Вы тут

Дык чым абмежаваныя магчымасці?


 Як ад­чу­вае ся­бе звы­чай­ны ча­ла­век, ка­лі аказ­ва­ец­ца ў ад­ной кам­па­ніі з ін­ва­лі­дам? Пэў­на, ні­я­ка­ва­та. Мож­на ду­маць, што і ча­ла­век з ін­ва­лід­нас­цю мае пры­клад­на та­кія ж па­чуц­ці ся­род агуль­най ма­сы «зда­ро­ва­га» гра­мад­ства. На жаль, бар'­ер па­між ін­ва­лі­да­мі і не­ін­ва­лі­да­мі ўсё яшчэ іс­нуе, хоць у апош­нія ча­сы ня­ма­ла ро­біц­ца для яго пе­ра­адоль­ван­ня. На­прык­лад, для лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі з'яў­ля­юц­ца но­выя ва­ры­ян­ты пра­ца­ўлад­ка­ван­ня і са­цы­яль­най рэ­абі­лі­та­цыі.

Афі­цый­ныя ліч­бы свед­чаць, што ў служ­бу за­ня­тас­ці Мін­ска для пра­ца­ўлад­ка­ван­ня за дзе­вяць ме­ся­цаў бя­гу­ча­га го­да звяр­ну­лі­ся 509 ін­ва­лі­даў, з іх пра­ца­ўлад­ка­ва­на 260 ча­ла­век і яшчэ 37 на­кі­ра­ва­на на пра­фе­сій­нае на­ву­чан­не. Як рас­ка­за­ла «Звяз­дзе» стар­шы­ня ка­мі­тэ­та па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не Мін­гар­вы­кан­ка­ма Жан­на РА­МА­НО­ВІЧ, лю­дзі з ін­ва­лід­нас­цю за­ня­тыя ў са­мых роз­ных пра­фе­сі­ях — гэ­та і дыс­пет­ча­ры, і ліф­цё­ры, і ўклад­чы­кі пра­дук­цыі, і бух­гал­та­ры, і эка­на­міс­ты. У пла­не вы­ба­ру ро­ду дзей­нас­ці ін­ва­лі­даў усё вы­ра­ша­юць толь­кі пра­цоў­ныя рэ­ка­мен­да­цыі і пра­фе­сій­ная пад­рых­тоў­ка, якія да­зва­ля­юць улад­ка­вац­ца на пра­цу па ўпа­да­ба­най спе­цы­яль­нас­ці — ін­шых аб­грун­та­ва­ных аб­ме­жа­ван­няў ня­ма.

Ра­зам з тым, ад­зна­чы­ла стар­шы­ня ка­мі­тэ­та, усё яшчэ ак­ту­аль­ныя праб­ле­мы ма­раль­на-этыч­на­га пла­на, ка­лі пра­ца­даў­цы не вель­мі ах­вот­на пры­ма­юць на пра­цу лю­дзей, якія ма­юць ін­ва­лід­насць. «Гэ­та вы­му­шае ства­раць пэў­ныя ўмо­вы пра­цы, па­ві­нен быць ска­ро­ча­ны ра­бо­чы дзень, ап­ты­маль­ныя на­груз­кі, — па­тлу­ма­чы­ла Жан­на Аляк­санд­раў­на, — але для гэ­та­га і іс­нуе дзяр­жаў­ная пад­трым­ка лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю».

Апроч та­го, у го­ра­дзе ўжо пра­цу­юць 12 рэ­абі­лі­та­цый­на-пра­цоў­ных май­стэр­няў, дзе пра­хо­дзіць пра­цоў­ную рэ­абі­лі­та­цыю 151 ін­ва­лід. Май­стэр­ні асна­шча­ны не­аб­ход­ны­мі пры­ста­са­ван­ня­мі, ін­стру­мен­та­мі і рас­ход­ны­мі ма­тэ­ры­я­ла­мі для вы­ра­бу су­ве­нір­най і швей­най пра­дук­цыі, ке­ра­мі­кі, дэ­ка­ра­тыў­най апра­цоў­кі ску­ры. Ад­мет­на, што ка­ля 1,2 ты­ся­чы лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі ў Мін­ску зай­ма­юц­ца фіз­куль­ту­рай і спор­там.

Так­са­ма Жан­на Ра­ма­но­віч па­ве­да­мі­ла, што ў па­чат­ку на­ступ­на­га го­да на ба­зе дзі­ця­ча­га до­ма для дзя­цей з асаб­лі­вас­ця­мі псі­ха-фі­зіч­на­га раз­віц­ця ад­кры­ец­ца ад­дзя­лен­не дзён­на­га зна­хо­джан­ня для ма­ла­дых ін­ва­лі­даў. Ана­ла­гіч­нае ад­дзя­лен­не для лю­дзей, ста­рэй­шых за 31 год, пач­не пра­цу ў дру­гім квар­та­ле 2015 го­да ў псі­ха­не­ўра­ла­гіч­ным до­ме-ін­тэр­на­це №4.

Ця­пер у тэ­ры­та­ры­яль­ных цэнт­рах ста­лі­цы для лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі ар­га­ні­за­ва­на пра­ца 10 ад­дзя­лен­няў дзён­на­га зна­хо­джан­ня. Іх на­вед­ва­юць 347 ма­ла­дых ін­ва­лі­даў, а ад­дзя­лен­ні са­цы­яль­най да­па­мо­гі на да­му аб­слу­гоў­ва­юць 957 ін­ва­лі­даў І і ІІ гру­п. Уся­го ж у ста­лі­цы за­рэ­гіст­ра­ва­на 120,3 ты­ся­чы лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.