Вы тут

«J:Mopc» адзначае 10-годдзе


Ад­да­ныя пры­хіль­ні­кі і піль­ныя ме­ла­ма­ны мо­гуць за­пя­рэ­чыць — гур­ту ж на­па­ло­ву больш! Але ў гэ­тай да­це ня­ма па­мыл­кі. Прос­та на­го­да для свя­та ў му­зы­кан­таў — не дзень на­ра­джэн­ня ка­лек­ты­ву, а «круг­лая да­та» пер­ша­га бе­ла­рус­ка­га ін­тэр­нэт-сін­гла «100 да­рог», які гурт вы­пус­ціў як­раз 10 га­доў та­му, 10 снеж­ня 2004 го­да. 5 экс­клю­зіў­ных кам­па­зі­цый бы­лі зме­шча­ны для пра­слу­хоў­ван­ня і бяс­плат­на­га за­пам­поў­ван­ня на спе­цы­яль­на ство­ра­ным сай­це ра­зам з ма­люн­кам вок­лад­кі, так што кож­ны ах­вот­ны мог стаць «вы­даў­цом» улас­на­га дыс­ка «J:Mopc».

12-14

— Да­рэ­чы, бу­ду­чы хіт «Ра­зам на­заўж­ды», які ўвай­шоў у гэ­ты сінгл, мы за­пі­са­лі лі­та­раль­на ў апош­ні мо­мант, — пры­гад­вае лі­дар ка­лек­ты­ву Ула­дзі­мір Пу­гач. — Дзесь­ці за ты­дзень да вы­пус­ку рап­там вы­ра­шы­лі за­мя­ніць ад­ну з пе­сень, і ней­кім цу­дам за тры дні за­пі­са­лі яе — я на­ват сам да­гэ­туль не ра­зу­мею, як гэ­та атры­ма­ла­ся, а па­стаў­ле­ны та­ды рэ­корд па хут­ка­сці пра­цы не па­бі­ты да­гэ­туль.

У вы­ні­ку ж гэ­та пес­ня ўвай­шла ў «за­ла­тую» ка­лек­цыю хі­тоў «J:Mopc», а за­га­лоў­ную кам­па­зі­цыю сін­гла «100 да­рог» толь­кі за пер­шы ме­сяц спам­па­ва­лі больш як 2,5 ты­ся­чы ка­рыс­таль­ні­каў, што ў ча­сы вель­мі па­воль­на­га па сён­няш­ніх мер­ках ін­тэр­нэт-злу­чэн­ня бы­ло прос­та гі­ганц­кай ліч­бай.

Што ад­мет­на, на той мо­мант ін­тэр­нэт-сін­глы бы­лі ня­час­тай з'я­вай і ся­род за­меж­ных ар­тыс­таў — пер­ша­пра­кла­даль­ні­кам гэ­та­га шля­ху стаў Дэ­від Боўі. У Бе­ла­ру­сі ж ін­тэр­нэт-вы­дан­ні му­зыч­ных аль­бо­маў ар­тыс­ты ста­лі ак­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ваць толь­кі ў 2008 го­дзе, ка­лі ад­ра­зу 3 ар­тыс­ты і ка­лек­ты­вы вы­кла­лі ў ад­кры­тым до­сту­пе ў се­ці­ве свае дыс­кі для бяс­плат­на­га за­пам­поў­ван­ня.

«Пла­на­ва­ла­ся вы­пус­ціць не­каль­кі бе­ла­рус­кіх ін­тэр­нэт-рэ­лі­заў за год, — рас­каз­вае му­зыч­ны кры­тык і PR-ме­не­джар Дзміт­рый Бес­ка­ра­вай­ны, — мы на­ват вя­лі пе­ра­мо­вы з не­каль­кі­мі ар­тыс­та­мі. Але пос­пех ак­цыі «пі­я­не­раў», «J:Mopc», быў на­столь­кі вя­лі­кі, што паў­та­рыць яго, а тым больш пе­ра­ўзы­сці, не ўяў­ля­ла­ся маг­чы­мым».

З на­го­ды не­звы­чай­на­га юбі­лею гурт зноў вы­клаў ця­пер ужо ра­ры­тэт­ны за­піс у сва­бод­ны до­ступ, а са­мі му­зы­кан­ты пра­цу­юць над но­вым аль­бо­мам, які му­сіць уба­чыць свет вяс­ной на­ступ­на­га го­да, і рых­ту­юц­ца да вя­ліз­на­га кан­цэр­та 14 лю­та­га ў ста­ліч­най за­ле Prіme Hall з пра­гра­май «Грэн­лан­дыя».

Вік­то­рыя ЗА­ХА­РА­ВА

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.