Вы тут

«Яны мяне пабойваюцца»


Як жан­чы­на-ўчаст­ко­вы «ла­дзіць» са сва­і­мі па­да­печ­ны­мі?

Ал­ка­го­лі­кі, дар­ма­е­ды і ся­мей­ныя скан­да­ліс­ты. Для ка­гось­ці гэ­та ідэа­льны «на­бор» з кры­мі­наль­на­га тэ­ле­се­ры­я­ла, а для Ка­ця­ры­ны АТРАШ­КО­ВАЙ, участ­ко­ва­га ін­спек­тара мі­лі­цыі ад­дзе­ла ахо­вы і пра­ва­па­рад­ку Цэнт­раль­на­га РУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма, — кан­тын­гент, з якім не­аб­ход­на пра­ца­ваць кож­ны дзень. Як гэ­та ад­бы­ва­ец­ца, за­фік­са­ва­лі ка­рэс­пан­дэн­ты «Звяз­ды», якія ра­зам з участ­ко­вай ад­пра­ві­лі­ся ў рэйд да гра­ма­дзян, што ста­яць на пра­фі­лак­тыч­ным улі­ку ў мі­лі­цыі.

13-29

 

На ма­ім га­дзін­ні­ку 18:20. І як ка­жа Ка­ця­ры­на Атраш­ко­ва, да якой мы толь­кі-толь­кі зай­шлі ў ра­бо­чы ка­бі­нет, яе звы­чай­ны пра­цоў­ны дзень па­ві­нен быў скон­чыц­ца яшчэ 20 хві­лін на­зад. Але кож­ны ме­сяц ёсць та­кія дні, ка­лі ўчаст­ко­вым не­аб­ход­на на­вед­ваць сва­іх па­да­печ­ных. І та­ды мі­лі­цы­я­нер мо­жа на­огул апы­нуц­ца до­ма толь­кі пас­ля 23 га­дзін аль­бо пе­ра­нес­ці част­ку ві­зі­таў на на­ступ­ны дзень.

 

Для мно­гіх жы­ха­роў ста­лі­цы ўба­чыць жан­чы­ну на па­доб­най па­са­дзе — са­праўд­нае дзі­ва. На­пэў­на та­му, што ўчаст­ко­вых з лі­ку прад­стаў­ніц пры­го­жа­га по­лу ў Мін­ску і са­праў­ды ня­шмат. Ня­гле­дзя­чы на гэ­та, ка­ле­гі да Ка­ця­ры­ны ста­вяц­ца з па­ва­гай і жар­таў пра «ко­паў у спад­ні­цах» са­бе не да­зва­ля­юць. У пра­ва­ахоў­ных ор­га­нах на­ша су­раз­моў­ні­ца слу­жыць ужо 9 га­доў. А па­ча­ло­ся ўсё яшчэ з ін­спек­цыі па спра­вах не­паў­на­лет­ніх, ку­ды Атраш­ко­ва прыйшла працаваць у 19-га­до­вым уз­рос­це.

 

— Я ні­ко­лі не за­бу­ду­ся пра адзін вы­па­дак, які зда­рыў­ся са мной на па­чат­ку служ­бы, — уз­гад­вае ўчаст­ко­вы ін­спек­тар. — Да мя­не пры­вя­лі 13-га­до­вую дзяў­чын­ку, якую за­тры­ма­лі за дроб­ны кра­дзеж. Ка­лі яна зня­ла курт­ку, я ўба­чы­ла на яе ру­ках сля­ды ад ін'­ек­цый нар­ко­ты­каў, якія больш на­гад­ва­лі доў­гія шна­ры. «Бо­жа, ды што з та­бой?» — спы­та­ла я. «Ты што, дур­ні­ца? — па­чу­ла ў ад­каз. — Да­ро­гі, гэ­та ж да­ро­гі! Ты зу­сім ні­чо­га не ра­зу­ме­еш?». Я са­праў­ды не лі­чу ся­бе ўраж­лі­вым ча­ла­ве­кам, бо за час служ­бы ў мі­лі­цыі на­гля­дзе­ла­ся роз­на­га. Пра­цую з людзь­мі, якія мо­гуць лёг­ка па­тэ­ле­фа­на­ваць у га­дзі­ну но­чы і спы­таць: «Мне жон­ка дзве­ры не ад­чы­няе. Што ра­біць?».

13-28Ка­ця­ры­на Атраш­ко­ва цал­кам усве­дам­ляе, з які­мі эле­мен­та­мі пры­хо­дзіц­ца су­ты­кац­ца на пра­цы, ад­нак яна ўпэў­не­на, што і яны мо­гуць усё пе­ра­асэн­са­ваць: кі­нуць піць, пе­ра­стаць бу­я­ніць і зне­ва­жаць бліз­кіх.

— Вось ён змя­ніў­ся, — пад­крэс­лі­вае Атраш­ко­ва і сту­кае паль­цам па шэ­рай па­пцы з аса­біс­тай спра­вай ад­на­го дэ­ба­шы­ра. — Я па­ста­ян­на пры­яз­джа­ла ў яго сям'ю, ба­чы­ла, як баць­ка сы­хо­дзіў у за­пой, і ба­чу, які ён ця­пер. Гэ­та два роз­ныя ча­ла­ве­кі. Я яго лі­та­раль­на за­дзяўб­ла. Па­ста­ян­на тэ­ле­фа­на­ва­ла, пу­жа­ла, што пры­му­со­ва ад­праў­лю ў ля­чэб­на-пра­цоў­ны пра­фі­лак­то­рый. У вы­ні­ку ён змя­ніў­ся.

— Вы, на­пэў­на, раз­маў­ля­е­це з імі да­во­лі жорст­ка.

— А па-ін­ша­му з імі нель­га. Яны мя­не па­бой­ва­юц­ца. І слу­ха­юц­ца так­са­ма.

— Але, маг­чы­ма, у ка­гось­ці з іх ёсць тра­гіч­ная гіс­то­рыя, пас­ля якой на­ват хо­чац­ца су­пер­ажы­ваць.

— У кож­на­га з іх ся­мей­ная тра­ге­дыя, свая праб­ле­ма. Вось ча­му яны па­чы­на­юць біць сва­я­коў? Бо п'юць. А ча­му п'юць? Бо ма­юць праб­ле­мы ў сям'і. Усё гэ­та на­гад­вае мне за­мкнё­ны кру­г, у якім усё ўвесь час паў­та­ра­ец­ца.

***

Ра­зам з Ка­ця­ры­най Аст­раш­ко­вай за­хо­дзім у адзін не­пры­кмет­ны ін­тэр­нат, якіх так шмат рас­кі­да­на па Мін­ску. Кож­ны ўчаст­ко­вы аба­вя­за­ны пры са­бе мець та­бель­ную зброю, спец­срод­кі. Да­га­няць пра­ва­па­ру­шаль­ні­ка і на­дзя­ваць на­руч­ні­кі ка­лісь­ці так­са­ма пры­хо­дзі­ла­ся і на­шай су­раз­моў­цы.

Дзве­ры ў блок нам ад­кры­вае муж­чы­на га­доў 35. Ён усмі­ха­ец­ца, на­ват спра­буе жар­та­ваць. Цяж­ка па­ве­рыць, што гэ­ты ча­ла­век яшчэ ня­даў­на «пад му­хай» пе­ра­тва­раў у пек­ла ся­мей­нае жыц­цё жон­кі і два­іх дзя­цей.

— А дзе­ці дзе?

— Сын уро­кі ро­біць, а дач­ка ў су­се­дзяў гу­ляе.

— Ка­лі ў апош­ні раз зло­ўжы­ва­лі?

— У сэн­се? — збян­тэ­жа­ны муж­чы­на пе­ра­пыт­вае ў пра­ва­ахоў­ні­цы, і ў па­вет­ры за­ві­сае ня­доў­гая ці­шы­ня.

— Ве­да­е­це, а мя­не пу­жае ва­ша маўк­лі­вая ўсмеш­ка, — звяр­та­ец­ца Аст­раш­ко­ва ўжо да жон­кі.

— Ды ўсё ў нас звы­чай­на: ці­ха і мір­на. Ка­лі б інакш бы­ло, яна б вам даў­но па­тэ­ле­фа­на­вала, — спра­буе су­па­ко­іць гос­цю гас­па­дар.

І ка­лі ў гэ­тым вы­пад­ку ёсць пад­ста­вы ве­рыць у ска­за­нае, па ін­шым ад­ра­се ўсё ста­но­віц­ца зра­зу­ме­лым ад­ра­зу пас­ля та­го, як мы пе­ра­сту­пі­лі па­рог ква­тэ­ры.

— Зноў піў, — не вель­мі ап­ты­міс­тыч­ны­мі сло­ва­мі су­стра­кае мі­лі­цы­я­не­ра рас­хва­ля­ва­ная жан­чы­на, а праз ней­кі час да­дае: — Ён не прос­та ал­каш, ён — вар'­ят. Усю ноч ска­ча па ка­на­пе і кры­чыць. Яго ля­чыць трэ­ба! Пры­му­со­ва!

13-27

Усе слоў­ныя пі­кі жан­чы­ны на­кі­ра­ва­ны ў бок му­жа, які тым ча­сам ся­дзіць на кух­ні і есць суп.

Як ака­за­ла­ся, Аляк­сандр мае з жон­кай пя­цё­ра дзя­цей. Ва ўсіх — вы­шэй­шая аду­ка­цыя. Ён доў­гі час пра­ца­ваў на Поў­на­чы, а ка­лі вяр­нуў­ся — за­піў... З ця­гам ча­су ўлад­ка­ваў­ся на пра­цу, але і там з ім раз­ві­та­лі­ся. За ўвесь час раз­мо­вы з участ­ко­вай ён ра­зоў дзе­сяць паў­та­рае, што не мо­жа жыць у Бе­ла­ру­сі і збі­ра­ец­ца зноў вяр­нуц­ца на Поў­нач. У пэў­ны мо­мант спрэч­ка па­між ся­мей­ні­ка­мі на­па­ля­ец­ца да та­кой сту­пе­ні, што Атраш­ко­вай пры­хо­дзіц­ца ад­во­дзіць муж­чы­ну ў ін­шы па­кой. Ба­ла­зе, праз не­каль­кі хві­лін ён су­па­кой­ва­ец­ца. Бя­рэ па­чак цы­га­рэт і вы­хо­дзіць па­ку­рыць.

— Гэ­та той вы­па­дак, ка­лі пад­трым­ка не­аб­ход­на не толь­кі яму, але і яго жон­цы, — за­ўва­жае мі­лі­цы­я­нер. — Доб­ра, ка­лі б ён прай­шоў псі­хі­ят­рыч­ны агляд. А жан­чы­на пой­дзе на пры­ём да псі­хо­ла­га. Аб гэ­тым я ўжо да­мо­ві­ла­ся.

Дар­ма­е­даў, пра якіх ця­пер ак­тыў­на га­во­раць і па­лі­ты­кі, і жур­на­ліс­ты, ся­род па­да­печ­ных на­ша­га ўчаст­ко­ва­га так­са­ма ха­пае. Ад­нак ёсць адзін ню­анс.

— Так, яны афі­цый­на не пра­цу­юць, ад­нак у кож­на­га з іх ёсць ней­кая «ша­баш­ка», на якой за­раб­ля­юць ней­кую ка­пей­чы­ну. І ў мя­не язык не па­вер­нец­ца на­зваць іх дар­ма­е­да­мі.

Праў­да, Іга­ра, да яко­га мы за­ві­та­лі на­пры­кан­цы рэй­да, за­лі­чыць у гэ­тую ка­гор­ту нель­га. Ён ця­пер на­огул ні­дзе не пра­цуе, але ка­жа, ні­бы ак­тыў­на шу­кае мес­ца пра­ца­ўлад­ка­ван­ня, што пад­ма­цоў­вае шмат­лі­кі­мі ліст­ка­мі з ну­ма­ра­мі тэ­ле­фо­наў.

Ан­ту­раж, у якім мы су­стрэ­лі­ся з Іга­рам, здзіў­ляе. У ква­тэ­ры зроб­ле­ны доб­ры ра­монт, а ра­зам з му­жам нас су­стра­кае гас­па­ды­ня з... клу­боч­кам ні­так у ру­ках. Што ні ка­жы, са­праўд­ная ся­мей­ная іды­лія. Але як ён тра­піў на пра­фі­лак­тыч­ны ўлік?

— Гэ­та ця­пер у ква­тэ­ры на­ве­дзе­ны па­ра­дак, а ле­там у ёй быў са­праўд­ны бар­дак, — на ад­ва­рот­ным шля­ху ўдак­лад­няе Ка­ця­ры­на Атраш­ко­ва. — Ён па­чаў піць, ту­заць жон­ку, тая з'е­ха­ла на да­чу. У ква­тэ­ры тым ча­сам па­ча­лі збі­рац­ца ал­ка­го­лі­кі з уся­го ра­ё­на...

Сён­ня ўсё ідзе да та­го, што Ігар зноў зной­дзе са­бе пра­цу. Праў­да, не­за­леж­на ад гэ­та­га ўчаст­ко­вы мі­лі­цы­я­нер на пра­ця­гу го­да бу­дзе тэ­ле­фа­на­ваць, су­стра­кац­ца са сва­ім «клі­ен­там». І ка­лі за гэ­ты час ён не ста­не ўдзель­ні­кам чар­го­ва­га зла­чын­ства, яго зды­муць з улі­ку.

— Вось ме­на­ві­та дзе­ля гэ­та­га я і пра­цую. Каб з да­па­мо­гай пра­фі­лак­ты­кі пра­ду­хі­ліць, па­пя­рэ­дзіць но­выя пра­ва­па­ру­шэн­ні з удзе­лам гэ­тых лю­дзей, — кі­дае на раз­ві­тан­не Ка­ця­ры­на Атраш­ко­ва.

І нам так­са­ма хо­чац­ца ве­рыць, што ўда­лых пры­кла­даў у кар'­е­ры гэ­тай стой­кай жан­чы­ны яшчэ бу­дзе ня­ма­ла.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.