Вы тут

Пазнаю я іх па галасах


Ма­ла­дыя ва­ка­ліс­ты зма­га­юц­ца за «так» ці «не»

Чле­ны жу­ры на Пер­шым між­на­род­ным Ка­ляд­ным кон­кур­се ва­ка­ліс­таў бу­дуць уз­бро­е­ны таб­ліч­ка­мі з гэ­тымі сло­ва­мі: з іх да­па­мо­гай яны вы­зна­чаць, ка­го з кан­кур­сан­таў пра­пус­ціць у на­ступ­ны тур. Гэ­та, на­пэў­на, спра­шчае пра­цу ў та­кім буй­ным спа­бор­ніц­тве: у Мінск пры­еха­лі больш за 150 удзель­ні­каў з 21 кра­і­ны све­ту. З іх — ка­ля 70 ра­сі­ян, але Бе­ла­русь прад­стаў­ляе больш за 40 ча­ла­век. Укра­і­на, якая сла­віц­ца га­ла­са­мі, да­сла­ла ка­ля 30 кан­кур­сан­таў.

Кон­курс сё­ле­та ўпры­гож­вае пра­гра­му Мінск­ага між­на­род­на­га ка­ляд­на­га фо­ру­му, які пра­хо­дзіць пя­ты раз. У пра­гра­ме ўсе но­выя спек­так­лі го­да, і на­ват ад­на прэм'­е­ра — опе­ры «Па­яцы» Ле­ан­ка­ва­ла. На прэм'­е­ру за­пра­сіў усіх кан­кур­сан­таў стар­шы­ня жу­ры кон­кур­су, ды­рэк­тар Вя­лі­ка­га тэ­ат­ра Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мір Гры­дзюш­ка. Ён жа вель­мі да­ход­лі­ва і з гу­ма­рам па­тлу­ма­чыў ма­ла­дым спе­ва­кам, што ў кон­кур­се ба­дай не­маг­чы­мае аб'­ек­тыў­нае су­дзей­ства, та­му што кож­ны член жу­ры кі­ру­ец­ца сва­ім суб'­ек­тыў­ным мер­ка­ван­нем, і з су­мы ўсіх суб'­ек­тыў­ных мер­ка­ван­няў бу­дзе склад­вац­ца кан­чат­ко­вы вы­нік.

Кан­ку­рэн­цыя ча­ка­ец­ца сур'­ёз­ная, ка­лі мер­ка­ваць па скла­дзе кан­кур­сан­таў, ся­род якіх ёсць тва­ры на­ват па­зна­валь­ныя — у пры­ват­нас­ці, удзель­ні­кі тэ­ле­пра­ек­та «Вя­лі­кая опе­ра», які пра­хо­дзіў на ка­на­ле «Куль­ту­ра». Адзін з фі­на­ліс­таў і на­ват ула­даль­нік трэ­ця­га мес­ца наш ба­ры­тон Ілья Сіль­чу­коў, які пра­цуе ў опер­ным тэ­ат­ры Бе­ла­ру­сі. У яго тут асаб­лі­вая на­груз­ка: кон­курс — ад­но, але ж і ў спек­так­лях удзель­ні­чаць трэ­ба. Ён ві­таў усіх гас­цей на цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця кон­кур­су, які пра­хо­дзіць «у го­ра­дзе Мін­ску, дзе па-са­праўд­на­му лю­бяць опе­ру». Ілья па­жа­даў жу­ры піль­нас­ці і цярп­лі­вас­ці: «Та­му што ся­род нас за­та­і­лі­ся та­лен­ты».

Жу­ры, улі­чыў­шы вя­лі­кую коль­касць удзель­ні­каў, пай­шло на­ват на не­вя­лі­кія зме­ны пра­ві­лаў кон­кур­су: пад­ня­лі да 30 ча­ла­век коль­касць тых, хто пра­хо­дзіць у дру­гі тур пас­ля пра­слу­хоў­ван­няў пер­ша­га ту­ра, якія пра­хо­дзяць пад фар­тэ­пі­я­на. Але толь­кі 10 змо­гуць прай­сці ў фі­нал, дзе вы­сту­пяць на га­лоў­най сцэ­не тэ­ат­ра ра­зам з ар­кест­рам (17 снеж­ня). Ёсць яшчэ за­ах­воч­валь­ны мо­мант — вы­сту­піць у га­ла-кан­цэр­це Ка­ляд­на­га фо­ру­му на вя­лі­кай сцэ­не ра­зам з опер­ны­мі «зор­ка­мі» 18 снеж­ня.

Гэ­та пер­шы кон­курс ма­ла­дых ва­ка­ліс­таў, які за­сна­ваў і пра­во­дзіць ме­на­ві­та На­цы­я­наль­ны ака­дэ­міч­ны Вя­лі­кі тэ­атр опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі. Але ка­лі мер­ка­ваць па доб­рым на­строі, які па­на­ваў у за­ле пад­час ад­крыц­ця кон­кур­су, па жар­тах і сме­ху, усе спе­ва­кі на­стро­е­ны ап­ты­міс­тыч­на. І пры­гля­да­лі­ся да вя­лі­кай сцэ­ны.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.