Вы тут

І нагрэе нас Атлантыка


У су­бо­ту па­ры­вы вет­ру бу­дуць да­ся­гаць 15-20 м/с

На­пры­кан­цы тыд­ня тэ­ры­то­рыя на­шай кра­і­ны тра­піць пад уплыў па­вет­ра­ных мас, якія ру­ха­юц­ца да нас з бо­ку Ат­лан­ты­кі, па­ве­да­мі­ла спе­цы­я­ліст Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­мет­цэнт­ра Мінп­ры­ро­ды Воль­га Фя­до­та­ва.

Та­му ў пят­ні­цу ў боль­шас­ці ра­ё­наў кра­і­ны прой­дуць апад­кі ў вы­гля­дзе мок­ра­га сне­гу і даж­джу, а на асоб­ных участ­ках да­рог бу­дзе сліз­ка. Мес­ца­мі па Брэсц­кай і Гро­дзен­скай аб­лас­цях ча­ка­ец­ца ўзмац­нен­не вет­ру па­ры­ва­мі да 15-17 м/с. Мак­сі­маль­ная тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўдзень бу­дзе ва­гац­ца ад мі­нус 2 гра­ду­саў па ўсхо­дзе да плюс 4 гра­ду­саў на за­ха­дзе кра­і­ны. На вы­хад­ныя за­ха­ва­ец­ца ад­нос­на цёп­лае і віль­гот­нае на­двор'е. У су­бо­ту бу­дзе вет­ра­на і ча­сам ча­ка­ец­ца мок­ры снег і дождж. У асоб­ных ра­ё­нах праг­на­зу­ец­ца сла­бы га­ла­лёд і га­ла­лё­дзі­ца на да­ро­гах. Паў­сюд­на ўзмоц­ніц­ца ве­цер па­ры­ва­мі да 15-20 м/с. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы на су­бо­ту скла­дзе ад мі­нус 3 да плюс 2 гра­ду­саў, удзень — ад мі­нус 1 да плюс 5 гра­ду­саў. У ня­дзе­лю ўна­чы ў мно­гіх ра­ё­нах, а ўдзень мес­ца­мі зноў прой­дзе мок­ры снег і дождж. На да­ро­гах су­цэль­ная га­ла­лё­дзі­ца. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы на ня­дзе­лю ад 4 ма­ро­зу да 1 цяп­ла, удзень бу­дзе ад мі­нус 2 да плюс 3 гра­ду­саў.

У па­ня­дзе­лак ча­ка­ец­ца па­ве­лі­чэн­не ат­мас­фер­на­га ціс­ку, та­му толь­кі ў асоб­ных ра­ё­нах бу­дзе іс­ці снег і мок­ры снег. На да­ро­гах га­ла­лё­дзі­ца. Ста­не ха­лад­ней. Уна­чы на па­ня­дзе­лак пад­ма­ро­зіць да мі­нус 1-7 гра­ду­саў, а пры пра­яс­нен­нях — да 9 ма­ро­зу. Ад­нак удзень бу­дзе ка­ля ну­ля.

Па­вод­ле доў­га­тэр­мі­но­вых пра­гно­заў ай­чын­ных спе­цы­я­ліс­таў, ня­ўстой­лі­вае і віль­гот­нае на­двор'е за­ха­ва­ец­ца ў нас на пра­ця­гу амаль уся­го на­ступ­на­га тыд­ня. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы праг­на­зу­ец­ца ў ме­жах 1-6 ма­ро­зу, а ўдзень — ад мі­нус 3 гра­ду­саў да 4 цяп­ла.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.