Вы тут

Шэсць літраў шампанскага і цыганы з мядзведзямі


Коль­кі каш­туе свят­ка­ван­не Но­ва­га го­да

«25, 31 снеж­ня і 7 сту­дзе­ня ганд­лё­выя аб'­ек­ты бу­дуць аб­слу­гоў­ваць гра­ма­дзян па рэ­жы­ме звы­чай­на­га ра­бо­ча­га дня, — па­ве­да­міў на­мес­нік мі­ніст­ра ганд­лю Вя­ча­слаў ДРА­ГУН. — У пер­шы дзень но­ва­га го­да хар­чо­выя кра­мы пры­муць па­куп­ні­коў з 10 да 18 га­дзін, а для не­хар­чо­вых ён ста­не вы­хад­ным. Акра­мя та­го, з 15 снеж­ня па 1 сту­дзе­ня аб'­ек­ты гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня пла­ну­юць пра­ца­ваць без вы­хад­ных; рэ­ста­ра­ны і ка­вяр­ні бу­дуць ад­чы­не­ны для на­вед­валь­ні­каў да 6 га­дзін, за вы­клю­чэн­нем раз­ме­шча­ных у жы­лых бу­дын­ках».

12-24

Кас­цю­мы, мас­кі і мяк­кая «ка­за»...

З 20 па 31 снеж­ня пач­нец­ца про­даж елак. На ба­за­рах ста­лі­цы жы­выя дрэў­цы мож­на бу­дзе на­быць па на­ступ­ных кош­тах: да ад­на­го мет­ра — ад 70 да 120 ты­сяч руб­лёў, да двух — ад 80 да 150 ты­сяч руб­лёў, да трох — ад 90 да 180 ты­сяч руб­лёў. Тэн­дэн­цыя апош­ніх га­доў — зні­жэн­не аб'­ёмаў про­да­жу на­ту­раль­ных елак, та­му аба­вяз­ко­ва бу­дзе прад­стаў­ле­ны вя­лі­кі асар­ты­мент штуч­ных на­ва­год­ніх дрэў. Ся­рэд­нія кош­ты на іх та­кія:

да 50 сан­ты­мет­раў —

50 — 70 ты­сяч руб­лёў,

да 1 мет­ра — 77 — 200 ты­сяч руб­лёў,

да 2 мет­раў — 150 да 800 ты­сяч руб­лёў,

да 3 мет­раў — ад 960 да 1700 ты­сяч руб­лёў.

Агу­лам па кра­і­не з'я­віц­ца больш за 600 ёлач­ных ба­за­раў. Але якое свя­точ­нае дрэ­ва без упры­га­жэн­няў? Да­рэ­чы, сім­вал на­сту­па­ю­ча­га го­да — мяк­кая цац­ка «ка­за» аль­бо «авеч­ка» — абы­дзец­ца ад 35 да 98 ты­сяч руб­лёў. Кас­цю­мы Дзе­да Ма­ро­за і Сня­гур­кі ай­чын­най вы­твор­час­ці бу­дуць у на­яў­нас­ці па ца­не ад 673 да 954 ты­сяч руб­лёў, бе­ла­рус­кія кар­на­валь­ныя кас­цю­мы і мас­ка­рад­ныя мас­кі — ад 77 да 334 ты­сяч руб­лёў.

Гір­лян­ды, мі­шу­ра — 11—58 ты­сяч руб­лёў

«Дож­джык» — 3850 — 5400 руб­лёў

Шкля­ныя ёлач­ныя цац­кі —

ад 11 да 200 ты­сяч руб­лёў

«Агень­чы­кі» — ад 120 да 440 ты­сяч руб­лёў

Хла­пуш­кі — 6—84 ты­сячы руб­лёў

Шам­пан­скае і па тры, і па шэсць

Асар­ты­мент са­лод­кіх на­ва­год­ніх па­да­рун­каў на­ліч­вае больш за 50 ві­даў (ва­гой ад 300 гра­маў да 2,5 кі­ла­гра­ма). На­быць па­час­ту­нак мож­на як за 24 ты­ся­чы руб­лёў, так і за 300 ты­сяч — роз­ні­ца за­ле­жыць ад асар­ты­мен­ту і ва­гі. Паў­кі­ла­гра­мо­вы на­бор цу­ке­рак ад «Ка­му­нар­кі» аб­лег­чыць ка­ша­лёк у ся­рэд­нім на 63 ты­ся­чы, ад «Спар­та­ка» — на 68 ты­сяч. Кі­ла­гра­мо­вы па­ку­нак цу­ке­рак ра­зам з мяк­кай цац­кай мож­на знай­сці ў ся­рэд­нім за 270—280 ты­сяч руб­лёў.

Мін­скі за­вод пе­ніс­тых він пра­па­нуе больш за 40 най­мен­няў він, ра­зам з тым і шам­пан­скае, якое каш­туе ад 39,9 да 55 ты­сяч руб­лёў за 0,75 літ­ра. Мож­на бу­дзе на­быць бу­тэль­кі па­вя­лі­ча­ных аб'­ёмаў — па тры і шэсць літ­раў. Ім­парт­нае пе­ніс­тае ві­но ёсць па кош­це ад 97 да 158 ты­сяч руб­лёў. Цэ­ны на ін­шыя сім­ва­лы Но­ва­га го­да, без якіх не абы­дзец­ца свя­точ­ны стол (за кі­ла­грам, ка­лі не па­зна­ча­на ін­шае)

-ік­ра чыр­во­ная — 70 ты­сяч руб­лёў

за 90 гра­маў, 109 ты­сяч за 140 гра­маў;

-фі­ле строн­гі — 264 ты­ся­чы руб­лёў;

-фі­ле ла­со­ся — 221,8 ты­ся­чы руб­лёў;

-ман­да­ры­ны — ад 13 да 22 ты­сяч руб­лёў;

-хур­ма — ад 22,9 да 31,9 ты­ся­чы руб­лёў.

Па­спець за­ка­заць
сто­лік у ка­вяр­ні

Хоць да Но­ва­га го­да за­ста­ло­ся больш за два тыд­ні, мін­ча­не па­спе­лі за­бра­ні­ра­ваць на свя­точ­ныя да­ты да 85% мес­цаў у ка­вяр­нях і рэ­ста­ра­нах ста­лі­цы. Па ста­тыс­ты­цы, па­чы­на­ю­чы з 20 снеж­ня, уста­но­вам гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня да­вя­дзец­ца аб­слу­гоў­ваць да 20 ты­сяч на­вед­валь­ні­каў за дзень. Ся­рэд­ні ра­ху­нак за вя­чэ­ру і за­баў­ляль­ную пра­гра­му скла­дае ад 400 ты­сяч руб­лёў з ча­ла­ве­ка. Мі­ні­маль­ная су­ма, з якой мож­на раз­ліч­ваць на кам­па­нію Дзе­да Ма­ро­за і Сня­гур­кі, — 900 ты­сяч за два­іх на­вед­валь­ні­каў. Пры­сут­насць цы­га­ноў і мядз­ве­дзяў пад Но­вы год абы­дзец­ца ў 1,6 міль­ё­на руб­лёў за два­іх. Ад­зна­чыць на­ва­год­нюю ноч у ка­вяр­ні аль­бо рэ­ста­ра­не мож­на ад міль­ё­на руб­лёў з ча­ла­ве­ка.

Кошт дзі­ця­ча­га ра­ніш­ні­ка ў ся­рэд­нім бу­дзе 200 ты­сяч руб­лёў і вы­шэй­шым у за­леж­нас­ці ад па­слуг. На­прык­лад, за 170 ты­сяч мож­на атры­маць у комп­лек­се свя­точ­нае ме­ню, за­баў­ляль­ную пра­гра­му і па­да­ру­нак.

Не пра­пус­ці свае зніж­кі!

Ужо сён­ня мін­ча­не і гос­ці ста­лі­цы мо­гуць на­быць пра­дук­цыю вя­ду­чых бе­ла­рус­кіх вы­твор­цаў, а так­са­ма ім­парт­ныя та­ва­ры па пры­ваб­ных кош­тах. З 10 снеж­ня па­ча­лі­ся рэ­клам­ныя ак­цыі ад ганд­лё­вых ар­га­ні­за­цый Гро­дзен­скай воб­лас­ці. На­прык­лад, фаб­ры­ка «Нё­ман» бу­дзе пра­во­дзіць рас­про­даж абут­ку больш за 30 ві­даў са зніж­кай у 30%. Хол­дын­га­вая кам­па­нія «Пін­скдрэў» пра­па­нуе ак­цыю «Тэ­ры­то­рыя за­бой­ных кош­таў». ААТ «Ка­мін­тэрн» зро­біць усім па­куп­ні­кам па­да­ру­нак у пе­ры­яд з 25 снеж­ня па 7 сту­дзе­ня.

ААТ «Рэ­чыц­кі тэкс­тыль» дае зніж­кі на ўлас­ную пра­дук­цыю да 50%, «Ві­тэкс» пра­па­нуе вы­гад­ныя кош­ты на асоб­ныя ві­ды пра­дук­цыі, «Эле­ма» зро­біць па­да­ру­нак усім па­куп­ні­кам зі­мо­вай ка­лек­цыі, Мін­ская шпа­лер­ная фаб­ры­ка пра­дасць пра­дук­цыю без ганд­лё­вай над­баў­кі.

А 28 снеж­ня ў ганд­лё­вых ар­га­ні­за­цы­ях кра­і­ны прой­дзе ак­цыя «Адзі­ны дзень зні­жак». «Цэ­на­пад» у 15—20% за­кра­не не­хар­чо­выя та­ва­ры.

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.