Вы тут

Сярдзіты коцік зарабіў амаль 100 мільёнаў


Афі­цы­янт­ка з аме­ры­кан­ска­га шта­та Ары­зо­на Та­ба­та Бан­дэ­сен бла­слаў­ляе дзень, ка­лі на свет з'я­ві­ла­ся ка­ця­ня, якое праз два га­ды пры­нес­ла ёй амаль $100 млн. Ка­ця­ня, якое на­ра­дзі­ла­ся ў кра­са­ві­ку 2012 го­да, на­зва­лі Пад­ліў­ка Тар­дар — яго поўсць па­кры­та ка­рыч­не­вы­мі пля­ма­мі, ні­бы­та на яе пра­ліў­ся со­ус, але ўжо праз паў­го­да за ім за­ма­ца­ва­ла­ся мя­нуш­ка Сяр­дзі­ты коцік (Grumpy Cat) з‑за веч­на не­за­да­во­ле­на­га вы­ра­зу мыс­кі. Яго не­звы­чай­ная знеш­насць звя­за­ная з пры­ро­джа­най кар­лі­ка­вас­цю і ня­пра­віль­ным пры­ку­сам.

12-5

Па­гар­да ў бла­кіт­ных ва­чах коціка вы­клі­ка­ла за­хап­лен­не ка­рыс­таль­ні­каў ін­тэр­нэ­ту. На ста­рон­ку Сяр­дзі­тага коціка ў «Ін­стаг­ра­ме» пад­пі­са­ла­ся 521 ты­ся­ча ча­ла­век, а ў «Тві­та­ры» ў хат­ня­га га­да­ван­ца іх 255 ты­сяч. У про­да­жы з'я­ві­ла­ся су­ве­нір­ная пра­дук­цыя з вы­явай кас­ма­тай су­пер­зор­кі — фут­бол­кі, куб­кі, чах­лы на тэ­ле­фо­ны і мно­гія ін­шыя рэ­чы. Бы­лі ство­ра­ны лі­ніі пра­дук­таў, у тым лі­ку ка­ва з лё­дам Grumppuccіno, а не­за­да­во­ле­ная ву­са­тая мыс­ка з'я­ві­ла­ся ў рэ­кла­ме ка­ці­на­га кор­му. Рэ­дак­та­ры ча­со­пі­саў The Wall Street Journal і New York Magazіne па­лі­чы­лі слуш­ным змяс­ціць гэ­тую ка­шэ­чую фі­зі­я­но­мію на вок­лад­кі. Быў зня­ты фільм пад наз­вай «Гор­шыя Ка­ля­ды сяр­дзі­тага коціка», а кні­га пра яго вый­шла на 15 мо­вах.

12-6

Аме­ры­кан­скія СМІ хут­ка пад­лі­чы­лі, што за­ро­бак Сяр­дзі­тага коціка знач­на боль­шы, чым у та­кой зор­кі Га­лі­ву­да, як Гві­нет Пэлт­роу, якая атры­ма­ла ле­тась уся­го $18,6 млн. Ка­лі ка­заць пра фут­ба­ліс­таў, то кот­ка з Ары­зо­ны па­бі­ла і Крыш­ці­я­ну Ра­нал­ду з яго за­роб­кам у $42,2 млн.

12-7

Да­рэ­чы

 На ад­ной з ву­ліц Лос-Ан­джэ­ле­са, па­блі­зу ад га­рад­ско­га су­да, з'я­ві­ла­ся шкля­ная буд­ка для гуль­ні з ка­ця­ня­та­мі з мяс­цо­ва­га пры­тул­ку. Па­чы­нан­не за­клі­ка­на звяр­нуць ува­гу на праб­ле­мы бяз­до­мных жы­вёл, а так­са­ма да­па­ма­гае га­ра­джа­нам спраў­ляц­ца са што­дзён­ны­мі стрэ­са­мі дзя­ку­ю­чы па­зі­тыў­ным эмо­цы­ям. Ідэя даб­ра­чын­най іні­цы­я­ты­вы Kіtten Therapy («Тэ­ра­пія ка­ця­ня­та­мі») на­ле­жыць вы­твор­цу кор­му і гі­гі­е­ніч­ных срод­каў для жы­вёл. За жы­вё­ла­мі па­ста­ян­на на­гля­дае спе­цы­я­ліст з пры­тул­ку. Га­ра­джа­не, якія апра­ба­ва­лі на­він­ку, ад­зна­чы­лі, што пас­ля гуль­няў з хвас­та­ты­мі ад стрэ­су і стом­ле­нас­ці не за­ста­ец­ца і сле­ду.

Пад­рых­та­ваў Іван Ку­пар­вас

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.