Вы тут

Такая дзіўная гульня... у каханне


«У ва­шых дзя­цей у га­ла­ве — адзін секс! І гэ­та — у ча­тыр­нац­цаць га­доў!» — рэп­лі­ка клас­на­га кі­раў­ні­ка, кі­ну­тая пад­час ад­на­го з баць­коў­скіх схо­даў, увя­ла нас, мам і тат, у стан сту­па­ру. На­стаў­ні­ца па­ча­ла на­зы­ваць проз­ві­шчы: ад­но, дру­гое, трэ­цяе... Ма­ма, якая ся­дзе­ла по­бач (проз­ві­шча яе дач­кі тра­пі­ла ў «чор­ны спіс»), уз­дых­ну­ла і па-фі­ла­соф­ску за­ўва­жы­ла: «Ні­чо­га... Да двац­ца­ці га­доў пе­ра­ша­ле­юць, а по­тым возь­муц­ца за ро­зум...»

На­пэў­на, з гэ­тым мож­на па­га­дзіц­ца — пе­ра­ша­ле­юць. На­ядуц­ца «за­ба­ро­не­на­га пло­да». На­бу­дуць ся­кі-та­кі «да­рос­лы» во­пыт, каб бы­ло чым пе­рад сяб­роў­ка­мі бліс­нуць. Пра­топ­чуць да­рож­ку да гі­не­ко­ла­га і ве­не­ро­ла­га. Атры­ма­юць «бу­кет» не­да­ле­ча­ных хва­роб, якія бу­дуць пе­ры­я­дыч­на на­гад­ваць аб са­бе. Зро­бяць «ва­ку­ум» або два. І су­па­ко­яц­ца... Пач­нуць прын­цаў ча­каць. Каб усё бы­ло, як у нар­маль­ных лю­дзей: дом, сям'я, дзе­ці...

Не ве­даю, як у ка­го, а аса­біс­та ў мя­не та­кі вось стан «лёг­кас­ці быц­ця» вы­клі­кае ад­чу­ван­не грэб­лі­вас­ці — стой­кай, як рэ­флек­сы Паў­ла­ва. Гэ­тая «лёг­касць» прэ аду­сюль — мож­на на­ват не пры­гляд­вац­ца. На ву­лі­цы, у ка­вяр­нях, у мет­ро ма­ла­лет­кі ца­лу­юц­ца на­па­каз і «ўза­цяж­ку», усім сва­ім вы­гля­дам дэ­ман­стру­ю­чы пе­ра­ва­гу ма­ла­дых зда­ро­вых па­чуц­цяў над паў­ся­дзён­най шэ­рас­цю і про­зай жыц­ця. Але «па­чуц­ці» раз­ля­та­юц­ца-раз­бі­ва­юц­ца, як кар­тач­ны до­мік, ад пер­ша­га па­ры­ву вет­ру...

...Ве­ча­рам у пят­ні­цу, сто­я­чы ў чар­зе ў ка­су су­пер­мар­ке­та, між­во­лі вы­слу­хоў­ваю дыя­лог двух ты­ней­джа­раў. «Ледзь тры­ма­ю­ся на на­гах пас­ля бяс­сон­най но­чы, — рас­каз­вае адзін дру­го­му. — Баць­кі ўчо­ра па­еха­лі да ба­бу­лі, ну я і вы­ра­шыў ска­рыс­тац­ца мо­ман­там. Па­зва­ніў Крыс­ці­не, за­пра­сіў у гос­ці. Па­абя­ца­ла, што з'я­віц­ца праз тры га­дзі­ны... І што мне — тры га­дзі­ны да­рэм­на губ­ляць? На­браў па ма­біль­ні­ку Ан­жэ­лу... Праз двац­цаць хві­лін пры­еха­ла на так­сі... Ну, уклю­чаю му­зы­ку, ідзем з ёю ў душ, за­баў­ля­ем­ся там... І тут — пры­кінь — зва­нок у дзве­ры! Па­ду­маў, баць­кі вяр­ну­лі­ся. На­кід­ваю прас­ці­ну, бя­гу ад­чы­няць. А там — Крыс­ці­на... Я — ёй: «Ма­лыш, па­гу­ляй з га­дзін­ку, я па­куль за­ня­ты». Ледзь па­спеў Ан­жэ­лу вы­ста­віць... А Крыс­ці­на по­тым да ра­ні­цы за­ста­ла­ся». «А чым усё скон­чы­ла­ся з гэ­тай, з Юляй? — пы­та­ец­ца дру­гі. — Яна ж рэ­аль­на бы­ла ў ця­бе за­ка­ха­ная».

«Ды ты што, звар'­я­цеў? Я яе ўспа­мі­наю як каш­мар­ны сон! Пры­кінь, два ме­ся­цы ця­га­ла­ся да мя­не — ад­вя­зац­ца не мог... А по­тым ска­за­ла, што «за­ля­це­ла», кож­ны дзень зва­ні­ла, пла­ка­ла... Я яе і па­сы­лаў, і пра­сіў, каб ад­ча­пі­ла­ся... Ледзь не па­сі­веў, спаць не мог, ру­кі дры­жа­лі ад жа­ху: а рап­там баць­кі да­ве­да­юц­ца? Дзя­куй Бо­гу, не­як са­ма гэ­тую праб­ле­му вы­ра­шы­ла. З та­го ча­су не ба­чыў яе і не чуў. Не па­ве­рыш, пас­ля гэ­та­га з паў­го­да не мог на «цё­лак» гля­дзець: агід­на бы­ло... Ця­пер прэ­зер­ва­ты­вы на­ват у шко­лу з са­бой бя­ру».

Яны абод­ва за­лі­віс­та ра­го­чуць... У гэ­ты час не­па­да­лё­ку ад пры­лаў­ка дзве дзяў­чы­ны, зна­хо­дзя­чы­ся ў «рэ­жы­ме ча­кан­ня», ля­ні­ва па­цяг­ва­юць «ко­лу».

«Ры­жая — твая, блан­дзін­ка — мая... Ха­ця, не — блан­дзін­кі ў асноў­ным дур­ні­цы... А, ня­важ­на, по­тым раз­бя­ром­ся... Ты куп­ля­еш пі­ва, я лаў­лю ма­тор», — ка­жа адзін хло­пец дру­го­му.

Пі­ва, ад­нак, «кру­тым па­ца­нам» не ад­пус­ка­юць па ба­наль­най пры­чы­не: не­да­цяг­ва­юць па ўзрос­це. Па­куль яны — зу­сім па-дзі­ця­чы — умоль­ва­юць пра­даў­шчы­цу «ўнік­нуць у ста­но­ві­шча», я ду­маю пра Юлю — тую са­мую... З ад­на­го бо­ку, яе, бед­ную, шка­да. З ін­ша­га... Ну, на­пэў­на ж, ве­да­ла, ад ча­го «за­вод­зяц­ца» дзе­ці. І не прос­та за­вод­зяц­ца, а праз дзе­вяць ме­ся­цаў з'яў­ля­юц­ца на свет, не ма­ю­чы ні­чо­га агуль­на­га з ляль­кай Бар­бі, якую мож­на вы­кі­нуць, ка­лі на­да­ку­чыць. Дзі­ця — гэ­та неш­та ўжо зу­сім рэ­аль­нае, не па­доб­нае на ілю­зіі, які­мі за­бі­ты га­ло­вы 15—16-га­до­вых шу­каль­ніц пры­год. Ча­мусь­ці ў гэ­ты пе­ры­яд жыц­ця по­бач з імі не аказ­ва­ец­ца бліз­ка­га ча­ла­ве­ка, здоль­на­га да­лі­кат­на па­тлу­ма­чыць, што ка­хан­не — гэ­та не вы­вяр­жэн­не вул­ка­на, не пе­ра­рэ­за­ныя ля­зом ве­ны, не вар'­яц­кі секс пас­ля бу­тэль­кі тэ­кі­лы, не гру­па­вое на­вед­ван­не лаз­ні... Ка­хан­не не пра­цуе на па­ка­зу­ху. Яно — маўк­лі­вае, кра­наль­нае, шка­ду­ю­чае і ад­да­нае. І — у тым лі­ку — га­то­вае нес­ці ад­каз­насць за ўсе на­ступ­ствы. Нель­га ча­каць ка­хан­не — і ад­на­ча­со­ва ад­да­вац­ца ўсім і кож­на­му. Нель­га ма­рыць пра каз­ку — і грэ­ба­ваць эле­мен­тар­ны­мі нор­ма­мі ма­ра­лі... Не­да­рэ­чна спа­чат­ку вы­мя­раць ка­хан­не коль­кас­цю па­ла­вых ак­таў у га­дзі­ну, а по­тым па­чы­наць пра­сле­да­ван­не з па­гро­за­мі: «Ка­лі ты са мной не ажэ­ніш­ся, то я...» А ча­му ён, улас­на ка­жу­чы, па­ві­нен жа­ніц­ца? У вас што, бы­ла пад­пі­са­на двух­ба­ко­вая да­моў­ле­насць?

На­зі­ра­ла ад­ной­чы аб­са­лют­на анек­да­тыч­ны вы­па­дак. А мо­жа, дра­ма­тыч­ны — у за­леж­нас­ці ад та­го, з яко­га бо­ку па­гля­дзець... На пры­ём да жа­но­ча­га док­та­ра ся­дзе­ла па­ра — аба­ім га­доў па сям­нац­цаць-ва­сям­нац­цаць. І так яны страс­на і го­ра­ча ца­ла­ва­лі­ся-аб­ды­ма­лі­ся, што мес­ца ў двух крэс­лах па­да­ло­ся ім за­шмат, і хло­пец пе­ра­цяг­нуў дзяў­чы­ну да ся­бе на ка­ле­ні, і яны пра­доў­жы­лі сваю «па­ка­заль­ную» пра­гра­му: маў­ляў, гля­дзі­це і зайз­дрос­це, мы яшчэ і не так уме­ем... По­тым дзяў­чы­ну вы­клі­ка­лі на пры­ём, а яшчэ праз ней­кі час з-за дзвя­рэй па­чу­лі­ся гуч­ныя ры­дан­ні... Вы­ска­чыў­шы з ка­бі­не­та, яна кі­ну­ла­ся хлоп­цу на шыю. Сле­дам вы­бег­лі мед­сяст­ра і док­тар, па­спра­ба­ва­лі су­па­ко­іць: «Вам нель­га так пе­ра­жы­ваць, дзі­ця­ці гэ­та па­шко­дзіць...» Твар хлоп­ца аж пе­ра­кры­ві­ла: «Яко­му дзі­ця­ці? Ты што, ця­жар­ная?» Ад­нак ён хут­ка ўзяў ся­бе ў ру­кі: «Ды пе­ра­стань раў­ці!.. Па­ду­ма­еш, знай­шла праб­ле­му... Я ўсё ўлад­кую».

Ка­лі яны вый­шлі, урач не стры­ма­ла­ся: «Трэ­ба бы­ло спа­чат­ку га­ла­вой ду­маць, а не...»

А ня­даў­на ад­на мая зна­ё­мая вы­да­ва­ла за­муж 18-га­до­вую дач­ку. Ма­ла­ды быў — хоць ку­ды: і пры­го­жы, і ба­га­ты, і з пры­стой­най сям'і. Ды толь­кі вось ня­ўда­ча: ня­вес­та «за­сту­ка­ла» яго з ін­шай, за­спе­ла, што на­зы­ва­ец­ца, на «га­ра­чым». Як­раз за два тыд­ні да вя­сел­ля. На ся­мей­ным са­ве­це «грэх» бу­ду­ча­му зя­цю вы­ра­шы­лі да­ра­ваць. А ку­ды па­дзец­ца, ка­лі са­ма ня­вес­та — на чац­вёр­тым ме­ся­цы ця­жар­нас­ці? Ды і за­пра­шэн­ні на вя­сел­ле ра­за­сла­ны, і рэ­ста­ран за­ка­за­ны, і пра­дук­ты за­куп­ле­ны...

Пра што гэ­та я? Ды так, пра жа­но­чую год­насць. Не пра тую, што ў пад­руч­ні­ках па ана­то­міі. А пра тую, пра якую яшчэ на­шы пра­ба­бу­лі рас­каз­ва­лі ба­бу­лям, а ба­бу­лі — ма­ці. Якую нель­га стра­ціць, а мож­на толь­кі мець ці не мець, бо зна­хо­дзіц­ца яна не там, дзе вы, маг­чы­ма, па­ду­ма­лі, а ў га­ла­ве, і пра­яў­ля­ец­ца ва ўчын­ках і па­во­дзі­нах — та­кіх, за якія по­тым не бы­вае ні ба­лю­ча, ні со­рам­на...

Хоць, маг­чы­ма, я па­мы­ля­ю­ся, і ні­я­кай год­нас­ці ўво­гу­ле не іс­нуе. Ні жа­но­чай, ні муж­чын­скай. А іс­нуе толь­кі «лёг­касць быц­ця». Спа­чат­ку та­кая не­вы­каз­ная, а по­тым — та­кая не­вы­нос­ная...

Ала БЫ­ВА­ЛА­ВА

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.