Вы тут

«Усім, хто кажа: «Я беларус, і мова мая — беларуская», гатова паціснуць руку»


Якое з вы­дан­няў вы­пі­саць на чар­го­вае паў­год­дзе, не ду­маю ўжо даў­но. Ну вя­до­ма ж, «Звяз­ду»!

У «спа­да­рож­ні­цы жыц­ця» я вы­бра­ла яе прын­цы­по­ва — з-за мо­вы, хоць шко­ла ў мя­не бы­ла рус­кая, да­лей­шая аду­ка­цыя і зно­сі­ны з людзь­мі — зболь­ша­га так­са­ма...

Ад­нак не ска­жу, што га­зе­ту я па­лю­бі­ла ад­ра­зу, праз год ці на­ват праз два... Да мя­не гэ­тае па­чуц­цё прый­шло на­шмат паз­ней, ра­зам з аў­тар­скі­мі руб­ры­ка­мі Ва­лян­ці­ны Доў­нар. Дзя­ку­ю­чы яе «Прос­тай мо­ве», «Звяз­да» ўба­чы­ла­ся не­як па-ін­ша­му, па-но­ва­му. І на­ват мо­ва са­ма — так­са­ма: за­гу­ча­ла тая, якую чу­ла ў ма­лен­стве — цёп­лая, бліз­кая, даў­ным-даў­но зна­ё­мая...

Вось та­ды я ста­ла больш уваж­лі­ва са­чыць за «Звяз­дой», шу­каць аб­раз­кі-за­ла­цін­кі, не­чым за­мі­лоў­вац­ца, раз­ва­жаць... І з ця­гам ча­су — пры­маць у га­зе­це ўсё, на­ват тое, што «не маё». (Тут я раз­ва­жаю па-фі­ла­соф­ску: ка­лі гэ­та дру­ку­ец­ца, «зна­чыць, не­ка­му трэ­ба». Дык ча­му б і мне не па­чы­таць?)

Па­да­ба­ец­ца ў га­зе­це не­на­зой­лі­васць па­да­чы ма­тэ­ры­я­лаў, тое, што «Звяз­да», так бы мо­віць, «чуе» лю­дзей, не па­кі­дае без ува­гі іх дум­кі, по­гля­ды, з не­чым зга­джа­ец­ца, да­па­ма­гае.

Апроч та­го, нам, чы­та­чам (за ўсіх ска­жу), звяз­доў­цы ці­ка­выя як асо­бы, як лю­дзі. Па тым, што і як яны пі­шуць, мы ма­лю­ем іх парт­рэ­ты. Па­зі­цыя Вік­то­рыі Це­ля­шук, на мой по­гляд, прос­та ўзор пры­стой­нас­ці! Гэт­кая ж доб­рая, шчы­рая, на­ват утуль­ная яе «Ся­мей­ная га­зе­та». З не­па­сед­лі­вых, з га­вар­кіх, ві­даць, Ні­на Шчар­ба­чэ­віч. Гэт­кі ж раз­на­пла­на­вы яе «Ігу­мен­скі тракт»...

Не­су­мнен­ны плюс «Звяз­ды» ў тым, што яна ўмее жар­та­ваць. У гэ­тым пла­не яе руб­ры­кі «Алё, на­род на про­ва­дзе» і «Хто — ка­го?» прос­та ўні­каль­ныя, та­кі­мі не мо­жа па­хва­ліц­ца ні­вод­нае вы­дан­не!

З 2002 г. я са­ма ста­ла пі­саць у га­зе­ту, та­му воч­на і за­воч­на па­зна­ё­мі­ла­ся з асоб­ны­мі чы­та­ча­мі-пад­піс­чы­ка­мі, з жур­на­ліс­та­мі. У пры­ват­нас­ці — з са­мім Ана­то­лем Кле­шчу­ком. З пер­шай су­стрэ­чы ўзнік­ла ўра­жан­не, што ве­даю яго вель­мі даў­но і што з ім мож­на раз­маў­ляць пра ўсё. А ўжо пра фа­та­гра­фію, на­шу бе­ла­рус­кую пры­ро­ду, на­шых лю­дзей ды мо­ву — дык на­ват бяс­кон­ца!..

Да­рэ­чы, мне заў­сё­ды не па са­бе, ка­лі нех­та ка­жа, пі­ша, спя­вае пра сваю лю­боў да Баць­каў­шчы­ны, да Бе­ла­ру­сі на ін­шай мо­ве.  А вось тым, хто ка­жа пра ся­бе (хай на­ват моўч­кі!): «Я бе­ла­рус, і мо­ва мая — бе­ла­рус­кая», га­то­ва па­ціс­нуць ру­ку. Зноў жа прын­цы­по­ва.

Гэ­та я да та­го, што з пэў­на­га ча­су «Звяз­да» для мя­не — не­ад'­ем­ная, леп­шая част­ка жыц­ця. А та­му я не толь­кі за­ста­ю­ся з ёю ды раю вы­піс­ваць ін­шым — у нас у вёс­цы ёсць су­пол­ка пры­хіль­ні­каў «Звяз­ды». А вы яшчэ не ства­ры­лі та­кую?

Соф'я Ку­сян­ко­ва,

в. Лу­чын, Ра­га­чоў­скі ра­ён.

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.