Вы тут

Пастаўкі ў Расію аднаўляюцца


Ад­нак поў­нае вы­ра­шэн­не праб­ле­мы за­цяг­ва­ец­ца ра­сій­скі­мі ве­дам­ства­мі

Так лі­чыць стар­шы­ня Эка­на­міч­на­га са­ве­та СНД, член прэ­зі­ды­у­ма Са­ве­та Мі­ніст­раў Сяр­гей Ру­мас. Ён ад­зна­чыў, што пер­шы ві­цэ-прэм'­ер Ра­сіі Ігар Шу­ва­лаў ужо ад­даў рас­па­ра­джэн­не аб зняц­ці аб­ме­жа­ван­няў з бе­ла­рус­кіх прад­пры­ем­стваў. Па шэ­ра­гу з іх ста­ноў­чыя ра­шэн­ні пры­ня­ты, яшчэ па не­каль­кіх пра­хо­дзіць пра­цэ­ду­ра ўзгад­нен­ня. Кан­чат­ко­вае пры­няц­це ра­шэн­ня ча­ка­ец­ца 15 снеж­ня.

Бе­ла­рус­кі бок пры­кла­дае ўсе на­ма­ган­ні, каб за­ба­ро­ны на па­стаў­кі бы­лі зня­ты, і нас не за­да­валь­ня­юць тэм­пы, з які­мі ра­сій­скія ве­дам­ствы пры­ма­юць ра­шэн­ні. Сяр­гей Ру­мас па­ве­да­міў, што па іні­цы­я­ты­ве бе­ла­рус­ка­га бо­ку ў рам­ках па­ся­джэн­ня Эка­нам­са­ве­та ў вуз­кім скла­дзе ві­цэ-прэм'­е­ра­мі кра­ін СНД аб­мер­ка­ва­на тэ­ма са­ні­тар­на­га і ве­тэ­ры­нар­на-са­ні­тар­на­га кант­ро­лю ў асоб­ных дзяр­жа­вах Са­друж­нас­ці. Акра­мя та­го, раз­гле­джа­на пы­тан­не аб не­рас­паў­сюдж­ван­ні ўво­ду ў ад­на­ба­ко­вым па­рад­ку за­ха­даў, якія за­кра­на­юць знеш­ні ган­даль, у да­чы­нен­ні да та­ва­раў, што пе­ра­мя­шча­юц­ца ў ад­па­вед­нас­ці з мыт­най пра­цэ­ду­рай мыт­на­га тран­зі­ту.

У той жа час Го­мель­скі мя­са­кам­бі­нат пач­не ад­груз­ку сва­ёй пра­дук­цыі ў Ра­сію з 15 снеж­ня. Пра гэ­та па­ве­да­міў ды­рэк­тар прад­пры­ем­ства Ры­чард Стэ­фа­но­віч. Што­су­тач­на па­стаў­кі пра­дук­цыі кам­бі­на­та на экс­парт скла­да­юць ад 30 да 50 т, у тым лі­ку 10 т каў­бас­ных вы­ра­баў. Го­мель­скія мяс­ныя пра­дук­ты куп­ля­юць у мно­гіх рэ­гі­ё­нах Ра­сіі, са­мым да­лё­кім з якіх з'яў­ля­ец­ца Бу­ра­ція. Част­ка пра­дук­цыі пра­да­ец­ца ў Ка­зах­стан і Кыр­гыз­стан. Учора ж была знятая забарона на пастаўкі прадукцыі агракамбіната «Скідзельскі» і птушкафабрыкі «Рассвет».

11 снеж­ня Рас­сель­гас­на­гляд зняў за­ба­ро­ну на па­стаў­ку пра­дук­цыі трох бе­ла­рус­кіх прад­пры­ем­стваў: Жло­бін­ска­га мя­са­кам­бі­на­та, Ві­цеб­скай брой­лер­най птуш­ка­фаб­ры­кі» і Го­мель­ска­га мя­са­кам­бі­на­та. Акра­мя та­го, з 4 снеж­ня зня­та за­ба­ро­на на па­стаў­кі ў Ра­сію пра­дук­цыі Ка­лін­ка­віц­ка­га мя­са­кам­бі­на­та.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі БЕЛ­ТА.

Да­рэ­чы

Прад­стаў­ні­кі ра­сій­скай ве­тэ­ры­нар­най служ­бы не знай­шлі па­ру­шэн­няў на Брэсц­кім і Бя­ро­заў­скім мя­са­кам­бі­на­тах. Стар­шы­ня Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма Кан­стан­цін Су­мар па­ве­да­міў, што прад­стаў­ні­кі ра­сій­скай ве­тэ­ры­нар­най служ­бы пра­вя­лі пра­вер­кі двух прад­пры­ем­стваў і не ўба­чы­лі ні­я­кіх па­ру­шэн­няў — ні са­ні­тар­ных, ні тэх­ніч­на­га рэг­ла­мен­ту. «Аб­са­лют­на ні­я­кіх прэ­тэн­зій ні да Брэсц­ка­га мя­са­кам­бі­на­та, ні да Бя­ро­заў­ска­га. На­ад­ва­рот, яны ад­зна­чы­лі доб­рую якасць на­шай пра­дук­цыі», — пад­крэс­ліў ён. Што ты­чыц­ца ад­наў­лен­ня па­ста­вак, то гу­бер­на­тар вы­ка­заў дум­ку, што пы­тан­не па­він­на вы­ра­шыц­ца на пра­ця­гу тыд­ня.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.