Вы тут

Смарагды Урала вазілі на «БелАЗах»


Шу­ка­ю­чы ўда­ле­чы­ні ад Ра­дзі­мы каш­тоў­ныя ка­мя­ні, зна­хо­дзі­ш, урэш­це… са­му Ра­дзі­му

З ча­го па­чаць? Пач­ну з Ра­дзі­мы, з якой па­ехаў пра­ца­ваць на Урал паў­та­ра го­да та­му, доб­ра­ах­вот­на. Так і не­ка­то­рыя на­шы прод­кі ў ХVІІІ — ХХ стст. еха­лі на Урал, у Сі­бір — хто пра­ца­ваць, хто да­сле­да­ваць, а ка­го ў кай­да­нах ад­праў­ля­лі. Усё бы­ло у на­шай бе­ла­рус­кай гіс­то­рыі.

Безимени-2 копия

Гэ­ты ар­ты­кул ха­чу пры­свя­ціць сма­раг­дам Ура­ла. Ка­го ж не ва­біць та­кое ба­гац­це? Але не аб каш­тоў­ных ка­мя­нях рас­ка­заць ха­чу, а аб тым, як пра­ца­ва­лі і пра­цу­юць тут лю­дзі…

На­чы­таў­шы­ся ў «ін­эце» пра Са­ма­цвет­ную па­ла­су Ура­ла, ба­га­тую сма­раг­да­мі (ізум­ру­да­мі), алек­санд­ры­та­мі, ру­бі­на­мі, сап­фі­ра­мі, та­па­за­мі, ал­ма­за­мі і яшчэ дзя­сят­ка­мі роз­ных каш­тоў­нас­цяў, не мог стры­мац­ца, каб не па­ехаць у Ма­лы­ша­ва, цэнтр зда­бы­чы ка­рыс­ных ка­мя­нёў. Уся­го 90 км ад Ека­ця­рын­бур­га. І там дзя­ку­ю­чы лё­су су­стрэў ча­ла­ве­ка, які да­па­мог шмат што зра­зу­мець. Гэ­та ге­о­лаг Ула­дзі­мір Па­поў, які пра­во­дзіць эк­скур­сіі па ізум­руд­ных руд­ні­ках. «Хо­ча­це знай­сці свой каш­тоў­ны ка­мень­чык? Ка­лі лёс па­да­рыць. Як ка­лісь­ці па­шчас­ці­ла прос­та­му се­ля­ні­ну Мак­сі­му Ка­жэў­ні­ка­ву ў 1830 го­дзе знай­сці зя­лё­ныя ка­мень­чы­кі ся­род вы­вер­ну­тых кам­лёў дрэў. З та­го гіс­то­рыя зна­хо­дак і рас­пра­цо­вак па­ча­ла­ся».

У са­мыя даў­нія ча­сы ся­ля­не, а не ге­о­ла­гі, бы­лі пер­ша­ад­кры­ва­льні­ка­мі вы­кап­няў і ін­шых ба­гац­цяў зям­лі. Урал — ста­рыя го­ры, і пры­ро­да ні­бы ага­лі­ла каш­тоў­нас­ці з ця­гам ча­су, раз­бу­рыў­шы іх ма­ра­за­мі, змыў­шы пус­тую па­ро­ду. Зям­ля па­рас­ла ля­са­мі, і пры­ро­да за ты­ся­ча­год­дзі на­рас­ці­ла доб­ры пла­да­род­ны пласт. Ся­ля­не ачы­шча­лі зям­лю ад ля­соў, каб араць, се­яць, збіраць ура­джай. Ка­лі рас­чы­шча­лі мяс­ці­ны, то і зна­хо­дзі­лі ме­та­лы і каш­тоў­ныя ка­мя­ні. Зям­ля са­ма вы­ціс­ка­ла ба­гац­ці са сва­іх глы­бі­няў.

Стаю ся­род са­ма­цвет­ных мяс­цін, най­ба­га­цей­шых у све­це. Шу­кай тут са­мае да­ра­гое! Мо­жа, па­шан­цуе? Пе­ра­да мной — не­аб­сяж­ная зям­ля Ура­ла. Го­ры, ля­сы, ка­мен­не, рэ­кі, азё­ры, да­ле­чы­ня пад не­ба! І дзе ж тут знай­сці дыя­мен­цік хоць бы ў коль­кі ка­ра­таў? Гэ­та не ігол­ку ў сто­зе се­на шу­каць! Не­па­раў­наль­ныя ме­жы! Якая пра­ца! Коль­кі сі­лы трэ­ба!..

«Ула­дзі­мір Мі­ка­ла­е­віч, — пы­та­ю­ся, — а мо­жа, ве­да­е­це што пра лю­дзей з Бе­ла­ру­сі, якія тут пра­ца­ва­лі і пра­цу­юць? Ці­ка­ва бы­ло б па­га­ва­рыць з імі». Ён па­ду­маў. Па­ру тэ­ле­фон­ных зван­коў — і я ўжо рых­ту­ю­ся да су­стрэ­чы з зем­ля­ка­мі.

На­шы ма­шы­ны на са­ма­цвет­ных руд­ні­ках

На МА­Зах і Бе­лА­Зах ва­зі­лі сма­раг­ды. Уя­ві­це: цэ­лы Бе­лАЗ са­ма­цве­таў. Як вам та­кая кар­ці­на?

Ка­ро­цень­кая да­вед­ка. Ізум­ру­ды ізум­ру­да­мі, але ж га­лоў­ным для та­га­час­най на­шай агуль­най дзяр­жа­вы, Са­вец­ка­га Са­ю­за, быў бе­ры­лій — са­мы лёг­кі ме­тал, які да­баў­ля­лі ў жа­лез­ныя спла­вы і атрым­лі­ва­лі асаб­лі­ва тры­ва­лую сталь. Гэ­та сталь іш­ла на гар­ма­ты, ку­ля­мё­ты, на бра­ню тан­каў, на вы­твор­часць зна­ка­мі­тых «ка­цюш». Хут­ка­стрэль­ная зброя да­ва­ла шмат пе­ра­ваг Са­вец­кай Ар­міі. Дзя­ку­ю­чы бе­ры­лію сталь не страч­ва­ла тры­ва­ласць пры вы­со­кіх тэм­пе­ра­ту­рах. У ча­сы Вя­лі­кай Ай­чын­най зда­бы­ча бе­ры­лу, вы­кап­ня, які змя­шчаў бе­ры­лій, бы­ла ад­ной з сак­рэт­ных і важ­ных аба­рон­чых за­дач. А ў ча­сы «ха­лод­най вай­ны» гэ­та за­да­ча ста­ла яшчэ больш ак­ту­аль­най. Та­му ча­сам бы­ло не да ізум­ру­даў. А зна­хо­дзі­лі­ся яны ра­зам — бе­рыл і сма­раг­ды, бо сма­рагд — гэ­та ні­бы «са­ста­рэ­лы» пад вы­со­кім ціс­кам зям­лі мі­не­рал бе­рыл. Толь­кі вель­мі пры­го­жа­га зя­лё­на­га ко­ле­ру, праз­рыс­ты, чыс­ты мі­не­рал. А бе­рыл — «мут­ны ка­мень».

Пер­шая су­стрэ­ча. Му­раў­кін Ула­дзі­мір Іва­на­віч, на­чаль­нік аў­та­ма­біль­на­га цэ­ха, які аб­слу­гоў­ваў Ма­лы­шаў­скі руд­нік (на фота). Сем­дзя­сят во­сем га­доў. Да 75 пра­ца­ваў у ру­даў­праў­лен­ні. Сам з Ула­дзі­мір­скай зям­лі. У 1955–1958 гг. слу­жыў у ар­міі пад Баб­руй­скам. Аб­слу­гоў­ваў цяж­кія бам­бар­дзі­роў­шчы­кі Б‑16. Ха­дзіў у «са­ма­вол­ку» і ў за­кон­нае зваль­нен­не да бе­ла­рус­кай дзяў­чы­ны Над­зеі Мар­ка­вай. Яна бы­ла ро­дам з вёс­кі Вус­це Баб­руй­ска­га ра­ё­на, пра­ца­ва­ла по­ва­рам. А як ад­слу­жыў, то за­слаў сва­тоў. З Ура­ла, бо на­кі­ра­ва­ны быў на пра­цу ў Ма­лы­шаў­скае ру­да­кі­раў­ніц­тва. Так і за­браў бе­ла­рус­кую дзяў­чын­ку ў ба­га­ты край. Тут пра­ца­ва­лі і пра­жы­лі ў згодзе да гэ­та­га ча­су. Кож­ны год ле­там у ад­па­чы­нак яны еха­лі да рад­ні ў Вус­це, і там ён ста­на­віў­ся са­праўд­ным се­ля­ні­нам: ка­сіў, да­па­ма­гаў па гас­па­дар­цы, ад­па­чы­ваў як мае быць і смак на­шае га­рэл­кі доб­ра пом­ніць… Але ўжо коль­кі га­доў не бы­лі ў Бе­ла­ру­сі. Стан зда­роўя жон­кі не да­зва­ляе. «Сла­ба­ва­тая ўжо мая ка­бе­та, — ка­заў Ула­дзі­мір Іва­на­віч, — але ж упар­тая. Усё буб­ніць: вя­зі мя­не на ра­дзі­му. Там па­мер­ці ха­чу».

Амаль 50 га­доў пра­цоў­на­га ве­ку ў Мураў­кі­на на зда­бы­чы бе­ры­лу. Ма­лы­шаў­скі руд­нік ад­кры­та­га ты­пу. І ру­ду на кам­бі­нат вы­ва­зі­лі ма­шы­на­мі. Бу­ры­лі шур­фы, за­клад­ва­лі ўзрыў­чат­ку, ір­ва­лі, гру­зі­лі эк­ска­ва­та­ра­мі і вы­во­зі­лі на пе­ра­пра­цоў­ку на за­вод. Вы­во­зі­лі спа­чат­ку на МА­Зах, да 1960 го­да — «МАЗ‑205», по­тым «МАЗ‑525» атры­ма­лі — гэ­та 25‑тон­ныя гру­за­ві­кі. Бы­ло іх та­ды толь­кі 6 ма­шын. У 1967 го­дзе прый­шлі «Бе­лА­зы», 27‑тон­ныя асіл­кі. І бы­ло іх ужо трыц­цаць. Для аў­та­пар­ка па­бу­да­ва­лі цёп­лы бокс на 40 аў­та­ма­шын. Ма­ра­зы бы­лі ча­сам і –50. Та­ды за­во­дзі­лі ма­шы­ны па­рай. Так ра­за­гра­ва­лі… Ужо ў па­чат­ку ся­мі­дзя­ся­тых да­лі не­каль­кі 40‑тон­ных «Бе­лА­Заў». А по­тым… по­тым на­дыш­лі 1990‑я га­ды… Рас­пра­да­ва­лі Бе­лА­Зы та­га­час­ныя кі­раў­ні­кі, ства­ра­лі свае прад­пры­ем­ствы, ду­ма­лі мець доб­ры пры­бы­так, стра­ля­лі адзін ад­на­го, ула­да змя­ня­ла­ся за ўла­дай… Ця­пер ні­бы зноў да дзяр­жа­вы стра­тэ­гіч­ныя рас­пра­цоў­кі вяр­ну­лі­ся… Вось та­кая кар­ці­на. Але шмат што згуб­ле­на кан­чат­ко­ва.

Слу­хаў гэ­та­га ча­ла­ве­ка, а ён як быц­цам сваё жыц­цё за га­дзін­ку і «па­клаў» пе­ра­да мной. Зра­зу­ме­ла, што бы­ло шмат уся­ля­кіх вы­пад­каў, гіс­то­рый, але па сут­нас­ці — вось так прос­та, ад­кры­та. Паў­ве­ка кі­ра­ваў аў­та­ба­зай, якая вы­вез­ла дзя­сят­кі міль­ё­наў тон ру­ды на бе­ла­рус­кіх ма­шы­нах… І ўся яго пра­ца, як і тых, з кім ён пра­ца­ваў, бы­ла на ка­рысць дзяр­жа­вы, для агуль­на­га даб­ра­бы­ту, для бу­ду­ча­га шчас­ця.

Ізум­ру­ды ўза­рва­лі дзе­ля пла­на

Еха­лі па Ма­лы­ша­ве да Ула­дзі­мі­ра Піў­ко, бы­ло­га на­чаль­ні­ка ад­на­го з руд­ні­коў па зда­бы­чы бе­ры­лу. Звы­чай­ны не­вя­ліч­кі га­ра­док. Ні­ко­лі не ска­жаш, што тут жы­вуць ба­га­цеі ці што тут зда­бы­ча ізум­ру­даў. Па­ра юве­лір­ных ма­га­зі­наў, май­стэр­ні па апра­цоў­цы ка­мя­нёў… Ні­чо­га та­ко­га, што б свед­чы­ла аб не­злі­чо­ным ба­гац­ці гэ­тай зям­лі. На­ват на­ўко­ла га­рад­ка ні­я­кіх та­кіх ка­тэ­джаў…

Зай­шлі ў двор да спа­да­ра Піў­ко. Уз­доўж да­рож­кі ка­мя­ні зме­е­ві­ку, яш­мы, гор­на­га крыш­та­лю, ма­ла­хі­ту, ага­ту. Сам зна­хо­дзіў. За ста­лом ба­га­та. Па­зна­ё­мі­лі­ся. Жон­ка су­стрэ­ла амаль у дзвя­рах, апра­на­ла­ся, спя­ша­ла­ся. «Вы з Бе­ла­ру­сі? Вось як! І ў мя­не дзед з ба­бу­ляй бы­лі з Бе­ла­ру­сі. Жы­ле­ві­чы. З‑пад Лі­ды. Але ж я не ве­даю шмат. Дзе­да вы­сла­лі ў Перм­скі край. Дык ён амаль пус­тэль­ні­кам і пра­жыў у га­рах. Ні­чо­га не рас­каз­ваў. Ся­дай­це за стол. Вы­ба­чай­це. А я па­ля­це­ла. Гас­па­дар вас па­час­туе». Вось та­бе і па­ча­так но­вай су­стрэ­чы.

Мер­на цяк­ла раз­мо­ва. «Што там у вас у Бе­ла­ру­сі? Ма­лай­чы­на ваш Баць­ка. Не «рас­кі­даў» прад­пры­ем­ствы ды зям­лю не за­гу­біў». Так па­чаў Ула­дзі­мір Аляк­санд­ра­віч. Сам спы­таў. Сам ад­ка­заў.

Ка­ра­ні спа­да­ра Піў­ко з Пал­таў­скай гу­бер­ні. «А ў Сі­бір мы прый­шлі падчас Ста­лы­пін­скай рэ­фор­мы. Мой пра­дзед ха­дзіў у Еру­са­лім. І там су­стрэў му­жы­коў з Сі­бі­ры. З‑за Ір­ты­ша. Аб чым бы­ла га­вор­ка? Зра­зу­ме­ла, аб зям­лі. На Пал­таў­шчы­не ж у той час бы­ло ўсё ра­зо­ра­на, на­гой сту­піць не бы­ло дзе. «Едзь, — ка­жуць, — у Сі­бір. Ары, сей, коль­кі змо­жаш. Вяр­нуў­ся пра­дзед у вёс­ку. Рас­ка­заў. Се­лі на пад­во­ды. Скарб са­бра­лі, з дзя­ся­так, на­пэў­на, сем'­яў бы­ло. На­пе­ра­дзе нес­лі іко­ну Івер­скай Бо­жай Ма­ці. Так у ця­пе­раш­нюю Ке­ме­раў­скую воб­ласць і за­еха­лі. Ка­ля ра­кі Ал­чы­дат па­ся­лі­лі­ся. Не ве­да­лі яшчэ Сі­бір. Па­бу­да­ва­лі­ся ля ра­кі, у пой­ме ра­за­ра­лі і па­се­я­лі. А па­вод­кай усё зне­сла. Пе­ра­бра­лі­ся вы­шэй на га­ру і за­сна­ва­лі вёс­ку Івер­ка, па наз­ве іко­ны. На схі­ле га­ры — чыс­тая кры­ні­ца. Га­во­раць, што і ця­пер бру­іць. Мы на Ура­ле з 1953‑га. На Ізум­руд так і пры­еха­лі. Гор­ны ін­сты­тут скон­чыў, так тут і пра­цую…»

13-21

Ста­лі ўспа­мі­наць Піў­ко з Па­по­вым пра ра­бо­чых руд­ні­ка. Мо­жа, ве­да­юць, хто з Бе­ла­ру­сі? «Ка­неш­не! А буль­да­зе­рыст Ана­толь Су­ха­раб! Ар­дэ­на­но­сец наш. Ён жа з Бе­ла­ру­сі. Так? Пад'­едзь­це да яго. Рас­каз­ваў, што лепш бы яму за­мест ор­дэ­на гро­шы да­лі, а так у той час ор­дэн яго «аба­браў». Пра­стаў­ляц­ца ўсім трэ­ба бы­ло». Смя­яў­ся.

Больш так не пры­га­да­лі. Але, ка­за­лі, каб па­рас­пы­таць, то знай­шло­ся б яшчэ бе­ла­ру­саў… Знай­шло­ся б. Ды не па на­цы­я­наль­нас­ці ў той час ца­ні­лі ча­ла­ве­ка, а па стаў­лен­ні да пра­цы.

По­тым агля­да­лі пры­ват­ную ка­лек­цыю ка­мя­нёў Ула­дзі­мі­ра Аляк­санд­ра­ві­ча. «Пом­ніш, — зноў пры­га­даў ён Па­по­ву, — як трэ­ба бы­ло зда­быць да­дат­ко­ва 50 ты­сяч тон ру­ды? Та­ды я сам ха­дзіў па руд­ні­ку, агля­даў, раз­ліч­ваў, дзе шур­фы бу­рыць, як пад­ры­ваць. Шурф — гэ­та та­кая ад­ту­лі­на дыя­мет­рам 125 мм і глы­бі­нёй 2 мет­ры. Ту­ды ўзрыў­чат­ку за­клад­ва­лі. Па­ды­хо­джу да ад­на­го з іх — зя­лё­ны пя­сок ва­кол! Раз­дроб­ле­ны до­ла­там ізум­руд. Бо­жа, аж ду­ша сця­ла­ся! За­гад­ваю: не ўзры­ваць да аса­біс­та­га рас­па­ра­джэн­ня! А май­стар у мя­не на тым участ­ку не­да­лё­кі ча­ла­век быў. Па­куль я раз­бі­рац­ца, ён да ды­рэк­та­ра. А той, — ён жа не ве­даў пра та­кую рэч, — уз­ры­вай, ад­даў за­гад. Для вы­ка­нан­ня пла­на. Ір­ва­ну­лі… Бог ве­дае, што зні­шчы­лі тым вы­бу­хам…» На коль­кі міль­ё­наў? І ці ж адзін раз та­кое маг­ло ра­біц­ца?!

«Па­е­дзем на сма­раг­да­выя ад­ва­лы, — пра­па­на­ваў на­пры­кан­цы ге­о­лаг. — Там ся­род 140 міль­ё­наў тон вы­ве­зе­ных па­род зна­хо­дзяц­ца то­ны ізум­ру­даў. Тут, на Ма­лы­ша­ве, у 1993 го­дзе быў зда­бы­ты сма­рагд ва­гой 1,2 кг. На­зва­лі «Прэ­зі­дэнт». Хоць па­хо­дзі­це па той зям­лі».

Бы­ло дзіў­на ста­яць на га­ры па­род. Угля­даў­ся ў зям­лю. Мо­жа, па­шан­цуе. І ні­бы­та ад­чуў, як па­сту­по­ва з'яў­ля­ла­ся на­дзея, са­гнуў­шы­ся, стаў ва­ру­шыць па­ро­ды… Як хут­ка мож­на пад­да­цца спа­ку­сам… Як хут­ка і прос­та! Здры­га­ну­ла­ся рап­там неш­та у гру­дзях: «А як жа ду­ша? Ці ж возь­меш з ёю ту­ды хоць ма­каў­ку? Якія ж ба­гац­ці нам на­ка­на­ва­на на­за­па­шваць?..»

Ула­дзі­мір Ло­бач.

Урал

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.