хоць на паў­та­ры га­дзін­кі.

Не спя­шай­це­ся па­пра­каць мя­не ў абы­яка­вас­ці і чэр­ствас­ці: маў­ляў, по­бач з та­бой ча­ла­ве­ка, мож­на ска­заць, за­бі­ва­лі, а ты толь­кі і ду­ма­ла, як бы яшчэ па­спаць. Спра­ва ў тым, што ўсё гэ­та мы ўжо пра­хо­дзі­лі. Як толь­кі но­выя су­се­дзі — пры­стой­ная ма­ла­дая па­ра — за­ся­лі­лі­ся, я і мае да­маш­нія на­бра­лі ў гру­дзі па­вет­ра, каб уз­дых­нуць з па­лёг­кай. (Тыя, ка­му па­шчас­ці­ла жыць по­бач з ква­тэ­рай, якая зда­ец­ца ква­та­ран­там, зра­зу­ме­юць, пра што я. Ас­тат­нім гэ­та­га ра­зу­мен­ня і ве­дан­ня я прос­та ад усёй ду­шы не жа­даю.) Уз­дых­нуць не ўда­ло­ся — праз два дні ся­род но­чы раз­га­рэў­ся та­кі гуч­ны скан­дал з яў­ным ру­кап­рык­лад­ствам (які мог скон­чыц­ца ці за­бой­ствам, ці ка­лец­твам), што ні­чо­га ін­ша­га, чым на­браць ну­мар «102», на­ват у га­ла­ву не прый­шло... Хві­лін праз двац­цаць мне па­зва­ні­ла мі­лі­цэй­скі дыс­пет­чар і па­ве­да­мі­ла, што на­рад на мес­ца вы­яз­джаў, дзве­ры ім ад­чы­ні­лі абое, пе­ра­ка­на­лі, што ўсё нар­маль­на, па­абя­ца­лі больш уна­чы не шу­мець. Ка­ра­цей, бе­ла­рус­кі ва­ры­янт «Міс­та­ра і мі­сіс Сміт». А «сі­няя пан­чо­ха» зні­зу зайз­дрос­ціць і мі­лі­цыю вы­клі­кае...

Я ба­чы­ла яе на­заўт­ра. Рас­се­ча­ныя вус­ны, да­рэм­ная спро­ба за­мас­кі­ра­ваць та­наль­ным крэ­мам сі­няк на скі­ві­цы. З ліф­та яна вый­шла не­як бо­кам — пэў­на, тра­пі­ла і па ныр­ках або па жы­ва­це. Ва­ры­янт «эра­тыч­ных гуль­няў» ад­паў сам са­бой. Та­му, ка­лі праз ты­дзень «па­ка­заль­ныя вы­ступ­лен­ні» па­ча­лі­ся яшчэ з боль­шым гу­ка­вым су­пра­ва­джэн­нем, я ўжо бы­ла больш на­стой­лі­вай, ка­лі вы­клі­ка­ла мі­лі­цыю ў тры га­дзі­ны но­чы.

Яна на­заўт­ра прый­шла да мя­не са­ма. Гэ­тым ра­зам у яе быў рас­се­ча­ны лоб — пэў­на, ма­ха­нуў аб ву­шак. На­пра­мі­лы бог пра­сі­ла больш не вы­клі­каць мі­лі­цыю. Бо за­явы на «да­ра­го­га ча­ла­ве­ка» (яе сло­вы!) яна ўсё роў­на пі­саць не бу­дзе, а ноч­чу больш па­ста­ра­ец­ца нас не бу­дзіць. Я гля­дзе­ла на яе то­нень­кую фі­гур­ку, за­пла­ка­ныя во­чы (і пры ўсім гэ­тым — доб­ры ма­ні­кюр, да­гле­джа­ныя ва­ла­сы, брэн­да­вая воп­рат­ка — яны не мар­гі­на­лы, не п'я­ні­цы, абое доб­ра за­раб­ля­юць) і адзі­ным ар­гу­мен­там, які знай­шла, бы­ло «ён жа вас ка­лі-не­будзь за­б'е». Яна ўсміх­ну­ла­ся і ці то жар­там, ці то ўсур'­ёз ска­за­ла: «Ну вось ка­лі бу­ду кры­чаць «ра­туй­це, за­бі­ва­юць», та­ды і зва­ні­це ў мі­лі­цыю».

Вось так і жы­вём ужо паў­го­да. Я іх час­та ба­чу — то ў кра­ме, то на ста­ян­цы, ка­лі са­дзяц­ца ў сваё да­ра­гое аў­то. З вы­гля­ду — пры­стой­ныя і шчас­лі­выя ма­ла­дыя лю­дзі, кла­пат­лі­вы муж, які ад­чы­няе дзве­ры і ня­се цяж­кія сум­кі, пры­го­жая жон­ка, якая за ім — бы за ка­мен­най сця­ной. А пас­ля (яе сло­вы) ён ста­но­віц­ца як ша­лё­ны. Мо­жа пры­ча­піц­ца да ча­го за­ўгод­на. Да не­да­грэ­тай або пе­ра­грэ­тай ежы, да жар­ту, які здаў­ся крыўд­ным, да та­го, што на­доў­га за­ня­ла ван­ны па­кой. І та­ды ў іх ква­тэ­ры на­сту­пае жах­лі­вая ноч, пра якую ве­да­юць толь­кі яны ды су­се­дзі зні­зу, якія па­абя­ца­лі вы­клі­каць мі­лі­цыю толь­кі ў край­нім вы­пад­ку.

Б'е — зна­чыць лю­біць», з усмеш­кай за­ўва­жыць нех­та. Фі­ла­со­фію гэ­ту пры­ду­ма­лі за­доў­га да нас. Мі­нае час, мя­ня­юц­ца гра­мад­скія пры­яры­тэ­ты, мес­ца жан­чы­ны ў жыц­ці ўжо не тое, што сто ці на­ват пяць­дзя­сят га­доў на­зад, а гэ­та пя­чор­нае пра­ва моц­на­га по­лу па­ды­маць ру­ку на сваю «па­ло­ву» да­гэ­туль пры­зна­ец­ца як ак­сі­ё­ма на­ват у са­мых цы­ві­лі­за­ва­ных су­пол­ках. Мая су­сед­ка пра­цуе на­мес­ні­кам ды­рэк­та­ра да­во­лі буй­ной фір­мы, яна за­раб­ляе не менш за му­жа-са­дыс­та, у яе гэт­кая са­мая, як у яго, вы­шэй­шая аду­ка­цыя. На лю­дзях яна ўпэў­не­ная ў са­бе біз­нес-лэ­дзі (да­рэ­чы, апош­нім ча­сам ён на­ву­чыў­ся біць яе не па тва­ры, так што сі­ня­коў і дра­пін ні­хто не за­ўва­жае), гас­па­ды­ня жыц­ця. Але ў ма­ім уяў­лен­ні яна ні­чым не ад­роз­ні­ва­ец­ца ад на­шай вяс­ко­вай су­сед­кі, ня­бож­чы­цы цёт­кі Гэ­лі, якая пра­ца­ва­ла да­яр­кай на фер­ме. Тая праз дзень шу­ка­ла ў нас па­ра­тун­ку ад свай­го му­жа, які, ка­лі яго апа­ноў­ваў шал, лю­біў па­га­няць сям'ю ся­ке­рай. Ад­ной­чы іх ма­лод­шы сын, ха­ва­ю­чы­ся ад раз'­юша­на­га баць­кі, за­ско­чыў у буд­ку і вя­ліз­ны са­ба­ка ледзь не ад­грыз ма­ло­му га­ла­ву, па­кі­нуў­шы на тва­ры шна­ры на ўсё жыц­цё. І та­ды спра­ве не да­лі хо­ду, бо цёт­ка Гэ­ля ад­мо­ві­ла­ся пі­саць за­яву ў мі­лі­цыю — кі­ра­ва­ла­ся спрад­веч­ным «гэ­та ж дзя­ці­ны баць­ка».

І ў той, што скон­чы­ла якіх сем кла­саў, і ў гэ­тай, з вы­шэйшай аду­ка­цы­яй, на­ват дум­кі не бы­ло і ня­ма, каб кі­нуць «ула­да­ра», каб пай­сці ад яго. Тую, з дзі­ця­чых ус­па­мі­наў, муж за­гнаў у ма­гі­лу вель­мі хут­ка — не за­біў лі­та­раль­на, але зла­я­кас­ная пух­лі­на з'я­ві­ла­ся ў яе на мес­цы моц­на­га ўда­ру. Гэ­тая, што на­вер­се не­мым гвал­там кры­чыць па на­чах ад бо­лю, па­куль цер­піць. Маг­чы­ма, бу­дзе цяр­пець да кан­ца свай­го не вель­мі ка­рот­ка­га (ка­лі па­шан­цуе) жыц­ця.

Ня­даў­на ці­ка­вую пе­ра­да­чу гля­дзе­ла. Пра но­выя вер­сіі на­ву­коў­цаў аб па­хо­джан­ні ча­ла­ве­ка на зям­лі. Дык вось, яны прый­шлі да вы­сно­вы, што і Біб­лія, і Дар­він ма­юць ра­цыю. Бо муж­чы­ны бы­лі бія­ро­ба­та­мі, якіх не­вя­до­мая цы­ві­лі­за­цыя за­кі­ну­ла за­ся­ляць Зям­лю. Але, па­коль­кі пра­цяг­ваць род са­мі па са­бе яны не маг­лі, то ста­лі браць у жон­кі са­мак ча­ла­ве­ка­па­доб­ных пры­ма­таў, лі­та­раль­на пры­му­сіў­шы іх ха­дзіць пра­ма і на­ву­чыў­шы ду­маць. Ка­ра­цей, жан­чы­ны пад­па­да­юць пад тэ­о­рыю эва­лю­цыі, а муж­чы­ны бы­лі ство­ра­ны «па воб­ра­зе і па­да­бен­стве» з са­ма­га па­чат­ку. І яны за­сты­лі ў сва­ім «кас­міч­ным» воб­ра­зе, у якім — у боль­шай ці мен­шай сту­пе­ні — і жа­дан­не да­мі­на­ваць, і жорст­касць, і пра­ва сі­лы. Жан­чы­ны ж — уся­го толь­кі «ада­ма­вы рэ­бры», праў­да, больш жы­ву­чыя, больш пры­ста­са­ва­ныя да аб­ста­він, больш здоль­ныя ана­лі­за­ваць, больш схіль­ныя для да­лей­ша­га раз­віц­ця, бо эва­лю­цыя ў нас у ге­нах з са­ма­га па­чат­ку...

Трэ­ба рас­ка­заць пра гэ­та су­сед­цы. Мо­жа, па­гля­дзіць на свай­го «бо­га­ча­ла­ве­ка» ін­шы­мі ва­чы­ма.

Але­на ЛЯЎ­КО­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.