Вы тут

Праз латвійскі калідор


Раз­віц­цё су­пра­цоў­ніц­тва ў сфе­ры транс­пар­ту, тран­зі­ту і ла­гіс­ты­кі ста­ла асноў­най тэ­май пад­час дзя­ся­та­га па­ся­джэн­ня бе­ла­рус­ка-лат­вій­скай між­ура­да­вай ка­мі­сіі па эка­на­міч­ным і на­ву­ко­ва-тэх­ніч­ным су­пра­цоў­ніц­тве.

—Ка­мі­сію ўзна­чаль­ва­юць мі­ніст­ры транс­пар­ту дзвюх кра­ін, гэ­та ўні­каль­ны вы­па­дак, — за­явіў Ана­толь Сі­вак, мі­ністр транс­пар­ту і ка­му­ні­ка­цый на­шай дзяр­жа­вы. — Не дзі­ва, што асноў­ны­мі тэ­ма­мі сён­няш­ня­га па­ся­джэн­ня ста­лі транс­парт­ныя зно­сі­ны.

Па сло­вах мі­ніст­ра, для на­шай кра­і­ны гэ­тая сфе­ра асаб­лі­ва важ­ная.

—У сён­няш­няй сі­ту­а­цыі не­аб­ход­на імк­нуц­ца да ды­вер­сі­фі­ка­цыі па­ста­вак, пра­віль­на­га вы­ба­ру ла­гіс­тыч­ных лан­цуж­коў. Гэ­та аказ­вае вя­лі­кі ўплыў на кан­ку­рэн­та­здоль­насць та­ва­раў.

У сваю чар­гу мі­ністр зно­сін Лат­віі Ан­рыйс Ма­ціс, стар­шы­ня лат­вій­скай част­кі ка­мі­сіі, вы­ка­заў за­ці­каў­ле­насць у больш шы­ро­кім вы­ка­ры­стан­ні лат­вій­ска­га тран­зіт­на­га ка­лі­до­ра — чы­гун­кі, мар­скіх парт­оў, аў­та­ма­гіст­ра­ляў — для па­ста­вак та­ва­раў з Бе­ла­ру­сі.

—На па­ся­джэн­ні ка­мі­сіі раз­гля­да­лі­ся так­са­ма пы­тан­ні пры­гра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва, у пры­ват­нас­ці, па­ляп­шэн­ня інф­ра­струк­ту­ры на мя­жы, не­аб­ход­нас­ці па­ве­лі­чэн­ня пра­пуск­ной здоль­нас­ці ў пунк­тах про­пус­ку, — па­ве­да­міў лат­вій­скі мі­ністр. — Гэ­та не­аб­ход­на для на­ладж­ван­ня ак­тыў­на­га аб­ме­ну не толь­кі гру­за­мі, але і для су­пра­цоў­ніц­тва ў сфе­ры ту­рыз­му, — ад­зна­чыў Ан­рыйс Ма­ціс і на­га­даў, што пад­час чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі ў Мін­ску Лат­вія ста­ла дру­гой па коль­кас­ці за­меж­ных ба­лель­шчы­каў, што пры­еха­лі ў бе­ла­рус­кую ста­лі­цу.

Два ме­ся­цы та­му мі­ністр зно­сін пры­маў удзел у бе­ла­рус­кім транс­парт­ным тыд­ні і ў фо­ру­ме па бе­ла­рус­ка-лат­вій­скім уза­е­ма­дзе­ян­ні ў транс­парт­най і ла­гіс­тыч­най сфе­ры, лейт­ма­ты­вам гэ­тых ме­ра­пры­ем­стваў бы­лі ін­вес­ты­цыі. Па сло­вах лат­вій­ска­га чы­ноў­ні­ка, ужо мож­на га­ва­рыць пра пэў­ныя вы­ні­кі тых су­стрэч.

—За апош­нія два ме­ся­цы мы пад­рых­та­ва­лі пра­ект па гэ­тым кі­рун­ку, — за­явіў Ан­рыйс Ма­ціс. — Сён­ня бы­ла пад­пі­са­на да­моў­ле­насць аб кан­крэт­ных пе­ра­воз­ках кан­крэт­ных пра­дук­таў па лат­вій­скім тран­зіт­ным ка­лі­до­ры. Гэ­та і ёсць вы­нік зга­да­ных ме­ра­пры­ем­стваў.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.