Вы тут

На слаўнай капыльскай зямлі


Гэ­тыя рад­кі з вер­ша, які на­пі­саў Ана­толь Аст­рэй­ка, — свое­асаб­лі­вы эпі­граф для рэ­парт­ажу пра чар­го­вую па­езд­ку ўдзель­ні­каў су­мес­най ак­цыі га­зет «Звяз­да» і «Мін­ская праў­да», Мінск­ага аб­лас­но­га ад­дзя­лен­ня Са­ю­за пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі і Мін­скай аб­лас­ной ар­га­ні­за­цыі Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жур­на­ліс­таў «Сло­ва клі­ка­ла ў бой». Па­пя­рэд­няя па­езд­ка стар­та­ва­ла ў Пу­ха­віц­кім ра­ё­не, а з гэ­тай твор­чы дэ­сант на­кі­ра­ваў­ся ў Ка­пыль­скі ра­ён, каб больш да­ве­дац­ца і рас­ка­заць у су­стрэ­чах з мяс­цо­вы­мі жы­ха­ра­мі пра іх зем­ля­коў — пісь­мен­ні­каў-фран­та­ві­коў і тых, хто ва­я­ваў у ра­дах на­род­ных мсці­ўцаў.

[caption id="attachment_64416" align="alignnone" width="600"]У му­зеі Пе­сачан­скай шко­лы. Адзі­нац­ца­ці­клас­ні­ца Вік­то­рыя Ле­а­но­віч — да­свед­ча­ны эк­скур­са­вод, знаў­ца гіс­то­рыі свай­го краю. У му­зеі Пе­сачан­скай шко­лы. Адзі­нац­ца­ці­клас­ні­ца Вік­то­рыя Ле­а­но­віч — да­свед­ча­ны эк­скур­са­вод, знаў­ца гіс­то­рыі свай­го краю.[/caption]

Ана­толь Аст­рэй­ка — адзін з тых, хто на­даў лі­та­ра­тур­на­му сло­ву моц гроз­най зброі і, па яго сло­вах, «збро­яй праў­ды пе­ра­мог». Вя­до­мы лі­та­ра­тар на­ра­дзіў­ся ў вёс­цы Пя­соч­нае Ка­пыль­ска­га ра­ё­на, у ча­сы вай­ны быў ад­каз­ным сак­ра­та­ром га­зе­ты-пла­ка­та «Раз­да­вім фа­шысц­кую га­дзі­ну». Ён стаў аў­та­рам уні­каль­най кні­гі «Слуц­кі по­яс», вы­да­дзе­най на аку­па­ва­най тэ­ры­то­рыі ў 1943 го­дзе.

[caption id="attachment_64418" align="alignnone" width="400"]Пом­нік зем­ля­кам-вы­зва­лі­це­лям і ах­вя­рам вай­ны ў аг­ра­га­рад­ку Пя­соч­нае. Пом­нік зем­ля­кам-вы­зва­лі­це­лям і ах­вя­рам вай­ны ў аг­ра­га­рад­ку Пя­соч­нае.[/caption]

На Ка­пыль­шчы­не на­ра­дзіў­ся так­са­ма Кузь­ма Чор­ны, і яго твор­чая бія­гра­фія звя­за­на з га­зе­тай-пла­ка­там «Раз­да­вім фа­шысц­кую га­дзі­ну» — там пісь­мен­нік дру­ка­ваў фель­е­то­ны і на­ры­сы.

У Ка­пы­лі на­ра­дзіў­ся Сця­пан Алек­санд­ро­віч (уз­на­га­ро­джа­ны ор­дэ­нам Сла­вы ІІІ сту­пе­ні) — сю­ды ён уцёк з ня­мец­ка­га па­ло­ну, быў пар­ты­за­нам. Пас­ля вай­ны стаў вя­до­мым лі­та­ра­та­рам, на­ву­коў­цам, пра­фе­са­рам Бел­дзярж­уні­вер­сі­тэ­та.

[caption id="attachment_64417" align="alignnone" width="600"]На лі­та­ра­тур­ных чы­тан­нях вы­сту­пае пісь­мен­нік, адзін з аў­та­раў кні­гі «Па­мяць» па Ка­пыль­скім ра­ё­не, лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­най прэ­міі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Алесь Мар­ці­но­віч. На лі­та­ра­тур­ных чы­тан­нях вы­сту­пае пісь­мен­нік, адзін з аў­та­раў кні­гі «Па­мяць» па Ка­пыль­скім ра­ё­не, лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­най прэ­міі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Алесь Мар­ці­но­віч.[/caption]

Ка­лі га­ва­рыць пра ан­ты­ва­ен­ныя тво­ры, на­пі­са­ныя ў час вай­ны і пас­ля яе, аба­вяз­ко­ва трэ­ба пры­га­даць ка­пыль­ча­ні­на, вя­до­ма­га пісь­мен­ні­ка, бай­ца пар­ты­зан­ска­га атра­да на Баб­руй­шчы­не Але­ся Ада­мо­ві­ча, аў­та­ра апо­вес­цяў «Кар­ні­кі», «Ха­тын­ская апо­весць», ра­ма­наў «Вай­на пад стрэ­ха­мі», «Сы­ны ідуць у бой», ад­на­го з аў­та­раў кніг «Я з вог­нен­най вёс­кі», «Бла­кад­ная кні­га».

У ча­сы Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны на Ка­пыль­шчы­не дзей­ні­ча­лі пар­ты­зан­скія бры­га­ды, атра­ды, спец­гру­па. Гэ­та тэ­ры­то­рыя бы­ла аку­па­ва­на ў чэр­ве­ні 1941 го­да і вы­зва­ле­на праз тры га­ды. Ся­род ура­джэн­цаў ра­ё­на дзе­вяць ста­лі Ге­ро­я­мі Са­вец­ка­га Са­ю­за.

[caption id="attachment_64419" align="alignnone" width="600"]У гіс­то­ры­ка-края­знаў­чым му­зеі Ка­мен­скай шко­лы. З юны­мі края­знаў­ца­мі кі­раў­нік му­зея — на­стаў­ні­ца Іры­на Та­гіль. У гіс­то­ры­ка-края­знаў­чым му­зеі Ка­мен­скай шко­лы. З юны­мі края­знаў­ца­мі кі­раў­нік му­зея — на­стаў­ні­ца Іры­на Та­гіль.[/caption]

Сён­ня з ад­лег­лас­ці ў сем дзе­ся­ці­год­дзяў нам вы­раз­на ві­даць уклад у агуль­ную свя­тую Пе­ра­мо­гу, які ўнес­лі пісь­мен­ні­кі, зра­бі­лі свой ра­док гроз­най збро­яй. Удзель­ні­кі ак­цыі «Сло­ва клі­ка­ла ў бой» на­ве­да­лі на Ка­пыль­шчы­не Ка­мен­скую і Песа­чан­скую шко­лы, пры­ня­лі ўдзел у лі­та­ра­тур­ных чы­тан­нях, якія прай­шлі ў па­мяш­кан­ні ра­ён­най цэнт­раль­най біб­лі­я­тэ­кі.

Яў­ген Пя­сец­кі,

фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.