Вы тут

Адпусці «на волю» кнігу


Зу­сім ня­даў­на ў на­шым лек­сі­ко­не з'я­ві­ла­ся но­вае сло­ва — «бук­кроссінг».

У пе­ра­кла­дзе з анг­лій­скай «бук­крос­сінг» азна­чае «пе­ра­мя­шчэн­не кні­гі». А мэ­та гэ­та­га між­на­род­на­га ру­ху — па­вя­лі­чыць коль­касць чы­та­чоў кніг аль­бо, ін­шы­мі сло­ва­мі, пе­ра­тва­рыць увесь свет у ад­ну вя­ліз­ную біб­лі­я­тэ­ку з сот­ня­мі міль­ё­наў чы­та­чоў. Якім чы­нам?

Ды вель­мі прос­та! Пра­чы­та­лі тую ці ін­шую кні­гу — не стаў­це яе на па­лі­чку, дзе гэ­тая кні­га бу­дзе ста­яць га­да­мі, па­кры­ва­ючы­ся пы­лам. Ці не лепш ад­даць яе на­ступ­на­му чы­та­чу або, ін­шы­мі сло­ва­мі, «ад­пус­ціць на во­лю»?

Уз­нік­нен­не бук­крос­сін­гу звя­за­на з іме­нем кан­крэт­на­га ча­ла­ве­ка, спе­цы­я­ліс­та па ін­тэр­нэт-тэх­на­ло­гі­ях Ро­на Хорн­бе­ке­ра. Спа­чат­ку ён звяр­нуў ува­гу на звы­чай па­са­жы­раў аме­ры­кан­скай «пад­зем­кі» па­кі­даць у ва­го­нах га­зе­ты, якія яны пра­чы­та­лі. За­ці­ка­віў­шы­ся гэ­тым, Хорн­бе­кер прый­шоў да вы­сно­вы, што та­кім чы­нам мож­на пе­ра­да­ваць ад­но ад­на­му не толь­кі га­зе­ты, але і кні­гі.

І вось у маі 2001 го­да ён упер­шы­ню па­кі­нуў 20 кніг з тлу­ма­чаль­ны­мі за­піс­ка­мі ў хо­ле свай­го атэ­ля. А ўся­го праз паў­го­да на яго сай­це бы­ло ўжо не­каль­кі сот­няў ак­ты­віс­таў но­ва­га ру­ху, якія «ад­пус­ка­лі на во­лю» кні­гі з улас­ных біб­лі­я­тэк і тым са­мым пры­цяг­ва­лі да бук­крос­сін­гу ўсё но­вых і но­вых эн­ту­зі­яс­таў.

Бук­крос­сінг не доў­га за­ста­ваў­ся вы­ключ­на аме­ры­кан­скай за­дум­кай. Вель­мі хут­ка ён рас­паў­сю­дзіў­ся і ў Еў­ро­пе... Ця­пер жа бук­крос­сін­гам ахоп­ле­ны, зда­ец­ца, увесь цы­ві­лі­за­ва­ны свет. У тым лі­ку, вя­до­ма ж, і на­ша кра­і­на.

Схе­ма бук­крос­сін­гу на­ступ­ная. Ула­даль­нік кні­гі, які жа­дае ўдзель­ні­чаць у гэ­тым не­звы­чай­ным ру­ху, рэ­гіст­руе сваю кні­гу на спе­цы­яль­ным сай­це, які пры­свя­ча­ец­ца «за­пус­ку» кніг. Там кні­га атрым­лі­вае ін­ды­ві­ду­аль­ны ну­мар... А для та­го, каб па­тлу­ма­чыць па­тэн­цы­яль­ным чы­та­чам, што яна «асаб­лі­вая», па­між ста­рон­ка­мі ўклад­ва­ец­ца па­пер­ка з тэ­ле­фо­на­мі і элект­рон­ным ад­ра­сам бы­ло­га ўла­даль­ні­ка, а так­са­ма ад­ра­сам сай­та ра­дыё­пе­ра­да­чы. Там жа тлу­ма­чац­ца ўмо­вы «гуль­ні», а па ра­дыё рэ­гу­ляр­на аб­вя­шча­юць аб но­вых і но­вых «згуб­ле­ных» кні­гах, указ­ва­ю­чы мес­ца, дзе яны цяпер зна­хо­дзяц­ца.

Дзя­сят­кі ама­та­раў ад­ра­зу ж кі­да­юц­ца на по­шу­кі... І ка­мусь­ці з іх аба­вяз­ко­ва па­шан­цуе. Але, ка­лі ча­ла­век усу­р'ёз за­ха­піў­ся бук­крос­сін­гам, ён не бу­дзе тры­маць зной­дзе­ную та­кім чы­нам кні­гу доў­га. Пра­чы­тае — і ад­ра­зу пус­ціць яе ў да­лей­шае «сва­бод­нае пла­ван­не»...

Та­кая вось ці­ка­вая і не­звы­чай­ная гуль­ня бук­крос­сінг. Яна аха­пі­ла ўжо амаль увесь цы­ві­лі­за­ва­ны свет. Так што, ка­лі вы за­ўва­жы­лі рап­там, як хтось­ці, па­кі­нуў­шы кні­гу на пад­акон­ні­ку біб­лі­я­тэч­на­га хо­ла, у ні­шы сця­ны ней­ка­га бу­дын­ка ці прос­та на лаў­цы ў пар­ку, ідзе прэч, не спя­шай­це­ся аклі­каць яго, каб вяр­таць «за­бы­тае». Хут­чэй за ўсё, вы ста­лі свед­ка­мі «бук­крос­сін­гу ў дзе­ян­ні». А мо­жа­це стаць і не­па­срэд­ны­мі ўдзель­ні­ка­мі.

З бук­крос­сін­гам, да­рэ­чы, ак­тыў­на су­пра­цоў­ні­ча­юць мно­гія кра­мы, ка­вяр­ні, клу­бы, біб­лі­я­тэ­кі, прад­стаў­ля­ю­чы ак­ты­віс­там ру­ху спе­цы­яль­ныя мес­цы для кніг, та­кія, дзе іх ня­прос­та знай­сці вы­пад­ко­ва­му ча­ла­ве­ку, які мо­жа ўзяць і пры­сво­іць са­бе зна­ход­ку.

Да­рэ­чы, акра­мя кла­січ­на­га бук­крос­сін­гу, іс­ну­юць яго раз­на­від­нас­ці. На­прык­лад, бук­рэй (англ. bookray), аль­бо пе­ра­сыл­ка кніг па спе­цы­яль­ным лан­цуж­ку ад ад­на­го ўдзель­ні­ка да на­ступ­на­га — на­ват за ме­жы кра­ін і кан­ты­нен­таў. А ёсць яшчэ бук­рынг (англ. bookrіng). Адзі­нае ад­роз­нен­не яго ад бук­рэю ў тым, што кні­га, у рэш­це рэшт, па­він­на аба­вяз­ко­ва вяр­нуц­ца да свай­го бук­крос­се­ра.

Што ж да­ты­чыц­ца мя­не аса­біс­та, то я стаў­лю­ся да бук­крос­сін­гу, ска­жам так, на­сця­ро­жа­на. На­ват не на­сця­ро­жа­на, а, хут­чэй, двая­ка...

З ад­на­го бо­ку, ні­чо­га дрэн­на­га ня­ма ў тым, што лю­дзі аб­мень­ва­юц­ца кні­га­мі, знач­на па­шы­ра­ю­чы та­кім чы­нам коль­касць чы­та­чоў. Гэ­та ста­ноў­чая з'я­ва. Вось толь­кі...

Не ве­даю, як ін­шыя, а я кні­гі з улас­най біб­лі­я­тэ­кі не прос­та чы­таю, але і аба­вяз­ко­ва пе­ра­чыт­ваю. Не­ка­то­рыя па шмат ра­зоў. На­прык­лад, тво­ры бра­тоў Стру­гац­кіх, «Дзі­кае па­ля­ван­не...» Ка­рат­ке­ві­ча, « Бра­ва­га сал­да­та Швей­ка» Га­шэ­ка, «Ба­раць­бу за агонь» Ро­ні Ста­рэй­ша­га... Ды хі­ба ж усё пе­ра­лі­чыш? Я на­ват па­мя­таю, дзе і ка­лі на­бы­ваў тую ці ін­шую кні­гу. Яны мне як сяб­ры. А хі­ба ж сяб­ра­мі мож­на аб­мень­вац­ца?

Ка­лі ка­заць шчы­ра, то ёсць у ма­ёй біб­лі­я­тэ­цы і кні­гі, якія я, пра­чы­таў­шы адзін раз, больш ні­ко­лі не пе­ра­чыт­ваў і пе­ра­чыт­ваць не збі­ра­ю­ся (не спа­да­ба­лі­ся яны мне!). А ёсць і та­кія, да якіх я (ка­ю­ся) так і не даб­ра­ўся.

Вось іх мне не шка­да бы­ло б пус­ціць у «сва­бод­нае пла­ван­не», бо на­ха­паў я гэ­тых не па­трэб­ных мне кні­жак у га­ды ўсе­агуль­на­га кніж­на­га дэ­фі­цы­ту... А ця­пер што? Ста­яць, мес­ца толь­кі зай­ма­юць!

Мож­на па­ду­маць, што пра­нік­ся, як ка­жуць, асноў­най ідэ­яй гэ­тай гуль­ні та­му, што са­мо­му кні­гі гэ­тыя не па­трэб­ныя. Вы­кі­нуць ці на ма­ку­ла­ту­ру здаць ру­ка не па­ды­ма­ец­ца (кні­гі ўсё ж!). Зна­чыць, «бя­ры, Бо­жа, што нам ня­го­жа?»

Але гэ­та маё ўлас­нае мер­ка­ван­не і я ні­ко­му яго не на­вяз­ваю.

Ге­надзь АЎ­ЛА­СЕН­КА

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.