Вы тут

Прасцей прывабліваць людзей з грашыма


З 1 сту­дзе­ня 2015 го­да эка­но­мі­ка на­шай кра­і­ны не бу­дзе пры­зна­вац­ца гі­пер­ін­фля­цый­най
па між­на­род­ных стан­дар­тах фі­нан­са­вай спра­ва­здач­нас­ці

Пра гэ­та ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» па­ве­да­міў на­мес­нік стар­шы­ні праў­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка Сяр­гей Дуб­коў.

Пас­ля кан­суль­та­цый як на гла­баль­ным уз­роў­ні, так і на ўзроў­ні СНД бух­гал­тар­скай пра­фе­сій­най су­поль­нас­цю пры­ня­та ра­шэн­не аб тым, што ў Бе­ла­ру­сі з 1 сту­дзе­ня 2015 го­да ад­мя­ня­ец­ца пры­мя­нен­не Між­на­род­на­га стан­дар­ту бух­гал­тар­ска­га ўлі­ку № 29 (МСБУ 29). Спе­цы­я­ліс­ты сцвяр­джа­юць, што пры­мя­нен­не гэ­та­га стан­дар­ту пры скла­дан­ні спра­ва­здач­нас­ці па МСФС знач­на па­гар­ша­ла фі­нан­са­вы вы­нік ка­мер­цый­ных ар­га­ні­за­цый з да­дат­ку чыс­тай гра­шо­вай па­зі­цы­яй, да якіх мож­на пры­лі­чыць усе бе­ла­рус­кія бан­кі. Гэ­та слу­жы­ла ад­ной з пры­чын зні­жэн­ня іх пры­ваб­нас­ці для ін­вес­та­раў.

«Па­коль­кі стан­дарт пры­мя­ня­ец­ца рэд­ка (у 2014‑м дзей­ні­чаў толь­кі ў 4 кра­і­нах, уклю­ча­ю­чы Бе­ла­русь), за­меж­ныя пры­ват­ныя і ін­сты­ту­цый­ныя ін­вес­та­ры, у тым лі­ку між­на­род­ныя фі­нан­са­выя ар­га­ні­за­цыі, якія пры­сут­ні­ча­юць на бе­ла­рус­кім рын­ку, ад­чу­ва­лі цяж­кас­ці з ка­рэкт­най ін­тэр­прэ­та­цы­яй эфек­таў пры­мя­нен­ня стан­дар­ту на фі­нан­са­вую спра­ва­здач­насць, — па­ве­да­міў нам ге­не­раль­ны ды­рэк­тар мінск­ага офі­са і парт­нёр аў­ды­тар­ска-кан­суль­та­цый­най кам­па­ніі «Дэ­лойт» Анд­рэй Сур­мач.— Гэ­тая ака­ліч­насць ства­ра­ла да­дат­ко­вую суб'­ек­тыў­ную ня­вы­зна­ча­насць у да­чы­нен­ні да фі­нан­са­ва­га ста­ну і вы­ні­каў дзей­нас­ці ар­га­ні­за­цый і не маг­ло не ўплы­ваць ад­моў­на на ацэн­ку ры­зык ін­вес­та­ван­ня і вя­дзен­ня біз­не­су ў Бе­ла­ру­сі. Са спы­нен­нем пры­мя­нен­ня стан­дар­ту ў гэ­тым сэн­се сі­ту­а­цыя зме­ніц­ца ў леп­шы бок».

Да­рэ­чы, МСБУ 29 уво­дзіц­ца, ка­лі ку­му­ля­тыў­ны ін­дэкс ін­фля­цыі ў кра­і­не за тры апош­нія га­ды на­блі­жа­ец­ца да ад­зна­кі 100% аль­бо пе­ра­вы­шае яе. Стан­дар­там аб­умоў­ле­ны так­са­ма шэ­раг якас­ных пры­кмет гі­пер­ін­фля­цыі. Да не­аб­ход­нас­ці яго пры­мя­нен­ня ў Бе­ла­ру­сі пры­вёў ва­лют­ны кры­зіс 2011 го­да. Пас­ля гэ­та­га эка­но­мі­ка кра­і­ны ме­ла ста­тус гі­пер­ін­фля­цый­най. У чац­вёр­тым квар­та­ле 2014 су­куп­ны па­каз­чык ін­фля­цыі за 3 га­ды ўпаў ні­жэй за 100%.

Анд­рэй Сур­мач вы­ка­заў асця­рож­ны ап­ты­мізм у да­чы­нен­ні да за­ха­ван­ня не­гі­пер­ін­фля­цый­на­га ста­ту­су эка­но­мі­кі кра­і­ны ў 2015 го­дзе і ад­зна­чыў, што пе­рад­умо­ва­мі для гэ­та­га бы­лі б, перш за ўсё, ад­сут­насць уз­ру­шэн­няў на ва­лют­ным рын­ку і ўме­ра­ныя тэм­пы рос­ту кош­таў.

­­­

Сяр­гей Дуб­коў так­са­ма пра­ка­мен­та­ваў уплыў не­ста­біль­най сі­ту­а­цыі ў ра­сій­скай эка­но­мі­цы на Бе­ла­русь. Ён ад­зна­чыў, што гэ­та фак­тар важ­ны, але яго не вар­та пе­ра­ацэнь­ваць. «Кры­зіс — гэ­та і дрэн­на, і доб­ра. Ён да­зва­ляе ад­крыць тыя но­выя ні­шы, якія мы мо­жам за­ва­я­ваць. У на­шай кра­і­ны ёсць шанц пе­ра­асэн­са­ваць бя­гу­чую сі­ту­а­цыю і ру­хац­ца на­пе­рад з улі­кам та­го, што з'яў­ля­юц­ца но­выя ні­шы, но­выя маг­чы­мас­ці», — да­даў Сяр­гей Дуб­коў. Ён лі­чыць, што бе­ла­рус­кім вы­твор­цам трэ­ба раз­ліч­ваць не толь­кі на тра­ды­цый­ных ганд­лё­вых парт­нё­раў, але і шу­каць но­вых. «Пе­рад на­мі ад­кры­ва­юц­ца рын­кі Аф­ры­кі і Азіі, дзе ча­ка­юць на­шу пра­дук­цыю, та­му што ў нас ёсць доб­ры ма­шы­на­бу­даў­ні­чы комп­лекс. У нас доб­ры аду­ка­цый­ны ўзро­вень, у нас доб­рая ква­лі­фі­ка­цыя пер­са­на­лу».

На дум­ку на­мес­ні­ка стар­шы­ні праў­лен­ня Нац­бан­ка, у не­спры­яль­ных знеш­ніх умо­вах Бе­ла­ру­сі трэ­ба дак­лад­на ра­зу­мець перс­пек­ты­вы раз­віц­ця, пра­во­дзіць не­аб­ход­ныя ме­ра­пры­ем­ствы па па­вы­шэн­ні эфек­тыў­нас­ці эка­но­мі­кі.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.