Вы тут

Такі вось «неразменны» аўтамабіль...


Са­праўд­ная дэ­тэк­тыў­ная гіс­то­рыя ад­бы­ла­ся з аў­та­ма­бі­лем «Range Rover Sport», які са­гна­лі са ста­лі­цы, а знай­шлі ў Ві­цеб­скай воб­лас­ці. Як вы­свет­лі­ла­ся пас­ля, у пра­па­жы транс­парт­на­га срод­ку не бы­ло вы­пад­ко­вас­ці...

— Па­цяр­пе­лы 33-га­до­вы мін­ча­нін рас­па­вёў, што ў агуль­най кам­па­ніі не­як па­зна­ё­міў­ся з муж­чы­нам, з якім у яго ад­ра­зу скла­лі­ся та­ва­рыс­кія ад­но­сі­ны. Но­вы зна­ё­мы ска­заў, што зай­ма­ец­ца про­да­жам аў­та­ма­бі­ляў, якія пры­во­зіць з Ра­сіі. Гэ­та за­ці­ка­ві­ла па­цяр­пе­ла­га, і ён па­пра­сіў пад­шу­каць ма­шы­ну і для яго і даў за­каз­чы­ку пад гэ­тыя мэ­ты 4 ты­ся­чы до­ла­раў, — па­ве­да­мі­ла пад­ра­бяз­нас­ці кры­мі­наль­най гіс­то­рыі прэс-афі­цэр Пар­ты­зан­ска­га РУ­УС г. Мін­ска На­тал­ля Га­ну­се­віч. — Але аў­та­ма­біль знай­сці ча­мусь­ці не атры­ма­ла­ся, і та­ды пад­рад­чык пра­па­на­ваў сваю ма­шы­ну «Range Rover Sport», пры­чым за па­ло­ву ры­нач­на­га кош­ту. Пры­чы­ну та­кой вя­лі­кай зніж­кі па­тэн­цы­яль­ны пра­да­вец па­тлу­ма­чыў так: ма­шы­на з'яў­ля­ец­ца «двай­ні­ком» аў­та­ма­бі­ля, які ез­дзіць не­дзе ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу. Пры гэ­тым за­пэў­ніў, што дасць ге­не­раль­ную да­ве­ра­насць на гэ­ты аў­та­ма­біль, і праб­лем не бу­дзе. Ка­лі па­цяр­пе­лы ад­даў дру­гую част­ку гро­шай, атры­маў у за­мен не­аб­ход­ныя да­ку­мен­ты і клю­чы ад ма­шы­ны. Але, як по­тым вы­свет­лі­ла­ся, дру­гі ключ пра­да­вец па­кі­нуў у ся­бе.

Праз ней­кі час но­вы ўла­даль­нік транс­парт­на­га срод­ку тра­піў у по­ле зро­ку ДАІ за кі­ра­ван­не на­пад­піт­ку. Аў­та­ма­біль ака­заў­ся на штраф-ста­ян­цы. Ужо ко­ліш­ні яго ўла­даль­нік спу­жаў­ся, што мо­жа «ўсплыць» цём­нае мі­ну­лае ма­шы­ны. Ён па­пра­сіў зна­ё­ма­га знай­сці но­вых па­куп­ні­коў. Імі ака­за­лі­ся за­меж­ні­кі. Зла­мыс­ні­кі ска­рыс­та­лі­ся дру­гім па лі­ку кам­плек­там клю­чоў і скра­лі транс­парт­ны сро­дак. Знай­шлі яго ўжо ў Ві­цеб­скай воб­лас­ці.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.