Вы тут

«Сонечны зайчык»


У на­шай гру­пе, якая пры­еха­ла ў Мінск на кур­сы па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі, муж­чын і жан­чын бы­ло пры­клад­на па­роў­ну. І амаль усе муж­чы­ны так і «стра­ля­лі» ва­чы­ма ў бок Алі­ны — мі­ла­від­най, вы­со­кай, кры­ху паў­на­ва­тай жан­чы­ны. Так па­та­ем­на і лас­ка­ва ззя­лі яе бла­кіт­ныя во­чы, так мі­ла тра­пя­та­ла на пя­шчот­ных вус­нах хва­лю­ю­чая ўсмеш­ка, так лёг­ка і ўзнёс­ла яна кро­чы­ла па аў­ды­то­рыі, што ўсім бы­ло зра­зу­ме­ла: так сва­бод­на жыць і так лёг­ка ўсмі­хац­ца мо­жа толь­кі за­ка­ха­ная і шчас­лі­вая жан­чы­на.

— Так­са­ма звяр­нуў ува­гу? — па­ці­ка­віў­ся ў мя­не ка­ле­га з Ві­цеб­шчы­ны, з якім ся­дзе­лі по­бач. — Ба­чу, ба­чу... Гэ­та Алі­на Ва­сіль­еў­на, між ін­шым, па­спя­хо­вы кі­раў­нік і шмат­дзет­ная ма­ці. Дру­гі раз за­му­жам, і ка­жуць, што шчас­лі­вая, — пра­цяг­ваў су­сед. — Ха­ця і пер­шы муж у яе быў доб­ры. Ха­ле­ра яго ве­дае, што гэ­тым жан­чы­нам трэ­ба ў жыц­ці?..

З Алі­най мне ўда­ло­ся па­зна­ё­міц­ца на пе­ра­пын­ку па­між за­ня­тка­мі. Яна лёг­ка іш­ла на кан­такт, га­ва­ры­ла больш пра ра­бо­ту, — і ўся ні­бы­та свя­ці­ла­ся... Ад яе по­гля­ду ста­на­ві­ла­ся не­спа­кой­на; хва­ля­ваў і пры­цяг­ваў ні­бы маг­ні­там гэ­ты по­зірк. Хм!.. Шчас­лі­вая жан­чы­на ў наш «бяз­душ­ны» век — гэ­та ледзь не нон­сенс. Так і ска­заў ёй у апош­ні дзень пад­час раз­ві­таль­на­га фур­шэ­ту, зла­джа­на­га на­шай гру­пай. А яна не­ча­ка­на раз­га­ва­ры­ла­ся...

— Я вый­шла за­муж у 18 га­доў. Па сён­няш­ніх мер­ках — вель­мі ра­на. Але, як лі­чы­лі ўсе, уда­ла. Ці лі­чы­ла так я? На­ват не ве­даю: гэ­та бы­ло і ка­хан­не, і... жа­дан­не ўцер­ці нос ад­на­клас­ні­цам. Алег, ста­ран­ны і па­спя­хо­вы хло­пец, у свае 23 га­ды ўжо пра­ца­ваў на па­са­дзе ін­жы­не­ра і за­воч­на ву­чыў­ся. Я ў баць­коў — адзі­ная лю­бая да­чуш­ка, для якой ні­хто ні­чо­га ні­ко­лі не шка­да­ваў. Та­му не дзіў­на, што мы ад­ра­зу за­жы­лі лёг­ка, за­мож­на. Ма­тэ­ры­яль­ныя цяж­кас­ці, у тым лі­ку і жыл­лё­выя, вы­ра­шы­лі­ся хут­ка.

Я на­ра­дзі­ла двух сы­ноў. Муж яшчэ больш па­глы­біў­ся ў ра­бо­ту. Вый­шла з дэ­крэт­на­га ад­па­чын­ку — пра­па­на­ва­лі ўзна­ча­ліць уста­но­ву. Зга­дзі­ла­ся. Цяж­ка мне не бы­ло ні­ко­лі, я ўмею ла­дзіць з людзь­мі, пад­на­ча­ле­ныя мя­не лю­бяць... Бег час, мае сы­ны пай­шлі ў шко­лу...

...Ад­ной­чы наш ка­лек­тыў за­пра­сі­лі на ўра­чыс­тасць: ад­зна­ча­ла­ся 70-год­дзе бы­ло­га кі­раў­ні­ка, Іва­на Мі­хай­ла­ві­ча. Зда­ец­ца, усё іш­ло тра­ды­цый­на, але за ста­лом по­бач са мной сеў яго пля­мен­нік — Аляк­сей. Цэ­лы ве­чар ён не­ад­ступ­на да­га­джаў мне, так лас­ка­ва гля­дзеў у во­чы, так спя­шаў­ся вы­знаць і вы­ка­наць кож­нае маё жа­дан­не.

І я «па­плы­ла» пад аба­ян­нем гэ­та­га хлоп­ца. Усе гос­ці ў гэ­ты ве­чар не зво­дзі­лі ва­чэй з на­шай па­ры.

...Мы га­ва­ры­лі, тан­ца­ва­лі, а я не ад­чу­ва­ла ног пад са­бой. Для яго бы­ла адзі­най, і з та­кой па­кор­нас­цю ён гля­дзеў на мя­не, што рап­там ад­чу­ла: я — ка­ра­ле­ва, якая ра­ней жы­ла ней­кім ня­пра­віль­ным жыц­цём. Я — ка­ра­ле­ва, і мне вар­та толь­кі ва­рух­нуць паль­цам — і ўвесь Су­свет бу­дзе кі­ну­ты да ма­іх ног. Гэ­тыя во­чы не мо­гуць іл­гаць! Лё­ша ўзяў у ру­кі ба­ян і ўсе пры­сут­ныя на гэ­тай ве­ча­ры­не — мае пад­на­ча­ле­ныя, гос­ці — зра­зу­ме­лі: ён іг­рае ў гэ­ты ве­чар для мя­не! Ён ча­кае ма­іх апла­дыс­мен­таў і ацэн­кі. Усе ас­тат­нія гос­ці — прос­та пры­сут­ныя... Як ён, Аляк­сей, пас­ля ца­ла­ваў мае ру­кі... Не мно­гія муж­чы­ны ве­да­юць, як кра­нае сэр­ца жан­чы­ны па­ца­лу­нак ру­кі...

З та­го ве­ча­ра пай­шло і па­не­сла­ся. Я стра­ці­ла га­ла­ву, мае пад­на­ча­ле­ныя, здзіў­ле­ныя і раз­губ­ле­ныя, час­та ба­чы­лі, што са­джу­ся ў аў­та­ма­біль, за ру­лём яко­га Лё­ша — мой со­неч­ны зай­чык, за якім я цяг­ну­ла­ся...

Але з яго бо­ку ўсё бы­ло вель­мі сур'­ёз­на. Я на­ват не ча­ка­ла! Лёш­ка мя­не лю­біў, за­валь­ваў квет­ка­мі і страш­на раў­на­ваў да му­жа. Гэ­та бы­ла не мі­ма­лёт­ная інт­рыж­ка, бо ён стаў пра­сіць мя­не аб раз­вод­зе. Пра што я ду­ма­ла? Ха­ця жан­чы­на ў та­кія мо­ман­ты ўво­гу­ле не ду­мае. А ён? Пры­го­жы ха­лас­ты хло­пец за­ля­цаў­ся да жан­чы­ны, якая бы­ла за­му­жам, і ста­рэй­шая за яго на ча­ты­ры га­ды, і вы­хоў­ва­ла двух сы­ноў. У ней­кі мо­мант зра­зу­ме­ла: зва­рот­най да­ро­гі ня­ма.

Я па­да­ла на раз­вод.

Не хо­чац­ца і ўспа­мі­наць, які вы­бух эмо­цый вы­клі­ка­ла гэ­тая на­ві­на. «Ча­го ёй не ха­пае? Гэ­та ж толь­кі па­чуц­ці... Як мож­на раз­рэ­заць сям'ю?» Але са мной бы­ло маё ка­хан­не і Аляк­сей. Я раз­вя­ла­ся, і ў хут­кім ча­се мы па­жа­ні­лі­ся, у нас ужо на­ра­дзі­ла­ся дач­ка... Прай­шло ка­ля ча­ты­рох га­доў з та­го мо­ман­ту, як мы па­зна­ё­мі­лі­ся. А ён... Ён ка­хае, як і ра­ней... А за­раз — су­муе. Я шчас­лі­вая ма­ці, лю­бі­мая жан­чы­на і, ду­маю, па­спя­хо­вы кі­раў­нік...

...Увесь час, па­куль мы раз­маў­ля­лі з Алі­най, яе твар ні­бы свя­ціў­ся, а на вус­нах раз-по­раз з'яў­ля­ла­ся ўсмеш­ка. У той мо­мант я па­ду­маў: гэ­та, на­пэў­на, яе асвят­ляе і са­гра­вае той са­мы «со­неч­ны зай­чык», як яна лас­ка­ва на­зы­ва­ла свай­го Лё­шу...

І ўпо­тай­кі яму па­зайз­дрос­ціў.

Аляк­сандр ГОР­БАЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.