Вы тут

Знайдзі лузан у сцірце


Што­ты­дзень у эфі­ры тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь 3» гуль­ня «Раз­маў­ля­ем па-бе­ла­рус­ку». Для та­го, каб стаць яе ўдзель­ні­ка­мі, не­аб­ход­на зай­сці на сайт http://tvrgomel.by або http://3belarus.by і праз ба­нер «Раз­маў­ля­ем па-бе­ла­рус­ку» за­поў­ніць за­яў­ку на ка­ман­ду з трох ча­ла­век. Па­пя­рэд­не ж пра­ве­рыць сваё ве­дан­не род­най мо­вы мож­на з да­па­мо­гай «Звяз­ды». Ці ве­да­лі вы, што:

Шы­́ба — шкло ў акон­най ра­ме.

Ве­ра­шча­́ка — стра­ва з мя­сам, каў­ба­сой, пры­пра­ва­мі.

Га­́ла — го­лае, чыс­тае мес­ца.

Лу­за́н — арэх, які сам вы­лу­заў­ся з ша­лу­пін­ня. «Упаў лу­зан за­ла­ты на да­лонь», — пі­саў Мак­сім Танк.

Тар­та́к — ле­са­піль­ны за­вод. Чы­та­ем у Мак­сі­ма Тан­ка: «Сі­па­та гуд­кі за­стаг­на­лі спра­сон­ня пад звон цыр­ку­ля­рак бліз­кіх тар­та­коў».

Сці́р­та — вя­лі­кі стог се­на, са­ло­мы, сна­поў. «Скір­та» і «скір­да» — на вя­лі­кі стог ска­жуць укра­ін­цы і рус­кія, «сцер­та» — га­во­раць па­ля­кі.

Як з гу­сі ва­да — усё роў­на, без роз­ні­цы. Па-рус­ку бу­дзе — «хоть по­топ». Вы­раз «як з гу­сі ва­да» шы­ро­ка вя­до­мы і мае шмат сі­но­ні­маў, ся­род якіх вель­мі ці­ка­выя: «ад­на трас­ца», «ад­на ха­ле­ра», «хоць воўк тра­ву еш», «і го­ра ма­ла» і шмат ін­шых.

Чуць праз лес ма­літ­ву — мець пра неш­та пры­бліз­нае ўяў­лен­не. Гэ­ты вы­раз ад­па­вя­дае рус­ка­му «слы­шал звон, да не зна­ет, где он».

Чар­го­выя вы­пус­кі тэ­ле­вік­та­ры­ны гля­дзі­це ў эфі­ры «Бе­ла­русь 3» кож­ную су­бо­ту ў 11.10—11.25.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.