Вы тут

І ніякай запазычанасці па камуналцы!


На Ма­гі­лёў­шчы­не Чэ­ры­каў­скі ра­ён лі­чыц­ца ўзор­ным па доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні і пра­цы з на­сель­ніц­твам па раз­лі­ках за ка­му­наль­ныя па­слу­гі. Сак­рэ­та­мі пос­пе­хаў у гэ­тым кі­рун­ку (а яны — вы­нік агуль­ных на­ма­ган­няў) дзе­ляц­ца на­мес­нік стар­шы­ні Чэ­ры­каў­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Дзміт­рый Ру­бан і ды­рэк­тар УКВП «Жыл­кам­гас» Ула­дзі­мір Фё­да­раў.

—Чэ­ры­каў шос­ты год за­пар утрым­лі­вае вы­мпел пе­ра­мож­цы рэс­пуб­лі­кан­ска­га агля­ду «па са­ні­тар­ным ста­не і доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні ма­лых на­се­ле­ных пунк­таў». За кошт ча­го атрым­лі­ва­ец­ца за­хоў­ваць лі­дар­ства?

Дзміт­рый Ру­бан: — Гэ­та вы­ні­кі што­дзён­най пра­цы, якую нель­га за­пус­каць. Го­рад па­ві­нен быць чыс­тым і пры­бра­ным. Ка­лі па­ста­ян­на пад­трым­лі­ваць па­ра­дак, то ні­чо­га звыш­на­ту­раль­на­га ра­біць не спат­рэ­біц­ца.

Ула­дзі­мір Фё­да­раў: — Кож­ны год ста­ра­ем­ся неш­та но­вае ўнес­ці: дзесь­ці пля­цоў­ку зра­біць, дзесь­ці аль­тан­ку па­ста­віць. Цал­кам за­бяс­печ­ва­ем ся­бе ра­са­дай для га­рад­скіх квет­ні­каў, ра­зам з ар­хі­тэк­та­рам го­ра­да рас­пра­цоў­ва­ем ды­зайн. Сё­ле­та на­бы­лі спе­цы­яль­ныя фор­мы, каб ра­біць жа­ле­за­бе­тон­ныя лаў­кі і квет­ні­кі. Па­ча­лі ад­лі­ваць не­вя­лі­кія ва­зо­ны для кве­так, які­мі пла­ну­ем ле­там упры­го­жыць го­рад. Што да­ты­чыц­ца драў­ля­ных кам­па­зі­цый, то гэ­та за­слу­га на­шых та­ле­на­ві­тых май­строў, якія ажыц­цяў­ля­юць са­мыя сме­лыя за­дум­кі ар­хі­тэк­та­ра.

Дзміт­рый Ру­бан: — За­раз збі­ра­ем­ся па­ра­да­ваць на­шых жы­ха­роў каз­кай на Но­вы год. Упер­шы­ню ўста­лю­ем аб'­ём­ную кам­па­зі­цыю з дву­ма але­ня­мі — вы­шы­нёй 2 мет­ры — і вя­лі­кі­мі сан­ка­мі. А для дзя­цей спе­цы­яль­на зра­білі цэ­лы драў­ля­ны га­ра­док з гор­кай, аль­тан­кай, ма­лень­кі­мі дам­ка­мі. Усё бу­дзе ўпры­го­жа­на свят­ло­ды­ёд­ным дзю­ра­лай­там, а на дрэ­вах за­ззя­юць гір­лян­ды. І на­ват ка­лі не па­шчас­ціць са сне­гам, свя­точ­ны на­строй бу­дзе за­бяс­пе­ча­ны.

—На якія мэ­ты вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца прэ­мія за да­сяг­нен­ні ў га­лі­не доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ня?

Дзміт­рый Ру­бан: — Апош­нія два га­ды яна цал­кам ідзе на ра­монт да­рог. У пер­шую чар­гу зра­бі­лі пад'­ез­ды да школ, дзі­ця­чых сад­коў, па­кры­се вы­ра­ша­ем праб­ле­му па ас­тат­ніх аб'­ек­тах.

—Ве­даю, што Чэ­ры­каў па­ка­заль­ны не толь­кі ў пла­не доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ня. Гэ­та, на­пэў­на, адзі­ны го­рад, дзе на­сель­ніц­тва не мае за­па­зы­ча­нас­цяў за ка­му­наль­ныя па­слу­гі…

Дзміт­рый Ру­бан: — Гэ­та­му вель­мі па­спры­я­ла ра­шэн­не рай­вы­кан­ка­ма: бы­ло да­ру­ча­на кі­раў­ні­кам усіх ар­га­ні­за­цый і прад­пры­ем­стваў, якія толь­кі ёсць у ра­ё­не, узяць гэ­тае пы­тан­не пад аса­біс­ты кант­роль. Яны па­він­ны бы­лі нес­ці ад­каз­насць за ўсіх сва­іх ра­бот­ні­каў. Нех­та ўтрым­лі­ваў гро­шы па ка­му­нал­цы з за­роб­ку, нех­та пры­дум­ляў свае ме­та­ды, але ме­ха­нізм спра­ца­ваў.

Ула­дзі­мір Фё­да­раў: — Даў­жні­коў не за­ста­ло­ся на­огул. На­ват ся­род тых, хто афі­цый­на ні­дзе не пра­цуе. Як толь­кі ў іх з'яў­ля­юц­ца гро­шы (ка­рыс­ную ін­фар­ма­цыю атрым­лі­ва­ем ад зна­ё­мых, су­се­дзяў — на­се­ле­ны пункт не­вя­лі­кі, тут ні­чо­га не ўто­іш), мы на­стой­лі­ва на­гад­ва­ем пра даў­гі. Лю­дзі ра­зу­ме­юць, што мо­гуць стра­ціць жыл­лё, і са­мі за­ці­каў­ле­ны свое­ча­со­ва раз­лі­чыц­ца. Не­ка­то­рыя пла­цяць на­ват на­пе­рад — на той вы­па­дак, ка­лі ў бу­ду­чы­ні ча­ка­юць фі­нан­са­выя цяж­кас­ці.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.