Вы тут

Чатыры прыярытэты на будучы год


Зні­жэн­не доў­гу, фі­нан­са­ван­не аду­ка­цыі і ахо­вы зда­роўя, пад­трым­ка ма­дэр­ні­за­цыі і экс­пар­ту і за­бес­пя­чэн­не аба­раназ­доль­нас­ці

Гэ­тыя за­да­чы на­зва­ны га­лоў­ны­мі пры фар­мі­ра­ван­ні бюд­жэ­ту на­шай кра­і­ны на на­ступ­ны год. Ня­гле­дзя­чы на ак­тыў­ную ра­бо­ту дэ­пу­та­таў у пад­рых­тоў­цы за­ко­на­пра­ек­та аб рэс­пуб­лі­кан­скім бюд­жэ­це і до­сыць бур­нае аб­мер­ка­ван­не гэ­та­га да­ку­мен­та ў ка­мі­сі­ях на­пя­рэ­дад­ні, раз­гляд да­ку­мен­та ў Аваль­най за­ле быў не менш эма­цый­ным, ды і ад­на­га­лос­нас­ці ся­род дэ­пу­та­таў на гэ­ты раз не бы­ло. Тым не менш Па­ла­та прад­стаў­ні­коў пры­ня­ла ўчо­ра пра­ект бюд­жэ­ту на 2015 год у пер­шым чы­тан­ні.

Аль­тэр­на­тыў­ныя сцэ­на­рыі

Агуль­ная су­ма да­хо­даў кан­са­лі­да­ва­на­га бюд­жэ­ту праг­на­зу­ец­ца ў па­ме­ры Br252,9 трлн, рас­хо­ды за­пла­на­ва­ны ў су­ме Br237,9 трлн.

— Бюд­жэт раз­ліч­ваў­ся, зы­хо­дзя­чы з ца­ны $83 за ба­рэль наф­ты, — рас­ка­заў жур­на­ліс­там мі­ністр фі­нан­саў Ула­дзі­мір АМА­РЫН. — Мы ра­зу­ме­ем, што ця­пер ца­на ні­жэй­шая, але ні­хто не мо­жа ска­заць, якая яна бу­дзе ў 2015 го­дзе... Ка­лі рэ­аль­насць ака­жац­ца гор­шай або леп­шай, у нас пра­ду­гле­джа­ны ме­ха­ніз­мы, якія мы за­дзей­ні­ча­ем і ў тым, і ў дру­гім вы­пад­ку.

У рас­ход­най част­цы бюд­жэ­ту пра­ду­гле­джа­на $3 міль­яр­ды на па­га­шэн­ні асноў­на­га знеш­ня­га доў­гу, акра­мя та­го, пла­ну­ец­ца пры­цяг­нуць знеш­няе фі­нан­са­ван­не ў су­ме ад­на­го міль­яр­да до­ла­раў на аб­слу­гоў­ван­не гэ­та­га доў­гу. «Гэ­та мо­гуць быць і еў­ра­бон­ды, і ін­шыя пры­цяг­нен­ні — двух­ба­ко­выя, сін­ды­цы­ра­ва­ныя крэ­ды­ты», — па­тлу­ма­чыў мі­ністр.

Па ўнут­ра­ных па­зы­ках пра­ду­гле­джа­ны срод­кі на су­му больш за 8 трлн руб­лёў.

— З улі­кам іс­ну­ю­чай эка­на­міч­най сі­ту­а­цыі па­ды­ход да фар­мі­ра­ван­ня бюд­жэ­ту мо­жа быць толь­кі адзін — эка­на­міч­насць і эфек­тыў­насць рас­хо­да­ван­ня бюд­жэт­ных срод­каў, — пад­крэс­лі­ла стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па бюд­жэ­це і фі­нан­сах Люд­мі­ла Да­бры­ні­на. — Гэ­та па­тра­буе рэа­лі­за­цыі прын­цы­паў жорст­кай эка­но­міі, вы­ка­ры­стан­ня іс­ну­ю­чых рэ­зер­ваў на ўсіх уз­роў­нях бюд­жэт­най сіс­тэ­мы.

Са­цы­яль­ны ха­рак­тар

Ра­зам з тым на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па пра­цы і са­цы­яль­ных пы­тан­нях Ла­ры­са Баг­да­но­віч звяр­ну­ла ўва­гу на тое, што льві­ная до­ля срод­каў кан­са­лі­да­ва­на­га бюд­жэ­ту на­кі­роў­ва­ец­ца ў са­цы­яль­ную сфе­ру.

— Мя­не ра­дуе, што пла­ну­ец­ца рост па­ступ­лен­няў да вы­ка­нан­ня бюд­жэ­ту 2014 го­да на фі­зіч­ную куль­ту­ру і спорт, са­цы­яль­ную па­лі­ты­ку, куль­ту­ру і СМІ, — ска­за­ла яна. — За­ха­ва­ны да­сяг­ну­ты ўзро­вень бюд­жэт­на­га фі­нан­са­ван­ня да ВУП у ахо­ве зда­роўя і аду­ка­цыі. Важ­на, што ў бюд­жэ­це 2015 го­да ўжо раз­лі­ча­ны і за­пла­на­ва­ны срод­кі на на­ві­ны са­цы­яль­най па­лі­ты­кі на­шай кра­і­ны: Br1,8 трл на фар­мі­ра­ван­не «ся­мей­на­га ка­пі­та­лу», а так­са­ма Br1,6 трл — на но­вы від да­па­мог сем'­ям, дзе ёсць двое і больш дзя­цей, ка­лі адзін з баць­коў да­гля­дае ма­лое да 3-х га­доў. Гэ­та іс­тот­ная пад­трым­ка сем'­ям. Не менш важ­на, што ў юбі­лей­ны год Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі больш за 300 млрд руб­лёў за­пла­на­ва­ны на вы­пла­ты ад­на­ра­зо­вай ма­тэ­ры­яль­най да­па­мо­гі ве­тэ­ра­нам Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны і асоб­най ка­тэ­го­рыі гра­ма­дзян, якія па­цяр­пе­лі ад на­ступ­стваў вай­ны. Але са­мае га­лоў­нае — за­пла­на­ва­ны срод­кі на па­вы­шэн­не за­роб­каў, пен­сій, сты­пен­дый на 17-20%, што да­зво­ліць змен­шыць да мі­ні­му­му на­ступ­ствы ін­фля­цыі і за­ха­ваць да­сяг­ну­ты ўзро­вень якас­ці жыц­ця на­шых гра­ма­дзян.

Пад­атко­вая на­груз­ка

Ніж­няя па­ла­та пар­ла­мен­та так­са­ма пры­ня­ла ў пер­шым чы­тан­ні за­ко­на­пра­ект аб уня­сен­ні змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у Пад­атко­вы ко­дэкс. За­ко­на­пра­ект пра­ду­гледж­вае па­вы­шэн­не стаў­кі па­да­ход­на­га па­да­тку, па­ве­лі­чэн­не стаў­кі ак­цы­заў на ўсе гру­пы па­да­кцыз­ных та­ва­раў, за вы­клю­чэн­нем аў­та­ма­біль­на­га па­лі­ва і пі­ва. Акра­мя та­го, пла­ну­ец­ца па­вя­лі­чыць стаў­ку па­да­тку на пры­бы­так для бан­каў і стра­ха­вых ар­га­ні­за­цый. У мэ­тах па­шы­рэн­ня рэ­сурс­най ба­зы бюд­жэ­таў пра­па­ну­ец­ца ўвес­ці спе­цы­яль­ны збор за пра­ва экс­пар­ту сы­рой наф­ты, якая зда­бы­ва­ец­ца ў Бе­ла­ру­сі.

Уз­ро­вень пад­атко­вай на­груз­кі ў 2015 го­дзе без улі­ку мыт­ных пош­лін скла­дзе 23,6 пра­цэн­та ВУП і не вы­рас­це ў па­раў­на­нні з 2014 го­дам. За­ко­на­пра­ек­там пра­ду­гледж­ва­ец­ца спра­шчэн­не пад­атко­ва­га ад­мі­ніст­ра­ван­ня і ін­шыя за­ха­ды, якія да­юць маг­чы­масць спрас­ціць пры­мя­нен­не пад­атко­ва­га за­ка­на­даў­ства.

На­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па бюд­жэ­це і фі­нан­сах Аляк­сандр Мя­кін­нік, які вы­сту­піў су­дак­лад­чы­кам па за­ко­на­пра­ек­це, да­даў, што да­ку­мент пра­да­стаў­ляе пен­сі­я­не­рам, ін­ва­лі­дам І і ІІ гру­пы льго­ту 50 пра­цэн­таў па вы­пла­це дзяр­жаў­най пош­лі­ны за вы­да­чу да­зво­лу на до­пуск транс­парт­на­га срод­ку да ўдзе­лу ў да­рож­ным ру­ху.

«Ся­мей­ны ка­пі­тал»

Пра­ект бюд­жэ­ту Фон­ду са­цы­яль­най аба­ро­ны быў разгледжаны адразу ў двух чытаннях. Рас­ход­ная част­ка гэ­та­га Фон­ду не бу­дзе змен­ша­на і скла­дзе 114,2 трл руб­лёў. Пра­фі­цыт за­пла­на­ва­ны ў па­ме­ры Br1,6 млрд. Пры гэ­тым Br87 трлн бу­дуць вы­дзе­ле­ны на па­вы­шэн­не пен­сій і на іх свое­ча­со­вую вы­пла­ту ў поў­ным аб'­ёме. Ся­рэд­ні па­мер пра­цоў­най пен­сіі ў 2015 го­дзе скла­дзе Br2 млн 883 тыс. «Ад­нос­на ВУП рас­хо­ды на пен­сій­ныя вы­пла­ты скла­да­юць прак­тыч­на 10 пра­цэн­таў», — ад­зна­чы­ла мі­ністр пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Ма­ры­я­на Шчот­кі­на.

У бюд­жэт за­кла­дзе­ны га­ран­тыі та­го, што пен­сіі не бу­дуць ні­жэй­шыя 40% ад ся­рэд­ня­га за­роб­ку па краіне.

Дру­гі са­мы вя­лі­кі ар­ты­кул рас­хо­даў Фон­ду са­цы­яль­най аба­ро­ны — Br24,5 трл — да­па­мо­га сем'­ям, якія вы­хоў­ва­юць дзя­цей.

— «Ся­мей­ны ка­пі­тал» бу­дзе фі­нан­са­вац­ца са срод­каў рэс­пуб­лі­кан­ска­га бюд­жэ­ту, але ідэа­ло­гія та­кая, што да­дат­ко­выя ме­ры пад­трым­кі не па­він­ны на­ра­джаць мер­кан­тыль­ныя ін­та­рэ­сы пры на­ра­джэн­ні дзя­цей, — пра­ка­мен­та­ва­ла жур­на­ліс­там гэ­ты ар­ты­кул вы­дат­каў Ма­ры­я­на Шчот­кі­на.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА

 

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.