Вы тут

Дарогу ў музыку — новым імёнам


Вы­зна­чы­лі­ся пе­ра­мож­цы ра­дыё­кон­кур­су «Ма­ла­дыя та­лен­ты Бе­ла­ру­сі»

Гэ­тае твор­чае спа­бор­ніц­тва, ар­га­ні­за­ва­нае Пер­шым ка­на­лам Бе­ла­рус­ка­га ра­дыё, пра­хо­дзі­ла сё­ле­та ўжо чац­вёр­ты раз — са жніў­ня па сне­жань. За­яў­кі на ўдзел да­сла­лі больш як 250 ма­ла­дых му­зы­кан­таў і спе­ва­коў, а да ўдзе­лу ў «жы­вым» пра­слу­хоў­ван­ні бы­лі да­пу­шча­ны ка­ля 230. Най­леп­шых вы­зна­ча­ла жу­ры на ча­ле з на­род­ным ар­тыс­там Бе­ла­ру­сі, кам­па­зі­та­рам Эду­ар­дам За­рыц­кім. 10 снеж­ня ў До­ме ра­дыё ад­бы­ла­ся ўра­чыс­тая цы­ры­мо­нія ўзна­га­ро­джан­ня пе­ра­мож­цаў.

12-12

Га­лоў­ныя пры­зы атры­ма­лі 37 ма­ла­дых ар­тыс­таў, яшчэ 22 бы­лі ад­зна­ча­ны спе­цы­яль­ны­мі прэ­мі­я­мі. Так, у на­мі­на­цыі «Эст­рад­ны ва­кал» у ма­лод­шай уз­рос­та­вай гру­пе пе­ра­мо­га да­ста­ла­ся сё­лет­няй ула­даль­ні­цы 1‑й прэ­міі «Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску» Зі­не Куп­ры­я­но­віч (на фота), у ся­рэд­няй уз­рос­та­вай ка­тэ­го­рыі пер­шын­ство ўзя­ла не­ад­на­ра­зо­вая ўдзель­ні­ца ад­бо­раў на дзі­ця­чае «Еў­ра­ба­чан­не» Ган­на Зай­ца­ва, а вось ся­род ста­рэй­шых (17–21 га­доў) пе­ра­мо­гу суд­дзі вы­ра­шы­лі не пры­су­джаць ні­ко­му.

У на­мі­на­цыі «Ін­стру­мен­таль­ная му­зы­ка. Ан­самб­лі» гран-пры атры­маў фар­тэ­пі­ян­ны ду­эт сяс­цёр На­сці і Да­р’і Лу­ка­шэ­нак, а ся­род соль­ных вы­ка­наў­цаў без­умоў­ны­мі лі­да­ра­мі ў сва­іх уз­рос­та­вых ка­тэ­го­ры­ях ста­лі 12‑га­до­вая пі­я­ніст­ка Па­лі­на Фра­ло­віч з Са­лі­гор­ска, 15‑га­до­вая скры­пач­ка Па­лі­на Скля­ра­ва з Мін­ска і 16‑га­до­вы сак­са­фа­ніст Вік­тар Брод­ка са Сма­ля­віч, 18‑га­до­вы ві­я­лан­чэ­ліст Мак­сім Бар­баш з Мін­ска і 19‑га­до­вая мін­чан­ка Ган­на Со­баль, якая спа­да­ба­ла­ся жу­ры іг­рой на до­мры.

У на­мі­на­цыі «Спад­чы­на» пра­фе­сі­я­на­лы пры­су­дзі­лі га­лоў­ныя ўзна­га­ро­ды дзі­ця­ча­му фальк­лор­на­му ан­самб­лю «Ра­да» і 12‑га­до­вай За­ра­не Кунь з Мін­ска, а так­са­ма ста­ліч­на­му ма­ла­дзёж­на­му ан­самб­лю «Бе­ла­рус­кая пес­ня». Спе­цы­яль­ны­мі пры­за­мі бы­лі ад­зна­ча­ны так­са­ма не­ка­то­рыя пе­да­го­гі і кан­цэрт­май­стры ма­ла­дых ар­тыс­таў — дып­лом «За ад­да­насць пра­фе­сіі» атры­ма­лі кан­цэрт­май­стры з Са­лі­гор­ска Яў­ген Ба­рэй­ка, Аляк­сандр Тра­фі­мо­віч і пе­да­гог Свят­ла­на Пят­ро­віч, «За твор­чы по­шук» бы­ла ад­зна­ча­на кі­раў­ні­ца дзі­ця­ча­га ан­самб­ля «Ра­да» Ірэ­на Кат­віц­кая.

Да­рэ­чы, му­зыч­ныя тво­ры ў вы­ка­нан­ні пе­ра­мож­цаў і ўла­даль­ні­каў спе­цы­яль­ных уз­на­га­род ама­та­ры му­зы­кі змо­гуць па­чуць у эфі­ры Пер­ша­га ка­на­ла Бе­ла­рус­ка­га ра­дыё, а ў пра­гра­ме «Ма­ла­дыя та­лен­ты Бе­ла­ру­сі», якая вы­хо­дзіць па ня­дзе­лях, слу­ха­чоў ча­ка­юць су­стрэ­чы з пе­ра­мож­ца­мі і дып­ла­ман­та­мі сё­лет­ня­га кон­кур­су. Ар­га­ні­за­та­ры ж на­гад­ва­юць, што для кож­на­га з юных та­ле­на­ві­тых ар­тыс­таў гэ­тыя вы­ступ­лен­ні мо­гуць стаць сур’­ёз­най пры­ступ­кай да па­пу­ляр­нас­ці — не­здар­ма ж у свой час лаў­рэ­а­та­мі ра­дыё­кон­кур­су ста­на­ві­лі­ся ар­тыс­ты, чые ім­ёны сён­ня на слы­ху: Але­на Лан­ская, Юрый Дзе­мі­до­віч, Дзі­я­на Гро­ма­ва, Кі­рыл Ер­ма­коў, Лі­дзія За­блоц­кая і ін­шыя.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.