Вы тут

Адзін лёс на дваіх


Бы­лы ма­гі­лёў­скі на­стаў­нік Ула­дзі­мір Аладзь­еў уба­чыў у сла­ву­тым па­літ­ру­ку свай­го баць­ку

Гэ­ты зды­мак ва­ен­ных ча­соў, дзе па­літ­рук па­ды­мае ў бой сал­дат, Ула­дзі­мір Аладзь­еў ба­чыў і ра­ней. Але ка­лі на во­чы тра­піў апо­вед пра гэ­та­га ге­роя, як аг­нём апяк­ло: «Дык гэ­та ж пра май­го баць­ку — Ра­ма­на Паў­ла­ві­ча Аладзь­е­ва!»

12-21

— Доў­гі час пра ге­роя на здым­ку амаль ні­чо­га не бы­ло вя­до­ма, а тут пра яго рас­ка­за­лі сва­я­кі з Укра­і­ны, — тлу­ма­чыць наш чы­тач. — Гля­дзеў і не ве­рыў сва­ім ва­чам. У ма­лод­ша­га па­літ­ру­ка Аляк­сея Яро­мен­кі з фо­та і май­го баць­кі — адзін лёс на два­іх. Абод­ва пра­ца­ва­лі ў сель­скай гас­па­дар­цы, абод­ва з пер­шых дзён вай­ны аба­ра­ня­лі Ра­дзі­му, абод­ва бы­лі па­літ­ру­ка­мі. У іх на­ват адзін год на­ра­джэн­ня — 1906.

Ула­дзі­мір Аладзь­еў ка­жа, што баць­ка заў­сё­ды быў пры­кла­дам для яго і двух ста­рэй­шых бра­тоў. Ён на­ра­дзіў­ся ў пра­ца­ві­тай сям'і ў вёс­цы Пад­кня­жан­не Алек­санд­рый­ска­га сель­са­ве­та Шкло­ўска­га ра­ё­на. З дзя­цін­ства да­па­ма­гаў баць­ку па гас­па­дар­цы, ра­на спаз­наў ня­лёг­кую пра­цу хле­ба­ро­ба. Ка­лі ў 30-я га­ды ў вёс­цы за­сна­ва­лі пер­шы кал­гас, зем­ля­кі ад­на­га­лос­на аб­ра­лі яго стар­шы­нёй. Маў­ляў, ча­ла­век пісь­мен­ны, 7 кла­саў скон­чыў. А га­лоў­нае, пра­ца­ваць умее і з людзь­мі заў­сё­ды агуль­ную мо­ву мо­жа знай­сці. А па­коль­кі кал­га­сы спра­вай бы­лі но­вай, шу­ка­лі ча­ла­ве­ка, які б мог не­як пе­ра­ка­наць на­сель­ніц­тва, што агуль­нае не так ужо і дрэн­на. Дзе­ля гэ­та­га не шка­да пры­нес­ці ў ах­вя­ру аса­біс­тае. На жаль, не кож­ны мог з лёг­кім сэр­цам рас­стац­ца з тым, што яшчэ ўчо­ра на­ле­жа­ла ад­на­му яму. Пры­хо­дзі­ла­ся шу­каць ней­кія пе­ра­ка­наў­чыя ар­гу­мен­ты. І стар­шы­ня зна­хо­дзіў. Праў­да, ад­ной­чы, ка­лі яго вы­клі­ка­лі ў рай­кам пар­тыі, жы­ха­ры ху­цень­ка ра­за­бра­лі ка­роў па да­мах. Кі­раў­нік вяр­нуў­ся, а гас­па­дар­кі ня­ма. Прый­шло­ся зноў па­чы­наць з ну­ля. А ра­ён­нае кі­раў­ніц­тва зра­бі­ла яму вы­мо­ву за «па­лі­тыч­ную блі­за­ру­касць».

Зда­ра­лі­ся і вы­пад­ко­выя кан­фу­зы. За­ха­ва­ла­ся ся­мей­ная гіс­то­рыя пра тое, як ад­ной­чы вяс­ко­выя «гра­ма­цеі» ледзь не пад­вя­лі свай­го кал­гас­на­га стар­шы­ню пад тры­бу­нал. На ло­зун­гу за­мест «Раз­гор­нем удар­ніц­кі фронт» на­пі­са­лі па­мыл­ко­ва пра­ва­ка­цый­нае «Раз­го­нім удар­ніц­кі фронт». Доб­ра яшчэ, што Ра­ман Аладзь­еў свое­ча­со­ва ўба­чыў па­мыл­ку, і яе вы­пра­ві­лі.

Да вай­ны стар­шы­ня кал­га­са па­спеў ус­ту­піць у шэ­ра­гі пар­тыі і скон­чыць парт­шко­лу. Пра­ца­ваў стар­шы­нёй сель­са­ве­та, ін­струк­та­рам Круг­лян­ска­га рай­ка­ма пар­тыі. Ад­туль, да­рэ­чы, і пай­шоў на фронт па­літ­ру­ком ро­ты страл­ко­вай ды­ві­зіі. І так­са­ма са­ма­ад­да­на, як да­гэ­туль, агі­та­ваў на­род ус­ту­паць у кал­га­сы і пра­ца­ваць на ка­рысць дзяр­жа­вы, па­чаў ва­я­ваць. Пад Маск­вой, ка­лі за­гі­нуў ка­ман­дзір ро­ты, Ра­ман Аладзь­еў па­ды­маў у ата­ку бай­цоў. Як ле­ген­дар­ны Аляк­сей Яро­мен­ка на здым­ку.

— У тым баі пад На­ра­фа­мін­скам баць­ка быў па­ра­не­ны і тра­піў у шпі­таль, — рас­каз­вае Ула­дзі­мір Аладзь­еў. — Пас­ля зноў стаў у строй і дай­шоў да Эс­то­ніі. Там на­ват у Дзень Пе­ра­мо­гі пра­цяг­ва­лі­ся жорст­кія баі па раз­гро­ме Кур­лянд­скай гру­поў­кі во­ра­га. Да­до­му гвар­дыі ма­ёр Ра­ман Аладзь­еў вяр­нуў­ся ў 1946 го­дзе. На яго кі­це­лі блі­шчэ­лі ор­дэ­ны Чыр­во­най Зор­кі, Ай­чын­най вай­ны I і II сту­пе­няў, ме­да­лі за аба­ро­ну Маск­вы і Пе­ра­мо­гу над Гер­ма­ні­яй.

Пас­ля вай­ны бы­лы фран­та­вік па­ды­маў на­род­ную гас­па­дар­ку, пра­ца­ваў на роз­ных пар­тый­ных па­са­дах. Ка­лі мі­ністр сель­скай гас­па­дар­кі БССР Сяр­гей Сі­кор­скі на­кі­роў­ваў яго ў Аст­ра­вец­кі ра­ён (та­ды яшчэ Ма­ла­дзе­чан­скай воб­лас­ці) на па­са­ду на­мес­ні­ка на­чаль­ні­ка па­літ­ад­дзе­ла Ва­ра­нян­скай МТС, Аладзь­еў вы­ка­заў га­тоў­насць узяць на ся­бе і боль­шую ад­каз­насць. Мі­ністр кры­тыч­на гля­нуў на яго і... даў «да­бро» ўзна­ча­ліць па­літ­ад­дзел. У па­чат­ку 50-х Аладзь­еў у лі­ку леп­шых ра­бот­ні­каў узор­най па ўсіх па­каз­чы­ках МТС па­бы­ваў на ВДНГ у Маск­ве. Са ста­лі­цы ён пры­вёз жон­цы Ма­рыі Ада­маў­не пры­го­жую хуст­ку і ка­шу­лю, а дзе­цям ша­ка­лад­ныя цу­кер­кі. Іх смак Ула­дзі­мір Ра­ма­на­віч згад­вае да­гэ­туль.

Не­ка­то­ры час бы­лы па­літ­рук пра­ца­ваў у ле­ген­дар­ным кал­га­се Ма­гі­лёў­шчы­ны «За­ра». Ад­ной­чы тут ад­быў­ся страш­ны па­жар, па не­да­гля­дзе вар­таў­ні­ка зга­рэ­ла цэ­лая фер­ма ра­зам з ка­ро­ва­мі. Гэ­та па­кі­ну­ла цяж­кі ад­бі­так на яго ду­шы. Сын ус­па­мі­нае, што доў­гі час сло­ва «па­жар» вы­клі­ка­ла ў баць­кі са­праўд­ны жах. У вёс­цы, дзе яны та­ды жы­лі, па су­сед­стве быў клуб — там па ве­ча­рах кру­ці­лі кі­но. Дзе­ці ча­ка­лі мо­ман­ту, ка­лі ў вок­нах за­па­ляць свят­ло, каб бег­чы хут­чэй са сва­і­мі зэ­длі­ка­мі на кі­на­пра­гляд. Ад­ной­чы ча­кан­не за­цяг­ну­ла­ся аж да 11-й га­дзі­ны ве­ча­ра. На­рэш­це з акна свай­го до­ма бра­ты ўба­чы­лі, што ў клу­бе ўклю­чы­лі свет і ра­дас­на за­кры­ча­лі: «Га­рыць!» Баць­ка, як уку­ша­ны, пад­ха­піў­ся з лож­ка і з кры­кам: «Дзе га­рыць?» кі­нуў­ся да дзвя­рэй. Сы­ны ледзь па­спе­лі яго пе­ра­ха­піць, каб не па­бег шу­каць, ка­го ра­та­ваць.

— Ён ні­ко­лі не жыў на­паў­сі­лы, га­то­вы быў уся­го ся­бе ад­даць за спра­ву, — ка­жа Ула­дзі­мір Ра­ма­на­віч.

Каб ад­даць да­ні­ну па­ва­гі свай­му баць­ку, ён ства­рыў ра­да­слоў­ную, дзе пе­ра­пі­саў прод­каў аж да шос­та­га ка­ле­на. Асоб­на вы­лу­чыў за­слу­гі сва­іх баць­коў, якія вы­ха­ва­лі трох сы­ноў са­праўд­ны­мі па­тры­ё­та­мі. Ста­рэй­шы Мі­ка­лай за сваю са­ма­ад­да­ную пра­цу быў ад­зна­ча­ны пра­цоў­ны­мі ўзна­га­ро­да­мі і га­на­ро­вым зван­нем «Удар­нік ка­му­ніс­тыч­най пра­цы». Ся­рэд­ні Ге­ор­гій пай­шоў па баць­коў­скіх сля­дах у сель­скую гас­па­дар­ку, пра­ца­ваў га­лоў­ным аг­ра­но­мам, на роз­ных па­са­дах у Ма­гі­лёў­скім абл­вы­кан­ка­ме. Пра ся­бе Ула­дзі­мір Ра­ма­на­віч сціп­ла ад­зна­чыў: «Пра­ца­ваў пас­ля пе­дінс­ты­ту­та на­стаў­ні­кам бія­ло­гіі і хі­міі. Імк­нуў­ся се­яць ра­зум­нае, доб­рае, веч­нае».

Ад­ной­чы, па­чуў­шы пра кон­курс «За­зір­ні­це ў ся­мей­ны аль­бом», які пра­во­дзі­ла Цэнт­раль­ная га­рад­ская біб­лі­я­тэ­ка Ма­гі­лё­ва імя К.Марк­са, зра­біў фо­та­ка­лаж у го­нар свай­го баць­кі. Тыя фо­та­здым­кі на стэн­дзе з ге­ра­іч­ным над­пі­сам «Лёс ча­ла­ве­ка — у лё­се Ма­гі­лёў­шчы­ны» ўба­чы­лі шмат ма­гі­ляў­чан.

— Баць­ка вель­мі га­на­рыў­ся тым, што быў ка­му­ніс­там, — ка­жа яго сын. — Ця­пер мо­ладзь скеп­тыч­на ста­віц­ца да гэ­та­га сло­ва. Але сэнс не ў сло­ве, а ў тым, як ча­ла­век ста­віў­ся да спра­вы. А за сваю бія­гра­фію ні яму, ні яго дзе­цям со­рам­на ні­ко­лі не бы­ло. Пер­шым заў­сё­ды цяж­ка, але гэ­та яго не пу­жа­ла. І ў на­шай з бра­та­мі па­мя­ці ён за­стаў­ся ўзо­рам, як трэ­ба жыць і пра­ца­ваць.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Фо­та з ся­мей­на­га ар­хі­ва Ула­дзі­мі­ра Аладзь­е­ва

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.