Вы тут

Ехаць у Ізраіль без візы пакуль рана


А на­ша па­соль­ства ў Лі­віі мо­жа ад­крыц­ца зноў

Па­гад­нен­не аб ад­ме­не віз па­між ура­дам на­шай кра­і­ны і ўра­дам Із­ра­і­ля бы­ло пад­пі­са­на яшчэ ў ве­рас­ні, ад­нак па­куль што ў сі­лу да­ку­мент не ўс­ту­піў. Па ін­фар­ма­цыі, якую на бры­фін­гу агу­чыў Дзміт­рый Мі­рон­чык, на­чаль­нік упраў­лен­ня ін­фар­ма­цыі — прэс-сак­ра­тар МЗС, за­раз ба­кі ажыц­цяў­ля­юць унут­ры­дзяр­жаў­ныя пра­цэ­ду­ры па ра­ты­фі­ка­цыі па­гад­нен­ня.

9 снеж­ня ад­бы­ло­ся па­ся­джэн­не па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў бе­ла­рус­ка­га пар­ла­мен­та па між­на­род­ных спра­вах, на якім раз­гля­даў­ся пра­ект ад­па­вед­на­га за­ко­на аб ра­ты­фі­ка­цыі. А ўчо­ра яго пры­ня­лі на чар­го­вым па­ся­джэн­ні ніж­няй па­ла­ты і на­кі­ра­ва­лі ў Са­вет Рэс­пуб­лі­кі.

— З із­ра­іль­ска­га бо­ку пы­тан­не аб ра­ты­фі­ка­цыі па­гад­нен­ня бы­ло раз­гле­джа­на 9 снеж­ня ў пар­ла­менц­кай ка­мі­сіі па ўнут­ра­ных спра­вах, — па­ве­да­міў прад­стаў­нік МЗС. — Ча­ка­ец­ца, што на пра­ця­гу тыд­ня гэ­тае пы­тан­не бу­дзе ўклю­ча­на ў па­ра­дак дня па­ся­джэн­ня ка­бі­не­та мі­ніст­раў.

Па сло­вах Дзміт­рыя Мі­рон­чы­ка, па­гад­нен­не ўсту­піць у сі­лу праз 90 дзён з да­ты атры­ман­ня па дып­ла­ма­тыч­ных ка­на­лах апош­ня­га пісь­мо­ва­га па­ве­дам­лен­ня, якім ба­кі ін­фар­му­юць адзін ад­на­го аб вы­ка­нан­ні ўнут­ры­дзяр­жаў­ных пра­цэ­дур, не­аб­ход­ных для ўступ­лен­ня ў сі­лу па­гад­нен­ня аб ад­ме­не віз.

— Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пас­ля ўзгад­нен­ня з із­ра­іль­скім бо­кам да­дат­ко­ва па­ве­да­міць дак­лад­ную да­ту ўступ­лен­ня ў сі­лу па­гад­нен­ня, — па­ве­да­міў прэс-сак­ра­тар МЗС. — Про­сім уліч­ваць гэ­тую ін­фар­ма­цыю пры пла­на­ван­ні па­ез­дак у Дзяр­жа­ву Із­ра­іль.

На­шы дып­ла­ма­ты вы­еха­лі з Лі­віі

Не так даў­но з'я­ві­ла­ся ін­фар­ма­цыя аб за­крыц­ці на­ша­га па­соль­ства ў Лі­віі. Ка­мен­ту­ю­чы гэ­тую ін­фар­ма­цыю на бры­фін­гу, Дзміт­рый Мі­рон­чык па­ве­да­міў, што су­пра­цоў­ні­кі бе­ла­рус­ка­га па­соль­ства ў гэ­тай кра­і­не бы­лі эва­ку­я­ва­ны ў Ту­ніс пас­ля аб­васт­рэн­ня ўнут­ры­па­лі­тыч­най сі­ту­а­цыі ў Лі­віі яшчэ ў па­чат­ку жніў­ня.

Як па­ве­да­міў прэс-сак­ра­тар МЗС, не­ка­то­ры час па­соль­ства функ­цы­я­на­ва­ла ў Ту­ні­се, але на мо­мант пры­няц­ця па­ста­но­вы Са­ве­та Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб за­крыц­ці гэ­тай за­меж­най уста­но­вы яго су­пра­цоў­ні­кі, ра­зам з вы­ве­зе­най ма­ё­мас­цю, ужо па­кі­ну­лі гэ­ту кра­і­ну.

— Па­ві­нен ска­заць, што лі­вій­скі бок з улі­кам раз­віц­ця сі­ту­а­цыі ў кра­і­не з па­ра­зу­мен­нем су­стрэў ра­шэн­не аб за­крыц­ці бе­ла­рус­ка­га дып­ла­ма­тыч­на­га прад­стаў­ніц­тва, — за­явіў Дзміт­рый Мі­рон­чык. — Ад­па­вед­ная па­зі­цыя бы­ла агу­ча­на ча­со­вым па­ве­ра­ным па спра­вах Лі­віі ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь пад­час су­стрэ­чы ў МЗС, што ад­бы­ла­ся 8 снеж­ня. Ад­зна­чу, што Лі­вія раз­гля­да­ец­ца на­шай кра­і­най у якас­ці важ­на­га, тра­ды­цый­на­га і перс­пек­тыў­на­га парт­нё­ра на Бліз­кім Ус­хо­дзе і ў Паў­ноч­най Аф­ры­цы. Та­му бе­ла­рус­кі бок спа­дзя­ец­ца на як ма­га больш хут­кае ўрэ­гу­ля­ван­не сі­ту­а­цыі ў гэ­тай кра­і­не шля­хам унут­ры­на­цы­я­наль­на­га дыя­ло­гу. Мы бу­дзем га­то­вы вяр­нуц­ца да пы­тан­ня аб ад­наў­лен­ні пра­цы дып­прадс­таў­ніц­тва пас­ля ўста­ля­ван­ня мі­ру на лі­вій­скай зям­лі.

Кра­і­ны — удзель­ні­цы СНД аб'­яд­на­юць су­праць­ па­вет­ра­ную аба­ро­ну?

Сён­ня ў Маск­ве пра­хо­дзіць 64-е па­ся­джэн­не Эка­на­міч­на­га са­ве­та Са­друж­нас­ці не­за­леж­ных дзяр­жаў. Дэ­ле­га­цыю на­шай кра­і­ны ўзна­чаль­вае Сяр­гей Ру­мас, стар­шы­ня Эка­на­міч­на­га са­ве­та СНД.

— Пад­час па­ся­джэн­ня бу­дзе раз­гле­джа­на 17 пы­тан­няў, якія даты­чац­ца па­шы­рэн­ня су­пра­цоў­ніц­тва ў СНД у роз­ных га­лі­нах, — ад­зна­чыў Дзміт­рый Мі­рон­чык. — Ся­род іх — уне­се­ныя бе­ла­рус­кім бо­кам: «Аб са­ні­тар­ным і ве­тэ­ры­нар­на-са­ні­тар­ным кант­ро­лі ў асоб­ных дзяр­жа­вах СНД» і «Аб не­рас­паў­сю­джан­ні ўво­дзі­мых у ад­на­ба­ко­вым па­рад­ку мер, што за­кра­на­юць знеш­ні ган­даль та­ва­ра­мі, у да­чы­нен­ні да та­ва­раў, якія пе­ра­мя­шча­юц­ца ў ад­па­вед­нас­ці з мыт­най пра­цэ­ду­рай мыт­на­га тран­зі­ту».

Па ін­фар­ма­цыі, агу­ча­най на бры­фін­гу, пра­ек­ты ра­шэн­няў Эка­на­міч­на­га са­ве­та пра­ду­гледж­ва­юць ства­рэн­не ра­бо­чых груп для ад­пра­цоў­кі ме­ха­ніз­маў раз­бо­ру праб­лем­ных пы­тан­няў, што ўзні­ка­юць у гэ­тых сфе­рах.

— Блок пы­тан­няў бу­дзе пры­све­ча­ны пра­ек­там да­ку­мен­таў у сфе­рах стан­дар­ты­за­цыі, транс­парт­най бяс­пе­кі, між­рэ­гі­я­наль­на­га і пры­гра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва, пад­рых­тоў­кі кад­раў у га­лі­не ін­тэ­ле­кту­аль­най улас­нас­ці, — па­ве­да­міў прад­стаў­нік дып­ла­ма­тыч­на­га ве­дам­ства кра­і­ны. — Тра­ды­цый­на ў па­рад­ку дня пры­сут­ні­чае шэ­раг фі­нан­са­вых пы­тан­няў. Так, пла­ну­ец­ца аб­мер­ка­ван­не каш­та­ры­саў да­хо­даў і вы­дат­каў Вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та СНД, Ан­ты­тэ­ра­рыс­тыч­на­га цэнт­ра СНД і Між­дзяр­жаў­на­га ста­тыс­тыч­на­га ка­мі­тэ­та СНД. Удзель­ні­кі па­ся­джэн­ня так­са­ма на­да­дуць ува­гу фі­нан­са­ван­ню аб'­яд­на­най су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­ны дзяр­жаў — удзель­ніц аб'­яд­нан­ня.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.