Memento morі


Ці вар­та ба­яц­ца ры­ту­аль­ных за­лаў по­бач з до­мам?

Ка­лі жы­ха­ры ста­ліч­на­га ра­ё­на Ло­шы­ца да­ве­да­лі­ся пра ад­крыц­цё ў мяс­цо­вым До­ме бы­ту па­ха­валь­най за­лы і кра­мы ры­ту­аль­ных па­слуг, то па­лі­чы­лі гэ­та са­праўд­най ка­та­стро­фай. Рас­кле­і­лі ў пад'­ез­дах улёт­кі, дзе за­клі­ка­лі су­се­дзяў да­лу­чыц­ца да пра­тэс­ту.
«Толь­кі ўя­ві­це, у што пе­ра­тво­рыц­ца жыц­цё най­блі­жэй­шых да­моў. Бяс­кон­цыя па­ха­валь­ныя пра­цэ­сіі і ў буд­ні, і ў свя­ты. Ці хо­чам мы, каб на­шы дзе­ці рас­лі пад гу­кі па­ха­валь­ных мар­шаў?» — абу­ра­лі­ся га­ра­джа­не. Каб толь­кі не ба­чыць жа­ло­бы па су­сед­стве, лю­дзі са­бра­лі больш за дзве ты­ся­чы под­пі­саў.

Нябожчыкам тут не месца?

Ар­гу­мен­таў су­праць у жы­ха­роў ра­ё­на ха­па­ла:

— Мы бу­да­ва­лі ква­тэ­ры па ад­ным кош­це, а ця­пер хо­дзяць чут­кі, што з-за ад­крыц­ця па­ха­валь­най за­лы на­ша жыл­лё знач­на па­тан­нее. Як гэ­та ра­зу­мець? Вяр­тай­це нам гро­шы!

Ры­ту­аль­ную кра­му і ха­ла­дзіль­ную ка­ме­ру збі­ра­лі­ся змяс­ціць у за­кі­ну­тым пад­ва­ле. Па­мяш­кан­не ад­па­вя­да­ла ўсім па­тра­ба­ван­ням і са­ні­тар­ным нор­мам. Не­ка­лі там пра­ек­та­ва­ла­ся гра­мад­ская пры­бі­раль­ня, якая так і не бы­ла зроб­ле­на. Ад­нак ра­бот­ні­кі До­ма бы­ту бы­лі не за­да­во­ле­ны.

— У бу­дын­ку зна­хо­дзіц­ца не­каль­кі прад­пры­ем­стваў: хім­чыст­ка, ра­монт адзен­ня і абут­ку, юве­лір­ная май­стэр­ня, — ка­жа ад­на з ра­бот­ніц цы­руль­ні. — Як нам пра­ца­ваць, ка­лі мы бу­дзем ве­даць, што на цо­каль­ным па­вер­се — ня­бож­чы­кі? Да нас ня­вес­ты пры­хо­дзяць пры­чос­ку на вя­сел­ле ра­біць, а тут жа­лоб­ныя пра­цэ­сіі ад­бы­ва­юц­ца.12-19

Не­да­лё­ка ад па­мяш­кан­ня, дзе пла­на­ва­ла­ся ад­крыць ры­ту­аль­ную за­лу, ста­яць дзве шко­лы, два дзі­ця­чыя сад­кі і гуль­ня­вая пля­цоў­ка. Баць­кі не ха­це­лі, каб іх дзе­ці (ды і са­мі яны) кож­ны дзень па да­ро­зе да до­му ба­чы­лі тру­ны. Ба­я­лі­ся, што гэ­та не леп­шым чы­нам ада­б'ец­ца на псі­хі­цы.

Урэш­це пад на­ціс­кам лю­дзей ра­шэн­не аб ад­крыц­ці за­лы для ры­ту­аль­ных па­слуг ад­мя­ні­лі. Ад­мі­ніст­ра­цыя Ле­нін­ска­га ра­ё­на за­пэў­ні­ла абу­ра­ных жы­ха­роў Ло­шы­цы, што ні­я­кіх ха­ла­дзіль­ных ка­мер у До­ме бы­ту не бу­дзе. Маў­ляў, не хо­ча­це — ва­ша спра­ва.

Прэ­тэн­зіі і не­га­тыў­ны на­строй га­ра­джан зра­зу­мець, вя­до­ма, мож­на. Боль­шасць з іх ха­це­ла б хут­чэй уба­чыць по­бач з до­мам лаз­ню ці «трэ­на­жор­ку». Ад­нак, згод­на з Ге­не­раль­ным пла­нам раз­віц­ця Мін­ска, у кож­ным ра­ё­не ста­лі­цы па­він­ны быць зроб­ле­ны ры­ту­аль­ныя за­лы і кра­мы з ад­па­вед­ны­мі та­ва­ра­мі. Тым больш што па вы­ні­ках ма­ні­то­рын­гу, які пра­вёў Мін­скі НДІ ў 2008 го­дзе, ся­род па­жа­дан­няў жы­ха­роў Чы­жоў­кі, Ло­шы­цы, Се­раб­ран­кі і Зя­лё­на­га Лу­гу бы­ло ства­рэн­не ўмоў для раз­ві­тан­ня з па­мер­лы­мі.

— Ра­зу­ме­е­це, мы ж не прос­та так вы­ра­шы­лі ад­крыць за­лу для ры­ту­аль­ных па­слуг, — га­во­рыць на­чаль­нік упраў­лен­ня га­рад­ской гас­па­дар­кі і энер­ге­ты­кі Мін­гар­вы­кан­ка­ма Дзміт­рый ЯН­ЧЫК. — Да нас па­сту­па­лі пра­па­но­вы ад мяс­цо­вых жы­ха­роў: лю­дзям ня­зруч­на ез­дзіць праз увесь го­рад, каб у нар­маль­ных умо­вах раз­ві­тац­ца з па­мер­лы­мі.

— На­сель­ніц­тва Мін­ска за­раз рас­це вель­мі хут­ка, і тых па­ха­валь­ных за­лаў, што ёсць у го­ра­дзе, ужо не ха­пае. У кож­ным ра­ё­не па­трэб­на свая за­ла, а мо­жа, і дзве, — тлу­ма­чыць на­мес­нік ды­рэк­та­ра па ідэа­ла­гіч­най ра­бо­це КУП «Спец­кам­бі­нат КПА» Сяр­гей ТУР.

Законы буйнога горада

Ры­ту­аль­ныя за­лы ў го­ра­дзе — та­кая ж не­аб­ход­ная част­ка інф­ра­струк­ту­ры, як пра­дук­то­вая кра­ма ці бан­каў­скае ад­дзя­лен­не. Ка­лі ў вёс­цы зла­дзіць па­мін­кі мож­на ва ўлас­най ха­це, то ў ква­тэ­ры гэ­та вель­мі скла­да­на.

— Што ра­біць, ка­лі ты на ча­тыр­нац­ца­тым па­вер­се жы­веш? Па лес­ві­цы гэ­та­га ня­бож­чы­ка спус­каць ці ў ліф­це вез­ці? Уя­ві­це рэ­ак­цыю сва­іх су­се­дзяў. На­пэў­на, больш цы­ві­лі­за­ва­на бу­дзе, ка­лі па­мер­ла­га пад­рых­ту­юць да па­ха­ван­ня ў спе­цы­яль­ным па­мяш­кан­ні, вы­ве­зуць у за­кры­тым аў­та­ма­бі­лі. У Маск­ве і Санкт-Пе­цяр­бур­гу ўво­гу­ле за­ба­ро­не­на тры­маць ня­бож­чы­каў до­ма. Ка­лі рап­там вы­явіц­ца якая ін­фек­цыя, то яна хут­чэй рас­паў­сю­дзіц­ца ў ква­тэ­ры, чым у ха­ла­дзіль­най ка­ме­ры, — тлу­ма­чыць Дзміт­рый Ян­чык.

У ста­ліч­ным До­ме бы­ту на Аль­шэў­ска­га (не­да­лё­ка ад пра­спек­та) ужо коль­кі га­доў мес­цяц­ца дзве па­ха­валь­ныя за­лы. Тут жа зна­хо­дзіц­ца ЗАГС, са­лон кве­так, са­ля­рый. І ні­хто не скар­дзіц­ца. З вян­ка­мі лю­дзі дык на­огул ледзь не кож­ны дзень у аў­то­бу­сах ез­дзяць. За­лы раз­ві­тан­ня ёсць і ў не­вя­лі­кіх га­ра­дах. На­прык­лад, у Лі­дзе пра­цуе Дом смут­ку. По­бач з бу­дын­кам ста­яць шмат­па­вяр­хо­ві­кі, а праз да­ро­гу — пры­ват­ны сек­тар.12-18

— Па­слу­гі ры­ту­аль­ных бю­ро ця­пер на­ват у вёс­ках за­па­тра­ба­ва­ны, — ка­жа Дзміт­рый Ян­чык. — У не­ка­то­рых на­се­ле­ных пунк­тах лю­дзей амаль не за­ста­ло­ся. Тру­ну ня­ма ка­му вы­нес­ці — ад­ны ста­рыя. У вёс­цы ма­іх баць­коў, у Мін­скай воб­лас­ці, ча­ла­век 10—15 толь­кі жы­ве. Чым дрэн­на, што рай­цэнтр мо­жа пра­па­на­ваць ма­шы­ну і ка­ман­ду, якая тую ма­гі­лу вы­ка­пае?

Па сло­вах за­гад­чы­цы псі­ха­ла­гіч­най ла­ба­ра­то­рыі МГПНД Тац­ця­ны УША­КЕ­ВІЧ, ба­яц­ца су­сед­ства з па­ха­валь­ны­мі за­ла­мі не вар­та:

— Ці ада­б'ец­ца гэ­та на псі­хі­цы дзі­ця­ці, за­ле­жыць ад баць­коў, іх стаў­лен­ня да сі­ту­а­цыі. Вя­до­ма, мы ста­ра­ем­ся ад­га­ра­дзіць сва­іх ма­лых ад уся­го дрэн­на­га. Але ад смер­ці не сха­ва­еш­ся. Хоць у на­шым гра­мад­стве гэ­тая тэ­ма — та­бу. Пра смерць ма­ла пі­шуць, пра яе не пры­ня­та га­ва­рыць.

На­вед­валь­ні­кі ін­тэр­нэт-фо­ру­маў ужо жар­та­ва­лі: «Ня­ўжо жы­ха­ры Ло­шы­цы збі­ра­юц­ца жыць веч­на?» Смерць, на жаль, — з'я­ва не­па­збеж­ная. Па ста­тыс­ты­цы, што­дзень у Мін­ску па­мі­рае ў ся­рэд­нім 55 ча­ла­век. За мі­ну­лы ме­сяц толь­кі на Аль­шэў­ска­га ра­бот­ні­кі спец­кам­бі­на­та пры­ня­лі 142 за­яў­кі. Зра­зу­ме­ла, у не­ка­то­рых ра­ё­нах ста­лі­цы жы­ве шмат мо­ла­дзі, якой па­куль ра­на кла­па­ціц­ца пра гэ­та. Ні­хто не хо­ча ба­чыць по­бач з до­мам чу­жое го­ра. Ад­нак буй­ны го­рад, дзе пра­цу­юць пэў­ныя стан­дар­ты раз­віц­ця інф­ра­струк­ту­ры, дык­туе свае ўмо­вы, пад якія трэ­ба ўмець пад­ла­дзіц­ца.

На­тал­ля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.