Вы тут

Здаровая скура зімой


Хо­лад, ве­цер, су­хое па­вет­ра ў па­мяш­кан­нях і па­ста­ян­ныя пе­ра­па­ды тэм­пе­ра­ту­ры — сур'­ёз­ныя вы­пра­ба­ван­ні для ску­ры зі­мой. Урач-дэр­ма­та­ве­не­ро­лаг Мінск­ага га­рад­ско­га клі­ніч­на­га скур­на-ве­не­ра­ла­гіч­на­га дыс­пан­се­ра Сла­ва­мір ГУМ­БАР дае не­каль­кі ка­рыс­ных па­рад.

12-17

1. Ра­ні­цай за­мест умы­ван­ня мы­лам пра­тры­це твар кас­ме­тыч­ным ма­лач­ком. Пас­ля змый­це яго не­вя­лі­кай коль­кас­цю цёп­лай ва­ды, пра­тры­це твар без­ал­ка­голь­ным лась­ё­нам або то­ні­кам, на­ня­сі­це дзён­ны спа­жыў­ны крэм і дэ­ка­ра­тыў­ную кас­ме­ты­ку. Па­жа­да­на, каб ад на­ня­сен­ня ма­кі­я­жу да вы­ха­ду на ву­лі­цу прай­шло не менш за ад­ну га­дзі­ну.

2. Уве­ча­ры ўдзя­ляй­це на­леж­ную ўва­гу дэ­ма­кі­я­жу.

3. Ка­рыс­тац­ца скра­бам мож­на ў лю­бы час го­да. Ап­ты­маль­на — двой­чы на тыд­ні. Ад­нак пас­ля та­кой ачыст­кі не рэ­ка­мен­ду­ец­ца ад­ра­зу вы­хо­дзіць на хо­лад. Зі­мой ідэа­льна вы­ка­рыс­тоў­ваць га­маж — крэ­ма­па­доб­ны пі­лінг. Га­маж не па­тра­буе змы­ван­ня ва­дой, за­бі­рае з са­бой ад­мер­лыя час­цін­кі ску­ры, лік­ві­дуе лу­шчэн­не, не траў­муе ску­ру.

4. Срод­кі для ўвіль­гат­нен­ня зі­мой — толь­кі на ноч. Ад­да­вай­це пе­ра­ва­гу срод­кам на асно­ве тэр­ма­льнай ва­ды.

5. Мас­кі — спа­жыў­ныя. Для су­хой і ад­чу­валь­най ску­ры — 2-3 ра­зы на тыд­ні, для тлус­тай і кам­бі­на­ва­най — 1 раз.

6. Ха­лод­ны час го­да лі­чыц­ца ідэа­льным для пра­вя­дзен­ня мік­ра­дэр­ма­аб­ра­зіі (тон­кая шлі­фоў­ка ску­ры мік­ра­крыш­та­ліч­ным па­раш­ком ак­сі­ду алю­мі­нію), пі­лін­гаў кіс­ло­та­мі (ад­лушч­ван­не кле­так ску­ры за кошт іх раз­бу­рэн­ня кіс­ла­той), ме­за­тэ­ра­піі (увя­дзен­не ле­каў у праб­лем­ныя зо­ны пад­скур­най клят­чат­кі), мік­ра­то­каў (сты­му­ля­цыя мыш­цаў і ску­ры то­ка­мі ніз­кай час­та­ты), азо­на­тэ­ра­піі (увя­дзен­не азо­на-кіс­ла­род­най су­ме­сі пад ску­ру для па­ляп­шэн­ня кро­ва­зва­ро­ту, аб­наў­лен­ня кле­так).

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.