Вы тут

Рынак убачыў пробліскі дна


Экс­пер­ты ста­ліч­на­га рын­ку арэн­ды праг­на­зу­юць іс­тот­нае зні­жэн­не цэн­ні­каў ужо ў сту­дзе­ні-лю­тым

На­га­даю, што ў каст­рыч­ні­ку пры­ват­ны ры­нак ста­ліч­най жыл­лё­вай арэн­ды па­чы­на­ла «трэс­ці». Ня­гле­дзя­чы на тое, што по­пыт на здым­нае жыл­лё та­ды па­да­гра­ваў­ся «апош­ні­мі» сту­дэн­та­мі, якія цяг­ну­лі з жыл­лё­вым пы­тан­нем, ужо та­ды іс­на­ваў знач­ны аб'­ём пра­па­но­вы. Гэ­ты «ня­з'е­дзе­ны» па­мер ва­ры­ян­таў арэнд­на­га жыл­ля ў ліс­та­па­дзе толь­кі па­вя­ліч­ваў­ся. А вось коль­касць па­тэн­цы­яль­ных клі­ен­таў за гэ­ты час толь­кі па­мян­ша­ла­ся. Та­му ў пер­шай дэ­ка­дзе снеж­ня ак­тыў­насць на рын­ку па­ча­ла на­блі­жац­ца да ну­ля... Пра сён­няш­нюю сі­ту­а­цыю на ста­ліч­ным рын­ку арэн­ды і пра­гно­зы на блі­жэй­шую перс­пек­ты­ву ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» па­ве­да­мі­ла на­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра Цэнт­ра ганд­лю не­ру­хо­мас­цю «ПА­КА­ДАН» Ак­са­на ЛУ­КА­ШЭ­ВІЧ.

Вы­бар на лю­бы густ

Ка­лі ў жніў­ні і ве­рас­ні бу­ду­чыя ква­та­ран­ты зай­ма­лі­ся «спар­тыў­ным па­ля­ван­нем» на лік­від­ныя ква­тэ­ры, то ця­пер сі­ту­а­цыя цал­кам «пе­ра­ку­лі­ла­ся». Коль­касць ва­ры­ян­таў з кож­ным днём па­вя­ліч­ва­ец­ца, а клі­ен­ты ў агенц­твы не­ру­хо­мас­ці ўво­гу­ле амаль не звяр­та­юц­ца. Ча­му?

Спа­да­ры­ня Лу­ка­шэ­віч тлу­ма­чыць гэ­та тым, што ў па­тэн­цы­яль­ных клі­ен­таў ба­наль­на не ха­пае гро­шай на здым­нае жыл­лё і апла­ту па­слуг агенц­твам. Лю­дзі пра­цяг­ва­юць шу­каць тан­ныя ква­тэ­ры са­ма­стой­на праз ін­тэр­нэт, па аб'­явах і праз зна­ё­мых. Раз­віц­цю рын­ку не спры­яе і фак­тар зі­мы, ка­лі са ста­лі­цы з'е­ха­ла пэў­ная коль­касць се­зон­ных ін­ша­га­род­ніх ра­бот­ні­каў.

У гэ­тай сі­ту­а­цыі на рын­ку па­ча­лі з'яў­ляц­ца ці­ка­выя для спа­жыў­цоў пра­па­но­вы па пры­маль­ных цэн­ні­ках. Ця­пер усё час­цей не­вя­лі­кія ад­на­па­ка­ё­выя ква­тэ­ры (бюд­жэт­ны ва­ры­янт) вы­стаў­ля­юц­ца па пры­маль­ным кош­це арэн­ды, які скла­дае сён­ня ад 320 да 350 до­ла­раў. Па­доб­ных пра­па­ноў на рын­ку па­куль яшчэ ня­шмат — у агу­ча­нае агенц­тва трап­ляе што­дзень ад ад­ной да трох па­доб­ных ква­тэр. І сён­ня гэ­та не аба­вяз­ко­ва сла­бень­кія ква­тэ­ры ў ста­рых да­мах або ма­ла­ся­мей­кі ў Ша­ба­нах. Па та­кім цэн­ні­ку па­ча­лі ча­сам пра­па­ноў­вац­ца і стан­дарт­ныя жы­лыя па­мяш­кан­ні ў звы­чай­ных па­нэль­ных да­мах, якія зна­хо­дзяц­ца ў ад­лег­лас­ці 4-5 пры­пын­каў ад лі­ніі мет­ро. На­га­даю, што да снеж­ня ква­тэ­ры па та­кім кош­це бы­лі ў дэ­фі­цы­це.

Ся­рэд­ні цэн­нік ужо да­во­лі пры­маль­ных па якас­ці ад­на­па­ка­ё­вых ква­тэр з усім не­аб­ход­ным на­бо­рам мэб­лі і бы­та­вых пры­бо­раў (у аба­вяз­ко­вым спі­се ха­ла­дзіль­нік, праль­ная ма­шы­на, кух­ня і ка­на­па) скла­дае ўжо ка­ля 400 до­ла­раў. Ад­на­па­ка­ё­выя ква­тэ­ры раз­ра­ду «кам­форт-плюс» по­бач з мет­ро, буй­ны­мі ганд­лё­вы­мі цэнт­ра­мі і на­ву­чаль­ны­мі ўста­но­ва­мі ма­юць па­мер арэн­ды ад 450 да 500 до­ла­раў. Па­доб­нае жыл­лё мае доб­ры еў­ра­ра­монт і су­час­ную мэб­лю або ўяў­ляе са­бой ква­тэ­ры-сту­дыі.

Тан­не­юць і двух­па­ка­ёў­кі

Мі­ні­маль­ны кошт арэн­ды двух­па­ка­ё­вых ква­тэр ця­пер ва­га­ец­ца ад 380 да 450 до­ла­раў. На­ват па та­кім не­вя­лі­кім цэн­ні­ку бюд­жэт­ных ква­тэр на рын­ку ха­пае, ад­нак спа­жыў­цоў на іх прак­тыч­на ня­ма. Больш якас­ныя двух­па­ка­ёў­кі по­бач з лі­ні­яй мет­ро пра­па­ну­юц­ца ўжо па 450-550 до­ла­раў. Та­кі ж цэ­на­вы ўзро­вень пры­сут­ні­чае і па «све­жых» двух­па­ка­ёў­ках у но­ва­бу­доў­лях. Па­доб­нае но­вае жыл­лё ка­рыс­та­ец­ца ця­пер устой­лі­вым по­пы­там ме­на­ві­та ў ма­ла­дых сем'­яў. Вось толь­кі ў ма­ла­дых з гра­шы­ма не заў­сё­ды гус­та.

На рын­ку арэн­ды трох­па­ка­ё­выя ква­тэ­ры ні­ко­лі не бы­лі ў фа­во­ры. А сён­ня імі ўво­гу­ле ці­ка­вяц­ца адзін­кі. Гэ­та тлу­ма­чыц­ца ця­пер яшчэ і сур'­ёз­ным па­ме­рам ка­му­наль­най пла­ты за вя­лі­кія ква­тэры ме­на­ві­та зі­мой. Та­му і кош­ты на трох­па­ка­ёў­кі ў снеж­ні «зва­лі­лі­ся». Сё­ле­та зі­мой мі­ні­маль­ны цэн­нік па­доб­ных шмат­па­ка­ё­вак па­чы­на­ец­ца з 450 до­ла­раў. Звы­чай­на гэ­та пус­тыя, ці част­ко­ва з мэб­ляй, вя­лі­кія па пло­шчы ква­тэ­ры ў но­ва­бу­доў­лях. Тан­ныя трох­па­ка­ёў­кі пра­па­ну­юц­ца і ў ста­рых да­мах. Там пло­шчы бу­дуць не­вя­лі­кія, ад­нак у якас­ці мі­ну­саў — мэб­ля са­вец­кіх ча­соў.

За­ка­заў на свя­ты па­куль ня­ма

У мі­ну­лыя га­ды ўжо тра­ды­цый­на ў дру­гой дэ­ка­дзе снеж­ня агенц­твы не­ру­хо­мас­ці атрым­лі­ва­лі шмат за­ка­заў па рэ­зер­ва­ван­ні здым­на­га жыл­ля (па лі­ніі доў­га­тэр­мі­но­вай арэн­ды і «на су­ткі») на на­ва­год­нія свя­ты. За­ка­зы ра­бі­лі і мяс­цо­выя друж­ныя кам­па­ніі, і ін­ша­га­род­нія ама­та­ры «па­гу­дзець», а так­са­ма ра­сій­скія пры­хіль­ні­кі іг­раль­ных клу­баў і ка­зі­но. Сё­ле­та ўсе яны па­куль маў­чаць.

Ай­чын­ныя «ма­жо­ры» з гра­шы­ма яшчэ мо­гуць ус­пом­ніць пра гран­ды­ёз­ны ад­па­чы­нак у ста­лі­цы кры­ху паз­ней. А вось з ра­сій­скі­мі «гуль­ца­мі» ўво­гу­ле не атрым­лі­ва­ец­ца. За­ка­зы на арэн­ду жыл­ля ад іх ужо ёсць, але па­тэн­цы­яль­ныя клі­ен­ты жа­да­юць атры­маць мяс­цо­выя па­слу­гі па кош­це знач­на тан­ней­шым, чым іс­ну­юць на на­шым рын­ку. На­прык­лад, ра­сі­ян ці­ка­вяць ква­тэ­ры на на­ва­год­нюю ноч па кош­це не больш за 10-15 до­ла­раў, што ў не­каль­кі ра­зоў менш за рэ­аль­ныя цэн­ні­кі.

Па­ці­ка­ві­лі­ся мы ў спа­да­ры­ні Лу­ка­шэ­віч і пра вы­му­ша­ных пе­ра­ся­лен­цаў з Укра­і­ны. Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі на­ша­га экс­пер­та, укра­ін­скіх ква­та­ран­таў пры­ват­на­га сек­та­ра ста­лі­цы за апош­ні час іс­тот­на не па­бо­ле­ла. Гро­шай у та­кіх міг­ран­таў не­ба­га­та, та­му і здым­нае жыл­лё яны шу­ка­юць там, дзе па­тан­ней. Дру­гой за­гвазд­кай афі­цый­на­га афарм­лен­ня па­доб­най арэн­ды з'яў­ля­ец­ца ста­тус бе­жан­ца ўкра­ін­скіх клі­ен­таў. Гас­па­да­ры мін­скіх ква­тэр час­цей ад­маў­ля­юць зда­ваць жыл­лё ў арэн­ду та­кім лю­дзям.

Не гнац­ца за «ка­том у мя­ху»

Не­дзе два тыд­ні та­му на най­буй­ней­шым ін­тэр­нэт-пар­та­ле з'я­ві­ла­ся спе­цы­яль­ная па­слу­га, якая пра­па­нуе хут­кі і да­во­лі тан­ны по­шук арэнд­ных ква­тэр без па­ся­рэд­ні­каў. Спе­цы­я­ліс­ты пар­та­ла спра­бу­юць на­ўпрост звя­заць гас­па­да­роў сва­бод­на­га жыл­ля і ква­та­ран­таў за не­вя­лі­кія гро­шы. На пер­шы по­гляд зда­ец­ца, што гэ­та і ёсць ідэа­льны ва­ры­янт да­па­мо­гі лю­дзям пры по­шу­ку арэн­ды.

Ад­нак стар­шы­ня ра­ды Бе­ла­рус­кай аса­цы­я­цыі «Не­ру­хо­масць» Мі­ка­лай Пра­ста­лу­паў мае на гэ­ты конт зу­сім ін­шы по­гляд. На­са­мрэч пра­па­но­ва ін­фар­ма­цыі аб ква­тэ­рах за гро­шы трап­ляе ў ранг прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці, якая дак­лад­на на­зы­ва­ец­ца — ры­эл­тар­скія па­слу­гі. А вось ака­зан­не ры­эл­тар­скіх па­слуг па ай­чын­ным за­ка­на­даў­стве да­зва­ля­ец­ца толь­кі пас­ля атрымання ад­па­вед­най лі­цэн­зіі з бо­ку Мі­н-юс­та. Та­кой лі­цэн­зіі ў ін­фар­ма­цый­на­га пар­та­ла, вя­до­ма, ня­ма. Та­му, на дум­ку Мі­ка­лая Пра­ста­лу­па­ва, дзей­насць та­кой но­вай струк­ту­ры ін­тэр­нэт-пар­та­ла з'яў­ля­ец­ца не­за­кон­най і бу­дзе пры­пы­не­на.

Ак­са­на Лу­ка­шэ­віч удак­лад­няе, што ў сфе­ры ры­эл­тар­скіх па­слуг іс­ну­юць да­во­лі дак­лад­ныя пра­ві­лы дзей­нас­ці, дзе пра­ду­гле­джа­на пэў­ная ад­каз­насць ба­коў. А пра якую ад­каз­насць мо­жа іс­ці га­вор­ка ў тым вы­пад­ку, ка­лі па­слу­гі пра­па­ну­юц­ца ра­бот­ні­ка­мі без ад­па­вед­най атэс­та­цыі? Маг­чы­ма, што лю­дзі з ін­тэр­нэт-пар­та­ла са­праў­ды спра­бу­юць да­па­маг­чы бес­ква­тэр­ным. Ад­нак гэ­та з'яў­ля­ец­ца і ка­мер­цый­ным пра­ек­там, дзе спа­жыў­цам мо­жа пра­па­на­вац­ца не зу­сім дак­лад­ная ці пра­ве­ра­ная ін­фар­ма­цыя. Нель­га вы­клю­чыць, што праз сла­быя мес­цы но­ва­га пра­ек­та ў арэнд­ную сфе­ру пра­со­чыц­ца эле­мент мах­ляр­ства, удак­лад­няе сваю па­зі­цыю спа­да­ры­ня Лу­ка­шэ­віч.

Арэн­да дак­лад­на бу­дзе тан­нець

Зра­зу­ме­ла, што да ся­рэ­дзі­ны сту­дзе­ня на рын­ку доў­га­тэр­мі­но­вай арэн­ды ўжо ні­чо­га кар­ды­наль­на­га не ад­бу­дзец­ца. Спра­ва ў тым, што пас­ля 20-х чыс­лаў снеж­ня на рын­ку не­ру­хо­мас­ці па­чы­на­ец­ца не­вя­лі­кі «мёрт­вы» се­зон, ка­лі клі­ен­таў уво­гу­ле ня­ма. А што бу­дзе да­лей?

Спе­цы­я­ліст упэў­не­на, што па­дзен­не рын­ку бу­дзе пра­цяг­вац­ца і на­да­лей. Мяр­ку­ю­чы па мі­ні­маль­ным по­пы­це на не­бюд­жэт­ныя ква­тэ­ры, ужо сён­ня на­зі­ра­юц­ца проб­ліс­кі дна. Гро­шай у лю­дзей больш не ро­біц­ца, а жыц­цё да­ра­жэе. Та­му асоб­нае арэнд­нае жыл­лё бу­дзе не ўсім па кі­шэ­ні. Па­ра­лель­на па­вя­ліч­ва­ец­ца коль­касць ва­ры­ян­таў пра­па­но­вы. Та­му, на дум­ку Ак­са­ны Лу­ка­шэ­віч, ужо да пер­шых дзён вяс­ны мі­ні­маль­ны цэн­нік бюд­жэт­ных ад­на­па­ка­ё­вых ква­тэр зні­зіц­ца да 250 до­ла­раў, а ма­са­вы ся­рэд­ні цэн­нік ад­на­па­ка­ё­вак скла­дзе ка­ля 300 до­ла­раў.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

 

А як у су­се­дзяў?

На­зі­ра­ец­ца ўпэў­не­нае па­тан­нен­не мас­коў­скіх ква­тэр

Жыл­лё ў Бе­ла­ка­мен­най, якое ва ўсе ча­сы вы­лу­ча­ла­ся ка­ла­саль­ным кош­там, знач­на па­тан­не­ла за апош­нія тры ме­ся­цы.

Ана­лі­ты­кі рын­ку ад­зна­ча­юць, што з па­чат­ку ве­рас­ня курс до­ла­ра ў да­чы­нен­ні да ра­сій­ска­га руб­ля вы­рас больш чым на 45%, а цэ­ны на ква­тэ­ры ма­юць руб­лё­вы цэн­нік і за­ста­лі­ся на да­кры­зіс­ным уз­роў­ні. Ня­гле­дзя­чы на ўсю экс­клю­зіў­насць сі­ту­а­цыі, якая тут скла­ла­ся, ква­тэр­на­га бу­му агенц­твы не­ру­хо­мас­ці не на­зі­ра­юць, хоць усе пе­рад­умо­вы да гэ­та­га ёсць.

Спе­цы­я­ліст па про­да­жах і арэн­дзе не­ру­хо­мас­ці Мас­коў­скай га­рад­ской служ­бы не­ру­хо­мас­ці Да­від Сце­па­нян па­ве­дам­ляе аб тым, што пры­то­ку ін­ша­зем­ных па­куп­ні­коў з да­лё­ка­га за­меж­жа ця­пер зу­сім не на­зі­ра­ец­ца. Ста­ліч­най не­ру­хо­мас­цю ці­ка­вяц­ца вы­ключ­на клі­ен­ты з блі­жэй­шых кра­ін. «Ка­лі па­раў­ноў­ваць ве­рас­нёў­скія і сне­жань­скія звест­кі, то мы ста­лі свед­ка­мі на­ват не­вя­лі­ка­га па­вы­шэн­ня по­пы­ту на ква­тэ­ры ў Маск­ве ся­род жы­ха­роў су­сед­ніх дзяр­жаў. Да нас звяр­та­юц­ца ў тым лі­ку і бе­ла­ру­сы», — удак­лад­няе мас­коў­скі экс­перт. Ка­лі ў ве­рас­ні мож­на бы­ло здаць ад­на­па­ка­ё­вую ква­тэ­ру ў ра­ё­не 30 ты­сяч руб­лёў, то ця­пер яна зда­ец­ца за 23-25 ты­сяч (420-440 до­ла­раў). Двух­па­ка­ё­вую ква­тэ­ру мож­на зняць за 40-50 ты­сяч руб­лёў (730-900 до­ла­раў).

Ка­лі ка­заць пра зме­ну цэн про­да­жу, то ў ве­рас­ні ад­на­па­ка­ё­выя ква­тэ­ры каш­та­ва­лі на 200-300 ты­сяч руб­лёў да­ра­жэй. А двух­па­ка­ё­выя ква­тэ­ры мож­на бы­ло пра­даць на 400-500 ты­сяч да­ра­жэй, чым ця­пер. Трох­па­ка­ё­выя — на 500-700 ты­сяч руб­лёў.

Та­кім чы­нам, у снеж­ні кошт ад­на­па­ка­ё­вых ква­тэр стан­дарт­ных спа­жы­вец­кіх якас­цяў на ўскра­і­не го­ра­да сфар­мі­ра­ваў­ся ў ра­ё­не 5-5,5 млн руб­лёў (92-101 ты­ся­ча до­ла­раў), двух­па­ка­ё­вых — у ра­ё­не 7-7,5 млн (129-138 ты­сяч), трох­па­ка­ё­выя ўпа­лі да 8-10 млн руб­лёў (147-184 ты­ся­чы до­ла­раў).

Але на­ват ня­гле­дзя­чы на зні­жэн­не кош­таў, ква­тэ­ры тут вель­мі дрэн­на зда­юц­ца і пра­да­юц­ца. Лі­чыц­ца, што ў блі­жэй­шыя паў­го­да цэ­ны не зме­няц­ца, і яшчэ не хут­ка да­сяг­нуць да­кры­зіс­на­га ўзроў­ню ў до­ла­ра­вым эк­ві­ва­лен­це. Толь­кі пры­клад­на ў маі-чэр­ве­ні мож­на раз­ліч­ваць на па­вы­шэн­не кош­таў. Та­му што по­пы­ту ця­пер сур'­ёз­на­га ня­ма. Зрэш­ты, і ры­нак не пе­ра­поў­не­ны пра­па­но­ва­мі. Мно­гія пра­даў­цы зды­ма­юць свае аб'­явы, мяр­ку­ю­чы, што ква­тэ­ры сён­ня пра­да­ваць ня­вы­гад­на. Яны ад­да­юць пе­ра­ва­гу зда­чы жыл­ля ў арэн­ду, ня­гле­дзя­чы на тое, што ца­на арэн­ды зні­зі­ла­ся гэ­так жа моц­на, як і кошт про­да­жу.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.