Вы тут

Я і мой Арыстоцель


На за­ня­тках па дыс­цып­лі­не, якая ву­чыць кі­ра­ваць, атры­ма­ла не­ча­ка­нае за­дан­не: пісь­мо­ва па­раз­ва­жаць над якім-не­будзь тво­рам яко­га-не­будзь ву­чо­на­га му­жа кштал­ту Пла­то­на, Арыс­то­це­ля, Ма­кі­я­ве­лі, Чы­чэ­ры­на, Ле­ні­на, Кан­фу­цыя, Спе­ран­ска­га, Ге­ге­ля, Ман­тэск'е... Вы­дат­ная кам­па­нія. І не за­дан­не — спраў­джа­ная ма­ра.

Вы­бра­ла Арыс­то­це­ля. Га­лоў­ным чы­нам, за тое, што ме­на­ві­та яму прый­шло ў га­ла­ву ўклас­ці ўсе пры­чы­ны ча­го б там ні бы­ло ў ча­ты­ры сціп­лень­кія пунк­ты: тое, з ча­го; тое, што; тое, ад­куль і тое, дзе­ля ча­го. Усё ге­ні­яль­нае са­праў­ды прос­тае, ла­ка­ніч­насць — сяст­ры­ца та­лен­ту, а што за­над­та, тое дак­лад­на не здо­ра­ва.

Раз­ва­жаю. Уся­ля­кія ста­сун­кі (як да­во­дзіў спа­дар Арыс­то­цель аж­но дзве ты­ся­чы трыс­та га­доў та­му) уста­лёў­ва­юц­ца не іна­чай як дзе­ля да­сяг­нен­ня якіх-не­будзь да­брот. Больш за якія ін­шыя імк­нуц­ца да да­брот тыя ста­сун­кі, што аб­ды­ма­юць са­бою ас­тат­нія. І гэ­тыя ста­сун­кі на­зы­ва­юц­ца ста­сун­ка­мі па­лі­тыч­ны­мі, або па­прос­ту дзяр­жа­вай. І са­мую перс­пек­тыў­ную ма­дэль та­кіх ста­сун­каў пра­па­ну­ец­ца шу­каць... да­лі­бог, не зды­ма­ю­чы тап­кі. І на­ват з кух­ні не вы­хо­дзя­чы. Лі­та­раль­на па­меш­ва­ю­чы боршч і пе­ра­ва­роч­ва­ю­чы на не­да­сма­жа­ны бок ру­жа­ва­тыя дра­ні­кі. Інакш ка­жу­чы — у сям'і.

У дас­ка­на­лай сям'і ёсць два эле­мен­ты, ка­жа спа­дар Арыс­то­цель, — воль­ныя і ра­бы. Пер­шы воб­раз ён су­ад­но­сіць з му­жам і баць­кам, дру­гі — з жон­кай і дзець­мі. І на­са­мрэч, са­праўд­ная жан­чы­на (я гэ­та ўжо ка­то­ры раз ка­жу, хоць нех­та са мною спра­ча­ец­ца) ні­ко­лі не бу­дзе імк­нуц­ца да ўла­ды ў до­ме (тым больш ві­да­воч­най, бач­най ня­ўзбро­е­ным во­кам), ка­лі яна хо­ча, каб яе сям'я за­хоў­ва­ла­ся доў­гія га­ды і ёй са­мой бы­ло ў гэ­тай сям'і кам­форт­на. Па Арыс­то­це­лю, за­муж­жа — раб­ства. Па­вод­ле свя­тых ай­цоў пра­ва­слаўя, яно — ма­наст­ва. Але і раб­ства, і ма­наст­ва — даб­ра­воль­ныя, на­ват жа­да­ныя. (Па­мя­таю сло­вы ад­ной зна­ё­май ігу­мен­ні: ма­на­хі­ні, маў­ляў, тыя ж дзе­ці. Нар­маль­ная жан­чы­на, я вам ска­жу, так­са­ма заў­сё­ды трош­кі ін­фан­тыль­ная. Роў­на на­столь­кі, каб вір­ту­оз­на пад­трым­лі­ваць тыя са­мыя ста­сун­кі, якія вя­дуць яе да да­брот.)

Дык пра што я? Пра па­лі­ты­ку, дзяр­жа­ву і па­лі­ты­ку дзяр­жа­вы, якая з усіх да­брот на пер­шае мес­ца ста­віць да­бро­ты ся­мей­ныя, і пра тое, што з гэ­та­га вы­ні­кае. Сур'­ёз­нае мне да­лі за­дан­не, ін­шы­мі сло­ва­мі ка­жу­чы.

Як жур­на­ліст, у на­пра­цоў­ках яко­га шмат пра­ек­таў, пры­све­ча­ных па­спя­хо­вым прад­стаў­ні­кам пры­ват­на­га біз­не­су, а так­са­ма вар­тым кі­раў­ні­ком дзяр­жаў­ных прад­пры­ем­стваў, ска­жу, што вель­мі час­та і пер­шае, і дру­гое «за­па­ра­ле­ле­на» на­яў­нас­цю вя­лі­кай (чы­тай­це — шмат­дзет­най) сям'і. Што мы тут ма­ем? Па-пер­шае, на­вы­кі кі­ра­ван­ня амаль не­кі­ру­е­мы­мі. Па-дру­гое, да­во­лі час­тую не­аб­ход­насць пры­маць «ан­ты­кры­зіс­ныя» ра­шэн­ні. Па-трэ­цяе, за­сва­ен­не псі­ха­ло­гіі парт­нёр­ства не ў аў­ды­то­ры­ях, а на са­май са­праўд­най прак­ты­цы, на ўлас­ных па­мыл­ках... На­ват з гэ­та­га мы ўжо атрым­лі­ва­ем за­гар­та­ва­ную во­лю лі­да­ра, яко­му пад сі­лу аго­раць не толь­кі асаб­лі­вас­ці пе­ра­ход­на­га ўзрос­ту трох сы­ноў.

Я ўсё ж за тое, каб жан­чы­не не трэ­ба бы­ло кі­ра­ваць. Ні­кім і ні­ко­лі. Арыс­то­цель жа ў лю­бым вы­пад­ку ма­лай­чы­на, бо як толь­кі пач­не яго хто чы­таць, дык ён ад­ра­зу ж і на­гад­вае: усё па­чы­на­ец­ца з сям'і, ні­як не іна­чай. І так ка­го за­ўгод­на вяр­тае на мес­ца

Свят­ла­на Дзя­ні­са­ва,
га­лоў­ны рэ­дак­тар ча­со­пі­са «Ма­ла­досць»

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.