Вы тут

Пантэон славы трэба фарміраваць у душах


Аляк­сандр КА­ВА­ЛЕ­НЯ — пра аса­біс­ты ін­та­рэс да Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, фар­мі­ра­ван­не гіс­та­рыч­на­га све­та­по­гля­ду і ба­раць­бу з фаль­сі­фі­ка­цы­я­мі ва­ен­ных па­дзей

Бя­гу­чы год ад­зна­ча­ны ад­мет­най да­тай у гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі. У лі­пе­ні споў­ні­ла­ся 70 га­доў з дня вы­зва­лен­ня на­шай кра­і­ны ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў. Не менш сім­ва­ліч­ны і на­ступ­ны год, ка­лі бу­дзе ад­зна­чац­ца юбі­лей Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі над на­цысц­кай Гер­ма­ні­яй. Гэ­тыя па­мят­ныя да­ты — пад­ста­ва для сур'­ёз­ных раз­ва­жан­няў.

Безимени-1

На жаль, у мно­гіх кра­і­нах не звяр­та­юць ува­гі на ад­ра­джэн­не на­цыз­му — а на­ад­ва­рот, спра­бу­юць пры­ні­зіць ро­лю са­вец­ка­га на­ро­да ў Пе­ра­мо­зе над фа­шыз­мам. Ад­кры­тая фаль­сі­фі­ка­цыя па­дзей Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны і яе вы­ні­каў асэн­са­ва­на ўка­ра­ня­ец­ца ў пад­свя­до­масць ма­ла­до­га па­ка­лен­ня. Та­кая тэн­дэн­цыя мо­жа пры­вес­ці да за­быц­ця ўро­каў XX ста­год­дзя, кан­чат­ко­ва­га пе­ра­пі­су гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Мы, бе­ла­ру­сы, не па­він­ны гэ­та­га да­пус­ціць, та­му не­аб­ход­на су­праць­дзей­ні­чаць фаль­сі­фі­ка­цы­ям, шу­каць шля­хі за­ха­ван­ня і пе­ра­да­чы агуль­най гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Якім чы­нам гэ­та ра­біць і як уво­гу­ле не стра­ціць сваё ге­ра­іч­нае мі­ну­лае, рас­каз­вае да­след­чык Дру­гой су­свет­най вай­ны, які пра­фе­сій­на зай­ма­ец­ца вы­ву­чэн­нем ва­ен­най гіс­то­рыі. У твор­чай гас­цёў­ні «Звяз­ды» — док­тар гіс­та­рыч­ных на­вук, пра­фе­сар, ака­дэ­мік-сак­ра­тар ад­дзя­лен­ня гу­ма­ні­тар­ных на­вук і мас­тац­тваў НАН Бе­ла­ру­сі, член-ка­рэс­пан­дэнт Аляк­сандр КА­ВА­ЛЕ­НЯ.

—Аляк­сандр Аляк­санд­ра­віч, вы — ча­ла­век пер­ша­га пас­ля­ва­ен­на­га па­ка­лен­ня. На­пэў­на, усё дзя­цін­ства прай­шло на апо­ве­дах баць­кі-пад­поль­шчы­ка. Ці не гэ­та паў­плы­ва­ла на тое, што па­ча­лі вы­ву­чаць гіс­то­рыю Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны?

—Са­праў­ды. Тэ­ма вай­ны ў мя­не з ма­ла­ком ма­ці. Уся мая сям'я ў той ці ін­шай сту­пе­ні пе­ра­жы­ла тра­ге­дыю Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Баць­ка з пер­ша­га дня быў на­кі­ра­ва­ны ў Ма­гі­лёў, а ад­туль ад­праў­ле­ны на Ка­пыль­шчы­ну для ар­га­ні­за­цыі пад­поль­най ра­бо­ты. Пас­ля вай­ны я і мае ста­рэй­шыя бра­ты (а нас чац­вё­ра хлоп­цаў) на­пе­ра­мен­ку, з вя­лі­кім го­на­рам на­сі­лі ўзна­га­ро­ды баць­кі: ор­дэ­ны Ба­я­во­га Чыр­во­на­га Сця­га і Чыр­во­най Зор­кі, ме­да­лі «Пар­ты­за­ну Ай­чын­най вай­ны», «За пе­ра­мо­гу над Гер­ма­ні­яй».

Тра­ге­дыя вай­ны не абы­шла і наш род. Мой ро­дзіч Ка­ва­ле­ня Я. Р. за­гі­нуў у пер­шыя дні 1941 го­да, а брат май­го баць­кі Ка­ва­ле­ня Л. Е. за су­вязь з пар­ты­за­на­мі быў за­ка­та­ва­ны ў за­сцен­ках гес­та­па ў 1942 го­дзе. Жы­ха­ры Ка­пыль­ска­га краю з пер­шых дзён са­ма­ах­вяр­на зма­га­лі­ся су­праць аку­пан­таў. Ужо ў ноч з 3 на 4 лі­пе­ня 1941 го­да ка­ля вёс­кі Ста­ры­ца ад­быў­ся адзін з пер­шых жорст­кіх ба­ёў, у якім за­гі­ну­ла ка­ля 180 бай­цоў і ка­ман­дзі­раў Чыр­во­най Ар­міі. У гіс­то­рыю пар­ты­зан­скай ба­раць­бы на­заў­сё­ды ўпі­са­ны Ста­рыц­кі бой, які ад­быў­ся 7 ліс­та­па­да 1942 го­да су­праць кар­най экс­пе­ды­цыі за­хоп­ні­каў. Пар­ты­за­ны ад­бі­лі ка­ля 10 атак во­ра­га, зні­шчы­лі 3 тан­кі і 2 бро­не­аў­та­ма­бі­лі, шмат во­ра­гаў. Мы яшчэ за­спе­лі па­ба­чыць аб­га­рэ­лую ня­мец­кую тэх­ні­ку, ка­ля якой ла­дзі­лі гуль­ні ў вай­ну.

На брац­кай ма­гі­ле во­і­наў і пар­ты­зан у вёс­цы Ста­ры­ца ўдзяч­ныя жы­ха­ры ўста­на­ві­лі пом­нік. Бы­ло доб­рай тра­ды­цы­яй уша­ноў­ваць па­мяць аба­рон­цаў. На кож­нае свя­та мы, ма­лыя дзе­ці, пля­лі вян­кі, гір­лян­ды з дзе­ра­зы, упры­гож­ва­лі іх квет­ка­мі і ўскла­да­лі на яшчэ све­жыя ма­гі­лы са­вец­кіх сал­дат і пар­ты­зан.

У на­шай сям'і 9 Мая бы­ло заў­сё­ды са­мым важ­ным свя­там, ка­лі аба­вяз­ко­ва збі­ра­лі­ся ўсе. Вай­на ўвай­шла на­заў­сё­ды ў на­шу сям'ю. На­ват мя­не і маю ма­лод­шую сяст­ру, па ра­шэн­ні ся­мей­на­га са­ве­та, на­зва­лі ў го­нар Са­шы і Зоі Кас­ма­дзям'­ян­скіх. Усё гэ­та фар­мі­ра­ва­ла мой ха­рак­тар, све­та­по­гляд на ва­ен­ныя па­дзеі.

За­тым — юнац­тва, на­ву­чан­не ў ПТВ, па­хо­ды па мес­цах ба­я­вой і пра­цоў­най сла­вы, ву­чо­ба ў ін­сты­ту­це, ар­мія. Тры га­ды ад­слу­жыў у па­вет­ра­на-дэ­сант­ных вой­сках. Яшчэ да пры­зы­ву імк­нуў­ся спа­сціг­нуць сут­насць вай­ско­вай спра­вы, та­му зай­маў­ся ў аэ­ра­клу­бе. Зра­біў тры скач­кі з па­ра­шу­там, быў пад­рых­та­ва­ны да служ­бы ідэй­на і фі­зіч­на. Сён­ня я ўспа­мі­наю ар­мію як шко­лу муж­нас­ці, і, маг­чы­ма, яна за­гар­та­ва­ла на да­лей­шае жыц­цё. Боль­шая част­ка афі­цэр­ска­га скла­ду прай­шла вог­нен­ную ві­ху­ру Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны і пе­ра­да­ва­ла нам во­пыт, па­тры­я­тыч­ную за­гар­тоў­ку.

—І сот­ні бе­ла­рус­кіх ву­чо­ных са збро­яй аба­ра­ня­лі сваю Ра­дзі­му ад во­ра­га. Ваш на­ву­ко­вы кі­раў­нік — вя­до­мы на­ву­коў­ца Аляк­сандр Мац­ко — пры­пі­саў са­бе год, каб яго ўзя­лі ў пар­ты­за­ны. Яго аса­біс­тая бія­гра­фія, ві­даць, пад­штурх­ну­ла вас да не­ка­то­рых да­сле­да­ван­няў…

—Аляк­сандр Мі­ка­ла­е­віч Мац­ко 17‑га­до­вым юна­ком тра­піў у пар­ты­зан­скі атрад, да­ба­віў­шы са­бе год. Гэ­та бы­ло ма­са­вай з'я­вай. А сён­ня ка­жуць, што ў пар­ты­за­ны за­бі­ра­лі сіл­ком… Дзей­ні­ча­лі шмат­лі­кія пад­поль­ныя ар­га­ні­за­цыі, боль­шасць якіх скла­да­ла мо­ладзь і пад­лет­кі. Я прос­та здзіў­ля­ю­ся! Па­на­ваў ней­кі та­кі юнац­кі ра­ман­тызм, ка­лі кож­ны ха­цеў стаць ге­ро­ем, імк­нуў­ся ўдзель­ні­чаць у ба­раць­бе з во­ра­гам. У гэ­тым за­слу­га і пе­рад­ва­ен­на­га вы­ха­ван­ня мо­ла­дзі. Кам­са­мо­лам было зроб­ле­на вель­мі шмат. Каб не тыя пра­лі­кі, бе­ла­рус­кая мо­ладзь бы­ла га­то­вая ўся ўзняц­ца на ба­раць­бу з во­ра­гам, што фак­тыч­на і ад­бы­ло­ся: з 374 ты­сяч пар­ты­зан 65% скла­да­лі лю­дзі да 30‑га­до­ва­га ўзрос­ту.

Сён­ня пра пар­ты­зан рас­паў­сюдж­ва­юць роз­ныя плёт­кі, але ма­ла хто га­во­рыць аб тым, што ў пар­ты­зан­скіх зо­нах зна­хо­дзі­лі пры­ту­лак, вы­ра­тоў­ва­лі­ся ад зні­шчэн­ня сот­ні ты­сяч мір­ных жы­ха­роў. За­раз ча­мусь­ці ні­хто не ка­жа і пра тое, што пар­ты­за­ны да­па­ма­га­лі се­яць і збі­раць хлеб. Так, бы­лі і тыя, хто ра­ба­ваў. А што, сён­ня ні­хто не кра­дзе? У пар­ты­зан­скіх зо­нах, між ін­шым, бы­лі ка­мен­дан­ты, якія са­чы­лі, каб ся­род на­сель­ніц­тва не раз­ві­ваў­ся бан­ды­тызм, дзей­ні­ча­лі пар­ты­зан­скія су­ды. А сён­ня не­ка­то­ры­мі ча­мусь­ці толь­кі не­га­тыў­ныя фак­ты па­да­юц­ца.

Бе­ла­рус­кі на­род — на­род-пра­вед­нік па сва­ёй сут­нас­ці. Я чы­таў дзя­сят­кі ўспа­мі­наў са­вец­кіх во­і­наў, якія тра­пі­лі ў акру­жэн­не на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі ў 1941 го­дзе. Яны ад­зна­ча­юць, што бе­ла­ру­сы гі­ну­лі са­мі, але ха­ва­лі і вы­ра­тоў­ва­лі ўсіх: ар­мян і гру­зін, та­тар і асе­ці­наў, ка­рэ­лаў і яў­рэ­яў, тых, хто тра­піў у цяж­кае ста­но­ві­шча. Ства­ра­лі пад­поль­ныя шпі­та­лі, мно­гіх па­ра­не­ных бай­цоў і ка­ман­дзі­раў тай­ком вы­ходж­ва­лі ў баль­ні­цах. Пад­поль­ная ар­га­ні­за­цыя, ку­ды ўва­хо­дзіў Аляк­сандр Мац­ко, як­раз ства­ры­ла пад­поль­ны шпі­таль, за­бяс­печ­ва­ю­чы яго ўсім не­аб­ход­ным.

Да­рэ­чы, ра­ней ве­тэ­ра­наў немаг­чы­ма бы­ло раз­га­ва­рыць на тэ­му вай­ны. Яны не лю­бі­лі ўспа­мі­наць аб тых па­дзе­ях, бо трэ­ба бы­ло ўзгад­ваць сва­іх за­гі­ну­лых сяб­роў, ка­лег. А гэ­та бы­ло вель­мі цяж­ка. Яны га­ва­ры­лі пра ін­шае… Аляк­сандр Мі­ка­ла­е­віч ад­ной­чы рас­ка­заў та­кую гіс­то­рыю. Скон­чы­ла­ся вай­на, але яшчэ стрэль­бы не па­зда­ва­лі. І ў вёс­цы Па­га­рэл­ка, што ў Мір­скім ра­ё­не, ад­на жан­чы­на за­ўва­жы­ла ў буль­боў­ні­ку нем­ца, які ха­ваў­ся. Па­клі­ка­ла ма­ла­до­га пар­ты­за­на на да­па­мо­гу. Зла­ві­лі не­ба­ра­ку, бруд­на­га, за­му­ча­на­га. Паў­ста­ла пы­тан­не: што з ім ра­біць? Па­куль Аляк­сандр Мац­ко шу­каў стар­шы­ню сель­са­ве­та, на­шы жан­чы­ны, у якіх за­гі­ну­лі му­жы і сы­ны, акру­жы­лі не­ба­ра­ку-нем­ца і ста­лі час­та­ваць блін­ца­мі і ма­ла­ком. Ён для іх ужо быў не во­раг, а дзі­ця, яко­га ма­ці ад­пра­ві­ла на ня­пра­вед­ную вай­ну. У гэ­тым усім — як­раз сут­насць на­ша­га сла­вян­ска­га ха­рак­та­ру, стаў­лен­не да ча­ла­ве­ка. Мы пе­ра­маг­лі во­ра­га не ня­на­віс­цю, а лю­боўю да свай­го на­ро­да і Ай­чы­ны. Ва­ен­ныя па­дзеі ге­не­тыч­на ўвай­шлі ў ха­рак­тар бе­ла­ру­саў. Але мы ні­ко­лі не раз­вяз­ва­лі вой­наў, а заў­сё­ды ба­ра­ні­лі­ся, год­на ад­стой­ва­лі род­ную зям­лю.

—Вель­мі крыўд­на сён­ня чуць «но­вую» трак­тоў­ку мі­ну­лай вай­ны, пэў­ных яе эпі­зо­даў. І гэ­та не дзі­ва: па­лі­цы кніж­ных крам прос­та стра­ка­цяць іл­жы­вай лі­та­ра­ту­рай! Якім чы­нам не даць ця­пе­раш­ня­му па­ка­лен­ню, якое ўжо не за­ста­ла сва­іх пра­дзе­даў-фран­та­ві­коў, пад­да­цца на пра­ва­ка­цыі?

—Мы — дзе­ці свай­го ча­су, і ад гэ­та­га нам ні­ку­ды не дзец­ца. А як рас­па­знаць са­праўд­нае і неш­та на­нос­нае — праб­ле­ма да­во­лі скла­да­ная, асаб­лі­ва ка­лі ў асо­бы ад­сут­ні­чае жыц­цё­вы во­пыт. На­быц­цё дзяр­жаў­най не­за­леж­нас­ці знач­на ак­ту­а­лі­за­ва­ла не­аб­ход­насць уз­мац­нен­ня пра­цы па фар­мі­ра­ван­ні гіс­та­рыч­на­га све­та­по­гля­ду пад­рас­та­ю­ча­га па­ка­лен­ня. Вы­ха­ван­не гра­ма­дзян­скіх і па­тры­я­тыч­ных якас­цяў не­аб­ход­на па­чы­наць з сям'і, з дзі­ця­ча­га сад­ка. Каб у ду­шы кож­на­га ча­ла­ве­ка, асаб­лі­ва тых, хто зай­мае кі­ру­ю­чыя па­са­ды, бы­ло ра­зу­мен­не та­го, што бе­ла­рус­кі на­род мае глы­бо­кія гіс­та­рыч­ныя ка­ра­ні, што ў нас — ба­га­цей­шая на­цы­я­наль­ная гіс­то­ры­ка-куль­тур­ная спад­чы­на, якая да­зва­ляе нам людзь­мі звац­ца. Кож­ны па­ві­нен усвя­до­міць, што, маў­ляў, ка­лі я бе­ла­рус, то не ма­гу дрэн­на ву­чыц­ца, зра­біць ня­ўда­лы трак­тар, вы­пус­ціць га­неб­ную пе­ра­да­чу або на­пі­саць кеп­скі ар­ты­кул… Ка­лі я бе­ла­рус-ву­чо­ны, то я аба­вя­за­ны са­ма­ад­да­на пра­ца­ваць, ра­біць усё не­аб­ход­нае дзе­ля роск­ві­ту бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства.

Ня­гле­дзя­чы на глы­бо­кую гіс­то­рыю, мы ма­ла­дая на­цыя. У нас яшчэ не­да­стат­ко­ва вы­пра­ца­ва­ны іму­ні­тэт, каб не ўспры­маць роз­ныя не­га­тыў­ныя з'я­вы, якія ак­тыў­на рас­паў­сюдж­ва­юц­ца ў ін­фар­ма­цый­най пра­сто­ры. Ме­на­ві­та пад­рас­та­ю­чае па­ка­лен­не, у яко­га не сфар­мі­ра­ва­на ўнут­ра­ная за­ба­ро­на на мно­гія рэ­чы, за­ста­ец­ца най­больш без­аба­рон­ным. Зра­зу­ме­ла, рап­тоў­на свет не пе­ра­вер­неш, але на на­шай дзяр­жаў­най пра­сто­ры не­аб­ход­на ства­раць сваю на­цы­я­наль­ную аў­ру, якая шчыль­на зні­та­ва­на з гіс­та­рыч­ным мі­ну­лым. Я ўпэў­не­ны, што на­цы­я­наль­ная гіс­то­рыя, мо­ва, куль­ту­ра, лі­та­ра­ту­ра — гэ­та не толь­кі найваж­ней­шы ідэа­ла­гіч­ны ма­цу­нак дзяр­жаў­нас­ці, але і найваж­ней­шы ін­стру­мен­та­рый фар­мі­ра­ван­ня све­та­по­гля­ду, па­тры­я­тыз­му і гра­ма­дзян­скіх якас­цяў на­ро­да.

Сён­ня важ­на зна­хо­дзіць та­кія вы­сіл­кі, ідэй­ныя кі­рун­кі, якія да­зво­лі­лі б пе­ра­ка­наў­ча па­ка­заць не толь­кі не­га­тыў­ныя мо­ман­ты і тэн­дэн­цыі, што раз­горт­ва­юц­ца ця­пер у ма­ла­дзёж­ным ася­род­дзі, але і пе­ра­ка­наў­чыя фак­ты ства­раль­най пра­цы лю­дзей, іх вы­са­ка­род­ных учын­каў, спар­тыў­ных да­сяг­нен­няў, фар­мі­ра­ваць го­нар за сваю Ай­чы­ну. З пад­рас­та­ю­чым па­ка­лен­нем па­трэб­на ад­кры­та раз­маў­ляць. У гэ­тай тэх­на­ген­най сі­ту­а­цыі, ка­лі хут­кі­мі тэм­па­мі раз­ві­ва­юц­ца ін­фар­ма­цый­ныя тэх­на­ло­гіі, нам не ха­пае, што на­зы­ва­ец­ца, раз­мо­вы во­чы ў во­чы. Та­му мож­на бы­ло б ства­рыць ней­кую не­фар­маль­ную шко­лу пе­ра­да­чы жыц­цё­ва­га во­пы­ту ад па­ка­лен­ня да па­ка­лен­ня, яко­га не дае ні ад­на ін­сты­ту­цыя.

—Зда­ец­ца, па­доб­ная спро­ба ўжо бы­ла. Толь­кі ў Бе­ла­ру­сі сту­дэн­там ВНУ вы­кла­да­юць курс «Вя­лі­кая Ай­чын­ная вай­на Са­вец­ка­га Са­ю­за (у кан­тэкс­це Дру­гой су­свет­най вай­ны)», а школь­ні­кам пра­па­ну­юць тэ­ма­тыч­ныя фа­куль­та­ты­вы…

—На жаль, гэ­ты спец­курс за­кан­чва­ец­ца без ад­зна­кі. Што ты­чыц­ца школь­ні­каў, то сён­ня для па­спя­хо­ва­га за­сва­ен­ня фа­куль­та­ты­ву на­ву­коў­цы ства­ры­лі ву­чэб­на-ме­та­дыч­ны комп­лекс, які ўклю­чае пад­руч­нік, пра­цоў­ны сшы­так, хрэс­та­ма­тыю, да­па­мож­ні­кі для вуч­няў і на­стаў­ні­каў. Пад­рых­та­ва­ны да дру­ку ат­лас «Вя­лі­кая Ай­чын­ная вай­на са­вец­ка­га на­ро­да (у кан­тэкс­це Дру­гой су­свет­най вай­ны)». Са­праў­ды, та­кой ува­гі дзе­ля глы­бо­ка­га за­сва­ен­ня ва­ен­най гіс­то­рыі не зроб­ле­на ні ў ад­ной кра­і­не!

Ву­чэб­ны ма­тэ­ры­ял ва­ен­ных па­дзей па­бу­да­ва­ны та­кім чы­нам, і гэ­та зна­ход­ка ме­та­дыс­таў, што мо­ладзь ву­чыц­ца ра­зу­мець пры­чы­ны рас­паль­ван­ня вой­наў, вы­то­кі муж­нас­ці, ге­ра­із­му і са­ма­ах­вяр­нас­ці ў ад­стой­ван­ні вы­са­ка­род­най спра­вы — аба­ро­ны Ай­чы­ны. Гіс­то­рыя па­він­на са­дзей­ні­чаць кан­са­лі­да­цыі гра­мад­ства, ума­ца­ван­ню між­на­цы­я­наль­на­га і між­кан­фе­сій­на­га ла­ду і ду­хоў­на-куль­тур­най сі­лы лю­дзей. Без ду­хоў­най і на­цы­я­наль­най кан­са­лі­да­цыі нель­га бу­дзе вы­ра­шыць ні ад­ной са­цы­яль­на-эка­на­міч­най праб­ле­мы. Дзя­ку­ю­чы кі­раў­ніц­тву на­шай дзяр­жа­вы мы, як ні ад­на ін­шая кра­і­на, па­збег­лі тых кры­ва­вых су­ты­чак, якія ме­лі мес­ца ў За­каў­каз­зі, Пры­бал­ты­цы, і сён­ня мы ба­чым, што ро­біц­ца ва Укра­і­не. Ідэя лю­бо­ві да кра­і­ны па­він­на са­дзей­ні­чаць ума­ца­ван­ню на­ша­га адзін­ства для па­спя­хо­вай рэа­лі­за­цыі са­цы­яль­на-эка­на­міч­ных і куль­тур­ных пра­грам, якія сён­ня рэа­лі­зу­юц­ца ў бе­ла­рус­кім гра­мад­стве.

—Вы мно­гае ро­бі­це ў спра­ве ба­раць­бы з псеў­да­гіс­то­ры­яй Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. На­ват пра­па­ноў­ва­лі ства­рыць гра­мад­скую ар­га­ні­за­цыю для су­праць­ста­ян­ня фаль­сі­фі­ка­цы­ям па­дзей ва­ен­най гіс­то­рыі. Што не атры­ма­ла­ся?

—Кож­ны плод па­ві­нен са­спець. За­ба­ро­на­мі пэў­ную праб­ле­му мож­на вы­ра­шыць толь­кі на ней­кі час. Гра­мад­скае жыц­цё па­трэб­на вы­бу­доў­ваць та­кім чы­нам, каб гэ­тым не­га­тыў­ным тэн­дэн­цы­ям не бы­ло мес­ца для раз­віц­ця і ўспры­ман­ня. Тое, што ў са­вец­кі час пі­са­ла­ся да­стат­ко­ва ідэа­ліс­тыч­ная кар­ці­на Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны (а інакш не маг­ло быць, бо яе ства­ра­лі ўдзель­ні­кі тых па­дзей), — праў­да. Мно­гіх па­зі­тыў­ных рэ­чаў бы­ло не прос­та шмат, а праз­мер­на. Па­дзеі ка­ла­ба­ра­цы­я­ніз­му, здра­ды ра­ней не па­каз­ва­лі­ся. А як толь­кі з'я­ві­ла­ся маг­чы­масць, мы сён­ня ба­чым, да ча­го гэ­та пры­вя­ло.

З ін­ша­га бо­ку, лі­та­ра­ту­ра на­бы­ла ка­мер­цый­ны ха­рак­тар, што ад­моў­на ад­бі­ла­ся на пра­цэ­се аб'­ек­тыў­на­га па­ка­зу па­дзей Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Сен­са­цыя — найваж­ней­шы ка­мер­цый­ны ру­ха­вік: ка­лі яе ня­ма, то трэ­ба пры­ду­маць. За­ха­це­ла­ся ім рас­ка­заць, як пар­ты­за­ны ра­ба­ва­лі, — ка­лі лас­ка. Гэ­та бы­ло, але бы­ло і ін­шае. Ка­хан­не, вер­насць, ад­да­насць… Каб бы­ло ўсё так, як пі­шуць не­ка­то­рыя аў­та­ры, то як жа мы пе­ра­маг­лі? Вя­до­ма, ёсць і не­аб­ход­ная пад­трым­ка на­шых за­ход­ніх апа­не­нтаў, якія за­ці­каў­ле­ны ў дэ­ге­ра­і­за­цыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны.

Каб су­праць­ста­яць на­ступ­ствам фаль­сі­фі­ка­цый, не­аб­ход­на ства­раць аб'­ек­тыў­ную гіс­то­рыю вай­ны і больш агрэ­сіў­на па­зі­цы­я­на­ваць яе ў гра­мад­стве. Зроб­ле­на шмат, але з'яў­ля­юц­ца но­выя да­ку­мен­таль­ныя ма­тэ­ры­я­лы, якія па­тра­бу­юць удак­лад­нен­ня тых ці ін­шых эпі­зо­даў вай­ны. Як бы ні ста­ра­лі­ся на­шы апа­не­нты, на­заў­сё­ды за­ста­нец­ца фак­там, што на бяс­край­ніх па­лях Ра­сіі, Бе­ла­ру­сі і Укра­і­ны во­і­ны Чыр­во­най Ар­міі, пар­ты­за­ны і пад­поль­шчы­кі, аба­пі­ра­ю­чы­ся на ўсе­на­род­ную пад­трым­ку са­вец­ка­га на­ро­да, раз­гра­мі­лі мац­ней­шую ар­мію на­цысц­кай Гер­ма­ніі. У сваю чар­гу, да 70‑год­дзя Пе­ра­мо­гі мы рых­ту­ем кні­гу «Уклад бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ў раз­гром на­цысц­кай Гер­ма­ніі», дзе бу­дзе па­ка­за­ны рат­ны шлях бе­ла­ру­саў на фран­тах, у ты­ле, ба­раць­бы ў пар­ты­зан­скіх атра­дах і пад­пол­лі, будзе рас­кры­та ду­хоў­ная сі­ла бе­ла­рус­ка­га на­ро­да.

—На­ша кра­і­на ўвай­шла ў гіс­то­рыю як рэс­пуб­лі­ка-пар­ты­зан­ка. Ваш баць­ка пай­шоў у пад­пол­ле, па­кі­нуў­шы до­ма чац­вя­рых ма­лых дзя­цей… Амаль у кож­най бе­ла­рус­кай сям'і бы­лі тыя, хто, ка­лі не ва­я­ваў на фрон­це, то зма­гаў­ся з во­ра­гам у ты­ле. Ча­му, на ваш по­гляд, да сён­няш­ня­га ча­су ў нас не заснава­лі Дзень пар­ты­зан і пад­поль­шчы­каў, як гэ­та зра­бі­лі ў Ра­сіі?

—У гэ­тым у пэў­най сту­пе­ні ві­на­ва­тыя са­мі ўдзель­ні­кі вай­ны. У свой час не быў зной­дзе­ны кан­сэн­сус у вы­зна­чэн­ні да­ты. Ад­ны ад­стой­ва­лі, што гэ­тая да­та па­він­на быць у дзень пры­няц­ця пры­ся­гі пар­ты­зан і пад­поль­шчы­каў, дру­гія пра­па­ноў­ва­лі ін­шыя дум­кі. Вар­та ад­зна­чыць той факт, што пры­няц­це на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні свя­точ­на­га дня — не са­ма­мэ­та. Кож­ная да­та па­він­на слу­жыць кан­са­лі­да­цыі гра­мад­ства, уз­ні­маць го­нар за на­шу кра­і­ну. Ка­лі яшчэ на ста­дыі аб­мер­ка­ван­ня ўзні­ка­юць пэў­ныя су­пя­рэч­нас­ці і су­праць­ста­ян­ні, не­аб­ход­на пры­пы­ніц­ца і па­раз­ва­жаць. На­пэў­на, гра­мад­ская дум­ка прый­дзе да та­го, ка­лі бу­дзе заснава­ны і Дзень сла­вы бе­ла­рус­кіх пар­ты­зан і пад­поль­шчы­каў. Бы­ло б доб­ра за­сна­ваць і яшчэ адзін — Дзень уз'­яд­нан­ня бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ў 1939 го­дзе. Ад­нак та­кія свя­ты па­він­ны ўспры­мац­ца ўсім гра­мад­ствам, а не раз­дзя­ляць яго. Яшчэ раз пад­крэс­лю: кож­ны плод па­ві­нен са­спець.

—Яшчэ ад­на да­та, якая тур­буе лю­дзей той эпо­хі, — 29 каст­рыч­ні­ка 1937 го­да. У гэ­ты дзень бы­лі рас­стра­ля­ны сот­ні прад­стаў­ні­коў бе­ла­рус­кай ін­тэ­лі­ген­цыі. Мой пра­дзед, пісь­мен­нік Пла­тон Крэнь, так­са­ма тра­піў у жор­ны ста­лін­ска­га рэ­жы­му. Ча­му ва­ша іні­цы­я­ты­ва аб заснаван­ні Дня па­мя­ці ах­вяр ста­лін­скіх рэ­прэ­сій так і не бы­ла пад­тры­ма­на?

—Хут­чэй, не падтрымалі маю дум­ку, якую, маг­чы­ма, не­ка­то­рыя не па­дзя­ля­юць. Пе­ра­ка­на­ны ў тым, што кож­ная бяз­він­ная ах­вя­ра па­він­на ўспры­мац­ца ў гра­мад­стве як на­цы­я­наль­ная тра­ге­дыя. Тра­ге­дыя, пе­ра­тво­ра­ная ў ста­тыс­ты­ку, губ­ляе спа­чу­ван­не. Мая ма­ці бы­ла з за­мож­на­га ро­ду, і ві­ху­ра рэ­прэ­сій не абы­шла наш род. Та­му і я ад­чу­ваю той боль. Гэ­та на­цы­я­наль­ная тра­ге­дыя. Ад­нак ка­лі ка­жуць, што ві­на­ва­ты толь­кі Ста­лін, я не заў­сё­ды па­га­джа­ю­ся. У свой час, ка­лі «Вя­чэр­ні Мінск» пуб­лі­ка­ваў спі­сы рэ­прэ­са­ва­ных, я па­спра­ба­ваў асэн­са­ваць глы­бін­ную сут­насць тра­ге­дыі. За­ка­заў ар­хіў­ныя спра­вы і ўваж­лі­ва азна­ё­міў­ся з да­ку­мен­таль­ны­мі кры­ні­ца­мі. І са­мае крыўд­нае, што да­вя­ло­ся ўба­чыць, — да­но­сы ка­лег, якія ся­дзе­лі за ад­ным ста­лом, вяс­коў­цаў, якія жы­лі по­бач, вай­скоў­цаў… Ста­ла жу­дас­на!!!

Ва ўсе ча­сы ў па­ша­не бы­ла вы­са­ка­род­насць і сі­ла ду­ху. Гэ­та па­ву­чаль­ны ўрок гіс­то­рыі. Сквап­насць, зайз­драсць, агід­насць ду­шы, праз­мер­нае жа­дан­не ўзняц­ца па служ­бо­вай лес­ві­цы ства­ра­лі спры­яль­ную гле­бу для зло­ўжы­ван­няў. Сён­ня праб­ле­ма рэ­прэ­сій праз­мер­на па­лі­ты­за­ва­ная, што не са­дзей­ні­чае ра­зу­мен­ню ўсёй глы­бі­ні тра­ге­дыі. Яшчэ раз паў­та­ру­ся: кож­ная да­та, у тым лі­ку на­цы­я­наль­ная тра­ге­дыя, па­він­на пра­ца­ваць на кан­са­лі­да­цыю гра­мад­ства. У бу­ду­чым, на­пэў­на, бу­дзе і дзень па­ка­ян­ня і па­мя­ці. Але і гэ­тая тра­гіч­ная да­та па­він­на слу­жыць пры­мі­рэн­ню, а не рас­паль­ван­ню па­лі­тыч­на­га про­ці­ста­ян­ня.

—Што ты­чыц­ца пры­мі­рэн­ня: бе­ла­ру­сы, якія вы­зва­ля­лі Укра­і­ну, сёння з бо­лем на­зі­ра­юць за тым, што ад­бы­ва­ец­ца ў на­шых паў­днё­вых су­се­дзяў. Аляк­сандр Аляк­санд­ра­віч, у чым спра­ва: прод­кі-ве­тэ­ра­ны да­рэм­на ры­зы­ка­ва­лі сва­і­мі жыц­ця­мі дзе­ля бу­ду­чых па­ка­лен­няў або ўро­кі Дру­гой су­свет­най вай­ны вель­мі скла­да­на за­сво­іць?

—Гэ­та ўсё свед­чыць аб не­да­хо­пе гіс­та­рыч­на­га све­та­ўяў­лен­ня ў пад­рас­та­ю­ча­га па­ка­лен­ня. Мы зноў вяр­та­ем­ся на кру­гі свае. І ка­лі гіс­та­рыч­ныя фак­ты і па­дзеі па­кла­дзе­ны для та­го, каб не кан­са­лі­да­ваць гра­мад­ства, а знай­сці во­ра­га, то гэ­та да­во­лі не­бяс­печ­ная з'я­ва. Тое, што ад­бы­ва­ец­ца сён­ня ва Укра­і­не, — спра­ва да­во­лі скла­да­ная. Ві­да­воч­на, што па­лі­тыч­ная і біз­нес-элі­та здра­дзі­лі ка­рэн­ным ін­та­рэ­сам укра­ін­ска­га на­ро­да. Тра­ге­дыя, якую мы сён­ня на­зі­ра­ем, звя­за­на з той ня­пра­віль­най па­лі­тыч­най лі­ні­яй, якую вы­бра­ла не­за­леж­ная кра­і­на з са­мых вы­то­каў свай­го раз­віц­ця.

На­шы су­се­дзі ў па­чат­ку 1990‑х узя­лі крэн на ге­ра­і­за­цыю Укра­ін­скай паў­станц­кай ар­міі (УПА), што спра­ба­ва­лі ўка­ра­ніць у асэн­са­ван­не ўкра­ін­ска­га гра­мад­ства, ча­го і да­сяг­ну­лі. Апуб­лі­ка­ва­лі шмат да­ку­мен­таль­ных ма­тэ­ры­я­лаў, у якіх па­зі­тыў­на па­каз­ва­ла­ся ро­ля дзе­ян­няў УПА. Ха­ця ра­сій­скія за­пы­ты, якія бы­лі зроб­ле­ны да гер­ман­скіх кі­ру­ю­чых ко­лаў, па­ка­за­лі, што ў ня­мец­кіх ар­хі­вах не іс­нуе ма­тэ­ры­я­лаў, якія свед­чы­лі б аб ге­ра­іч­най ба­раць­бе УПА су­праць вер­мах­та. Аб гэ­тым сён­ня ні­хто не хо­ча га­ва­рыць. І я стаў свед­кам та­го, як пад­час на­ву­ко­вай кан­фе­рэн­цыі ў Луц­ку ад­на­го з вы­сту­поў­цаў, які ідэа­лі­за­ваў Укра­ін­скую паў­станц­кую ар­мію, аспрэч­ваў ве­тэ­ран Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. На жаль, фаль­сі­фі­ка­цыя гіс­то­рыі пра­цяг­ва­ец­ца і па­кла­дзе­на яна ў рэ­чы­шча дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі. А мы, у ад­роз­нен­не ад паў­днё­вых су­се­дзяў, пры­трым­лі­ва­ем­ся дум­кі, што па­трэб­на з най­боль­шай аб'­ек­тыў­нас­цю асвят­ляць на­ша мі­ну­лае, бу­да­ваць сён­няш­ні дзень на тых па­зі­тыў­ных па­дзе­ях і фак­тах, якія бы­лі, а так­са­ма па­каз­ваць не­да­хо­пы і праб­ле­мы, каб па­збег­нуць гэ­та­га ў бу­ду­чы­ні.

—Вай­на — тэ­ма не­вы­чэрп­ная, веч­ная. Ад­нак не веч­ныя лю­дзі, якія ў ёй удзель­ні­ча­лі… Як бу­ду­чыя па­ка­лен­ні да­ве­да­юц­ца аб тым, што ад­бы­ва­ла­ся ў Бе­ла­ру­сі дзя­сят­кі га­доў та­му? Ці бу­дуць жыць у іх сэр­цах та­кія не­да­ты­каль­ныя сім­ва­лы на­ша­га ча­су, як Пе­ра­мо­га, Вы­зва­лен­не, Ве­тэ­ран?

—Упэў­не­ны, што ўша­на­ван­не рат­най сла­вы бу­дзе спра­вай веч­най. Яна мае ба­га­тую гіс­то­рыю і аба­пі­ра­ец­ца на ве­ка­выя сла­вян­скія тра­ды­цыі, якія скла­лі­ся ў пра­цэ­се бес­пе­ра­пын­най ба­раць­бы на­шых прод­каў з ін­ша­зем­ны­мі за­хоп­ні­ка­мі. Тра­ды­цыі ўша­на­ван­ня рат­най сла­вы на­поў­не­ны глы­бін­ным ду­хоў­ным сэн­сам, па­важ­лі­ва­га стаў­лен­ня да тых, хто за­гі­нуў на рат­ным по­лі, аба­ра­ня­ю­чы род­ную зям­лю. Спрад­ве­ку на­шы прод­кі на­сы­па­лі кур­га­ны. Сён­ня ў Бе­ла­ру­сі — 180 ру­кат­вор­ных кур­га­ноў у па­мяць аб ге­ро­ях Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, ка­ля 8,5 ты­ся­чы пом­ні­каў, ме­ма­ры­я­лаў, абел­іс­каў. Вы­да­дзе­на звыш 11 ты­сяч прац, у тым лі­ку 146‑том­нае вы­дан­не кніг «Па­мяць». Сёлета адкрылі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. І гэ­тая пра­ца пра­цяг­вац­ца.

Агуль­на­вя­до­ма, што гіс­то­рыя заў­сё­ды за­хоў­вае ве­ліч, а не ўбост­ва і агід­насць ім­ёнаў. Ва ўсе ча­сы ўша­ноў­ва­лі­ся слаў­ныя ста­рон­кі пра­цоў­на­га і рат­на­га подз­ві­гу прод­каў, ства­раў­ся пан­тэ­он ге­ро­яў — сім­вал сі­лы ду­ху, ін­тэ­ле­кту­аль­на-куль­тур­на­га ба­гац­ця і твор­чай ве­лі­чы на­ро­да. Гэ­ты ПАН­ТЭ­ОН СЛА­ВЫ не­аб­ход­на фар­мі­ра­ваць у ду­шах бе­ла­рус­кіх лю­дзей, па­чы­на­ю­чы з да­школь­на­га ўзрос­ту і пра­цяг­ва­ю­чы ў шко­ле, у сіс­тэ­ме вы­шэй­шай аду­ка­цыі.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.