Вы тут

Падарунак ад вялікага экрана


Шэ­раг ка­ме­дый­ных, па­пу­ляр­ных ня­мец­кіх філь­маў на мо­ве ары­гі­на­ла з суб­тыт­ра­мі па­ка­жуць у кі­на­тэ­ат­ры «Пе­ра­мо­га». Пра­гра­му, якая бу­дзе іс­ці з 15 да 19 снеж­ня, пад­рых­та­ваў у якас­ці свя­точ­на­га па­да­рун­ка мін­скім гле­да­чам Ін­сты­тут імя Гё­тэ. Пяць кар­цін з доб­рым пра­кат­ным лё­сам увай­шлі ў афі­шу кі­на­тэ­ат­ра на Ін­тэр­на­цы­я­наль­най. Пра­ект Cіnemascope так­са­ма не за­быў­ся пра гле­да­ча на­пя­рэ­дад­ні свят і пад­рых­та­ваў спе­цы­яль­ную пра­гра­му, якая пач­нец­ца 19 снеж­ня, а апош­ні фільм бу­дзе па­ка­за­ны ўжо 31-га, у прад­чу­ван­ні Но­ва­га го­да.

13-15

У Ін­сты­ту­це імя Гё­тэ дзей­ні­чае кі­на­клуб пад наз­вай «19/19», які па­каз­вае філь­мы на мо­ве ары­гі­на­ла (па маг­чы­мас­ці пра­па­ну­юц­ца суб­ціт­ры) у кан­фе­рэнц-за­ле ін­сты­ту­та 19 чыс­ла кож­на­га ме­ся­ца а дзе­вят­нац­ца­тай га­дзі­не (ад­сюль і наз­ва).

«У рам­ках пра­ек­та «19/19» мы, як пра­ві­ла, па­каз­ва­ем са­мае ак­ту­аль­нае кі­но, гэ­та зна­чыць тое, якое вый­шла ў пра­кат у апош­нія га­ды. Мы па­ду­ма­лі, што Рас­тво Хрыс­то­ва ўжо бліз­ка, а тыя філь­мы, якія вы­пус­ка­лі­ся 8-10 га­доў та­му, гля­дач мог ужо за­быць. З'я­ві­ла­ся маг­чы­масць пра­па­на­ваць ці­ка­выя, ма­ла­дзёж­ныя, вя­сё­лыя, жыц­цё­выя філь­мы як ка­ляд­ны па­да­ру­нак, каб лю­дзі пе­рад свя­там скі­ну­лі з ся­бе праб­ле­мы і кло­па­ты, прый­шлі ў кі­но і атры­ма­лі аса­ло­ду ад ня­мец­кіх філь­маў. У гэ­тых філь­мах ёсць шмат смеш­на­га, але так­са­ма і мар­кот­на­га», — рас­каз­вае ка­ар­ды­на­тар ад­дзе­ла куль­тур­ных пра­грам Ін­сты­ту­та імя Гё­тэ і кі­раў­нік пра­ек­та Ігар Кук­сін.

Кі­на­клуб упер­шы­ню вы­хо­дзіць за сце­ны кан­фе­рэнц-за­лы ін­сты­ту­та, але маг­чы­ма, што ак­цыя ста­не рэ­гу­ляр­най і змо­жа за­ма­ца­вац­ца ў што­га­до­вай пра­гра­ме. Бі­ле­ты на сё­лет­нюю пра­гра­му гля­дач змо­жа атры­маць у ка­се бяс­плат­на за га­дзі­ну да па­чат­ку па­ка­зу.

Кар­ці­на «Мой ся­бар» рас­ка­жа, як кар­ды­наль­на роз­ныя лю­дзі мо­гуць стаць са­праўд­ны­мі сяб­ра­мі — з са­ма­ах­вя­ра­ван­нем дзе­ля ін­ша­га і сен­ты­мен­таль­ным хэ­пі-эн­дам. Га­лоў­ны ге­рой філь­ма «Мае сло­вы, мая хлус­ня, маё ка­хан­не» на­дру­куе зной­дзе­ны ру­ка­піс пад сва­ім імем і ў пром­нях сла­вы бу­дзе да­ваць аў­то­гра­фы да та­го мо­ман­ту, па­куль не вы­му­ша­ны бу­дзе рас­крыць пад­ман. Фільм «Зна­ём­ства з Цу­ке­ра­мі» дасць га­лоў­на­му ге­рою маг­чы­масць атры­маць вя­лі­кі куш не­тра­ды­цый­ным спо­са­бам — на­ладж­ван­нем ся­мей­ных ад­но­сін.

«Нас не бян­тэ­жыць, што не­ка­то­рыя філь­мы ў на­шых пра­гра­мах ужо маг­лі быць па­ка­за­ны. Га­лоў­ным кры­тэ­ры­ем для ад­бо­ру бы­ла па­пу­ляр­насць у пра­ка­це. У тых, хто гэ­тыя філь­мы ўжо ба­чыў, мо­жа ўзнік­нуць жа­дан­не па­гля­дзець іх яшчэ раз». Ёсць маг­чы­масць — на вя­лі­кім эк­ра­не.

Яшчэ ад­ным са­гра­валь­ным па­да­рун­кам да свят бу­дзе пра­гра­ма пра­ек­та Cіnemascope ў ма­лым за­ле кі­на­тэ­ат­ра «Ра­ке­та» з 19 снеж­ня. З шас­ці кла­січ­ных філь­маў не кож­ны здоль­ны ства­рыць свя­точ­ны на­строй, але па­ды­хаць кла­сі­кай су­свет­на­га кі­не­ма­то­гра­фа дак­лад­на змо­жа.

Нель­га аб­мі­нуць аме­ры­кан­скі фільм «Гэ­тае цу­доў­нае жыц­цё» Фрэн­ка Кап­ры з Джэй­мсам Сцю­ар­там у га­лоў­най ро­лі. Гэ­та кар­ці­на для Аме­ры­кі — як «Іро­нія лё­су» для пост­са­вец­кай пра­сто­ры: па­каз­ва­ец­ца што­год на­пя­рэ­дад­ні свят і на­гад­вае кож­на­му ча­ла­ве­ку, з чым трэ­ба іс­ці ў на­ступ­ны год, што ў ім ра­біць і якія пры­яры­тэ­ты рас­стаў­ляць. Ня­хай і нам на­га­дае.

«Мая ноч у Мод» кла­сі­ка фран­цуз­скай но­вай хва­лі Эры­ка Ра­ме­ра з Жа­нам-Луі Трэн­цінь­я­нам у га­лоў­най ро­лі не з'яў­ля­ец­ца ме­на­ві­та на­ва­год­нім філь­мам. Муж­чы­на-ка­то­лік су­стра­кае блан­дзін­ку, якую ба­чыць у ро­лі сва­ёй бу­ду­чай жон­кі. Увесь яго ўнут­ра­ны эма­цы­я­наль­ны, ду­хоў­ны свет, якім Эрык Ра­мер мо­жа па-май­стэр­ску за­няць увесь па­кой ці кі­на­за­лу за ме­жа­мі эк­ра­на, за­блы­та­ец­ца, ка­лі ён тра­піць у ква­тэ­ру пры­го­жай Мод ноч­чу. Скла­да­ныя раз­мо­вы за­поў­няць доб­ры пра­цэнт кі­на­стуж­кі, і сне­гам не менш, чым раз­мо­ва­мі.

«Фа­ні і Аляк­сандр» ад май­стра Ін­гма­ра Берг­ма­на па­ка­жа бес­тур­бот­ны дзі­ця­чы свет, які лёг­ка па­ру­ша­ец­ца да­рос­лы­мі аб­ста­ві­на­мі. Як гэ­тыя аб­ста­ві­ны ўздзей­ні­ча­юць на ма­лень­кіх асоб — ма­ла пе­ра­ка­заць у анон­се, та­му што Берг­ма­на трэ­ба гля­дзець. І гэ­та ці­ка­вы ва­ры­янт для мі­тус­лі­ва­га апош­ня­га дня го­да.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.